Акно ў замежжа
Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
Марго была жанчына пунктуальная. Паўгода кожны месяц прыязджалаў адзін і той жа дзень да кватарантаў па грошы. Але ж усякае здараецца.
— Добра, добра. Мне якраз гэты час падыходзіць. У чатыры буду дома, — пацвердзіла Вера.
— Цудоўна. Дамовіліся. Цёма пад'едзе.
Вера паклала трубку. Яна часта чула ад Марго пра Цёму. Цімафей — старэйшы сын Маргарыты Паўлаўны. Так гучала імя і імя па-бацьку кватэрнай гаспадыні. Але яе так ніколі ніхто не называў. «Якія мае гады», — любіла паўтараць саракагадовая Марго. Яе сыну было каля шаснаццаці гадоў. Вучыўся ў старэйшых класах. «Цёма тое, Цёма гэта... Цёмка мне дапамагае, Цёмка любіць малодшую сястру. Цёма ў краму збегае і кватэру прыбярэ», — сынЦёмане сыходзіўз языкаМарго. Веразавочна палюбіла Цімафея. Залатое дзіця.
Без пяці хвілін чатыры ў дзверы пазванілі. Вера адклала шыццё і, шморгаючы тапкамі па падлозе, выйшла ў пярэднюю. У дзвярное вочкаяна не зірнула, ведала, павшен прыйсці Цімафей па грошы. Вера расчыніла дзверы. На пляцоўцы перад ёй паўстаў цемнаскуры, кучаравы мулат, у чорнай куртцы. Чорныя, вугальныя зрэнкі з яркіх бялкоў спакойна глядзелі на Веру. Некалькі імгненняў яны моўчкі стаялі насупраць.
— Вы кагосьці шукаеце?.. Я магу вам дапамагчы? — расцягваючы і выяўна вымаўляючы словы для замежніка, што дрэнна разумее сказанае, вылузвалася Вера перад незнаёмцам.
— Я Цімафей! — адрэзаў мулат.
— Цёма?! — высокай нотай вырвалася ў Веры, яе вочы зрабіліся пулятымі зенкамі.
— Я па грошы прыйшоў Мама сказала забраць.
— Так, так. . канечне... — разгублена тарахцела Вера. — Марго тэлефанавала, казала, што ты прыйдзеш, ой... — Вера спахапілася, што назвала гаспадыню патаемным іменем Марго, і няўдалавыправілася—МаргарытаПаўлаўна... гэта... яхацела, хацела сказаць... Рыта.
— Я магу зайсці? — насуплена спытаў Цімафей.
Ён мужна зносіў непрыемную сцэну, быццам ён іншапланетнік. He першы раз трапляў у падобную сітуацыю.
— Канечне, Цімафей, праходзьце калі ласка, — Вера разгублена звярталася да падлетка на «вы».
Цімафей зайшоў у пярэднюю. Вера адводзіла вочы, каб схаваць у іх здзіўленне. Цімафей глядзеў насуплена, але ўпэўнена. Ён не губляўся ў краіне белых людзей. У яго была надзейная апора — мама Рыта. Але ледзь улоўны смутак залёг ў глыбіні вугальных вачэй. Ён тут чужы.
— Можа быць, гарбаты? — прапанавала ўпалым голасам Вера. Яна не ведала, як рэабілітавацца за свае дурацкія паводзіны. Зладзіла сцэну з пулятымі вачамі: «Цё-ё-ма?!»
— He, дзякуй. Мне трэба ехаць дамоў, сястру з садка забіраць, — буркнуў Цёма.
— Я зараз... хвілінку пачакай, — паспешліва прамовіла Вера і панеслася да шкатулкі, ляпнула адкінутай накрыўкай, ухапіла долары і электравенікам вярнулася да Цімафея, працягнула яму грошы. — Тут падлічана... якраз колькі я павінна заплаціць, без рэшты. I вось што, Цімафей, — нарэшце Вера саўладала з разгубленасцю і пацвярдзелым голасам дала даручэнне сыну кватэрнай гаспадыні: —Перадай, калі ласка, маме, што прыходзілі з ЖЭСа. Нешта там падпісаць трэба, няхай ім патэлефануе.
— Я перадам, — бліскануўшы з-пад смуглявага ілба бялкамі вачэй, паабяцаў Цімафей.
Ён узяў грошы ў шырокую далонь, паспешліва развітаўся і, крутнуўшыся ў пярэдняй, хутка знік за дзвярамі. Узрушаная, Вера пайшла ў залу.
«Я сапраўдная клуня. Трэба ж было беднага хлопца ў такую няёмкую сітуацыю паставіць. — Злуючы на сябе, яна плюхнулася ў крэсла. — Мулат... і што цяпер? Яму ж непрыемна, калі на
яго пуляюць вочы як на дзіва... — упікнула сябе Вера. — А ён сімпатычны, напэўна дзяўчатам падабаецца», — на вусны набегла прыемная ўсмешка. .
Здараецца, беларускі нараджаюць дзяцей ад чарнаскурых афрыканцаў, студэнтаў, што прыязджаюць у Беларусь за адукацыяй. Маладосць, каханне, жарсць — і на свет з’яўляецца цемнаскурае немаўля.
Дзеці-мулаты растуць. вучацца ў школе, сталеюць. Іх выхоўваюць беларускія мамы і бабулі. Ім незнаёмы афрыканскае пякучае сонца, традыцыі і жарсці гарачага кантынента. Яны дзеці беларускай восеньскай смугі, туманаў і дажджоў, зімовага холаду і белай завірухі. Яны выраслі на беларускай глебе, склаліся як пазл з мясцовых звычак і адметнасцяў Па сутнасці яны — беларусы. Але ім няўтульна на радзіме. Стаўшы дарослымі, яны знікаюць. Напэўна, з'язджаюць туды, дзе на колер іх скуры ніхто не зверне ўвагі. 1 дзесыді там за мяжой жывуць мулаты з беларускай душой...
4
Мінаў час, аднастайна адлічваючы месяц за месяцам. Сумеснае жыццё з Вікторам перайшло паўгадавы рубеж. Але кардынальна нічога не змянілася. Тая ж нявызначанасць. Віктора, здаецца, усё задавальняла. Ён прызвычаіўся да прыгатаваных у час вячэраў, адпрасаваных сарочак. Успрымаў клопат аб сабе як належнае. Веры даводзілася паспяваць на працы і дома. Усё б было нічога, каб не далёкія паездкі на працу. Гадзіну яна дабіралася ў адзін бок раніцай, перасядаючы з аднаго перапоўненага аўтобуса ў другі, гадзіна — назад вечарам дамоў. Вера выматалася тымі бясконцымі пераездамі і вырашыла звольніцца. Яна нічога не губляла, магла працаваць дома, браць замовы на вячэрнія сукенкі. У шафе ў кутку затулілася, чакаючы свайго часу, фірмовая швейная машынка ў чамадане, перанасная. Вера купіла яе з пераплатай у часы суцэльнага дэфіцыту — машынка яе мары з бясконцай колькасцю аперацый, фігурныя строчкі, зігзагі. У пластыкавым шэрым карабку-пенале захоўваліся ме-
талічныя лапкі розных канфігурацый, аб прызначэнні некаторых нават Вера, па прафесіі мадэльер, не мела ўяўлення, не кажучы пра звычайных гаспадынь, што маглі прастрачыць выключна адну строчку, і тую крывую. 3 такой машынкай ёй была па плячу любая замова на самую складаную мадэль сукенкі. Віктор падтрымаў Верына рашэнне хутка, без абмеркавання. Ён наогул не вельмі цікавіўся яе справамі. I Вера засела за шыццё дома. Графік свабоднага прадпрымальніка ёй спадабаўся. Пад настрой шыла некалькі замоваў за тыдзень, а потым магла тыдзень пагуляць без працы.
У стомлены ад зімовых халадоў горад прыйшла доўгачаканая вясна. Няспешна ўбіралася ў сілу, доўгі час было зябка і дажджліва, і раптам пацяплела, цэлы тыдзень дзень за днём без перапынку свяціласонца, парыла, угравалазямлю. Хуткана шэрых галінах дрэў павыстрэльвала яскрава-салатавае маладое лісце. Клумбу ля пад’езданізкш покрывам заслалі рассыпаныя купкамі фіялкавага колеру дробныя кветкі. Працінаючы напоеную вільгаццю глебу, узнімаліся свежыя парасткі цюльпанаў і касачоў. Ціўкалі птушкі. Вера пачала заўважаць, як абуджаецца прырода. Раней у яе не было на тое часу. Кожны дзень на бягу.
Надышоў выходны дзень. Субота. Выходны дляВіктора. Вера ж цяпер сама планавала, калі зрабіць сабе адгул. У гэту суботу Віктор з самага рання паехаў да бацькоў. Яны рабілі рамонт у кватэры. Паехаў на цэлы дзень, дапамагаць, выконваць сыноўні абавязак. Вера засталася дома. Яна ніводнага разу не была ў бацькоў Віктора. He запрашалі. Віктор рабіў выгляд, быццам так і трэба, і ніколькі не імкнуўся знаёміць Веру з бацькамі. Вера прынялатыя абставіны, як належнае, «Не хоча і не трэба—менш праблем», — харахорылася яна. Але дзесьці ў патаемных кутках душы пашкрэбвала крыўда на Віктора: паводзшь сябе, нібыта яна патаемная палюбоўніца.
Віктор з’ехаў. У кватэры царавала нязвыклая для суботы цішыня. Звычайна выходным днём Вера пякла бліны, грымела рондалямі і патэльняй на кухні. Гэтым разам блінцамі Віктора накормяць у бацькоўскім доме. ДачкаНасця гуляла з сяброўкамі навуліцы. Верарасчыніла шафу У кутку, прыціснутая Віктора-
вым пінжаком, вісела недашытая замова. Вера адсунула пінжак і сумна агледзела васільковую сукенку. На ліфе шпількай быў прымацаваны крой каўняра з белымі ніцянымі рыскамі фастрыгоўкі, неадпрасаваныя бакавыя швы сукенкі загіналіся ў сярэдзіну. Шыць зусім не хацелася. У нейкай кнізе, у якой Вера і сама не памятала, яна напаткала выказванне старой графіні, якая цярпець не магла, каб пры ёй шылі. Графіня сказала: «Шыць могуць толькі зняволеныя пад прымусам». Графіня мела рацыю. Сёння Веры зусім не было жадання шыць, сядзець у чатырох сценах і карпець з напарсткам над васільковым шоўкам. Сонечны дзень за акном выманьваў на вуліцу пашпацыраваць у парку, паназіраць, як абуджаецца прырода... «I чаму я не графіня?» — ўздыхнула Вера і зняла сукенку з плечыкаў — трэба брацца за працу, настырная кліентка прыспешвала з замовай. Рэзка шаргануўшы вешалкай, яна адправіла пінжак на старое месца. 3-пад навісаючага адзення з нетраў шафы выцягнула перанасную ў чамаданчыку фірмовую швейную машынку «Зінгер» і павольна прычыніла дзверы. Машынку прыладзіла на пісьмовым стале, мінула некалькі хвілін і яна застракатала прыглушаным мяккім гукам. 3-пад лапкі беглі адстрочаныя сукеначныя швы. Скончыўшы строчку, Вера выцягвала непатрэбныя цяпер ніткі фастрыгоўкі і кідала іх на падлогу. На канапе раскіданы крой рукавоў і дробных фальбон вахлаціўся сыпучымі краямі, чакаў свайго часу.
Апоўдні ў дзверы пазванілі. Вера ўзнялася з-за машынкі, прыхінула руку да паясніцы, выгнуўшыся назад, размяла зацёкшую спіну і паплялася да дзвярэй. Зірнула ў дзвярное вочка. Перад вочкам намаляваўся твар Віктора.
— Х-м-м, нешта рана вярнуўся, — здзіўлена прамармытала Вера, шчоўкнула дзвярным замком і, падпіхнуўшы рукой, расчыніла дзверы. — Віктор, я думала, ты з’явішся бліжэй да вечара, што здарылася? — заклапочана спытала яна.
— Мама, праходзь, — прамовіў Віктор, адступіў пару крокаў назад, і перад ім, прыплыўшы аднекуль збоку, узнікла невялікая жанчына-кадушка з падвоеным падбародкам і дробнай хімзавіўкай на валасах. — Пазнаёмся, Вера, — гэта мая мама, Валянціна Іванаўна, — роблена ўрачыста адрэкамендаваў Віктор.
— Вельмі прыемна, праходзьце, калі ласка, — павялічана ветліва мямліла, сустракаючы неспадзяваную госцю, Вера.
«Гад,могбыпапярэдзіць... яхоцьбыпадрыхтавалася... не,я калі-небудзь заеду яму патэльняй!»-— віравала ў Верынай душы патаемнае абурэнне, перамешанае з разгубленасцю ад нечаканай сустрэчы з магчымай свякроўкай.
Кадушка не сказала, што ёй таксама прыемна, не любіла і не лічыла патрэбным маншь. Ганарыста перастушла парог кароткімі нагамі, зняла пантофлі, вызваліўшы са скураной няволі кароткія і шырокія, нібы ласты, ступні.
— Я зараз вам дам тапкі, хвіліну пачакайце, — мітусліва рылася Вера ў скрыні для абутку.