• Часопісы
  • Альфуркан татарскі Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага Паўль Сутэр

    Альфуркан татарскі

    Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
    Паўль Сутэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 530с.
    Мінск 2009
    190.87 МБ
    12.3.7.	Клічны склон адзіночнага ліку	284
    12.3.8.	Назоўны (клічны) склон множнага ліку жаночага роду	284
    12.3.9.	Родны склон множнага ліку жаночагароду	285
    12.3.10.	Давальны склон множнага ліку жаночага роду	286
    12.3.11.	Вінавальны склон множнага ліку жаночага роду	287
    12.3.12.	Творны склон множнага ліку жаночага роду	288
    12.3.13.	Месны склон множнага ліку жаночага роду	289
    12.4.	Кансанантнае скланенне назоўнікаў жаночага роду	290
    12.4.1.	Назоўны склон адзіночнага ліку жаночага роду	290
    12.4.2.	Родны склон адзіночнага ліку жаночага роду	290
    12.4.3.	Давальны склон адзіночнага ліку жаночага роду	291
    12.4.4.	Вінавальны склон адзіночнага ліку жаночага роду	291
    12.4.5.	Творны склон адзіночнага ліку жаночага роду	292
    12.4.6.	Месны склон адзіночнага ліку жаночага роду	293
    12.4.7.	Назоўны склон множнага ліку жаночага роду	293
    12.4.8.	Родны склон множнага ліку жаночага роду	293
    12.4.9.	Давальны склон множнага ліку жаночага роду	294
    12.4.10.	Вінавальны склон множнага ліку жаночага роду	295
    12.4.11.	Творны склон множнага ліку жаночага роду	295
    12.4.12.	Месны склон множнага ліку жаночага роду	295
    13.	ЗМЕНА РОДУ	296
    14.	ПРЫМЕТНІКІIIX СКЛАНЕННЕ	298
    14.1.	Скланенне прыметнікаў	298
    14.1.1.	Назоўны склон адзіночнага ліку мужчынскага роду	299
    14.1.2.	Назоўны склон адзіночнага ліку ніякага роду	301
    14.1.3.	Родны склон адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду	301
    14.1.4.	Давальны склон адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду	302
    14.1.5.	Вінавальны склон адзіночнага ліку мужчынскага роду	302
    14.1.6.	Вінавальны склон адзіночнага ліку ніякагароду	303
    14.1.7.	Творны склон адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага родаў	303
    14.1.8.	Месны склон адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду	304
    14.1.9.	Клічны склон адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду	305
    14.1.10.	Назоўны склон адзіночнага ліку жаночага роду	305
    14.1.11.	Родны склон адзіночнага ліку жаночага роду	306
    14.1.12.	Давальны склон адзіночнага ліку жаночага роду	307
    14.1.13.	Вінавальны склон адзіночнага ліку жаночага роду	307
    14.1.14.	Творны склон адзіночнага ліку жаночага роду	309
    14.1.15.	Месны склон адзіночнага ліку жаночага роду	309
    14.1.16.	Клічны склон адзіночнага ліку жаночага роду	310
    14.1.17.	Назоўны склон множнага ліку	310
    14.1.18.	Родны склон множнага ліку	314
    14.1.19.	Давальны склон множнага ліку	315
    14.1.20.	Вінавальны склон множнага ліку. 		315
    14.1.21.	Творны склон множнага ліку	317
    14.1.22.	Месны склон множнага ліку	318
    14.1.23.	Клічны склон множнага ліку	318
    14.2.	Утварэнне ступеняў параўнання прыметнікаў	319
    14.3.	Скарачэнні ў прыналежных займенніках	320
    15.	ПРЫСЛОЎІ	  321
    16.	МАРФАЛОГІЯ ДЗЕЯСЛОВА	323
    16.1.	Інфінітыў	325
    16.2.	Цяперашні час	326
    16.2.1.	1-я асоба адзіночнага ліку цяперашняга часу	326
    16.2.2.	2-я асоба адзіночнага ліку цяперашняга часу	327
    16.2.3.	3-я асоба адзіночнага ліку цяперашняга часу	328
    16.2.4.	1-я асоба множнага ліку цяперашняга	часу	329
    16.2.5.	2-я асоба множнага ліку цяперашняга часу	331
    16.2.6.	3-я асоба множнага ліку цяперашняга часу 	332
    16.3.	Прошлы час	333
    16.3.1.	1-я асоба адзіночнага ліку прошлага часу	333
    16.3.2.	2-я асоба адзіночнага ліку прошлага часу	334
    16.3.3.	3-я асоба адзіночнага ліку прошлага часу	335
    16.3.4.	1-я асоба множнага ліку прошлага часу.	 336
    16.3.5.	2-я асоба множнага ліку прошлага часу	338
    16.3.6.	3-я асоба множнага ліку прошлага часу	338
    16.4.	Сляды плюсквамперфекту	339
    16.5.	Умоўны лад			339
    16.5.1.	1-я асоба адзіночнага ліку	340
    16.5.2.	2-я асоба адзіночнага ліку	340
    16.5.3.	3-я асоба адзіночнага ліку	341
    16.5.4.	1-я асоба множнага ліку	341
    16.5.5.	2-я асоба множнага ліку	342
    16.5.6.	3-я асоба множнага ліку	342
    16.6.	Будучы час	342
    16.6.1.	1-я асоба адзіночнага ліку	343
    16.6.2.	2-я асоба адзіночнага ліку	343
    16.6.3.	3-я асоба адзіночнага ліку	344
    16.6.4.	1-я асоба множнага ліку	344
    16.6.5.	2-я асоба множнага ліку	344
    16.6.6.	3-я асоба множнага ліку	344
    16.6.7.	Адсутнасць будучага часу з дапаможным	дзеясловам тіес (мець)	345
    16.7.	Загадны лад	 345
    16.7.1.	2-я асоба адзіночнага ліку	345
    16.7.2.	1-я асоба множнага ліку	346
    16.7.3.	2-я асоба множнага ліку	347
    16.7.4.	3-я асоба адзіночнага і множнага ліку	348
    16.8.	Зваротныя дзеясловы	  349
    16.9.	Дзеепрыметнікі	   350
    16.9.1.	Дзеепрыметнік цяперашняга часу незалежнага стану	  .350
    16.9.2.	Дзеепрыметнік цяперашняга часу залежнага стану	351
    16.9.3.	Дзеепрыметнік прошлага часу залежнага стану	  .352
    16.10.	Дзеепрыслоўі		 .354
    16.10.1.	Дзеепрыслоўе незакончанага трывання		 .354
    16.10.2.	Дзеепрыслоўе закончанага трывання	355
    17.	РУКАПІСЫ . 	358
    17.1.	Рукапіс тэфсіра L	359
    17.1.1.	Тэкст рукапісу L	361
    17.2.	Рукапіс тэфсіра I	  434
    17.2.1.	Тэкст рукапісу I	435
    17.3.	Рукапіс тэфсіра U	  467
    17.3.1.	Тэкст рукапісу U	468
    17.4.	Рукапіс тэфсіра М	498
    17.4.1.	Узоры тэксту з рукапісу М	498
    17.5.	Рукапіс кітаба К	502
    17.5.1.	Узоры тэксту з рукапісу К	504
    17.5.1.1.	Экзэгеза суры Ясін (сура 36)	    .504
    17.5.1.2.	Пра эзатэрычны свет	505
    17.5.1.3.	Легенда пра Эзру	505
    17.5.1.4.	Пра іасціннасць	506
    17.5.1.5.	3 катэхізіса	507
    17.5.1.6.	Грэхападзенне Адама і Евы	509
    17.5.1.7.	3 пачатку Мірадж-легенды	510
    17.5.1.8.	Гісторыі пра Мекку, Медыну, неба і зямлю	511
    17.5.1.9.	Гісторыі пра набожнага	511
    17.5.1.10.	Тлумачэнне сноў	512
    17.5.1.11.	Гісторыі пра Саламона	512
    17.5.1.12.	Статыстыка літар	513
    18.	ДАДАТАК	514
    18.1.	Прыклады тэксту з цюркскіх тэфсіраў	514
    18.2.	Фрагмент з “Тарых-і Печэві”	515
    18.3.	Адзін важны след	517
    БІБЛІЯГРАФІЯ	519
    АД РЭДАКТАРА БЕЛАРУСКАГА ВЫДАННЯ
    Калісьці, у 70-х гадах мінулага стагоддзя, на навуковай канферэнцыі ў Балгарыі, мне давялося пазнаёміцца з цікавым славістам з Швейцарыі праф. д-рам Робертам Цэтам. Яго думкі адносна вынікаў кантактаў славянскіх і неславянскіх моў падаліся мне вельмі арыгінальнымі і новымі, асабліва ў галіне міжмоўнага ўзаемадзеяння, вядомага пад назвай моўных саюзаў. Відаць, сама лінгвістычная сітуацыя Швейцарыі з яе развітым шматмоўем падтрымлівае цікавасць да праблемы моўных кантактаў і змяшэння моў. У слушнасці такога меркавання яшчэ раз давялося пераканацца, пазнаёміўшыся з кнігай Паўля Сутэра “Альфуркан Татарскі” спачатку ў арыгінале, а цяпер і ў перакладзе на беларускую мову. Вучань Р.Цэта не здрадзіў названай праблематыцы, узяўшыся за даследаванне вельмі складаных арабскаграфічных тэкстаў, дзе ўзаемадзейнічаюць па меншай меры тры моўныя ідыёмы два славянскія (беларускі і польскі) і арабскі, часам яшчэ і цюркскі (турэцкі).
    Неабходнасць у перакладзе кнігі на беларускую мову тлумачыцца не толькі гістарычнымі прычынамі, паводле якіх тэрыторыя ўзнікнення арабскаграфічнай пісьмовай традыцыі на славянскіх мовах прывязана да беларускай тэрыторыі, ці шырэй да тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага (другі цэнтр такой пісьмсннасці лакалізаваўся ў Босніі). Яшчэ адна з важкіх прычын заключаецца ў тым, што беларусамі ці выхадцамі з Беларусі і прылеглых земляў зроблены найбольш значны ўклад у навуковае вывучэнне гэтай пісьменнасці, якое ўжо аформілася ў асобную галіну славістыкі пад назвай кітабістыкі. Дастаткова назваць хаця б фундаментальную працу Антона Антановіча, прысвечаную арфаграфічнай сістэме рукапісаў беларускіх (“літоўскіх”) татараў, на якой грунтуюцца пазнейшыя працы ў гэтай галіне, у прыватнасці народжанага на Беласточчыне Чэслава Лапіча, вільнянкі Галіны Александровіч-Мішкінене, беларускіх даследчыкаў Віктара Несцяровіча і Міхася Тарэлкі. Да гэтага напрамку ў кітабістыцы прымыкае і манаграфія П.Сутэра, якая абагульняе найноўшыя навуковыя дасягненні ў вывучэнні т.зв. тэфсіраў падрадковых перакладаў Карана з пэўнымі тлумачэннямі. Акрамя таго, яна фактычна ўводзіць чытача ў праблематыку кітабістыкі, а таксама падае ў транслітараваным выглядзе чатыры рукапісы ці фрагменты рукапісаў тэфсіраў і аднаго кітаба з розных бібліятэк і прыватных калекцый, што на сённяшні момант уяўляе найбольш поўны корпус транслітараваных тэкстаў (с. 361-513). У дадатку даюцца таксама з неабходнымі каментарамі фрагменты тэксту з цюркскіх падрадковых перакладаў Карана ў арыгінале і ў перакладзе на беларускую мову, якія суадносяцца з адпаведнымі фрагментамі даследаваных тэкстаў.
    Найбольш складанае пытанне, якое вынікае з аўтарскага аналізу рукапісных тэкстаў, датычыць іх моўнага статусу. Беларуская моўная аснова канстатуецца толькі для рукапісу кітаба з Брытанскага музея ў Лондане, які даслсдавалі Глін Манро Мэрыдыт-Оўэнс і Аляксандр Надсан, а таксама Шырын Акінэр. Усе іншыя даследаваныя тэксты адносяцца да польскамоўных з характэрнымі рысамі т.зв. пальшчызны крэсовай. У большасці выпадкаў яны дэманструюць шматлікія прыклады “mieszanki j^zykowej”, як у свой час характарызаваў віленскую пальшчызну выдатны польскі дыялектолаг Казімеж Ніч. Гэта фактычна найболып поўны корпус запісаў беларуска-польскага змешанага маўлення, аналагічнага т.зв. трасянцы, што дэманструе розныя формы беларуска-рускага змешанага маўлення. 1 аўтар кнігі пераканаўча гэта паказаў грунтоўным аналізам тэкстаў, адзначаючы што ў іх паўсюдна прысутнічаюць “бясспрэчна беларускія моўныя рысы, што перавышас звычайныя ў польскай мове паўночных крэсаў з’явы інтэрферэнцыі”. I гэта вынік таго, “што перапісчыкі ў прынцыпе імкнуліся пісаць па-польску, але гэта ім не заўсёды цалкам удавалася” (с. 50). Пытанне толькі ў тым, ці можна гэта назваць польскай мовай, паколькі мова, у прыватнасці яе пісьмовая форма, характарызуецца адносна ўстойлівымі нормамі і ўяўляе ўнутрана несупярэчлівую сістэму, асабліва ў галіне марфалогіі. Між тым, адносна даследаваных тэкстаў неаднаразова сцвярджаецца: “Як і для іншых асаблівасцей, тут таксама немагчыма канстатаваць адзіную моўную карціну. Польскія альбо беларускія формы з’яўляюцца ў выпадковым (вылучэнне наша. ГЦ.) размеркаванні. якое нельга ахапіць правіламі” (с. 323). Што якраз характэрна для змешанага маўлення, менавіта маўлення (parole), а нс мовы (langue) у Сасюраўскім разуменні. Калі да гэтага дадаць, што большасць канчаткаў “могуць падлягаць аканню”, што ў прынцыпе пярэчыць фанетычнай сістэме польскай мовы, то зразумела гутарка ідзе пра пісьмовую фіксацыю арабскай графікай спантаннага перакладу і тлумачэння канфесійных арабскіх тэкстаў, у залежнасці ад розных знешніх фактараў (часу, калі рабіўся пераклад, моўнай кампетэнцыі перакладчыкаў і перапісчыкаў, жанравай характарыстыкі тэкстаў і інш.) з большай або меншай перавагай элементаў адной ці другой мовы. I тут П.Сутэр мае рацыю, калі бачыць прычыны ўсіх назіраных з’яў у лінвістычнай сітуацыі, у якой апынуліся “літоўскія” татары, што характарызавалася рознай прэстыжнасцю моў у іх разуменні. Аднак выклікае сумненні трактоўка моўнай сітуацыі як дыгласіі, пры якой назіраецца свядомае “пераключэнне кодаў” у залежнасці ад сфераў камунікацыі. Якраз тут прысутнічае неўсвядомленая кантамінацыя элементаў матэрыі і формы (у сэнсе В. Гумбальта) беларускай і польскай моў, якія ў кантрасце з высокім статусам арабскай мовы Карана ўспрымаліся як менш прэстыжныя. Хуткая моўная асіміляцыя “літоўскіх” татараў і змены ў моўнай сітуацыі, да якой прыходзілася дастасоўвацца, парадзілі тую моўную стыхію, якая адлюстравалася і ў даследаваных тэкстах.