• Газеты, часопісы і г.д.
  • Альфуркан татарскі Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага Паўль Сутэр

    Альфуркан татарскі

    Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
    Паўль Сутэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 530с.
    Мінск 2009
    190.87 МБ
    і былі болыіі прывабнымі і прагрэсіўнымі, чым праваслаўная традыцыйнасць. Культурная і сацыяльная паланізацыя, як правіла, цягнула за сабой таксама пераход у каталіцтва альбо ў адно з рэфарматарскіх веравызнанняў3. Праваслаўнае духавенства, якое імкнулася да царкоўнаславянскай мовы як мовы літургіі, няўхільна выцяснялася на задні план4. 3 гэтага у Вялікім Княстве Літоўскім XVI-XVII стст. пачынала складвацца яўная сітуацыя дыгласіі, якая канчаткова вызначылася ў наступных стагоддзях5.
    Вырашальным фактарам для ўсталявання польскай мовы ў царкоўна-рэлігійнай сферы, дзе дагэтуль традыцыйна дамінавала латынь, лічыцца Рэфармацыя.
    Лютэранства досыць рана пранікла ў Польшчу, дзе яно хутка распаўсюдзілася сярод нямецкага бюргерства. 3 1548 г. у краіну рынуліся чэшскія браты (анабаптысты), якія знаходзілі тут сваіх паслядоўнікаў. Адначасова пранікаў трэці напрамак кальвінізм. У 1563 г. антытрынітарыі (арыяне, эбіяніты, польскія браты) адколваюцца як “Ecclesia minor" ад вялікай кальвінісцкай царквы, альбо “Ecclesia major".
    Розныя групы разгортваюць актыўную публікацыйную дзейнасць, каб сваімі рэфармацыйнымі творамі распаўсюджваць і прапагандаваць “сапраўднае вучэнне” свайго руху. Звычайна пад патранажам магнатаў і князёў яны маглі бесперашкодна засноўваць уласныя друкарні і выдаваць творы на польскай альбо на беларускай мове. Так публікаваліся кнігі казань і катэхізісы, кнігі малітваў і песняў, Псалтыр, пропаведзі, а таксама палемічныя памфлеты на народнай мове, каб звярнуцца менавіта да тых слаёў, якія не валодалі лацінскай альбо царкоўнаславянскай мовай.
    Другая палова XVI ст. стала ў Полыпчы і Вялікім Княстве Літоўскім не толькі “залатым векам” у літаратуры, але таксама “залатым векам” біблійных
    3 Каталіцтва пашыралася на праваслаўным усходзе ў выніку культурнай паланізацыі, а не наадварот, паланізацыя ў выніку распаўсюджання каталіцтва. Таксама і пераход да пратэстанцкіх веравызнанняў пасля трыумфу Контррэфармацыі скончыўся, нарэшце, вяртаннем зноў у каталіцтва.
    4 У XVI ст. праваслаўным у Вялікім Княстве Літоўскім, як ужо згадвалася, станавілася незразумелай царкоўнаславянская мова, з-за чаго многія вернікі, каб разумець Святое Пісанне, знаходзілі прытулак у публікацыях пратэстантаў і католікаў, якія ў мэтах прапаганды пісалі творы на простай (г.зн. на беларускай) мове, але часцей па-польску. Такім чынам, польская мова была прынесена ў карэнную галіну беларускага праваслаўя, дзе яна ўпала на ўрадлівую глебу, і яе ўздзеянне праявілася як істотны фактар змены веры.
    5 Пра польскую культурную і моўную экспансію і ўзнікненне ў Вялікім Княстве Літоўскім сітуацыі дыгласіі (польска-беларускай) гл. аб’ёмістае даследаванне Мартэля (Martel (1938)).
    перакладаў6. Усе рэлігійныя групоўкі імкнуліся перакласці на польскую мову і пракаментаваць у адпаведнасці са сваім веравызнаннем Святое Пісанне. Паміж 1550 і 1600 гг. з’явіліся наступныя сем перакладаў Бібліі:
    -	1551 Новы Запавет Станіслава Мужыноўскага (1528-1553) першы пераклад Бібліі для лютэранскай царквы Польшчы.
    -	1553 Біблія Леапаліты (Біблія Шрафенбергера), выдадзеная ў Кракаве Мікалаем Шрафенбергерам (1519-1606) каталіцкі пераклад, які, аднак, будучы занадта парафрастычным, не быў прызнаны афіцыйна і хутка адышоў у нябыт7.
    -	1563 Брэсцкая Біблія {Радзівілаўская Біблія) першы пераклад Бібліі для кальвінісцкай царквы8. Пераклад і друкаванне Бібліі фінансава падтрымаў магнат-кальвініст Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565), які таксама меў моцную схільнасць да нонадарантызму.
    -	1572/74 Нясвіжская Біблія / Біблія Буднага пераклад Бібліі антытрынітарыя і нонадаранта Сымона Буднага (1530-1593). Пераклад прыцягваў асаблівую ўвагу радыкальнымі, антытрынітарнымі поглядамі Буднага.
    -	1577 Новы Запавет Новы Запавет, перакладзены антытрынітарыем Марцінам Чаховіцам (1532-1613). Гэты пераклад быў выдадзены ў Ракаве каля Сандаміра, у цэнтры польскіх антытрынітарыяў.
    -	1593 Новы Запавет Новы Запавет, перакладзены езуітам Якубам Вуекам (1540-1597). Вуек карыстаўся рэфарматарскімі перакладамі Бібліі.
    -	1599 Біблія поўны пераклад Бібліі езуіта Якуба Вуека. Гэты пераклад да сённяшняга часу з’яўляецца афіцыйным перакладам Бібліі для каталіцкай царквы Польшчы.
    Яшчэ перад усімі польскімі перакладамі і выданнямі Бібліі рэфармацыйнага часу і нават за некалькі гадоў да надрукавання Бібліі Лютэра беларускі гуманіст, перакладчык Бібліі і друкар Францыск Скарына (нарадзіўся каля 1490 г. у Полацку, памёр каля 1541 г. у Празе) выдаў паміж 1517 і 1519 гг. у Празе 23 кнігі Бібліі на царкоўнаславянскай мове, моцна прасякнутай беларускімі моўнымі элементамі9.1 ў іншых сваіх публікацыях Скарына свядома спрабаваў
    6 Гл. Mazur (1993), р. 199 f.; і таксама Frick (1989).
    7Гл. Frick (1989), р. 50 ff.
    8 Гл. Frick (1989), р. 68: “In addition to Orszak, Lismanino, Statorius and Thenaud several other figures are presumed to have taken part in the work in various stages: Marcin Krowicki, Grzegorz Pawel z Brzezin, Szymon Zak, Jakub Lubelczyk and Andrzej Trzycieski”.
    9 У 1990-1991 rr. Біблія Скарыны была перавыдадзена ў Мінску трохтамовым факсімільным выданнем; гл. Біблія Скарыны (1990).
    КАЛЬВІНІЗМ, АНТЫТРЫНІТАРЫЗМ I НОНАДАРАНТЫЗМ • 109 адысці ад царкоўнаславянскай мовы, якая стала незразумелай для большасці праваслаўных, і наблізіцца да гутарковай беларускай народнай мовы (простай мовы)'°.
    Каб супрацьстаяць усё больш моцнай паланізацыі Беларусі, беларускі патрыёт Васіль Цяпінскі (1540-1604) пераклаў у 1580 г. Новы Запавст на простую мову11.
    6.1.	Кальвінізм, антытрынітарызм і нонадарантызм
    У Вялікім Княстве Літоўскім магнацкая сям’я Радзівілаў12 належала да ўплывовых апекуноў кальвінізму рэфармацыі ў швейцарскім варыянце. Пры іх
    10 Гл. Bieder (1991), р. 434: “Найболып значным прадстаўніком Рэнесансу і гуманізму ў Беларусі з’яўляецца ўраджэнец Полацка, вучоны, які атрымаў адукацыю ў Полацку і Вільні, а таксама ва ўніверсітэтах Кракава і Падуі, перакладчык Бібліі, пісьменнік і друкар Ф. Скарына (каля 1490 г. каля 1541 г.), пераклады і арыгінальныя творы якога былі напісаныя часткова на беларуска-царкоўнаславянскай, часткова на беларускай пісьмовай мове (так званай простай мове). Хаця Скарына перакладаў розныя кнігі Бібліі (Псалтыр, Дзеянні Апосталаў, Стары Запавет) на царкоўнаславянскую мову ў беларускай версіі, але да яе дадаюцца прадмовы і каментары на простай мове. Скарына, які ў 1517-1519 гг. друкаваў сваю знакамітую Біблію ва ўласнай друкарні ў Празе, праклаў дарогу для кнігадрукавання сярод усходніх славян. Яшчэ пры яго жыцці мастацтва кнігадрукавання распаўсюдзілася ў некаторых гарадах Вялікага Княства Літоўскага (Львоў, Астрог, Вільна), у той час як у Маскоўскай дзяржаве кнігадрукаванне ўзнікла толькі ў 1564 г., калі рускі I. Фёдараў выдаў у Маскве руска-царкоўнаславянскі пераклад Дзеянняў Апосталаў”.
    11 Гл. Bieder (1991), р. 435: “У духу Скарыны дзейнічаў таксама гуманіст і рэфарматар, кнігадрукар, асветнік і перакладчык В.М. Цяпінскі (каля 1540 г. каля 1604 г.), які ў 1580 г. пераклаў на простую мову Евангелле. У прадмове да гэтага перакладу Евангелля Цяпінскі заклікаў да абароны беларускага народа і яго культуры, супраць каталіцтва і польскасці”.
    12 У гэтым кантэксце трэба назваць у першую чаргу Мікалая Радзівіла Чорнага (1515-1565) (у канцы свайго жыцця ён схіліўся да нонадарантызму) і Мікалая Радзівіла Рудога (1512 1584).
    Наконт магнацкай сям’і Радзівілаў гл. заўвагі Сякерскага (Siekierski (1978), р. 52): “The early history of the Radziwills is not clear. It is certain, however, that they had a common ancestor with the Oscik (Astikas) family, and that they began using the family name of Radziwill (in its various early forms) in the 15th century. Throughout the 15th and 16th centuries, the Radziwills increased their wealth and power by intermarriage with other magnate Lithuanian and Polish families, and by securing royal appointments to some of the highest offices in the Grand Duchy of Lithuania. By the early 16th century the family divided into three branches. One of them, which drew much of ist strength from huge estates in the westernmost province of the Grand Duchy, Podlasie, did not survive the first half of the 16th century. The heads of the remaining two branches, Nicholas Radziwill ‘the Red’ (1512-1584) and Nicholas Radziwill ‘the Black’ (1515-1565), obtained the titles of princes of the Holy Roman Empire from the Emperor Charles V in 1547. The same year, the Radziwills scored another great success by seeing ‘the Red’s’ sister, Barbara, marry King Sigismund Augustus. Both Radziwills, ‘the Black’ and ‘the Red’, converted to Calvinism; however, only the heirs of the latter remained faithful to it. Their branch of the family became extinct at the end of the 17th century. The sons of Prince Nicholas ‘the Black’ returned to Catholicism shortly after their father’s death in 1565. Their descendants are still alive today”.
    падтрымцы і пад аховай іншых шляхецкіх сем’яў, напрыклад княжацкай сям’і Кішкаў, у Вялікім Княстве Літоўскім таксама змог усталявацца антытрынітарызм^ і асабліва яго радыкальны напрамак нонадарантызм'*.
    Самым значным правадыром і прадстаўніком нонадарантызму быў Сымон Будны (каля 1530-1593). Гуманіст і перакладчык Бібліі, ён увайшоў у гісторыю Вялікага Княства Літоўскага як найвялікшы ерэтык15. Праз свае творы ён спрабаваў прывабіць не толькі рэфарматарскія групы і каталікоў, але і пра-
    13 Унекачы з Захаду, перш за ўсё італьянскія антытрынітарыі, напрыклад Бернардына Акіна (Bernardino Ochino, 1487 1564), Матэо Грыбальдзі (Mateo Gribaldi, 1506—1564), Джорджа Б'яндрата (Giorgio Biandrata, 1515-1588), Валянціна Джэнтыле (Valentino Gentile, 1520-1566), Леліо Сацыні (Lelio Sozzini, 1525-1562), Фаўста Сацыні (Fausto Sozzini, 1539-1604) і інш., адыгрывалі важную ролю для антытрынітарызму ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім (пра гэта гл. даследаванне Hein (1974), які вывучаў ранні перыяд антытрынітарызму ў гэтых краінах). Верхняя (Паўночная) Італія, а там перш за ўсё Венецыя, была пад час Рэфармацыі калыскай антытрынітарызму. Гуманістычна і рэлігійна-тэалагічна накіраваныя гурткі ўспрынялі творы іспанскага ўрача і тэолага Міхаэля Сервета (1511 1553), напр.. "De trinitatis erroribus” (1531) і “Christianismi restitutio” (1553). Калі на пачатку 50-х гг. XVI ст. антытрынітарыі ў Італіі сталі ахвярай інквізіныі, шмат прыхільнікаў антытрынітарызму ўцякло ў Швейцарыю і часткова ў Асманскую імперыю (Салонікі, Дамаск) (гл. Hein (1974), р. 121). Але і ў Швейцарыі прыхільнікі антытрынітарызму не маглі адчуваць сябе ў бяспецы. У кастрычніку 1553 г. у Жэневе за свае погляды знайшоў смерць у полымі Сервет, а ў 1566 г. у Бсрне быў абезгалоўлены італьянскі антытрынітарый Валянціна Джэнтыле. Вялікае Княства Літоўскае і Польшча дзякуючы рэлігійнай талерантнасці, якая панавала ў гэтых шляхецкіх рэспубліках, сталі месцам збору заходнееўрапейскіх антытрынітарыяў і наогул рэфарматарскіх “ерэтыкоў”, якія пераследаваліся ў Заходняй Еўропе.