Альфуркан татарскі
Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
Паўль Сутэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 530с.
Мінск 2009
Q(30:l 1) {tumma kana ‘aqibatu lladina asa’u (!= asa’u) s-su’a an kaddabu bi-ayati llahi wa-капй Ы-hd yastahzi’ йпа}33
potim stal kbnec tich ktore bogu rownosc dinili menka bila oto s-tej pribini Ze klamali na pisme boZe k.oran i bili oni na id Zartdjdncimi (327a7).
Літаральны пераклад: Потым паўстаў канец тых, якія Богу рабілі роўнасць. Пакута была. Гэта з той прычыны, што яны лгалі на пісанне Божае Каран і былі яны над гэтым жартаўнікамі.
Тут перакладчык праз канструкцыю з дзеясловам Ьус (быць) у перфекце і дзеепрыметнікам незалежнага стану iartujqcy (які жартуе) адлюстраваў у польскай мове арабскую канструкцыю. Тым самым ён дакладна схапіў сэнс арабскай канструкцыі, г.зн. адлюстраваў дзеянне, якое працягваецца або паўтараецца.
Канструкцыі тыпу капа + імперфект з’яўляюцца ў Каране надзвычай часта і ў многіх выпадках іх можна сустрэць у якасці характэрных рытарычных фігур у вершавай канцоўцы. Тым самым яны ўяўляюць сабой структурную асаблівасць арабскага тэксту Карана. Гэтая структурная функцыя, як правіла, працягвае захоўвацца ў тэксце тэфсіра з дапамогаю камбінацыі Ьус + дзеепрыметнік незалежнага стану ў польскай мове:
Q(29:9) {wa-wassayna 1-insana bi-waliday-hi husnan wa-in gahada-ka li-tusrika bi ma laysa la-ka bi-hi ‘ilmun fa-la tuti‘-huma ilayya margi‘u-kum fa-unabbi’u-kum bi-ma kuntum ta‘lamuna}34
/ prikezalismi pilnim prikezanem ludzom do rodzicow bic dobrim dobrotliwim tilko jesli bendq radzici-se s-tobq abi-me meli rownac do (ego na-cd ne-mace vr tim sldZnaj па’йк'і nine rownac pretb w tim tilko w tim ne-bdndz jim powolnij jesli bcec matka bendo newernimi bo do nine bendze priwrbt waZ i oznajmi warn to cd bilisce dinoncimi (320a5).
Літаральны пераклад: I загадалі Мы пільным загадам людзям да бацькоў быць добрым, ласкавым. Толькі калі яны будуць радзіцца з табою, каб Мяне мелі раўняць да чаго-небудзь, пра што не маеце ў тым слушнай навукі Мяне
32 Гл. таксама »> 16.9.1. Дзеепрыметнік цяперашняга часу незалежнага стану.
33 Q(30:11): “Потым, было наступствам для тых, хто рабіў злое зло, таму што яны абвясцілі знаменні Алага лжывымі і насміхаліся з іх”.
34 Q(29:9): “I запаведалі Мы чалавеку дабро да яго бацькоў. I калі яны будуць старацца, каб ты дадаў Мне ў супольнікі тое, пра што ў цябе няма ведаў, то не падпарадкоўвайся ім. Вярніцеся да Мяне і Я паведамлю вам, піто вы рабілі”.
раўняць, таму ў тым, толькі ў тым не будзь ім паслухмяным, калі бацька, матка будуць нявернымі. Бо да Мяне будзе вяртанне вашае, і Я паведамлю вам тое, што вы былі рабілі (320а5).
Ужыванне камбінацыі Ьус + дзеепрыметнік незалежнага стану не мае падставы ў польскай граматыцы. Яна ўяўляе асабістую творчасць перакладчыка, якая абапіраецца на імкненне перадаваць сэнс арабскага тэксту на польскай мове як мага больш дакладна.
Часам замест камбінацыі Ьус + дзеепрыметнік незалежнага стану ў тэксце тэфсіра ўжываецца таксама nomen agentis, каб перадаць арабскую канструкцыю незакончанага трывання паводле тыпу капа + імперфект:
Q(43:9) {wa-ma ya’ti-him min nabiyin ilia kanu bi-hi yastahzi’una}35
ne-prichodzili do nich dd prorokow tilko bill jim nasmewcami Sidarami (401a3).
Літаральны пераклад: He прыходзілі да ix ад прарокаў. Толькі былі ім насмешнікамі, з’едліўцамі.
Характэрна, што арабская дзеяслоўная форма yastahzi’una (яны насміхаюцца) была перададзена ў польскай мове з мэтай экзегетычнага пашырэння двума потіпа agentis'. nasmiewac (насмешнік), szydarz (насмешнік, з’едлівец). Аднак nomen agentis у польскай мове ў якасці прамога адпаведніка арабскім фінітным дзеяслоўным формам выкарыстоўваецца рэдка.
2.3.5. Арабскі дзеепрыметнік незалежнага стану
Nomen agentis рэгулярна з’яўляецца ў тэксцс тэфсіра, каб перадаць арабскі дзеепрыметнік незалежнага стану:
Q(29:13) {wa-qalalladma kafaru li-lladina amanu ttabi‘u sabila-na wa-la-nahmil (!= wa-l-nahmil) hataya-kum wa-ma-hum bi-hamilina (!= bi-hamilina) min hataya-hum min say’in inna-hum la-kadibina}36
rekli te ktore newernimi bili dla tich ktdre Iman31 prijenli iidajce-se za nami drogq nakq ml berem na-^e grechl wake oni ne-mogq bic nbsicelami dd grechow namnejkej red zapewne wedz ie oni klamcami sq (320b3).
Літаральны пераклад: Казалі тыя, якія былі нявернікамі, тым, якія веру прынялі: “Ідзіце за намі дарогаю нашаю. Мы бярэм на сябе грахі вашыя”. Яны не могуць быть носьбітамі грахоў, найменшай рэчы. Пэўна ж яны з’яўляюцца лгунамі.
35 Q(43:9): “I не прыходзіў да іх ніякі прарок, каб яны з яго не пасмяяліся”.
36 Q(29:13): “I сказалі тыя, якія не паверылі, тым, якія паверылі: “Ідзіце нашаю дарогаю, а мы панясем вашыя грахі”. Але не панясуць яны нічога з іх грахоў. Сапраўды, яны лгуны”.
37 Ар. Ітап = вера.
Ужыванне дзеепрыметніка незалежнага стану замест фінітных дзеяслоўных формаў у арабскай мове шырока распаўсюджанае. Частае ўжыванне nomen agentis у тэксце тэфсіра ўяўляе сабой непасрэднае адлюстраванне арабскага сінтаксісу.
Наступны тыповы прыклад: і odwroc-se ja muchemmed wiglondaj na zgiibe jich i oni pewne wiglondati sq na zgiibe twoje (338b2), oto tak wlasne UZink'i dinq dobre dinicelpwe (ЗббаЗ).
Структуры тыпу kana (быць) + дзеепрыметнік незалежнага стану часта сустракаюцца ў Каране ў канцоўках вершаў, дзе дзеепрыметнікі выкарыстоўваюцца для рыфмы:
Q(29:40) {wa-qaruna wa-fir‘awna wa-hamana wa-la-qad ga’a-hum musa bi-I-bayyinati fa-stakbarii fi 1-ardi wa-ma kanu sabiqina}38
i tei кагйпа^ ifera‘unaM i tei hamana*' i gdipriSli do nich mojieS z-wjadomoscq i z-ciidami preto pddnesli-se w picha welkq na zemi i ne-bili i ne-mogli hie йсекаіаті dd nas (323a8).
Літаральны пераклад: I таксама Kopaxa i Фараона, i таксама Амана; і калі прыйшлі да іх Майсей з паведамленнем і з цудамі, то падняліся яны ў пыхлівасці вялікай на зямлі, і не былі і не маглі яны быць уцекачамі ад Нас.
У вышэйзгаданым прыкладзе перакладчык перадаў арабскі дзеепрыметнік незалежнага стану (sabiq) праз nomen agentis uciekacz. Аднак у прыведзеным фрагменце дапаможны дзеяслоў kanfl (яны былі) паказвае не перфект і разумець яго належыць як мадальны дзеяслоў. Гэтую розніцу ў значэннях перакладчык унёс у тэкст тэфсіра дзякуючы таму, што спачатку ён ужыў пераклад дзеяслоўнай формы ў сэнсе перфекта (піе byli) і потым дадаў мадальнае значэнне (піе mogli bye).
2.3.6. Адвербіяльныя абазначэнні акалічнасцей (ap. hal)
У арабскай мове часта ўжываюцца гэтак званыя hdl-сказы, адвербіяльныя акалічнасныя сказы, якія ў тэксце тэфсіра, як правіла, перадаюцца з дапамогай дзеепрыслоўя незакончанага трывання на -qc42:
Q(9:55) {fa-la tu‘gib-ka amwalu-hum wa-la awladu-hum innama yuridu llahu li-yu‘addiba-hum bi-ha fi 1-hayati d-dunya wa-tazhaqa anfusu-hum wa-hum kafirdna}43
38 Q(29:40): “I Каруна, i Фіраўна, i Гамана ... I прыйшоў да ix Myca з яўнымі доказамі, a яны ўзвялічваліся на зямлі і не былі яны першымі (г.зн. не ўцяклі)”.
39 Ap. Qariin = Корах.
40 Ap.fir'awn = фараон.
41 Ap. Haman = Аман; міністр фараона.
42 Гл. »> 16.10.1. Дзеепрыслоўе незакончанага трывання.
43 Q(9:55): “Няхай не захапляюць цябе ні маёмасці іх, ні дзеці іх. Сапраўды, Алаг хоча пакараць іх гэтым у гэтым жыцці. Памруць яны, будучы нявернікамі”.
3. Альфуркан
ne-dziwuj-Se і ne-zajzri patronc па skarbi jich unite? na dzeci jich pewne chce pan bog iebi Ukaral jich tim skarbem i dzecmi w tim dodwotnim swece i potenpi w tim dud ich i dni benddnc newernikami (15lai).
Літаральны пераклад: He здзіўляйся i не зайздросць, гледзячы на скарбы іх або на дзяцей іх. Пэўна, хоча Пан Бог пакараць іх тым скарбам і дзецьмі ў гэтым пажыццёвым свеце і асудзіць у гэтым душы іх, і яны з’яўляюцца нявернікамі.
У арабскім тэксце іменны сказ wa-hum kafir йпа (і яны з’яўляюцца нявернікамі) выконвае функцыю адвербіяльнага акалічнаснага сказа пры папярэднім кантэксце: wa-tazhaqa anfusu-hum (літар. іх душы адыходзяць). У тэкст тэфсіра ўстаўляецца b^dqc, дзеепрыслоўе незакончанага трывання ад дзеяслова Ьус (быць), чым перакладчык адзначас сказ як адвербіяльны акалічнасны сказ.
У наступным прыкладзе таксама ў пераклад /га/-сказа дадаецца дзеепрыслоўе wiedzqc (ведаючы), і тым самым перадаецца дакладны сэнс арабскага сказа. Арабскі дзеяслоўны сказ wa-halaqa-hum (і ён стварыў іх) функцыянуе як супраціўны адвербіяльны сказ, што перакладчык падкрэслівае ў польскім тэксце праз ужыванне злучніка а (і, але) замест і:
Q(6:101) {wa-ga‘alu Іі-llahi suraka’a l-ginna wa-halaqa-hum wa-haraqu (!= wa-haraqu) la-hu banina wa-banati bi-gayri ‘ilmin subhana-hu wa-ta‘ala ‘amma yasifuna}44
i dnq panfi bogu fabrami anjolow i ferejdw a wedzonc Ze to pan bog stworil i pbtwarajq boga klamliwe sinami uzejirom^ ‘ejsojid6 i сйгкаті z-‘andl5w bez Zadnej mod dstij bn jest i wisdk'ij od tego cd newernici personi priznawajq (109a4).
Літаральны пераклад: I яны робяць Пану Богу сябрамі анёлаў і фярэяў, а ведаючы, што гэта Пан Бог сатварыў. I яны ганьбяць Бога лжыва сынамі, Эзрам і Ісусам, і дочкамі з анёлаў без аніякай моцы. Ён чысты і вышэйшы за тое, што нявернікі асобамі прызнаюць.
Прыклад паказвае, што перакладчык правільна разумее адвербіяльную функцыю арабскага акалічнаснага сказа (hal-сказа) і спрабуе ў тэксце тэфсіра перадаць яе сродкамі польскай мовы адпаведна яе значэнню.
У якасці адвербіяльнага абазначэння акалічнасцей у арабскай мове функцыянуюць таксама асобныя імёны ў вінавальным склоне. У вершы Q(34:29)
44 Q(6:101): “I зрабілі яны Алагу супольнікаў з джынаў, а Ён іх сатварыў. I яны беспадстаўна прыпісалі Яму сыноў і дачок пры адсутнасці ведаў. Хвала Яму, і Ён вышэй за тое, што яны прыпісалі”.
45 Ар. ‘t/zayr = Эзра.
46 Ар. ‘Isa = Ісус.
у гэтай функцыі знаходзяца два імёны: вінавальнаму склону basiran (ар. baSlr = дабравеснік) і вінавальнаму склону nadiran (ар. nadir = той, хто перасцерагае, веставы) у тэксце тэфсіра зноў адпавядаюць дзеепрыслоўі на -цс:
Q(34:29) {wa-ma arsalna-ka ilia kaffatan li-n-nasi basiran wa-nadiran wa-lakinna aktara n-nasi la ya‘lamuna}47
ne-pdslalismi cebe w jedno ktdre strone tilko na wSitek swjat liidzej swjestiijdncim laskq naSq a straSonc keranem naSim tilko wenkSa Sense liidzej cd tego ne-wedzq (350b6).
Літаральны пераклад: He паслалі Мы цябе ў які-небудзь адзін бок, толькі на ўвесь свет, тым, хто людзям апавяшчае ласку Нашую і палохаючы караю Нашаю. Толькі большая частка людзей гэтага не ведае.