Альфуркан татарскі
Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
Паўль Сутэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 530с.
Мінск 2009
Для праяснення значэння дзеяслова *siem$czowac у прыкладах, якія прыводзяцца вышэй, мы дадаткова знаходзім дзеясловы winszowac (віншаваць) і, у некалькі нейтральным значэнні, obwiescic (абвяшчаць).
Як адпаведнік ар. ЬаНага (абвяшчаць добрую вестку) у тэфсіры побач з *siemqczowac часта з’яўляецца польскі дзеяслоў zwiastowac (абвяшчаць, прадказваць, прарочыць).
3.3. Персізмы
Персідскія словы ў тэфсіры таксама звязаныя амаль выключна з малітоўным рытуалам. Звычайна ў тэфсіры выкарыстоўваюцца тры наступныя персідскія назоўнікі:
- namaz = рытуальная малітва;
- namazgozar = нехта, хто ўзорна здзяйсняе рытуальную малітву;
- namazkar = той, хто моліцца.
Па-за малітоўнай тэматыкай з’яўляецца частаўжывальны назоўнікperl= “фея, крылатая істота, дух”; у тэфсіры ён выкарыстоўваецца ў польскай35 форме ferej як адпаведнік (ар.) ginn = “джын, дух”, якім абазначаюцца істоты, што былі створаны Богам разам з людзьмі і анёламі: fereji tajemnich retej ne-wedzq bo jeslibi wedzeli priSle i tajemne retl ne-bawilibi-se й tak cenik'ich menkach robotnich me s gid el-aksa36 budiijdnc (349a8).
35 У беларускай мове чужы для яе //7 звычайна замяняецца на Ichvl.
36 Ар. al-Masgid al-Aqsa = (літар.) “найбольш аддаленая мячэць”, маецца на ўвазе мячэць Аль-Акса ў Ерусаліме.
Як іншае выключэнне ў тэфсіры знаходзіцца персідскі назоўнік meydan = “плошча, none”: preto і ml winidzim na cebe k-Carami pdddbnimi twojim Carom pretd йСіп medzi nas i medzi cebe majdan plac gdze bim-to pokazal (250a3). Xaрактэрным y прыведзеным фрагменце з’яўляецца тое, што арыентальнае слова адразу ўслед перакладаецца і тлумачыцца праз польскае ріас (< з ням. “Platz”).
3.3.1. Прыметнік “lekkosierny” (лёгкасардэчны)
Прыметнік (польск.) lekkosierny || (бел.) lechkoserdny, які часта сустракаецца ў тэфсіры, з’яўляецца, найбольш верагодна, калькай з персідскай мовы. Яна сустракаецца, як правіла, у сваім усходнеславянскім вымаўленні lechkoserdny, з цвёрдым Is/ і з гукаспалучэннем Irdnl.
Персідскі прыметнік sabokdel = “бестурботны, бесклапотны, легкадумны, радасны, вясёлы” складаецца з прыметніка sabok = “лёгкі, спрытны” і назоўніка del = “сэрца, душа, розум”. Паводле гэтага ўзору фармуецца прыметнік lekko-sierny альбо lechkoserdny31. Ён не сустракаецца ў польскай ці беларускай нарматыўнай мове, таксама яго нельга знайсці ў спецыяльных слоўніках.
У тэфсіры гэты прыметнік з’яўляецца звычайна як адпавсднік (ар.) halim = “мяккі, лагодны, цярплівы”: pewne ci ktore zradliwe odstq-pill [od] was w dzen potkane wojsk nafich i k'afirsk'ichv pewne ich zwodl Setan nektorim cd zarobili ale prawdziwe odpuscil pan bog onim i zrek-se grechU pewne pan bog jest odpUskliwij od odpUStena lechkoserdnij (54b5)39, i wprowadzi jich w tak'e mejsca ie /ne-/bendq wdzendni j emu bo pewne pan bog jest wSitko wjadbmij lechkoserdnij (270a2)40.
3.4. Фразеалагічныя дзеясловы
Утварэнне фразеалагічных дзеясловаў41 з арыентальнымі назоўнікамі з’яўляецца тыповай асаблівасцю перакладу ў тэфсіры, якую можна разглядаць на фоне аналагічных структур у турэцкай і персідскай мовах42.
37 Аналогія пануе таксама наконт прыметніка mitosierny = “міласэрны”. У тэфсіры гэты прыметнік сустракаецца звычайна ва ўсходнеславянскім варыянце miloserdny: laskawemti mildserdпетй krdlowi (52b).
38 ap. kafir = няверны, нявернік.
39 Q(3:155): “Сапраўды, тыя з вас. хто адвярнуліся ў дзень спаткання двух атрадаў, сапраўды, іх збіў Сатана чымсьці, што яны зрабілі. А Алаг ужо дараваў ім. Сапраўды, Алаг даруе і Ён лагодны”.
40 Q(22:60): “I Ён увядзе іх уваходам, якім яны будуць задаволеныя. Сапраўды, Алаг ведае і Ён лагодны”.
41 Г.зн. устойлівыя (фразеалагічныя) злучэнні дзеяслова з назоўнікам (заўвага перакладчыка).
42 Наконт фразеалагічных дзеясловаў з арыентальнымі словамі ў кітабах гл.: Нестеровнч (1983), с. 137-147.
3 арабскім назоўнікам tawba = “пакаянне, дараванне” ўтвараюцца, напрыклад, наступныя фразеалагічныя дзеясловы, характэрныя для тэксту тэфсіра: tewbe czynic = “рабіць пакаянне, раскайвацца”; tewbe przyjqc = “прымаць пакаянне, дараваць” альбо tewbe dac = “даваць дараванне, дараваць”. Як узор для падобных пабудоў можа разглядацца турэцкі фразеалагічны дзеяслоў tovbe etmek = (літар.) “рабіць пакаянне” або “рабіць дараванне”, г.зн. “раскайвацца” або “дараваць”43.
Арабізм ітап (вера) таксама часта сустракаецца ў структуры фразеалагічнага дзеяслова ітап przyjqc = “прыняць веру”, як у наступным тыповым прыкладзе: ci ktore Iman prijenli і йііпк'і binili dobre statebna (320a5). Пры такім ужыванні арабізма ітап (вера), які кантрастуе з польскім адпаведнікам wiara (вера), кожны раз падразумяваецца “ісламская вера” ў адрозненне ад іншых рэлігій44. Функцыя арабізмаў часта заключаецца ў тым, каб надаць выразам у кантэксце іншых рэлігій менавіта ісламскі выгляд альбо канкрэтнае ісламскае значэнне.
Як характэрныя фразеалагічныя дзеясловы звяртаюць на сябе ўвагу ў тэксце тэфсіра яшчэ наступныя ўтварэнні з малітоўнай тэматыкай: (польск.) niemaz klaniac si^ = “спраўляць рытуальную малітву” альбо (польск.) siedzde czynic = “рабіць зямны паклон (пры малітве)”. Падобныя ўтварэнні фармуюцца па аналогіі з такімі турэцкімі ўзорамі, як namaz kdmak = “спраўляць малітву”, secde etmek = “рабіць зямны паклон”.
Прыцягвае ўвагу тое, што менавіта сярод дзеяслоўных кампанентаў фразеалагічных дзеясловаў у тэфсіры часта трапляюцца беларускія формы. Так, пры некаторых утварэннях звычайна сустракаецца беларускі дзсяслоў рес (пець) замест польскага spiewac (пець): когап рес = “дэкламаваць (чытаць нараспеў) Каран”, nemaz pec = “чытаць малітву”, selewat pec = “чытаць малітоўныя формулы”, genaze pec = “чытаць пахавальныя формулы”45. У гэтым выпадку мы таксама знаходзім у турэцкай мове аналагічныя ўтварэнні, напрыклад з дзеясловам окйтак = “чытаць, дэкламаваць”: kuran okumak, salat окйтак.
3.5. Арабскія імёны ўласныя
У тэксце тэфсіра імёны прарокаў, а таксама іншых каранічных ці біблейскіх персанажаў перадаюцца ў іх арабскай форме, як у Каране.
43 Разам з арабізмам tawba (пакаянне, дараванне) у аналагічных канструкцыях у тэфсіры ўжываецца беларуска-польскі адпаведнік kajeta / kajata (з націскам на канчатак). Назоўнік kajeta / kajata = “дараванне або пакаянне” з'яўляецца вытворным словам ад беларускага дзеяслова каяцца (польск. kajac sij) і часта сустракаецца ў тэксце тэфсіра як імянны кампанент тыповага фразеалагічнага дзеяслова: dac / przyjqc kajata = “даць дараванне” / “прыняць пакаянне”. Гл. пра гэта: Suter (1993).
44 Параўн.: Akiner (1978), р. 237.
45 Гл. »> 16. Марфалогія дзеяслова; 16.8. Зваротныя дзеясловы.
Часцей за ўсё ў тэфсіры ўжываюцца наступныя ўласныя імёны: (ap.) Dawud= Давід; (ap.) Du al-Qarnayn = Аляксандр Вялікі (літар.: Двухрогі); (ap.) Galiit = Галіяф; (ap.) Habil = Авель; (ap.) Нат = Хам; (ар.) Нагйп = Арон; (ap.) Hiid = Гуд (арабскі прарок); (ap.) Ibrahim = Абрагам; (ap.) ’Isa', ’Isa Ibn Maryam = Icyc; Icyc, сын Марыі46; (ap.) Isma’ll = Ісмаіл; (ap.) Izhaq = Ісаак; (ap.) Lilt = Лот; (ap.) Maryam = Марыя; (ap.) Muhammad = Мухамад; (ap.) Musa = Майсей; (ap.) Nimrud = Німрод; (ap.) NUh = Ной; (ap.) Qabil = Каін; (ap.) Qariin = Kopax; (ap.) Salih = Саліх (арабскі прарок); (ap.) Sam = Сам; (ap.) Su‘ayb = Шуайб (арабскі прарок); (ap.) Sulayman = Саламон; (ap.) Talilt = Гідэон; (ap.) ‘Uzayr Эзра; (ap.) Yafit = Яфет; (ap.) Yahya = Іаан; (ap.) Ya ‘qiib = Якуб; (ap.) YUsuf = Іосіф. Часам называюцца таксама імёны чатырох праведных халіфаў Абу-Бакра, Умара, Усмана і Алі як прыклады для добрых мусульман.
Таксама імёны анёлаў знаходзяцца звычайна ў сваёй арабскай форме: (ap.) GibraU = Габрыэль; (ap A Hariit = Гарут (літар. разрывальнік); (ap.) Israfil = Ісрафіл, архангел, які пратрубіць у дзень уваскрэсення памёрлых; (ap.) ‘Izrail = Азраіл, анёл смерці; (ap.) Marut = Марут (літар. ламальнік); (ap.) Mika 11 = Міхаіл.
Прыцягвае ўвагу, што абазначэнне Бога праз арабізм Алаг з’яўляецца ў тэксце тэфсіра рэдка. Замест слова Алаг звычайна выкарыстоўваецца польск. bog (Бог) або panbog (Пан Бог). Толькі калі Алаг адносіцца да ісламскага Бога ў адрозненне ад іншых багоў, ужываецца арабізм: allah jest' tak'ij bog le nemaS inSego boga illa^ tilko on liwij ustawitnij (34b3).
Д’ябал y тэфсіры L абазначаецца звычайна арабскім словам Say tan = Сатана (польск. = Setan) альбо выкарыстоўваецца такая польская перыфраза, як zwodziciel = спакуснік. Разам з гэтым знаходзяцца абазначэнні (ap.) Iblis або радзей таксама (ap.) Gan, якія ўзятыя з арабскага арыгінала.
Разам з імёнамі, якія трапляюцца ў Каране, мы знаходзім у тэфсіры таксама імёны тыповых фігур з ранняга перыяду ісламу. Яны выконваюць функцыю экзегетычнага дадатку і канкрэтызуюць месцы агульнага зместу ў Каране:
- ‘Abd Allah ibn Salam = Абд Алаг б. Салам быў юдэйскім знаўцам Пісання, які, будучы перакананым у тым, што Мухамад з’яўляецца прарокам, прадказаным у Пісанні, адразу пасля прыбыцця Мухамада ў Медыну прыняў іслам48.
- al-Ahnas ibn Sarlq al-Taqafi = аль-Ахнас ібн Шарык аль-Сакафі быў злачынцам і праціўнікам мусульман, імя якога, напрыклад, згадваецца ў тэфсіры
46 У дачыненні да Ісуса ў тэкспе тэфсіра часта аддаецца перавага абазначэнню “ ‘Isa syn marijamin". Яно выводзіцца ад ap. ‘Isa ibn Maryam = “Icyc, сын Марыі” і падкрэслівае, што Ісус, паводле ісламскіх уяўленняў, не з’яўляецца сынам Бога.
47 Ap. ilia = акрамя.
48 Гл. »> 2.1.2. Знаўца Пісання Абд Алаг ібн Салям.
як экзегетычны дадатак да верша Q(2:205)49. У ат-Табары мы знаходзім каментарый да верша Q(2:205): “Мы раней ужо згадвалі злачынства аль-Ахнаса б. Шарыка аль-Сакафі, пра якога аль-Сада казаў, што верш пра падпальванне палёў мусульман і смерць іхніх аслоў быў пасланы з-за яго”50.
- Ka‘b ibn al-ASraf= Ка‘б ібн аль-Ашраф, паэт і праціўнік Мухамада юдэйскага веравызнання51.
3.6. Тапаніміка
Тапонімы, якія звычайна згадваюцца ў тэфсіры, гэта абазначэнні месцаў, якія займаюць цэнтральнае становішча ў ісламскай рэлігіі:
- (ap.) Makka = Мекка, родны горад Прарока;
- (ap.) Madina = горад Медына (ад ap. madina = горад). Пасля бясконцых канфліктаў з племенем курайш (Qurays) кланам, што панаваў у Меццы, Прарок з групай адданых мусульман пакінуў у 622 г. (н.э.) свой родны горад Мекку і адправіўся ў аазіс Ясрыб (Yatrih), каля 300 км на поўнач ад Меккі. Пазней аазіс Ясрыб быў перайменаваны ў гонар Прарока ў (ap.) madina al-nabi = “горад Прарока”;