Альфуркан татарскі
Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
Паўль Сутэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 530с.
Мінск 2009
Іслам прадстаўлены ў форме татарскай меншасці. Татары значна асімілююцца ў плане мовы і культуры ў краіне, куды яны прыбылі, але моцна трымаюцца за сваю рэлігію, а таксама за свае сувязі з Крымам, волжскімі татарамі (Казань) і больш за ўсё з Асманскай імперыяй. Вялікая колькасць “літоўскіх” татараў здзяйсняюць паломніцтва ў Мекку, прычым вандроўны шлях, зразумела, вядзс праз Стамбул і Малую Азію.
Вывучэннс канфесійных груп і рэлігійных меншасцяў, якія былі прадстаўлены ў Вялікім Княстве XVI-XVII стст., і перш за ўсё антаганізмаў, узасмадзеянняў і ўзасмасувязяў, якія ўзнікалі паміж імі, уяўляе сабою амаль бяскрайнюю галіну даследаванняў, да якой існуе значная навуковая літаратура. Аднак
30 Абазначэнне групы караімы паходзіць ад габрэйскага кораня са значэннем «чытаць». Гл. Szyszman (1989), р. 19: “Le terme ‘karaite’ a pour etymologic soit le verbe kara ‘lire’, ‘etudier’ [1’Ecriture Sainte], ‘inviter’, ‘appeler’ (ainsi les karaites seraient ‘les partisans de 1’Ecriture’, ‘ceux qui appellent’, ‘missionaires’); soit le nom arabe qari ‘le lecteur’ (ainsi les karaites seraient les ‘lecteurs experimentes de 1’Ecriture Sainte’)”. Пра гісторыю, вучэнне i значэнне караімаў гл. таксама слоўнікавы артыкул KARAITES (у EI-2) і Mann (1972), р. 553 768 (пра караімаў у Літве і Полыпчы).
31 Гл. Szyszman (1989), р. 19: “Chaque fidele est pousse a etudier lui-meme la Bible et a ne pas accepter aveuglement les opinions des autres; ce principe a donne au karaisme une forte tendence individualiste qui va meme parfois trop loin. Tous les livres bibliques ont une valeur egale a celle du premier (le Pentateuque) et leur ensemble est suffisant pour etablir les normes religieuses sans equivoque et sans recours a d’autres sources legislatives. Le role de la Bible est premier, mais renforce par les traditions. Celles-ci sent fortement respectees et cultivees a condition toutefois de ne pas attenter a Г autorite de 1’Ecriture Sainte. C’est pourquoi un texte de la Bible soigneusement etabli est necessaire aux karaites plus qu’aux fiddles de toutes les autres religions du Livre. Aussi les karaites se sont-ils particulierement engages dans I’etude approfondie du texte biblique, et leur oeuvre dans ce domaine est unanimement acceptee dans le monde. Par cette contribution, les karaites ont cree les bases de I’exegese biblique modeme”.
Гл. таксама: Szyszman (1989), p. 49: “A 1’epoque de la Reforme et de la Contre-Reforme, alors que tout le pays etait en dtat de bouillonnement spirituel et intellectuel et que les disputes religieuses et philosophiques se multipliaient, les Karaites n’y resterent pas etrangers. Scion A. Kraushar, ils participerent a la traduction de la Bible par Simon Budny en 1572”.
таму, што крыніцы па гісторыі “літоўскіх” татараў мізэрныя, даследаванне іх становішча ў рэлігійнай структуры Літвы аказваецца досыць складаным.
6.3. Татары і караімы
Унутры рэлігійных груп Вялікага Княства Літоўскага асабліва цікавым з’яўляецца асвятленне адносін паміж юдэямі-караімамі і мусульманамі-татарамі, таму што абедзве меншасці цюркска-татарскага паходжання напрыканцы XIV ст. пры падобных абставінах прыйшлі ў Вялікае Княства, і там іх умовы жыцця таксама шмат у чым супадалі32.
Агульнае паходжанне, моўная роднасць і блізкае суседства татараў і караімаў не маглі не адыграць істотнай ролі ў двухбаковых сувязях паміж абедзвюма групамі. Абедзве супольнасці ў болыпасці былі паселеныя ў часы вялікага князя Вітаўта (польск. Witold, 1392-1430). Ад тае пары яны жылі ў Вялікім Княстве Літоўскім прыблізна на тых самых землях, часткова ў непасрэдным суседстве33.
Тым часам як “літоўскія” караімы выводзілі сваё паходжанне па прамой лініі з Крыма і ад крымскіх татараў34, “літоўскія” татары складаліся з асобных груп, якія мелі карані на велізарных прасторах Залатой Арды, Цэнтральнай Азіі, але таксама і ў Крыме35. Этнічная і моўная гамагеннасць караімаў супрацьстаіць этнічнай і моўнай гетэрагеннасці і раздробленасці татараў. Гэтая розніца
32 Паводле агульных меркаванняў, якія можна знайсці ў Risale-i Tatar-i Leh, дачыненні паміж татарамі і юдэямі не маглі быць найлепшымі: Muchlinski (1858), Risale, р. 25-26: “Zyd szachrajstwem і oszustwem potrafi sobie wydhizyc grosz; ale biedny Muslim, rzqdzqcy si? prawidlami wiary swego proroka, ktory najsurowiej zabrania oszukiwac ludzi, musi z wielkiemi trudami dobijac si? kawalka chleba”.
Тамсама, p. 24: “Chociaz po wi?kszej cz?sci s$ oni bardzo biedni, jednak na ich pochwat? godzi si? powiedziec, ze zyj$ cnotliwie i nie Цс/q si? wcale z przekl?tymi Zydami, ktorych i tu zbyt wielka mnogosc”.
Аднак што датычыць стаўлення менавіта да юдэйскай секты караімаў, то ў Risale нельга знайсці ніякіх звестак.
33 Караімы і татары жылі, як згадана раней, на тэрыторыі, якая абмяжоўваецца прыблізна гарадамі Вільня, Мінск і Брэст. Часта яны выконвалі функцыю вайсковага саслоўя і служылі ў гвардыі, падпарадкаванай непасрэдна вялікаму князю. Вялікія князі давалі абедзвюм групам прывілеі, якія пацвярджаліся і ўмацоўваліся кожным кіраўніком Ягелонаўскай дынастыі і ў розньгх рэдакцыях Літоўскага Статута. (Пра Статут Вялікага Княства Літоўскага гл., напрыклад: Статут (1989).)
34 Ці ўзыходзілі “літоўскія” караімы па сваім паходжанні да хазараў спрэчнае пытанне ў навуцы. Пра этнаі лінгвагенез “літоўскіх” караімаў параўн.: Zajqczkowski (1935), р. 217 ff.
35 Сувязі “літоўскіх” татараў з Крымам у першай палове XV ст. былі асабліва шчыльнымі. Заснавальнік дынастыі Гірэяў, Хаджы-Дэўлет Гірэй (пам. 1468), нарадзіўся і вырас у Вялікім Княстве Літоўскім. Ён у 1424 г. прыйшоў да ўлады ў Крыме з дапамогай вялікага князя Вітаўта (1392-1430) і да канца свайго жыцця праводзіў у дачыненні да Вялікага Княства добразычлівую палітыку. Аднак яго сын, Менглі-Гірэй (пам. 1508 г.), парушыў гэтую традыцыю і заключыў саюз з Асманамі.
робіць зразумелым, чаму караімы змаглі захаваць сваю родную цюркскую мову, у той час як татары сваю, якая складалася з розных цюркскіх дыялектаў, хутка страцілі36.
Другім важным фактарам, які садзейнічаў захаванню цюркскай роднай мовы ў караімаў, была іх рэлігійная традыцыя, у якой цюркская мова адыгрывала важную ролю побач з габрэйскай. Са сваёй былой радзімы, Крыма, караімы ўжо прынеслі ў Вялікае Княства Літоўскае цюркскі пераклад Бібліі. Напісаны габрэйскімі літарамі, ён займаў цэнтральнае становішча ў караімскай літаратуры, якая бурна развівалася ў XVI ст.37
“Літоўскія” татары, наадварот, у XVI ст. не маглі абапірацца на ўласную рэлігійную традыцыю, у якой родная цюркская мова іграла б вядучую ролю для развіцця літаратуры. Рэлігійнае пісьменства “літоўскіх” татараў, ужо ў XVI ст. моцна славянізаванае у моўным і культурным аспекце, развівалася ў выніку на беларускай і польскай мовах на дзвюх найбольш распаўсюджаных мовах Вялікага Княства Літоўскага. Ужыванне арабскага алфавіта для пісьмовай фіксацыі абедзвюх гэтых моў можна зразумець, улічваючы рэлігійную традыцыю ісламу. Арабскі алфавіт разглядаўся як святое пісьмо і быў важным сувязным звяном, якое лучыла “літоўскіх” татараў з ісламам і ісламскім культурным колам38.
Рэч Паспалітая, утвораная ў 1569 годзе, была вялікай усходнееўрапейскай дзяржавай. Яна ахоплівала Польскае Каралеўства і Вялікае Княства Літоўскае і, такім чынам, працягвалася ад Балтыйскага да Чорнага мора. На паўночным
36 Наконт страты “літоўскімі” татарамі роднай мовы гл.: Szapszal (1932), р. 34 49. Важную падставу для гэтага ён бачыў у тым факце, што татарам іх асяроддзе не забараняла шлюбы з хрысціянкамі-славянкамі, якія ў далейшым перадавалі славянскую мову сваім дзецям. Параўн.: Lapicz (1986), р.ЗЗ ff.
37 Гл. Szyszman (1989), р. 81: “Elle possede une certaine litterature laique en prose et en poesie, que Ton retrouve surtout dans les manuscrits. La litterature religieuse est, de loin, la plus riche; precieuses surtout sont les traductions de la Bible. Au debut du XVIe siecle, les Karaites preparaient une edition de la Bible dans leur langue matemelle; elle aurait pu etre un des premiers livres, ou meme le tout premier livre, imprime en Lituanie, mais les adversaires des Karaites s’y opposerent. L’affaire arriva devant le roi, et les droits des Karaites furent pleinement confirmes. Cependant, les choses ayant trainc, le projet n’a pas vu le jour. La premiere Bible karaite imprimee dans son integralite n’a pas paru que trois siecles plus tard en Crimee”
38 Трэба заўважыць, што ва ўжыванні арабскага алфавіта “літоўскімі” татарамі і габрэйскага алфавіта караімамі існуе паралель паміж дзвюма групамі. Тым самым абедзве гэтыя групы падкрэслівалі ў кантэксце дыяспары сваю самаідэнтычнасць, сваю прыналежнасць да іншага культурнага кола: да ісламу альбо да юдэйства.
Вартае ўвагі тое, што знаходзяцца паралелі ва ўжыванні пісьма караімамі і татарамі: так, у татарскім ужыванні пісьма часта выкарыстоўваецца літара ‘ауп = ‘ у якасці mater lectionis для галоснага на пачатку слова; караімы пішуць габрэйскую літару ‘ауп = ‘на пачатку слова пры галоснай задняга рада ў якасці mater lectionis. Для таго каб пазначыць мяккасць зычнага, караімы скарыстоўвалі габрэйскую літарууог/; татары з гэтай мэтай ужывалі аналагічна графему уа’ = j.
беразе Чорнага мора Рэч Паспалітая ўступала ў беспасярэднюю канфрантацыю з крымскататарскім ханствам39 і Асманскай імперыяй.
Асманская імперыя ў сярэдзіне XVI ст. падчас праўлення султана Сулеймана Пышнага знаходзілася на вяршыні сваёй магутнасці і ўспрымалася ў Еўропе як вялікая пагроза для заходніх хрысціянскіх краін.
На фоне абвастрэння канфлікту караімам і татарам выпала роля пасярэднікаў. Вядома, што абедзве меншасці падтрымлівалі сувязі з Крымам і з Асманскай імперыяй і дзейнічалі ў якасці пасярэднікаў і перакладчыкаў у дачыненнях паміж Рэччу Паспалітай і Крымам, а таксама з Асманскай імперыяй40. Прадугледжвалася, што яны павінны валодаць цюркскімі мовамі гэтых зямель. Невядомы аўтар Рысале-і Татар-ы Лех (1558) нават заўважае, пгго большасць “літоўскіх” татараў адмовілася ад сваёй цюркскай мовы, але дадае, што яго мусульманска-татарскія суайчыннікі, якія перасяліліся ў Вялікае Княства Літоўскае толькі нядаўна, яшчэ валодалі цюркскай мовай41.