Альфуркан татарскі
Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
Паўль Сутэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 530с.
Мінск 2009
Караімы падтрымлівалі традыцыйна добрыя зносіны з Крымам, і іх родная мова, якую яны захавалі, блізкая да крымскататарскай. Шмат караімаў супрацоўнічала з ордэнам Святой Тройцы^, які выкупляў палонных хрысціян на землях, дзе панавалі туркі43.
39 Агляд гісторыі Крыма гл. у слоўнікавым артыкуле KIRIM (В. Spuler) у ЕІ-2.
40 “Літоўскія” татары часта суправаджалі польскія дыпламатычныя місіі ў Крым і Стамбул у якасці перакладчыкаў, пісараў і пасланнікаў. Іх выкарыстоўвалі для такога кшталту задач асабліва ў XVI ст. і далей у XVII ст. Аднак пазней іх значэнне для дыпламатыі прыкметна страчвалася. У актах Літоўскай метрыкі згадваюцца многія татары і менавіта іх функцыі (гл.: Kryczynski (1938), р. 162 f.). Наконт дыпламатычных зносін Рэчы Паспалітай з Крымам і Асманскай імперыяй гл. таксама: Zajqczkowski / Reychman (1955), р. 112-124, дзе пералічваюцца імёны і функцыі польскіх пасланнікаў і іх суправаджэння (параўн.: Zajqczkowski (1935), р. 226).
41 Гл. Muchlinski (1858), Risale, р. 12: “Dzisiaj zatem maty poczet Muslimow uzywa tarn mowy Otomanskiej, a to tylko tacy, ktorzy (jak wyzej rzeklismy) sami w blizszej nam epoce przeniesli si? w te strony”.
42 Ordo Ss. Trinitatis de redemptione captivorum быў заснаваны святым Жанам дэ Мата (пам. 1213) і Феліксам Валуа (пам. 1212). Ордэн запрашалі ў крыжовыя паходы, ён прысвяціў сябе вызваленню хрысціянскіх палонных і догляду хворых.
43 Гл. Szyszman (1989), р. 49: “[...] maintenant des liens etroits avec leurs freres de Crimee, connaissant les langues de ces regions et jouissant de la confiance des deux cotes, aussi bien en Crimee qu’en Pologne et en Lituanie, les Karaites servaient souvent d’intermediaires pour le rachat des prisonniers. Cette activite est a 1’origine de leurs relations etroites avec I’Ordre de la Sainte Trinite pour la Delivrance des Prisonniers qui operait dans les pays soumis a la domination musulmane”. Параўн.: слоўнікавы артыкул KARAITES y EI-2.
7. АДБІТКІ культурнага кантэксту
Спецыфічны кантэкст Рэчы Паспалітай і рэфармацыі, у якім узнік “літоўскі” тэфсір, знайшоў сваё адлюстраванне ў тэксце перакладу. У наступных фрагментах прыводзіцца ў якасці ўзораў і абмяркоўваецца некалькі характэрных месцаў з тэксту тэфсіра L.
7.1. Аацінізмы
У адным месцы сцвярджаецца, што Евангелле, якое часта пазначаецца арабізмам ingil, было дадзена на лацінскай мове:
Q(5:78) {lu‘ina lladina kafaru min bani isra’ila ‘ala lisani dawtida wa-‘isa bni maryama dalik bi-ma ‘asaw wa-kanu ya‘taduna}!
preklenstwa stalo tim ktore newernikami stall z-sinow izra’ elsk'ich wedliig jenzika ‘erabsk'egd dawiddwego a ‘isi sine merjeminego2 in^il3 jenzik'em lacinsk'im preklenstwa za to cd zgreSili i stall wipadajdncim[i] z-granic prikezanja (93b6).
Літаральны пераклад: Пракляцце стала тым, якія сталі нявернікамі з сыноў ізраільскіх у адпаведнасці з арабскай мовай Давідавай і (мовай) Ісы, сына Мар’ям, Евангелле на лацінскай мове (дадзена). Пракляцце за тое, што саграшылі і сталі выходзіць за межы загаду.
Два экзегетычныя дадаткі з гэтага месца, “арабскай мовай Давідавай і (мовай) Ісы, сына Map ’ям, Евангелле мовай лацінскай (дадзена)", змяшчаюць два памылковыя каментары арабскага тэксту: мова Давіда была, зразумела, не арабскай, і першапачатковай мовай Евангелля была не лацінская.
Першае сцверджанне стала вынікам таго, што для мусульманскага перакладчыка, безумоўна, мовай Давіда (які лічыцца таксама і ісламскім прарокам) павінна быць свяшчэнная мова ісламу.
Другое сцверджанне, што мовай Ісуса і Евангелля была лацінская, можна зразумець толькі ў кантэксце канфесійных спрэчак другой паловы XVI ст. Каталіцкая царква доўга абараняла лаціну як мову Евангелля, у той час як рэфарматары імкнуліся для біблейскага перакладу зацвердзіць польскую мову.
1 Q(5:78): “Праклятыя мовай Дауда і Ісы, сына Мар’ям, тыя з сыноў Ізраіля, што не верылі. Гэта за тое, што яны паўставалі і паводзілі сябе злачынна”.
2 Ap. ‘Isa ibn Maryam = Ісус, сын Марыі; ар. імя ўласнае ‘Isa = Ісус у польскай мове адносіцца да а-скланення; на канцы слова ненаціскны канчатак роднага склону -а быў напісаны рэдукавана праз fatha = е.
3 Ap. ingil = Евангелле.
Мы знаходзім некалькі лацінізмаў, рассеяных па ўсім тэксце тэфсіра. Некаторыя з іх праніклі ў польскую мову толькі на працягу XVI ст., часта праз афіцыйную мову. Лацінізмы ўжываліся вельмі часта і склалі неадлучную частку лексікі перакладу.
Прыклады назоўнікаў: atrament, deklaracyja, desperat, dyrekcyja, dyrektor, fatyga, forteca, fundusz, instygator, kollega, kolor, medyjator, nacyja, natura, okazyja, persona, prowizor, termin, wiktoryja i г.д.
Прыклады дзеясловаў: deklarowac, dyrygowac, fundowac, konwersowac, naterminowac, obserwowac, personic, praktykowac, pretendowac, publikowac, ufundowac i г.д.
7.2. Літоўская метрыка
Арабскае слова kitab (кніга) часта экзегетычна ідэнтыфікуецца з ар. al-lawh al-mahfuz “Патаемная скрыжаль” на небе, на якой, паводле мусульманскіх уяўленняў, напісаны спрадвечны Каран. Яно звычайна перакладаецца словам метрыка, якое ўжываецца ў рутэнскай мове канцылярыі Вялікага Княства. Літоўская метрыка з’яўляецца аб’ёмістым зводам тэкстаў, які ахоплівае каля 550 рэгістрацыйных кніг, збораў дакументаў і судовых актаў XV, XVI і XVII стст.4 Q( 10:61) {[...] wa-ma yu‘dubu (!= ya‘zubu) ‘an rabbi-kum min mitqali darratin fi 1-ardi wa-la fi s-sama’i wa-la asgara min dalika wa-la akbara ilia fi kitabin mubinin}5
bo ne-jest skritb bd pana boga twego bd wagi k'winti w zemi anitez w nebbsach ani nmej bd tego ani wencej tilkb wpisanb w metrik'i welk'e lewchi-l-mechfuz6 (165b8).
Літаральны пераклад: Бо не схавана ад Пана Бога твайго ад вагі квінты ні на зямлі, ні на нябёсах; ні менш за гэта, ні больш за гэта, аднак не ўпісана ў Вялікія метрыкі, аль-Ляўх аль-Махфуз.
4 Дакументы Літоўскай метрыкі некалі ўяўлялі сабой адзін з найважнейшых дзяржаўнаархіўных збораў названага перыяду. Аднак сёння яго рэшткі раз’яднаныя па розных архівах і бібліятэках (у Вільні, Варшаве, Санкт-Пецярбургу і Маскве). Часткі збору былі знішчаныя ў выніку шматлікіх войнаў, якія нішчылі землі Полыпчы, Літвы і Беларусі на працягу стагоддзяў. 3 захаваных крыніц выданыя толькі асобныя; 28-я кніга (1522-1552) існуе ў выглядзе CD-ROM-версіі (Мінск, 2000). *Наконт Літоўскай метрыкі гл. Bieder (1991), р. 433; Г. Галенчанка/ М. Спірыдонаў: Метрыка Вялікага Княства Літоўскага П Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, т. 5, Мінск, 1999, с. 121-128 (са шматлікімі выявамі).
5 Q( 10:61): “Ад Пана твайго не схаваецца вага пылінкі ні на зямлі, ні на нябёсах; няма меншага за гэта, няма большага за гэта, чаго не было б у ясным Пісанні”.
6 У выразе lewchi-l-mechfuz пры назоўніку не быў пастаўлены артыкль, што можна растлумачыць цюркска-славянскім асяроддзем перакладчыка.
* /Акрамя выданняў у Літве, Польшчы і Украіне, варта адзначыць выдадзеныя ў апошнія гады ў Беларусі кнігі “Літоўскай метрыкі” 28 (Мянжынскі (2000)), 30 (Мянжынскі (2008)), 43 (Мянжынскі (2003)), 44 (Груша (2001)), 46 (Мянжынскі (2006)), 70 (Мяцельскі (2008)), 523 (Груша (2003))/
Q(ll:6) {wa-ma min dabbatin fi 1-ardi ilia ‘ala llahi rizqu-ha wa-ya‘lamu mustaqarra-ha wa mustawda‘a-ha kullun fi kitabin mubmin}7
nimak iadnego robaCka zwerenca bidlenca na zemi tilko na рапй bogii poCitk'i ich i wjadorn jich meSkana i rozmowi i obcowana jich wSitko to w ksenga wipisano w welk'i metrik’i (170b4).
Літаральны пераклад: Няма ніводнага чарвячка, жывёліны, скаціны на зямлі, чый дабрабыт не быў бы на Пану Богу. I Ён ведае іх жыллё, і размовы, і стасункі іх. Усё гэта ў Кнігу ўпісана у Вялікія метрыкі.
Q(35:l 1) {[...] wa-ma yu‘ammarumin mu‘ammarin wa-la yanqusu(!=yunqasu) min ‘umuri-hi ilia fi kitabin
i tel oto majoncij wek ne-wekiije anitez йтпека se z-weku jego tilko to wSitko napisalo se w matrice bolej lewch-el-mechfuz (354b6).
Літаральны пераклад: Таксама той, хто мае век, не вякуе, а таксама не змяншаецца век яго. Толькі ўсё гэта напісана ў Метрыцы Божай, аль-Ляўх альМахфуз.
У наступным фрагменце арабскі тэкст змяшчае замест назоўніка kitab (кніга) адпаведнік imam (літар. “правадыр; той, хто моліцца наперадзе”, аднак тут у значэнні “кніга”). Так, напрыклад, ат-Табары перадае мсркаванне артадаксальнай школы, дзе ён тлумачыць: “I сваім выказваннем {усё Мы падлічылі ў ясным правадыру [imam mubin]} Ён (няхай узвысіцца памяць да Яго) гаворыць: I ўсё, што было або ёсць, гэта Мы падлічылі і пазначылі ў “Спрадвечнай кнізе” (ар. umm al-kitab = літар.: маці кнігі), і гэта “imam mubin” (правадыр, які ясна паказвае). I сказана “mubin" (той, хто ясна паказвае), таму што яна ясна паказвае рэчаіснасць усяго, што было змешчана ў ёй”9.
Q(36:12) {inna nahnu nuhyi 1-mawta wa-naktubu ma qaddamu wa-atara-hum wa-kulla say’in ahsayna-hu fi imamin mubmin}10
zapewne mi diiwimi martwich bo napisano sq cd w prodi Cinili uCink’i i jui te minelo i cd terez zwikli Cinic Ci-zle Ci-ddbre i wSitk’e reCi zliCone i spisane й nas w perSich ksengach matrikach lewch-el-mechfiiz (359a6).
7 Q( 11:6): “I няма жывёліны на зямлі, пракармленне якой не было б (клопатам) Алага. Ён ведае яе месцазнаходжанне і яе сховішча. Усё ў ясным Пісанні”.
8 Q(35:11): “[...] I не падаўжаецца жыццё доўгажыхара, і не скарачаецца век яго, акрамя як паводлеКнігі [...]”
9 Гл. Tabari да Q(36:12): “wa-qawlu-hu {wa-kulla Say’in ahsayna-hu fi imamin mubinin} yaqulu ta'ala dikru-hu: wa-kullu Say’in kana aw huwa ka’inun ahsayna-hu, fa-atbatna-hu ft ummi 1-kitabi, wa-huwa 1-imamu 1-mubTnu. Wa-qila {mubin}, li-anna-hu yubayyinu ‘an haqlqati gami'i ma utbita fi-hi”.
10 Q(36:12): “Сапраўды, мы ажыўляем мёртвых і пішам, што яны зрабілі раней, і іх наступствы; і ўсё Мы падлічылі ў ясным правадыру (г.зн. у Каране)”.
Літаральны пераклад: Пэўна, Мы ажывім мёртвых, бо напісана: ўчынкі, што раней рабілі, і гэта ўжо мінула, і што зараз прызвычаіліся рабіць, ці дрэнныя, ці добрыя, і ўсе рэчы падлічаныя і запісаныя ў Нас у першых кнігах Метрыках аль-Ляўх аль-Махфуз.
7.3. Абазначэнне хрысціян (ар. nasara)
Вельмі рэдка для перадачы ар. nasara “хрысціяне” ў тэксце тэфсіра ўжываецца польскае абазначэнне chrescijanie = “хрысціяне”, як у наступным прыкладзе: