Акно ў замежжа  Зоя Доля

Акно ў замежжа

Зоя Доля
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 276с.
Мінск 2015
74.07 МБ
— Як табе птушка? — спытала яна Віктора.
— На смак нічога асаблівага, зяблік як зяблік. Шкура ды косці, я лепш з’еў бы кавалак нармальнагамяса... Што суцяшае — дома я такіх далікатэсаў не пакаштую.
Віктор адчыкрыжыў нажом птушыную мізэрную нагу, узяў пальцамі і грызянуў мяса, абсмактаў косткі, абыякавы да таго, як выглядае за вячэрай. У ім супярэчліва спалучаліся дзве рысы: з аднаго боку, ён цягнуўся да вышэйшага класу, з іншага — паводзіў сябе развязна і хамавата, як неабчасаны мужлан. На людзей глядзеў вачамі гандляра-ацэншчыка.
— Фелічыа... Фелічыа... — хрыпеў пракураны голас.
Доўгавалосыя бландзінкі пастралялі наўкола хуткімі блудлівымі вачамі, як лісы, вышукваючы спажыву, жэманна павадзілі плячамі і, злёгку прыўзняўшы над сталом бакалы, адказалі на тост свавольнага нястомнага ў гуллівасці дзядулі Фелічыа.
— За здароўе, — па-руску сказала адна з бландзінак.
— Будзьце здаровы, — квёла, без цікаўнасці, падтрымала другая.
Апусціўшы вочкі, яны ледзь прыгубілі віно з бакала. Цнатліўкі.
Зала запаўнялася. За столікі ўсаджваліся добра апранутыя людзі, пастаяльцы гатэля. Бальшыня з іх падбіралася да сталага ўзросту. Трапляліся зусім старыя бабулі. Разадзетыя, з нафарбаванымі пазногцямі, на хісткіх нагах зыбучай хадой крочылі яны пазале. Нараменьчыку праз плячо матляліся невялікія сумачкірыдыкюлі. Кампанія еурабабулек уладкоўвалася за сталом і са смакам пацягвала вінцо... 3 вячэры Вера вярнулася паўгалодная. Сітуацыю ўратаваў дэсерт, крыху перакусіла... Дарэчы, астатнімі вечарамі повар пастараўся, стравы былі сытныя, вытанчаныя і цудоўна прыгатаваныя.
Наступнай раніцай выправіліся на пляж. Віктор выйшаў з гатэля на вуліцу, самазадаволена і пыхліва азірнуўся, падлічыў чатыры зоркі на фасадзе. На галаве ў Віктора бялела бейсболка, на носе чарнелі двума кругамі сонечныя акуляры, клятковыя шорты сканчаліся над валасатымі лыткамі, майка на выпуск прыкрывала падросшы апошнім часам жывот. Вера круцілася ля пляча падобна дзяўчынцы ў белай майцы-топіку і кароткіх джынсавых шортах, рваных знізу бахрамой. Валасы на лытках былі старанна павыдзіраны ліпкімі палоскамі яшчэ ў Мінску. Эпіляцыя. Праз плячо пляжная сумка. Да пляжа — трыста метраў, дыстанцыя для лянівых.
— Мне тут падабаецца, нядрэнны гатэль, хоць і на другой лінп, — адзначыла Вера.
— Чатыры зоркі, — важнічаў Віктор, гатэльныя зоркі свяцілі яго самалюбству і сонечным днём.
На пляжы асобнай паласой вылучаўся шэраг шэзлонгаў, прыналежных да гатэля. Вера з Вікторам занялі месцы, раскрылі шырокі парусінавы парасон ад сонца ў галаве шэзлонгаў. Непадалёку ад іх размясціўся Фелічыа з жонкай. Жонка смаліла цыгарэту за цыгарэтай, выпускала струмені дыму ў прастору. Фелічыа драмаў на шэзлонгу, прымасціўшыся на баку і падклаўшы далонь пад сівую галаву. Да блудлівых бландзінак, з каторымі дзядуля Фелічыа ўчора піў на брударшафт, падруліў італьянец, няголены воўк. Адна, найбольш актыўная і задзірлівая, кінулася з ім размаўляць, гаварыла збіўчыва і чамусьці па-нямецку, нервова гарталаслоўнікнямецкаймовы, заміналастаронкі. Італьянскай
яна не ведала, спадзявалася, што няголены воўк хаця б трохі размаўляе па-нямецку, пераймалася, каб не сарваўся з кручка. А ён, пялегаваны і разбэшчаны, вачамі прамацваў дзявочае цела. Хто з іх быў паляўнічы, хто здабыча?..
Паліла сонца. Раўнадушна пазірала з нябёсаў на людскую мітусню. У гарачым, дробным, дзівоснамяккім пяску вязлі ногі і акуркі цыгарэт. Ціхае мора, лазурнае, пакрытае сонечнымі блікамі сыходзіла да небасхілу. Людзей у прыбярэжнай вадзе плавала, што селядцоў у бочцы. Вера пайшла купацца.
У абедзенны час адпачывалі ў гатэльным нумары. Сіеста. Віктора, падагрэтага сонцам, неадольна цягнула на каханне, дзень за днём, вечар за вечарам. Аднаго разу Вера яму нават сказала: «Віктор, дастаў ты мяне са сваім каханнем. Можа, хопіць?» Аднак жарсць суняць не ўдалося, прыйшлося праяўляць у каханні ўзаемнасць.
Незаўважна, хутка паляцелі дні. Гатовая ежа ў рэстаране, прыбраны пакаёўкай гатэльны нумар. Вера адчувала смак еўрапейскага жыцця.
Неяк раніцай, ідучы па калідоры, Вера пачула, што дзве пакаёўкі размаўлялі між сабой па-руску. Яна памкнулася зачапіць, перакінуцца з імі словам, даведацца, адкуль прыехалі. Віктор улавіў яе жаданне і, ухапіўшы за локаць, з прыціскам прамовіў: «Пайшлі», — пыхліва пранёс сваю персону міма не вартай увагі абслугі. Вера пацягнулася следам.
— Я хацела з імі паразмаўляць, — пырхнула Вера, калі яны з Вікторам завярнулі за вугал калідора.
— Пра што ты будзеш размаўляць з пакаёўкамі, — па-жлобску цадзіў Віктор, з гандлёвага працаўніка лезла барства.
Спусціліся на першы паверх. Там на прасторнай крытай тэрасе, застаўленай сталамі, яны снедалі. Вера набрала на талерку колькі ўлезе: нарэзаная празрыстымі кавалкамі шынка, ярка-чырвоныя ад харчовага фарбавальніка тонкія кругі каўбасы, булкі, пірожныя, тосты. У кубак наліла кавы, Абавязкова брала персікавы ёгурт, запакаваны ў пластыкавым стакане, адрывала тонкую фольгавую накрыўку і смакавала. Ранішняе лагоднае
паветра залятала на тэрасу, абдувала твар, разганяла рэшткі санлівасці. Прыбіральшчыца, размерана шоргаючы мятлой, падмятала тратуар ля гатэля, па вуліцы няспешнай хадой ішлі мінакі. Вера хутка перакусіла, дапіла каву. Ляснуўшы аб сподак ггустым кубкам, адставіла яго ўбок. На талерцы засталося непачатае пірожнае. Вера глядзела на вуліцу і цярпліва чакала, пакуль Віктор паснедае Надакучыла разглядаць мінакоў яна павярнулася і прайшлася вачамі па століках у глыбіні тэрасы. За вуглавым сталом яе пагляд перахашў тоўсты грузны італьянец, ніякавата ўсміхнуўся і, адвярнуўшыся, пахапліва запіхнуў жонцы ў сумку некалькі пластыкавых стаканаў ёгурту. Жонка маланкава, адпрацаваным рухам, заштліла сумку і, быццам я — не я і справа — не мая, прадоўжыла піць апельсінавы сок, прысмактаўшыся вуснамі да шклянкі
«Тыраць ёгурты! — шчоўкнула здзіўленне ў Верынай галаве. — У чатырохзоркавым гатэлі?!»
Італьянец грузна падняўся і пайшоў з тэрасы. Жонка пацеляпалася следам, трымаючы за ручкі прыпухлую, запоўненую крадзенымі ёгуртамі сумку. ЕўропаВеру ўражвала і бесперапынна здзіўляла ..
Сем дзён адпачынку праляцелі як і не было. Надышоў дзень ад’езду. Віктор загружаў цяжкі чамадан у расчыненую зяпу багажніка «Мерседэса». Вера ўладкавалася на пасажырскае сядзенне... Да пабачэння, чатырохзоркавы гатэль. Паўз машыны прайшлі рускамоўныя пакаёўкі. Вера больш не спрабавала з імі загаварыць. Віктор павярнуўся спінай да абслугі...
Дамоў вярталіся тым жа знаёмым маршрутам. На пад’ездзе да Аўстрыі абшар засланілі Альпійскія горы? высокія, стромкія. За зубчастыя горныя верхавіны, шарэўшыя суворай патрэсканай скалістай пародай, чапляліся лёгкія пеністыя аблокі. Ля падножжа гор густа раслі дрэвы. Купкі нізкага разгалістага кустоўя смарагдавым лісцем навісалі над падсохлай жаўтаватай травой. Горы праціналі тунэлі. Яны ўражвалі неверагоднай даўжынёй. Пранёсшыся ў паўцёмным, падсвечаным цьмянымі ліхтарамі тунэльным жолабе «Мерседэс» выстрэльваў у сонечны асляп-
ляльны дзень, і зноў перад вачамі да нябёсаў вырасталі велічныя вяршыні. Пакруціўшыся пасерпанціне горных дарог, выехалі на шырокі аўстрыйскі аўтабан, горы адыходзілі убок, аддаляліся, машына імчала наперад. Доўгая дарога стаміла, і Віктор, убачыўшы рэдкі на аўтабанах з’езд, звярнуў на невялікую прыдарожную пляцоўку. Кустоўе захінала, адгароджвала пляцоўку-кішэнь ад магістралі. Спыніліся. Вера выйшла з машыны і тапталася па асфальце, размінаючы зацёкшыя ноп. Яна ўдыхнула паветра на поўныя грудзі і павярнулася тварам да прасторнага поля, што сканчалася ўдалечыні пералескам. Узаранае з карычневай сухой раллёй поле было ўтыркана аднаногімі высокімі ветракамі. Тры па-штукарску, адмыслова выгнутыя лопасці шпарка круціліся пад подыхам ветру. На ўзаранае поле да ветракоў прайсці было немагчыма, ад людзей яго адгароджвала металічная, скляпаная з шырокіх дротавых квадратаў высокая сетка. У далёкім пералеску шашлыку не зробіш. Забаронена. Металічная сетка перагароджвала шлях. «Не паркавацца, не хадзіць, не курыць, сабак не выгульваць». Вольная Еўропа пярэсціла забараняючымі надпісамі. На асфальце паблізу металічнай сеткі стаяла пляскатая бетонная пліта метровай шырыні і вышыні ў рост чалавека. 3 пліты тырчаў уманціраваны наўзроўні рук водаправодны кран, унізе пад кранам красаваўся надпіс: «Кеіп Tnnkwasser»*.
На пляцоўку павольна запаўзла мапіына з румынскімі нумарамі. Вера ўбачыла дваіх мужчын на пярэднім сядзенні. Задняе сядзенне было забіта клункамі. Валізкі пакідалі крыху вольнага месца толькі пад самай столлю. Ля клункаў прыціснулася чорнавалосая маладая жанчына з хударлявым тварам. Румыны спынілі аўто, заглушылі рухавік, з салона не выходзілі, сядзелі натапыраныя, насцярожаныя, перамаўляліся між сабой. Затаіліся. Праз хвіліну наўздагон за румынскай машынай на пляцоўку шпарка і віхляста ўскочыла з трасы аўто з выключаным праблісковым маячком. Маячок гузаком тырчаў на даху. Паліцыя. Выйшлі вальяжныя паліцыянты. Форменныя фуражкі, спецадзенне. Сквапна, як да ахвяры, памкнуліся да румынскай
* Няма пітной вады (нялі.)
машыны. Адзін з іх, даўгалыгі, спыніўся напаўдарозе і цапануў скошаным вокам за «Мерседэс». Змяніўшы кірунак, рушыў да Клыкоўскіх. Яго напарнік тым часам акучваў румын Румыны праз шчэлку ў аўтамабільным шкле прасунулі яму пашпарты. Паліцэйскі гартанна, адрывіста чаканіў словы і тыцкаў пальцам у румынскі пашпарт, штосьці там было не ў парадку. Устрывожаныя румыны наканавана павыпаўзалі з аўтамабільнага логава. Кіроўца паслухмяна, мітусліва расчыніў багажнік. Паліцэйскі калашмаціў клункі.
Даўгалыгі наблізіўся да Веры.
—Паспорт, — выяўна прамовіў ён, націскаючы налітару «о».
— Адну хвіліну, — манерна сказала Вера. Трымаючы статнасць перад еўрапаліцэйскім, яна махнула да Віктора рукой. — Віктор, будзь такі ласкавы, пакажы яму нашы дакументы.
Віктор выцягнуў на святло два сінія пашпарты. Паліцыянт пагартаў старонкі, праверыў візы. Загадаў адкрыць багажнік. Зазірнуўтуды абыякава, без цікаўнасці. Вера задаволена агледзела ў багажніку куплены ў Мінску чамадан з металічнымі маланкамі і падумала які ён прыгожы, новенькі чамаданчык еўрапейскага фасону. Віктор на англійскай мове важна і самавіта растлумачыў што яны былі ў адпачынку і зараз едуць з італьянскага курорта дамоў у Беларусь. Даўгалыгі вярнуў пашпарты і прамовіў: