• Газеты, часопісы і г.д.
  • Альфуркан татарскі Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага Паўль Сутэр

    Альфуркан татарскі

    Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
    Паўль Сутэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 530с.
    Мінск 2009
    190.87 МБ
    77 Гл. »> 1.1.2. Моўная праблема.
    5.	СТАН КРЫНІЦ
    5.1.	Манускрыпты
    У пісьменстве татараў Вялікага Княства Літоўскага захаваліся манускрыпты тэфсіраў XVIII і XIX стст. Нскаторыя з гэтых манускрыптаў знаходзяцца ў бібліятэках і музеях Вільні, Мінска, Санкт-Пецярбурга і Лондана. Акрамя таго, невядомая колькасць рукапісаў тэфсіраў з’яўляецца прыватнай уласнасцю татарскіх сем’яў у Беларусі, Польшчы і Літве1.
    На падставе вядомых рукапісаў тэфсіраў ужо магчыма зрабіць высновы, істотныя для ацэнкі тэкставай базы. Параўнанне тэкстаў розных манускрыптаў выразна паказвае: 1) моўная аснова перакладу ўсіх рукапісаў польская. 2) Усе рукапісы тэфсіраў супадаюць па структуры тэксту і па змесце. Яны відавочна ўзыходзяць да аднаго протаэкзэмпляра. 3) Дыяхранічна за прамсжак часу каля 200 гадоў (г.зн. на працягу XVIII і XIX стст.) тэкст перакладу не спазнае істотных змен і развіцця2.
    Тэфсір L, які сёння знаходзіцца ў Беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны ў Лондане, паходзіць з 1725 г. і з’яўляецца найстарэйшым з вядомых “літоўскіх” тэфсіраў3.
    У рукапісе Карана 1682 г., які змяшчае арабскі тэкст Карана без падрадковага перакладу і знаходзіцца сёння ў Пскове4, з’яўляюцца сляды псракладу з тэфсіра ў форме заўваг і глос. Гэты рукапіс быў даследаваны і апісаны пецярбургскім
    1 Антановіч (Антоновнч (1968)) апісвае адзін тэфсір з Вільні (XV11I ст.) і два з унівсрсітэцкай бібліятэкі Санкт-Пецярбурга (XVIII і XIX стст., = рукапіс U). Яшчэ адзін манускрыпт тэфсіра знаходзіцца ў Інстытупе Ўсходазнаўства ў Санкт-Пецярбургу (канец XVIII ст., = рукапіс I). Мухлінскі (Мухлннскнй (1857), с. 62 64) на падставе аднаго кароткага фрагмента тэксту апісвае тэфсір, які, на яго думку, паходзіць з XVII ст. (Аднак, мабыць, Мухлінскі карыстаўся рукапісам, ідэнтычным манускрыпту ЛУ-868 тэфсіра XVIII ст., які быў апісаны Антановічам (Антоновнч (1968), с. 100 103).) Тэфсір з Беларускай бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лондане складае тэкставую аснову дадзенага даследавання (пачатак XVIII ст. = рукапіс L). Некалькі рукапісаў тэфсіраў (XVIII і XIX стст.) знаходзяцца ва ўласнасці таварыства татараў Беларусі “Аль-Кітаб” у Мінску. Колькі манускрыптаў тэфсіраў знаходзіцца ў прыватным валоданні татарскіх сем’яў, немагчыма ацаніць.
    2 Манускрыпты I (канец XVIII ст.) і U (1825), што даследуюцца ў дадзенай працы, паказваюць толькі нязначныя дадатковыя каментары і змены ў тэксце адносна тэфсіра L (1725), які з’яўляецца асновай гэтай працы.
    3 Гл. »> 17.1. Рукапіс тэфсіра L.
    4 Пскоўскі гісторыка-мастацкі і архітэктурны музей-запаведнік-старажытнасховішча (Псковскнй нсторнко-художественный н архнтектурный музей-заповедннк-древнехраннлшце. Ул. Некрасова, 7, 180000, Псков).
    арыенталістам Крачкоўскім (1955а)5. На жаль, Крачкоўскі прыводзіць толькі дзве кароткія вытрымкі з тэксту як прыклад шматлікіх польскіх заўваг. Аднак яны робяць відавочнай тэкстуальную залежнасць глос пскоўскага манускрыпта Карана (1682) ад “літоўскага” тэфсіра: пачатак суры 33 (al-Ahzab)6, паводле Крачкоўскага, гучыць: і ргбгббе boj-se boga і ne-bondz poslUSni newernikom i nedowerkom1. Адпаведнае месца ў тэфсіры L у значнай ступені супадае: I ргбгббе boj-se boga a ne-bondz posluSnij newernikom namawajoncim do sebe anitei nedowarkom L(338b3). Пачатак суры 108 (al-Kawtafy, паводле Крачкоўскага, гучыць наступным чынам: zapewne obdarowalismi cebe I muchemmed koranem9. I як тлумачэнне да арабізма al-kawtar ідзе: k'ewser woda rajska iiwonca. Таксама ў тэксце тэфсіра L у адпаведным месцы знаходзіцца ідэнтычны тэкст: zapewne obdarowalismi cebe ja muchemmed koranem i k'ewserem (preto modl-se bogy swemii i klanaj-se bajram nemaz) L(495b5). Таксама ў тэфсіры L тлумачыцца арабізм al-kawtar у форме глосы з ідэнтычным тэкстам: woda rejska iiwonca k'ewser.
    3 больш ранняга часу да нас, на жаль, не дайшло ніводнай першакрыніцы ў форме манускрыпта.
    Іншы, зразумела, толькі другасны след “літоўскага” тэфсіра, які таксама вядзе ў XVII ст., знаходзіцца, магчыма, у фрагменце тэфсіра, што прыводзіць Мухлінскі (Мухлпнскнй (1857), с. 62) і які датуецца XVII ст. (пачатак суры 20, Та-Гау.
    “muchemmed ne-zeslalismi na cebeh koran ‘abi-seh nim zilboSil tilko ‘abisceh ‘umeli chwalic pana boga dla bojansko [!= bojaznikow] jego (2) zeslaneh jest od tego ktori dzelal zime i nebose wisok'i (3) ‘a sam jako bog laskawl miloserdnl na ‘erXu'° majestaceh ‘opanowal-se ziipelno mocq swojo (4) dla nego co w nebosach i co w zemi i na zemi i co medzi nimi i cokolwek pod fundamentem zemi (5) ‘a chocbis-go jawnimi slowi chwalil ‘albo tajemno pewno ‘on we i tajemneh mil£k’em chwalonceh i natajemnejSeh (6) alldh jest sami bog naS nemaS boga i[n]Sego tilko ‘on jego jest imona najlepSeh”".
    5 Крачкоўскі заўважае: “Для наукн ннтересно н пронсхожденне рукопнсн: она пнсана очень тнпнчным неуклюжнм почерком лнтовскнх татар н содержнт массу прнпнсок н отдельных слов на польском нлн белорусском языке в арабской транскрнпцнн” (Крачковскнй (1955a), с. 163). Гл. таксама: Демндчнк (1987), с. 239, дзе прыводзіцца некалькі цікавых дэталей да гісторыі рукапісу. Параўн. таксама: Антоновнч (1968), с. 38.
    6 Ар. al-ahzab = групы (мн. л. ад hizb = частка, група).
    7Гл. Крачковскнй (1955a), с. 163-164. (Крачкоўскі прыводзіць цытаты з тэксту ў арабскім шрыфце.)
    8 Ар. al-Kawtar = Назва ракі ў раі.
    ’Гл. Крачковскнй (1955a), с. 163-164. (Вытрымка з тэксту прыводзіцца ў арабскім шрыфце.)
    10 Ар. ‘агі = трон.
    11 Для параўнання тут даецца адпаведнае месца з тэфсіра L: (247а5) ism ta-hd is ima to jest I muchemmed ne-zeslalismi na cebe koran abis-se nim zgdrSil tilko abisce umeli chwalic pana boga dla
    У прыведзеным фрагменце графічна вылучаецца ha-i-resmiye'2, альбо ha = h, які не вымаўляецца, што служыць для перадачы галоснага /е/ ў канцы слова (cebeh, majestaceh, tajemneh і г.д.). Акрамя таго, звяртае ўвагу графема ‘ауп = якая служыць mater lectionis для галосных у пачатку слова13. Ужыванне графемы dal з трыма дыякрытычнымі кропкамі над ёй для напісання Idz, dz'!u, магчыма, з’яўляецца на самой справе асаблівасцю архаічнай арфаграфіі, якая можа служыць аргументам для датавання XVII ст., што было прапанавана Мухлінскім. Безумоўна, такія раннія датаванні належыць разглядаць з асцярожнасцю, таму што некаторыя даследчыкі пісьменства “літоўскіх” татараў вызначылі занадта ранні час узнікнення даследаваных імі манускрыптаў15.
    (6) bojaznikow jego zeslane jest dd tego stworicela zeme i nehds wisok'ich a sam (7) jako bog laskawij miloserdnij na ‘erkil majestace oponowal-se mocp swojq dla nego to cd jest w nebdsach i cd kolwek jest (8) w zemi i na zemi i cd medzi nimi i cokolwek podfundamentem zemi a choc biz go jawnimji] slowi chwalil albo tajemno (247Ы) pre td zapewne on we tajemne mildk'em chwaldnc i natajemnejSe allah jest samij bdg nimaS inSego bdga tilko on jest imona (2) najlepke.
    12 Гл. »> 9.4.2. Заўвагі да спосабаў напісання галосных. Заўв. 34.
    13 Наконт ‘ауп у якасці mater lectionis гл. »> 9.4. Напісанне галосных.
    14Гл. »> 9.3. Напісанне зычных. Заўв. 13.
    15 Луцкевіч (1920) паведамляе пра каранічны тэкст канца XVI ст. на беларускай мове, які ён быццам бы знайшоў: “Доўга прышлося шукаць Корану, пісанага па беларуску арабскімі літэрамі, і толькі шчасьлівы прыпадак давёў мяне да яго ў 1915 годзі перед заняцьцем Вільні немцамі. Знайшоў я яго ў татарскага муллы Сьцяпана Палтаракевіча ў Сорак-Татарах, ваколіцы пад Вільняй. Гэта зложаны з колькісот страніц рукапіс in folio, пісаны характарам XVI або пачатку XVII веку, без пачатку і канца. Адзін з бэрлінскіх вучоньіх, якога вайна занесла ў наш край, адшыфраваў некалькі страніц гэтага рукапісу, перапісываючы з арабістыкі на лацініку. Вось я і падаю некаторые тэксты, перапісываючы гражданкай літэра ў літэру, як яны запісаны лацінікаю:
    стран. 1: “Напрод Божэ іме успамінайма. Мілосьць у нутрах свайіх уфундуем. Першый і остатній Он ест векоістый, да кожнэй рэчы моцный. Ніхто Ему непадобный. Едыный ест. Есьлі нічога не было стварыў сьветы." стран. 2: “Цемна было, очы сьветласьці не відзелі. Куры не пелі, сабакі не брэхалі. Дошч ішоў, цемна было, вецер веяў. Разумеў, што судный дзень настаў”.
    Гэты прыведзены ў Луцкевіча тэкст паходзіць, безумоўна, не з Карана, а з шырока распаўсюджанай у пісьменстве “літоўскіх” татараў турэцкай Лйрадж-легенды з падрадковым перакладам. (Параўн. транслітараваны тэкст легенды ў Станкевіча (Stankiewicz (1934)), які даследаваў той самы манускрыпт кітаба, што і Луцкевіч. Параўн.: Антоновнч (1968), с. 47, 50-57, 377; гл. таксама: Станкевіч (1955). Наконт тэксту легенды гл. таксама »> 11.3. Фанемы tit, /// //7; »> 17.5.1.7. 3 пачатку Мірадж-пегенд.ы.) Акрамя таго, датаванне мяжой XVI і XVII стст. можна разглядаць як занадта ранняе. Як даказаў Антановіч (Антоновнч (1968), с. 50-57, 377), выкарыстаны Луцкевічам і Станкевічам манускрыпт паходзіць з першай паловы XVIII ст.
    Параўн. таксама: Borawski/Dubinski (1986), р. 249. Тут сцвярджаецца, што найстарэйшыя “літоўскія” рукапісы Карана паходзяць з пачатку XVI ст.: “Najstarsze egzemplarze Koranu pochodzily z poczqtku XVI stulecia. Zawieraly one zazwyczaj dla lepszego rozumienia przeklady i objasnienia w j^zyku bialoruskim lub polskim, pisane alfabetem arabskim. Ksi^gi takie zwali Tatarzy tefsirami.” Такія сцверджанні можна ўвесь час чытаць у беларускай прэсе; аднак яны пазбаўленыя навуковай асновы.
    5.2.	Знешнія крыніцы
    Акрамя першакрыніц у форме манускрыптаў мы валодаем двума каштоўнымі дадатковымі сведчаннямі, у якіх мы можам прасачыць след “літоўскага” тэфсіра: 1. Гістарычны твор Тарых-і Печэві (Tarih-i Pegevi) асманскага гісторыка Ібрагіма Печэві Эфендзі (Ibrahim Pe^evi Efendi) і 2. гэтак званы “Рысале-і Таmap-ы Лех” (Risale-i Tatar-i Leh “Трактат пра польскіх татараў”) аднаго паломніка ў Мекку.
    5.2.1.	“Тарых-і Печэві”
    У асманскага гісторыка Ібрагіма Печэві Эфендзі (1574 каля 1650)16 мы знаходзім, пэўна, найстарэйшае згадванне “літоўскага” тэфсіра. У сваім гістарычным творы Тарых-і Печэві, які лічыцца дакладнай крыніцай па асманскай гісторыі паміж 1520 (уступленне на трон Сулеймана) і 1639 (смерць Мурада IV) гадамі, Печэві апісвае таксама мусульманскую супольню Вялікага Княства Літоўскага17. Наконт пісьменства ён заўважае: “Яны пішуць нават Свяшчэнны Каран арабскім пісьмом, і каліяны робяць тэфсір [г.зн. тлумачаць Каран], то яны робяць яго на мове язычнікаў ляхаў”1і.