• Газеты, часопісы і г.д.
  • Альфуркан татарскі Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага Паўль Сутэр

    Альфуркан татарскі

    Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
    Паўль Сутэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 530с.
    Мінск 2009
    190.87 МБ
    Разам з уздзеяннем заходнееўрапейскіх антытрынітарыяў у Вялікім Княстве Літоўскім і Польшчы да працэсу перамяшчэння сукупнасці антытрынітарных ідэй далучаецца ўзорная дзейнасць ліцьвіна Пятра з ГонядаГанезіўса (Petrus Gonesius, 1530-1581): пад час свайго навучання ў Падуі ён пазнаёміўся з вучэннем Сервета і поглядамі юрыста, тэолага і антытрынітарыя Матэо Грыбальдзі (1506-1564). Пасля свайго вяртання на радзіму пад патранажам князя Мікалая Радзівіла (Чорнага) і Яна Кішкі ён стаў адным з галоўных прадсгаўнікоў антытрынітарызму і адначасова прапагандаваў ідэі анабаптызму чэшскага кірунку. (Пра пасярэдніцкую дзейнасць Ганезіўса гл. Hein (1974), р. 135-140; Kot (1953), р. 72 ff.)
    14 Наконт нонадарантызму ў Вялікім Княстве гл. Wilbur (1947), р. 367-374. Важныя перадумовы для поспеху там нонадарантызму Вільбур бачыць у моцнай юдэйскай прысутнасці і агітацыі: “From the middle of the sixteenth century a liberal religious movement fusing Judaism with rationalistic tendencies in the Russian Church had spread from northern Russia into Lithuania, opposing the Trinity and the deity of Christ, and also teaching radical social doctrines. The Jews there were numerous, wealthy and influential, had famous scholars, and carried on an aggressive propaganda” (гл. Wilbur (1947), p. 368).
    15 Дэталёвае апісанне жыцця i творчасці Буднага дае Kot (1956). Пра пераклады Будным Бібліі і яго значэнне як наватара ў галіне філалогіі гл. Frick (1989), р. 81-115. Наконт біблейскай філалогіі Буднага, яго дагматычных і сацыяльных поглядаў з беларускага пункту гледжання існуе даследаванне Івана Саверчанкі (1993).
    КАЛЬВІНІЗМ, АНТЫТРЫНІТАРЫЗМ I НОНАДАРАНТЫЗМ • 111 васлаўнае насельніцтва'6, царкоўнаславянскую рэлігійную літаратуру якога ён добра ведаў, а таксама спрабаваў прыстасаваць польскую мову да мэтаў рэфармацыі і моўнага аднаўлення. Акрамя таго, ён меў кантакты з юдэйскімі абшчынамі Вялікага Княства17.
    Вільня ў другой палове XVI ст. была квітнелым цэнтрам юдэйскай культуры. 3 Вільні паходзілі выдатныя юдэйскія тэолагі, і там яны пісалі свае творы. Сярод іншых трэба назваць караіма Ісака з Трокаў18, які ў сваім знакамітым творы Ніггйк Етйпа (габр. Умацаванне веры) аспрэчваў догматы хрысціянскай рэлігіі, а таксама імкнуўся абараніць юдаізм. У 1681 г. пад назвай Tela Ignea Satanae'9 з’явіўся лацінскі пераклад кнігі, якая выклікала вялікую палеміку ў хрысціянскім свеце.
    У Рэчы Паспалітай у другой палове XVI ст. разгарнулася вострая дыскусія вакол хрысціянскага догмата Святой Тройцы. Розныя антытрынітарныя гру-
    16 Адным з першых твораў Буднага быў Катэхізіс на (бела)рускай мове (Нясвіж, 1562), каб прывабіць менавіта “простых людзей” праваслаўнага насельніцтва Літвы: "Катйхйсісь то есть наука стародавная хрістіаньская от светого пйсма, для простыхь людей языка руского. в пытаніахь й отказехь сьбрана". (Катэхізіс гэта старажытная хрысціянская навука са Святога Пісання для простых людзей рускай мовы, сабраная ў пытаннях і адказах) (гл. Kot (1956), р. 67; Bieder (1991), р. 435). На год пазней з’явіўся Катэхізіс на польскай мове (Нясвіж, 1563).
    17 Для свайго перакладу Бібліі Будны карыстаўся паслугамі маладога, напэўна, юдэйскага асістэнта, які мог добра чытаць па-габрэйску, што вынікас з ліста Буднага ад 1572 г.: “[...] Chyba co mam mlodzienca, co dobrze czyta Hebrayskie, to mi czytal, a ia shichaiqc przekladalem” (... хіба толькі маю юнака, які добра чытае па-габрэйску; ён мне чытаў, а я, слухаючы, псракладаў.) (Гл.: Kot (1956), р. 77, 78; Frick (1989), р. 109; Szyszman (1989), р. 49.)
    18 Ісак бен Абрагам (пам. 1594) быў юдэйскім вучоным з Трокаў цэнтра “літоўскіх” караімаў (каля 30 км на захад ад Вільні). Пасля яго смерці твор Hizziik Emund (Умацаванне веры) быў дапоўнены яго вучнем Іосіфам бен Мардэхаем Маліноўскім (нарад. каля 1570 г. у Троках, пам. у Луцку каля 1635 г.). Ісак ведаў і цаніў антытрынігарныя творы Сымона Буднага і Марціна Чаховіца (і іншых), і чэрпаў з іх. (Гл. Kot (1956), р. 82 -83; Mann (1972), р. 714-720.) Разам з Ісакам з Трокаў трэба назваць іншых інтэлектуалаў: знакамітага кракаўскага равіна Майсея Ісерлеса (Moses Isserles) (1510-1572), Саламона бен Ехіеля Лур’ю (Salomon ben Jechiel Luria) (1510-1573, Брэст) i менш вядомых Абрагама Горвіца (Abraham Horwic) і Якуба з Белжыц (Нахмана), які дыспутаваў з Марцінам Чаховіцам (гл. Tazbir (1977), р. 85 86; і Tazbir (1987), р. 111 ff.).
    19 Tela ignea Satanae hoc est Arcani et horribiles Judaeorum adversus Christum Deum et Christianam Religionem Libri Anegdotoi. Гэты твор y перакладзе на лацінскую мову быў выдадзены ў Альтдорфе ў 1681 г. правазнаўцам і арыенталістам Іаганам Хрыстафам Вагензейлем (Johann Christoph Wagenseil, 1633 1705), які набыў рукапіс у Сеуце (Іспанскае Марока). (Гл. Kot (1956), р. 83; Szyszman (1989), р. 53.) Ужо ў 1605 г. твор павінны былі надрукаваць у Амстэрдаме, куды быў дастаўлены адрэдагаваны Іосіфам бен Мардэхаем Маліноўскім манускрыпт; аднак выданне не было здзейсненае. Гэты твор усплыў на Захадзе ў першай палове XVII ст. у розных копіях і перакладах, так, напр., у 1621 г. у Іспаніі пад назвай Fortification de la fe Ісака Атыяса (Izaak Athias) i ў 1624 г. y Гамбургу ў нямецкім перакладзе Арона Лур’і (Aaron Luria).
    поўкі сваёй палемікай распальвалі атмасферу20. Рэлігійныя дыспуты, асабліва ў Вялікім Княстве Літоўскім, эпізадычна набывалі пагражальныя памеры21. Толькі дзякуючы агульнавядомай талерантнасці ў рэлігійных пытаннях не дайшло да гвалтоўных сутыкненняў. Паказальным для становішча ў Вялікім Княстве быў удзел у палеміцы юдэйскіх вучоных феномен, які быў бы немагчымым у Заходняй Еўропе XVI ст.22 Яны наведвалі антытрынітарныя сіноды і выступалі ў дагматычных дыспутах. У выніку тых антытрынітарных тэолагаў, якія ў пытаннях адносна догмата Тройцы занадта наблізіліся да юдэйскага пункту гледжання, хутка пачалі вінаваціць у юдаізаваннр.
    Таксама добра вядомая з гісторыі Рэфармацыі блізкасць асобных антытрынітарыяў да магміетанства24. Тыповым паўстае, напрыклад, выпадак
    20 Тым часам як антытрынітарыі Польшчы ўсё больш падпадалі пад уплыў анабаптыстаў і ўсс больш выстаўлялі сацыяльныя ўтопіі, ззаду за якімі апынуліся дагматычныя, хрысталагічныя пытанні, у антытрынітарыяў Вялікага Княства хрысталагічныя пытанні і нонадарантызм стаялі на пярэднім плане. Напрыклад, нонадарант Будны ў сацыяльных пытаннях трымаўся памяркоўнай пазіцыі, таму што абараняў панаванне шляхты і прызнаваў су.мяшчальнасць вайсковай службы з верай.
    21 У адным з лістоў магната Мікалая Радзівіла (Чорнага, 1515 1565), які быў напісаны 14.09.1564 у Брэсце да кальвіністаў у Жэневу і Булінгсру ў Цюрых, можна прачытаць, што рэлігійныя дыспуты аб важньгх догматах веры і перш за ўсё пра Святую Тройцу, якія выбухнулі ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім. нясуць вялікую небяспеку і раскол краіны і вядуць яе на мяжу разбурэння. Радзівіл просіць швейцарцаў аб пасярэдніцтве ў рэлігійных спрэчках і аб выразным выказванні сваёй пазіцыі адносна спрэчных догматаў. Ліст, напісаны на лацінскай мове, прыводзіцца ў Вочке (Wotschke (1908), р. 225 226).
    22 У першую чаргу трэба назваць ужо згаданных Ісака з Трокаў і Якуба з Белжыц (Нахмана) (гл. Tazbir (1987), р. 111—114). У той час як пра юдэяў вядома, што яны ўмешваліся ў палеміку і бралі ўдзел у хрысціянскіх сінодах, пра актыўны ўдзел “літоўскіх” татараў у рэлігійных дыспутах невядома нічога’ Хаця татары прытрымліваліся сваёй першапачатковай pa­nini, ісламу, але ў сярэдзіне XVI ст. у іх не было развітай інтэлектуальна-тэалагічнай навучальнай традыцыі, якая давала б ім магчымасць удзельнічаць у рэлігійных дыспутах; гл. Sobczak (1984), р. 106: “Ludnosc tatarska mimo swego niew$tpliwego przywi4zania do religii przodkow nie byla, jak si? wydaje, przygotowana i sklonna do podejmowania teoretycznych sporow doktrynalnych i teologicznych. W okresie Rzeczypospolitej szlacheckiej nie wydali zreszt^ Tatarzy sposrod siebie zadnej jednostki o szerszych horyzontach i zainteresowaniach intelektualnych na miar? chociazby Izaaka z Trok, sekretarza trockiej gminy karaimskiej, ktorego dzielo wywolalo ozywione polemiki w swiecie chrzescianskim”.
    23 Як моцна напрыканцы XVI ст. ненавідзелі антытрынітарыяў, і сярод іх асабліва радыкальных нонадарантаў, паказвае каментар на смерць Буднага, які выйшаў з-пад пяра езуіта Марціна Лашча (Marcin Laszcz) у 1597 г.: “Але калі Будны здыхаў, яго прызвалі, ён хацеў было шукаць падтрымкі ў Хрыста; але ён казаў: Пад час майго жыцця я мала турбаваўся пра яго, так і ён зараз далёка ад мяне. Так выпруніўся ён, нібы юдэй” (гл. Kot (1956), р. 111).
    24Рэакцыі на антытрынітарны пераклад Бібліі Буднага 1574 г. былі падчас надзвычай рэзкімі. Яго папракалі не толькі ў юдаізацыі, але і звязвалі яго з “магаметанамі''. Кот (Kot (1956), р. 82) цытуе ліст ужо згаданага езуіта Пятра Скаргі (1536-1612) з Вільні, у якім той абвінавачвае
    КАЛЬВІНІЗМ, АНТЫТРЫНІТАРЫЗМIНОНАДАРАНТЫЗМ « 113 гейдэльбергскага антытрынітарыя Адама Нойзера (Adam Neuser), які пасля сваіх уцёкаў з Германіі перабраўся спачатку ў Рэч Паспалітую і адтуль далей у Трансільванію, дзе ён далучыўся да групы вакол нонадаранта Франца Давідзіса (Franz Davidis)25. Відавочна, пазней, ужо ў Трансільваніі, ён прыняў іслам і апынуўся, нарэшце, у Стамбуле26.
    Буднага ў “магаметанстве”: “Паколькі біскуп Ежы Радзівіл быў вельмі абражаны гэтым творам, я казаў яму, каб ён не прымаў гэта блізка да сэрца, а замест гэтага ўпэўніўся, што адзін гэты катэхізіс Лютэра больш пашкодзіць божай царкве, чым такога кшталту відавочныя блюзнерствы, якія не далей за адзін крок ад магаметанства”.
    Пад націскам кракаўскіх кальвіністаў цюрыхскі тэолаг-рэфарматар Іозіас Зімлер (Josias Simler, 1530-1676) напісаў у 1575 г. пярэчанне на нонадарантызм Буднага: “Assertio orthodoxae doctrinae de duabis naturis Christi opposita blasphemiis et sophismatibus Simonis Budnaei nuper ab ipso in Lituania evulgatis” (Tiguri, 1575). Антытрынітарызм іспанпа Сервета ён разглядае як выкліканы мусульманамі і бачыць яго як д’ябальскі план на пагібель хрысціян. Вучні Сервета ўцяклі на Усход, на ўскраіну хрьісціянскага свету, на мяжу з Асманскай імперыяй, дзе многія з іх перайшлі да туркаў (гл. J. Simler, Assertio, 59v/60r): “et haec praeclara dogmata Servetus in Machumetanorum scholis hausit, quae eius discipuli nunc in vicinia Turcarum spargunt et, ut audio, non pauci ad Turcicas superstitiones deficiunt ac circumcisionem recipiunt” (гл. таксама Firpo (1977), p. 163).