• Часопісы
  • Альфуркан татарскі Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага Паўль Сутэр

    Альфуркан татарскі

    Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
    Паўль Сутэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 530с.
    Мінск 2009
    190.87 МБ
    Гэтыя даныя таксама падмацоўваюцца падрадковым псракладам. Здараецца так, што адхілснні ў вакалізацыі, а часам і пропускі ў кансанантным тэксце, нават тыя, што былі б граматычна прымальныя, не знайшлі адлюстравання ў перакладзе. Экзегетычныя звесткі, якія змяшчаюцца ў падрадковым перакладзе, таксама не пацвярджаюць адхіленняў і асобнага чытання і тлумачэння.
    У вышэйзгаданым фрагменце тэксту на аркушы 283а (“Верш святла”) мы знаходзім у арабскім тэксце некалькі памылковых вакалізацый. Іх неабходна тут дакладней асвятліць, таму што яны з’яўляюцца тыповымі для тэксту L адхіленнямі.
    (а)	Памылкі ў сферы нунацыі ka-miSkatin fi-ha misbdhuni l-misbahun замест al-misbahu (283a4), lam tamsas-hu naru замест narun (283a6),/z buyiiti замест// Ьнуйгіп (283a8). Гэтыя вакалізацыі парушаюць y сваім кантэксце правілы арабскай граматыкі і могуць разглядацца толькі як апіскі перапісчыка.
    (Ь)	Памылковая вакалізацыя ў формах дзеясловаў: (283a8)/z buyutin adina llahu an tarfa1 a (!= turfa'a) wa-yudkaru (!= yudkara)fi-ha smu-hu. Q(24:36). Форма дзеяслова tarfa ‘a, якая адносіцца да множнага ліку неадушаўлёнага назоўніка buyut (дамы) і таму стаіць у 3-й ас. ж. р. адз. л„ вакалізаваная як незалежны стан замсст залежнага turfa ‘а*\ Пры форме дзеяслова yudkaru (ён згадвасцца) (3-й ас. м. р. адз. л. абв. зал.) у дадзеным кантэксце індыкатыў парушае правілы граматыкі. Лад залсжыць ад злучніка an (каб), які няўхільна патрабуе ўмоўнага ладу yudkara.
    Таму выяўленыя адхіленні ў вакалізацыі арабскага тэксту на аркушы 283а трэба разглядаць не як спосаб чытання, а як апіскі, якія можна тлумачыць недастатковай моўнай кампетэнцыяй перапісчыка.
    86 У рэдкіх выпадках у кансанантным тэксце можна натрапіць на блытаніну паміж літарамі, напр. sad s, sin = s і ta = t, што тлумачыцца цюркскім і славянскім моўным субстратам перапісчыкаў, якія не ведалі ў сваёй роднай мове эмфатычных фанем. Тым самым выключалася магчымасць правільнага чытання, бо перакручаныя такім чынам словы, як правіла, страчвалі сэнс. Параўнанне са спосабамі чытання, якія сабраў Jeffery (1937) са старых даусманаўскіх кодэксаў Карана, таксама не дае падстаў да таго, каб аднесці тэкст да аднаго з градыцыйных адхіленняў.
    87 Разуменне формы як 2-й ас. м. р. адз. л. незал. ст. у далейшым вядзе да сінтаксічнай і тэкстуальнай заблытанасці. Адсутнічае анафарычны займеннік -ha, які адсылаецца да buyut (дамы) і які займае становішча прамога дапаўнення да дзеяслоўнай формы tarfa'а (ты ўзвышаеш) у бяззлучнікавым рэлятыўным сказе ft buyutin adina llahu an tarfa'a-ha (прыблізна: У дамах, якія Алаг прадпісаў, каб ты іх узвысіў). Тым самым трэба было б дапусціць яшчэ больш цяжкую памылку ў кансанантньтм тэксце, каб патлумачыць адхіленні ад tarfa'a ў вакалізацыі! Простае і лагічнае тлумачэнне адхілснняў у вакалізацыі ляжыць, пэўна, у дапушчэнні апісак перапісчыка.
    1.8. Падрадковы пераклад
    Пад радкамі арабскага тэксту мы знаходзім адпаведны падрадковы пераклад арабскім пісьмом, напісаны наўскос. Мова перакладу польская, якая паказвае асаблівасці тыповай “пальшчызны крэсовай" ^polszczyzna kresowa'”), “ускраіннай” польскай мовы. Паняццем “пальшчызны крэсовай" абазначаецца польская мова, як яна бытуе ў “крэсах'™, усходніх ускраінных абласцях Польшчы, на землях усходніх славян. Можна вылучыць два варыянты “палыйчызны крэсовай”'. “polszczyzna polnocno-kresowa” (паўночна-ўскраінная польская мова) з беларускім субстратам і “polszczyzna poludniowo-kresowa ” (паўднёва-ўскраінная польская мова) з украінскім субстратам.
    “Polszczyzna pdlnocno-kresowa” складвалася ў полі ўзаемадзеяння паміж польскай літаратурнай мовай на розных этапах яе развіцця і беларускім субстратам. Такім чынам, для перыяду (XVI-XVIII стст.), які тут даследуецца, “polszczyzna polnocno-kresowa" гэта не дыялект, для якога неабходнай умовай з’яўляецца існаванне адпаведнага аўтахтоннага насельніцтва, але рэгіянальная субсістэма польскай нарматыўнай, або агульнай, мовы.
    У Вялікім Княстве Літоўскім польская мова лягла на моўны субстрат аўтахтоннага рутэнскага (беларускага) насельніцтва ўжо як надрэгіянальная літаратурная мова і мова адукацыі. Беларускамоўная шляхта пераймала польскую мову ў працэсе акультурацыі і паланізацыі ўжо з пачатку XV ст., але псраважна ў XVI ст., з моманту уніі Княства і Польскага каралеўства ў 1569 г. Польская мова вывучалася імі як замежная і часткова пераўтваралася на аснове субстрату роднай мовы на ўсіх узроўнях моўнай сістэмы, псрш за ўсё ў сфсры фаналогіі і марфалогіі, але таксама ў сінтаксісе і лексіцы. Такім чынам, “polszczyzna polnocno-kresowa" змяшчае ў сваёй аснове польскую літаратурную мову, у якую ўліваюцца характэрныя рысы беларускай мовы, якія, аднак, могуць вар’іравацца ў залсжнасці ад ступені адукаванасці размоўцы. Дзякуючы таму што ўплывовыя шляхецкія сем’і і нямала выдатных польскіх паэтаў і пісьменнікаў паходзілі з гэтак званых крэсаў, г.зн. з усходніх земляў Рэчы Паспалітай89, польская літаратурная мова ў сваім развіцці неаднаразова атрымлівала істотныя імпульсы з гэтага раёна. Але размяшчэнне крэсаў на ўскраіне польскай дзяржаўнай і моўнай тэрыторьті садзсйнічала таму, што тут маглі захоўвацца рысы польскай мовы, якія ў польскіх землях лічыліся састарэлымі90.
    88 Паняцце “крэсы" (польск. kresa = ускраіна) пачало выкарыстоўвацца толькі пасля 1920 г. Раней для гэтых земляў ужываліся назвы “Літва" (Беларусь з адміністрацыйным цэнтрам у Мінску), “Беларусь" (або "Biala Rus" для Віцебскай і Магілёўскай губерняў), “Жмудзь" (для этнічнай Літвы), “Русь" (для т. зв. правабярэжнай Украіны).
    89 Адам Міцкевіч (1798-1855), Юліюш Славацкі (1809-1849), Юзэф Ігнацы Крашэўскі (1812 1887), Эліза Ажэшка (1841-1910) і інш.
    90 Наконт польскай мовы на крэсах гл.: Kurzowa (1985), (1993). Падрабязнае і пераканаўчае даследаванне пра працэсы пранікнення польскай мовы на крэсы здзейсніў Martel (1938).
    Польская мова ў Вялікім Княстве не толькі падпадала пад уплыў беларускага субстрата, але, са свайго боку, таксама ўздзейнічала на беларускую мову. Так у беларускую лексіку праніклі шматлікія паланізмы. Пры гэтым для многіх з тых, хто размаўляў па-беларуску, розніца паміж абедзвюма мовамі згладжвалася і станавілася няяснай, так што яны адносілі да польскай мовы гэты свой першапачаткова беларускі дыялект, прасякнуты паланізмамі, які для іх уяўляў толькі сацыяльна больш нізкі ўзровень мовы. Той, хто размаўляў на такім паланізаваным беларускім дыялекце, нярэдка абазначаў сябе як паляк, а сваю гаворку як “простую мову”, супрацьпастаўленую польскай літаратурнай мове91.
    Моўная аснова падрадковага перакладу тэфсіра L і наогул усіх “літоўскіх” тэфсіраў польская. Нягледзячы на гэта, у тэксце тут і там сустракаюцца бясспрэчна беларускія моўныя рысы, што перавышае звычайныя ў польскай мове паўночных крэсаў з’явы інтэрферэнцыі.
    Увогуле ўзнікае ўражанне, што перапісчыкі ў прынцыпе імкнуліся пісаць па-польску, але гэта ім нс заўсёды цалкам удавалася. Хутчэй за ўсё несвядома яны ўнеслі ў тэксты, якія належала перапісваць, беларускія моўныя асаблівасці. Таму беларускія асаблівасці ўнутры асобных манускрыптаў рассеяны большай часткай бессістэмна. Што перапісчыкі стараліся пісаць на польскай, а не на беларускай мове, пацвярджаюць сярод іншага шматлікія гіперкарэктныя формы і выпраўленні92.
    91 Параўн., напр., заўвагу Лапалеўскага да моўнай сітуацыі ў віленскім краі ў 30-х гадах XX ст. (Lopalewski (1990), р. 43): “Chlop, prawoslawny czy katolik, stanowi^cy glownq mas? zaludnienia tej nawskros rolniczej dzielnicy z rown^ ch?cia mowi u siebie w chacie ‘po prostemu’, to znaczy, ‘po bialorusku’, jak na rynku w miasteczku czy w urz?dzie gminnym ‘po pansku’, albo ‘tak jak panowie’ czyli po polsku”.
    92 Параўн.: Крачковскнй (1924), c. 165: “Относнтельно языка прнведенных отрывков высказаться труднее: во всяком случае он не представляет чнстой формы польской нлн белорусской. По заключенню Е.Ф.Карского, данные переводы отражают польскую речь с снльнымн белоруснзмамн нлн характернзуют человека, говоряшего по-белорусскн, но стремяшегося пнсать по-польскн”.
    Параўн. таксама каментар Мэрэдыт-Оўэнс і Надсана наконт мовы тэфсіра ў першай суры рукапісу L: “The text is in the typical ‘peripherical Polish’ as it was spoken in Byelorussia. The influ­ence of the Byelorussian language is evident (the hard “s” in the word “miloserdnemu”; unconscious akannie in “pravadz”; “strogosci” written with a “t”; the Polish word “blendnymi” written “blondnimi” in the way which a Byelorussian would pronounce it; the word “zwedzonimi” which is typical of the Byelorussian language, but not of Polish). The word “lak” is unintelligible. The whole translation is not literal and looks more like a paraphrase”. (Замест “lak", як гэта памылкова пазначана ў артыкуле, трэба, пэўна, паставіць “tak" як частку выразу “daj пат tak", якім перакладаецца слова “amTn” [амін] у арабскім тэксце. Параўн. »> 17.1.1. Тэкст рукапісу L.)
    2. АСПЕКТЫ ТЭКСТУ ПЕРАКЛАДУ
    Параўнанне тэксту Карана, польскага перакладу і вялікага каментару (tafsir) Абу Джафара Мухамада ібн Джарыра ат-Табары1 да Карана паказвае, што ў тэкст тэфсіра разам з уласна каранічным тэкстам дадаткова ўліліся экзегетычныя звесткі. У польскай версіі яны з’яўляюцца ў формг кароткіх інтэрпаляваных экзегетычных дапаўненняў і каментароў альбо ў форме экзегетычна афарбаваных парафразаў арабскага тэксту. Дадатковыя экзегетычныя звесткі большай часткай можна знайсці ў ат-Табары. Яны цалкам грунтуюцца на артадаксальным суніцкім вучэнні. Застаецца яшчэ невялікая частка, не знойдзеная ў яго, што, аднак, нічога не змяняе ў толькі што сфармуляванай выснове.
    Звычайная тэхніка перакладу палягае ў перакладзе арабскага тэксту слова за словам. Пры гэтым часта адбываецца даслоўнае адлюстраванне арабскіх канструкцый, якія з’яўляюцца некарэктнымі для польскай мовы2. На падставе знойдзеных устойлівых арабска-польскіх інтэрферэнцыйных структур можна выключыць пасярэдніцтва цюркскага перакладу паміж арабскім тэкстам і польскай версіяй3.
    1 At-Tabari. Abu Ga'farM. b. Garir: Garni' al-bayan 'an ra'wll ay al-qur’an. /М. Sakir.al-Qahtra, s.a. (Параўн. таксама »> 1.6. Традыцыйная форма “літоўскага” тэфсіра.)