Альфуркан татарскі
Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
Паўль Сутэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 530с.
Мінск 2009
Апошнім часам такую ж пазіцыю наконт моўнай праблемы займаюць Канапацкі і Смолік (2000, с. 211).
Антановіч заўважае, што для канчатковага высвятлення яго гіпотэзы патрэбна шырокае вывучэнне з сістэмным параўнаннем тэкстаў і лінгвістычным аналізам, а таксама метадамі тэксталогіі. Праўда, такія даследаванні дагэтуль не зробленыя.
38 Гл.: Антоновйч (1969), с. 19: “Хотя полного текста Корана с подстрочным его переводом на белоруссклй язык до снх пор не обнаружено, однако нмеется основанне полагать, что такой перевод в прошлом сутествовал. Об этом красноречлво свндетельствует налнчне в некоторых клтабах большях отрывков текста Корана на белорусском языке. Этй тексты очень часто нспользуются в качестве цнтат во многйх кчтабах”.
Пра дэталёвае абмеркаванне каранічных цытат у кітабах гл. »> 4. Каранічныя цытаты ў кітабах.
і шляхетную ў Вялікім Княстве Літоўскім XVI ст. мову польскую. Наадварот, у кітабах знаходзяцца тэксты, якія выкарыстоўваюцца пры агульным настаўленні вернікаў; часта яны апісваюць ісламскую рэлігію і рытуалы ў даволі спрошчаным выглядзе. Гэтыя тэксты напісаныя на беларускай мове.
Пісьменства “літоўскіх” татараў, карані якога трэба шукаць у другой палове XVI ст., было, такім чынам, ад пачатку двухмоўным, і ўжыванне польскай або беларускай мовы было абумоўлена соцыялінгвістычнымі фактарамі. Сітуацыя дыгласіі ў Вялікім Княстве Літоўскім на той момант (у другой палове XVI ст.) ужо выразна праявілася.
3 прычыны моўна-культурнай паланізацыі беларуская мова ў кітабах усё больш выцяснялася польскай.
Сфармуляваны тут тэзіс не супярэчыць прынцыпова назіранням Антановіча. Аднак няма неабходнасці пастуляваць існаванне “страчанага” Каранатэфсіра на беларускай мове. Гэта здаецца надзвычай праблематычным, каб кніга ў аб’ёме Карана першапачаткова перакладалася на беларускую мову і потым з яе на польскую. Такі пераклад нічога б не прынёс, бо татары разумелі абедзве мовы беларускую і польскую.
1.2. “Альхаміяда”-літаратура
Характэрная асаблівасць рукапісаў “літоўскіх” татараў палягае ў выкарыстанні выключна арабскага пісьма таксама для польскіх і беларускіх тэкстаў. Адаптацыя арабскага пісьма да беларускай і польскай моў надзіва добра ўдалася і выклікае захаплснне, бо яна здаецца вынікам свядомага аналізу, які яўна абапіраецца на дакладнае веданне фаналагічнай сістэмы беларускай, польскай, асманатурэцкай і арабскай моў39.
Тым самым пісьменства татараў Вялікага Княства Літоўскага ў еўрапейскім кантэксце ўключаецца ў шэраг падобных літаратур, якія звычайна аб’ядноўваюцца тэрмінам альхаміяда (Aljamiado), што паходзіць з іспанскай мовы.
Выразам аі‘agamiya (варварства)40 андалускія арабы абазначалі раманскія дыялекты туземнага насельніцтва Іберыйскага паўвострава. Арабскі выраз аі‘agamiya ўвайшоў у іспанскую мову ў форме aljamia. 3 канца Сярэднявечча гэтым тэрмінам пазначаецца раманская мова іспанскіх мустарыбаў*', запісаная арабскім пісьмом. Надалей абазначэнне альхаміяда ўжывалася ў дачыненні да запісаных арабскай графікай іспанскамоўных помнікаў42.
39 Гл. »> 9. Ужыванне пісьма.
40 Ар. ‘agamiya з’яўляецца абстрактным паняццем, якое выводзіцца з ар. ‘agam = персы, варвары, незразумелая мова. Параўн.: ЕІ-2 слоўнікавы артыкул ‘ADJAM.
41 Абазначэнне паходзіць ад ар. musta'rib = той, хто арабізуецца. Параўн. таксама: ЕІ-2 слоўнікавыя артыкулы MOZARAB і MORISCOS.
42 Гл.: ЕІ-2 слоўнікавы артыкул ALJAMIADO.
Адным з першых, хто перанёс паняцце альхаміяда таксама і на славянскія моўныя помнікі ў арабскай графіцы, з’яўляецца баснійскі вучоны Фехім Байрактаравіч (Fehim Bajraktarevic) (1889-1970); ён шмат зрабіў дзеля таго, каб адносна баснійскага арабскаграфічнага пісьменства ўкаранілася абазначэнне “alhamijado knjizevnosf'*3.
Узнікненне і баснійскай альхаміяда-літаратуры, і літаратуры “літоўскіх” татараў, таксама славянамоўнай, шчыльна звязана з гісторыяй Асманскай імперыі. Нягледзячы на тое што абедзве літаратуры ўзніклі прыблізна ў той самы час, у другой палове XVI ст., яны паходзяць з зусім розных гістарычных і соцыякультурных умоў.
1.2.1. Боснія
На Балканах у ходзе асманскага заваявання з сярэдзіны XIV ст. туземныя, перш за ўсё славянскія, народы, якія падпалі пад асманскае панаванне, атурэчваліся і ісламізаваліся. Гэта вяло да запазычванняў з турэцкай ісламскай культуры і прыняцця арабскага пісьма ісламізаванымі славянскімі падданымі.
Як вынік у Босніі развівалася ісламская літаратура на славянскай, баснійскай, мове арабскім пісьмом. Акрамя таго, гэтая літаратура ў ходзе развіцця набывала самастойную дынаміку. На першым этапе баснійская альхаміяда-літаратура складалася амаль выключна з паэтычных і лірычных твораў. На раннім этапе ў любоўнай лірыцы свецкага характару выразна праяўляліся літаратурныя ўплывы з Далмацыі і Дуброўніка. У ходзе далейшага развіцця яна ўсё больш прасякаецца арыентальнымі элементамі44.
43Гл. Nametak (1981), р. 7: “Nazivje Spanjolskog porijekla (j = h) sa arapskim clanom “аГ, i naziv alhamijado danasje opcenito prihvacen. Kod nas je ovaj naziv novijeg datuma i prvi ga je upotrebio dr Fehim Bajraktarevic (FehimBajraktarevic: Srpska pesma o Muhamedovu rodenju. Glasnik Skopskog naufinog drustva, III/l928. str. 189-202)”. Параўн.: Lehfeldt (1969), p. 4; Balic (1992), p. 271 f.
44 Найстарэйшы з захаваных баснійскіх альхаміяда-гэкстаў-гзта любоўны Bepw“Hirvat TiirkisP, напісаны Мехметам Эрдэльяцам (Mehmet Erdeljac) у 1588 г.; гл.: Nametak (1981), р. 6 (у факсіміле) і р. 58 у лацінскай транслітарацыі і сучаснай арфаграфіі; параўн.: Lehfeldt (1969), р. 25 f.
Nametak (1981), р. 10: “Za nas je veoma vazna cinjenica Sto svojim podecima u XVI i u pocetku XVII stoljeca sacuvani primjerci pjesama Hirvat tiirkisi od Mehmeda Erdeljca i Nuto moje cuda i Ijute nevolje od nepoznatog autora dokazuju da su bila prisutna knjizevna strujanja iz Dubrovnika i Dalmacije u Bosnu, posebno petrarkisticke lirike, na koju ove dvije pjesme i tonom i formom i osobito leksikom zivo podsjecaju. / Zasto ova tradicija Ijubavne lirike nije produzena i zasto se u kasnijim stoljecima ne nailazi na slicnu podudamost naSe alhamijado poezije sa dubrovacko-dalmatinskim pjesnistvom XVII i poznijih stoljeca razlog, po nasem misljenju, lezi u tome sto je islamizacija bosanskohercegovadkog
Празаічныя тэксты ўзнікаюць, відавочна, толькі на больш познім этапе, пераважна ў XVIII ст. Большай часткай яны ўяўлялі сабою простыя тэксты з маральнымі і рэлігійнымі павучаннямі, апісаннямі рытуалаў, але таксама меўлюды45 і тэксты на падобныя тэмы, часам апакрыфічнага зместу. Часта
stanovnistva donekle djelovala u pravcu odvajanja od svjetovnih tema, pa prema tome i od Ijubavnih, upucujuci na orijentalne izvore i posebice favoriziranjem obrazovanja na orijentalnim jezicima. Mada orijentalna knjizevnost dosta iesto obradjuje i Ijubavne motive, kod nas je Ijubavna poezija, dobrim dijelom, ostala van interesa orijentalno obrazovanih Ijudi. Ukoliko su ovi Ijudi i pjevali o temu Ijubavi na narodnom jeziku, oni su u jezik unosili toliko orijentalnih izraza da su njihove pjesme postale bilingvalne i izgledaju vise kao Ijubavne pjesme na turskom nego nasem jeziku. Kao primjer moze nam posluziti pjesma Cok severim dzanum sent (Mnogo te volim, duso moja), u kojoj je skoro svaka prva polovica distiha na turskom, jako su se turcizmi lako mogli zamijeniti odgovarajucim rijecima nasega jezika, a da se naruJi ni ritam pjesme, ni krepkoca izraza, data turskim rijecima”.
Баліч, які даў кароткую ацэнку баснійскай очьхаміяда-літаратуры (Ваііс (1992), р. 271 -292) у сваім усебаковым апісанні культуры баснійцаў, вельмі вартым, каб быць прачытаным, заўважае: “Альхам/яЭа-паэзія ў яе большай, дыдактычна-эвакатыўнай частцы абавязана ўзнікненнем усведамленню сваёй місіі. Альхаміяда-паэты гэта пераважна менавіта рэлігійныя людзі: кадзі, всранастаўнікі, дэрвішы. Яны патрыятычныя і добра ведаюць грамадскія праблемы свайго часу. У Каране існуе асноўнае настаўленне пра паводзіны: “I каб была з вас абшчына, якая заклікае да дабра, загадвае ўхваленае і забараняе няўхваленае” (3:104). Гэтага прынпыпу мусілі ўсвядомлена прытрымлівацца выразнікі народнага ісламу. Учынкі ў духу гэтага ўказання часам мусілі здавацца “рэвалюцыйнымі”. Таму пануючы лейтматыў альхаміяда-паэзіі звязаны з маральным уздымам грамадства” (Ваііс (1992), р. 271).
Далей, на с. 272, Баліч заўважае: “ У Босніі альхаміяда-літаратура разгортвалася на працягу асманскага ўладарання (1463-1878). Яе мова заўсёды абазначалася аўтарамі як баснійская. Яна была перамешана з турэцкімі, арабскімі і персідскімі словамі і звярталася да простых людзей у гушчы свайго сацыяльнага атачэння (на ваеннай службе, у рэлігійнай пачатковай школе, на базары). 3 прычыны гэтага і праз свой змест яна была аўтэнтычным выказваннем духоўных плыняў у мусульман і часта таксама адлюстраваннем пануючых грамадскіх умоў. Праз гэтую літаратуру, асабліва праз паэзію, ісламскія містыкі сапраўдныя рухаючыя сілы ісламізацыі і аўтарытэтныя суддзі ў рэлігійных і ідэалагічных спрэчках давалі народу парады, умацоўвалі рэлігійную і палітычную свядомасць, дапамагалі ў цяжкім становішчы, крытыкавалі заганы грамадства, пасярэднічалі ў надзвычайных сітуацыях і выяўлялі свой душэўны настрой. Найважнейшай адметнай рысай зместу гэтай літаратуры, якая складалася пераважна з паэзіі, з’яўляецца непасрэдная суаднесенасць з жыццём. Падхопліваюцца і распрацоўваюцца розныя тэмы з жыцця простых людзей, у большасці выпадкаў з мэтай маральнага настаўлення. Болып каштоўную частку аіьхаміяда-літаратуры стварае медытатыўная і рэлігійная, а таксама любоўная лірыка. Гэтая сфера літаратуры, зразумела, сацыяльна не ангажаваная. Яе творцамі поруч з рэлігійнымі дзеячамі з’яўляюцца прадстаўнікі іншых грамадскіх груп: салдаты (Мехмет з Трансільваніі), студэнты (Фейзо Софта, Магір-Софта) і жанчыны (Уміхана Чувідзіна)”.
45 Цюрк. mevlut ад ap. mawlUd = народжаны. Размова ідзе пра хвалебную паэзію ў рыфмаванай прозе і вершах у гонар нараджэння прарока Мухамада, якія выконваюцца кожны год 21 рабі'і аль-аўаля пад час свята дня нараджэння Прарока.
2. Альфуркан
такія празаічныя тэксты былі перакладам з арабскіх, персідскіх і галоўным чынам турэцкіх крыніц46. У параўнанні з літаратурай татараў Вялікага Княства Літоўскага вартай увагі з’яўляецца адсутнасць уласнага баснійскага перакладу Карана47.