• Часопісы
  • Альфуркан татарскі Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага Паўль Сутэр

    Альфуркан татарскі

    Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
    Паўль Сутэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 530с.
    Мінск 2009
    190.87 МБ
    Кітаб: ад ар. kitab = кніга. Кітабы ўяўляюць сабой сукупнасць тэкстаў разнастайнага зместу29. Такія рукапісы часта пачынаюцца генеалагічнымі табліцамі прарокаў, імамаў і ханаў. Адразу за імі ідуць тэксты па экзегезе Карана. Далей знаходзяцца катэхізісы з апісаннямі рытуалаў і асноўных абавязкаў мусульман, якія часта пераходзяць у маральнае настаўленне. Пры гэтым звычайна прыводзяцца цытаты з Карана і выслоўі прарока Мухамада (ар. hadh = выказванне Прарока), каб праілюстраваць і абгрунтаваць настаўленне. Шмат месца займаюць апавяданні і займальныя гісторыі выхаваўчага зместу. Побач з імі знаходзяцца трактаты тэхнічнага характару, напрыклад пра правільнае вымаўленне арабскіх літар і карэктнае дэкламаванне Карана (ар. tagwid). Рэгулярна сустракаюцца таксама легенды рэлігійнага зместу, напрыклад пра смерць Марыі альбо пра размову Мухамада з д’яблам (Saytdn-ndme). Шырока распаўсюджана
    zupelnie z nami zrosfych j?zykiem, uczuciem i obyczajami tatarskich rodzinach, tu i owdzie znalaziby si? r?kopismienny przeklad wprost z oryginahi. Taki wiasnie przeklad w pierwszych latach XIX wieku dokonany wspylnie podobno z jednym duchownym tegoz wyznania, przez ojca zgasiego niedawno Jana Murzy Tarak Buczackiego, podal mi pierwszq mysl podj?cia tego dawno oczekiwancgo i niewQtpliwie poz^danego dla literatury naszej wydania”.
    Пасля нечаканай смерці Бучацкага (малодшага) праца над перакладам была даведзеная да канца польскім арыенталістам Уладыславам Касцюшкам. Нарэшце, у 1858 годдзе, пераклад выйшаў у Варшаве ў выдавецтве А. Навалецкага, Пра гісторыю варшаўскага выдання Карана гл. прадмову Навалецкага да перакладу Бучацкага (Buczacki (1858), р. І-Х); таксама Kryczynski (1938), р. 226.
    28 Тыповы прыклад тэджвіда знаходзіцца пад шыфрам Р98 у бібліятэцы Акадэміі навук Беларусі ў Мінску і апісаны ў Антановіча (Антоновнч (1968), с. 138 140).
    29 Наконт зместу кітабаў гл.: Szynkiewicz (1932), Woronowicz (1935). Інфармацыя пра змест некаторых кітабаў знаходзіцца ў Антановіча (Антоновнч (1968)). Апісанне зместу кітаба з Брытанскага музея ў Лондане (шыфр OR. 13.020), тыповага прадстаўніка гэтай катэгорыі рукапісаў, знаходзіцца ў Мэрэдыт-Оўэнс і Надсана (Meredith-Owens / Nadson (1970), р. 160-164). Пра гэты самы кітаб OR. 13.020 з Брытанскага музея піша Шырын Акінэр у сваіх працах, у кожнай з якіх змяшчаюцца ўзоры тэксту (Shirin Akiner (1973, 1978)). У неапублікаванай дысертацыі Акінэр (1980) пра рэлігійную лексіку кітаба OR. 13.020 прапануецца некалькі даволі аб’ёмістых транслітараваных фрагментаў тэксту. Акінэр таксама робіць спробу ідэнтыфікаваць арыентальныя прататыпы і крыніцы, якія маюць дачыненне да прыведзеных тэкстаў. Шырокае даследаванне кітаба здзейсніў Лапіч (Lapicz (1986)).
    Поўнага выдання кітаба дагэтуль яшчэ не зроблена. У сярэдзіне XX ст. падобнае выданне планаваў Ян Станкевіч. Аднак гэта не было выканана. Навуковае выданне кітаба ва ўсёй яго паўнаце, зразумела, было б пажадана не толькі для славістаў і лінгвістаў, але таксама і для этнолагаў і рэлігіязнаўцаў. (Пра ўзор тэксту з кітаба OR. 13.020 з Брытанскага музея гл. таксама »>
    ў кітабах асманская Л/градж-легенда (Mi'rd^ndme), у якой апісваецца начная вандроўка па небе (ар. mi'rag) прарока Мухамада. Асманскатурэцкі тэкст адпаведна суправаджаецца падрадковым беларускім перакладам30.
    Хамаіл: ад ар. hamala = насіць. Форма hama’il адпавядае арабскаму назоўніку множнага ліку. У турэцкай мове назоўнік hamail мае значэнне “амулет, талісман”. У пісьменстве татараў Вялікага Княства Літоўскага пад тэрмінам хамаіл разумеюцца рукапісы малога фармату, якія можна насіць з сабой. Такія дапаможнікі змяшчаюць апісанні звычаяў, малітоўных рытуалаў і цырымоній (шлюбу, пахавання) для практычнага ўжывання ў штодзённым жыцці мусульман. Шмат месца займаюць малітоўныя выслоўі і зборы малітваў на арабскай і асманскатурэцкай (часам на чагатайскай) мовах. Тыповым для хамаілаў з’яўляецца, напрыклад, тэкст пра чытанне Карана ў гонар нябожчыка, які змяшчаецца як уводны раздзел у даследаваных тут рукапісах тэфсіраў31. Акрамя таго, да тыповага зместу хамаілаў належыць апісанне вырабу магічных пячатак (ар. muhr) і талісманаў32.
    Дуалар: ад ар. du‘a (малітва), якое ўтварае множны лік з дапамогай цюркскага суфікса -lav. du'alar = малітвы. Гэта падборкі малітоўных выслоўяў на арабскай мове, часам даволі аб’ёмістыя, якія ў форме скруткаў клаліся з нябожчыкам у магілу.
    Граматкі: граматкі талісманы ў форме маленькіх папяровых скруткаў, на якіх былі напісаныя арабскія малітвы і магічныя заклінанні і якія насілі з сабою.
    Гласарыі: у пісьменстве татараў Вялікага Княства Літоўскага захавалася нскалькі гласарыяў са спісамі слоў і кароткіх фраз на турэцкай і арабскай мовах з перакладам іх на беларускую33.
    Для дадзенага даследавання з’яўляецца дастатковым вылучэнне двух паняццяў: (1.) Тэфсір, пад якім разумеецца выключна падрадковы пераклад Карана.
    (2.) Кітаб, якім ахопліваюцца ўсе іншыя манускрыпты, якія не належаць да тэфсіраў (тэджвіды, кітабы, хамаілы, дуалары, граматкі, гласарыі).
    17.5. Рукапіс кітаба К.) Апошнім часам Мішкінене апублікавала ў сваёй працы, прысвечанай найстарэйшым рукапісам татараў Вялікага Княства Літоўскага, вялікія фрагменты з двух кітабаў у транслітарацыі і з навуковым даследаваннем (Miskiniene (2001), р. 108—213).
    30 Тэкст беларускага перакладу падобнай Мірадж-легыцы выдаў Станкевіч у часопісе “Slavia” (Stankiewicz (1934)); гл. таксама »> 17.5.1.7. 3 пачатку Мірадж-легенцы.
    31 Гл. »> 17. Рукапісы.
    32 Тыповы ўзор хамаіла знаходзіцца ў Брытанскім музеі ў Лондане пад шыфрам OR.13.054. Кароткае апісанне гэтага манускрыпта даюць Мэрэдыт-Оўэнс і Надсан (Meredith-Owens / Nadson (1970), р. 159—160, 173). Гл. таксама: Антоновнч (1968), с. 93 -94,103-109,131-136,140-174. Параўн.: MiSkiniene (2001), р. 214 262, з транслітараваным тэкстам з ляйпцыгскага хамаіла.
    33 Александровіч-Мішкінене і Шупа (1995) апублікавалі такі гласарый у транслітарацыі кірыліцай. Параўн. з гэтым таксама даследаванне падобнага гласарыя: Majda (1995).
    1.1.2.	Моўная праблема
    Увогуле ў рукапісах татараў Вялікага Княства Літоўскага мы знаходзім тэксты на чатырох мовах: беларускай, польскай, арабскай і цюркскай.
    Усходнія тэксты часта напісаныя з даволі сапсаванай арфаграфіяй, бо перапісчыкі не заўсёды былі дасведчаныя ў гэтых мовах. Славянскія тэксты ў большасці з’яўляюцца перакладамі з арабскіх і цюркскіх крыніц. Аднак залежнасць літаратуры “літоўскіх” татараў ад усходніх крыніц на гэты момант яшчэ недастаткова даследавана.
    Але літаратура татараў Вялікага Княства Літоўскага пераважна славянамоўная. Беларуская і польская мовы цалкам дамінуюць у рукапісах. Усходнія мовы сустракаюцца толькі ў форме ўстаўленых у славянскі тэкст цытат альбо ў тэкстах арабскіх ці цюркскіх арыгінальных твораў (Каран, Айрадж-легенда) з падрадковым перакладам і каментаром на польскай або беларускай мове.
    Чыста беларускія або чыста польскія тэксты сустракаюцца вельмі рэдка. Побач з імі мы знаходзім пераважна мешанку з абедзвюх моў, якую можна характарызаваць як беларуска-польскую або як польска-беларускую ў залежнасці ад таго, якія моўныя рысы дамінуюць. Разам з тым у манускрыптах Tarapay можна заўважыць канкурэнцыю паміж польскай і беларускай мовамі, якая адлюстравала сітуацыю дыгласіі ў Вялікім Княстве Літоўскім, што асабліва моцна выяўляецца пачынаючы з XVI ст.
    Пытанне пра ўдзельную вагу абедзвюх моў, беларускай і польскай, у пісьменстве “літоўскіх” татараў неаднаразова абмяркоўвалася ў навуковай літаратуры. Базавая па гэтай тэме гіпотэза была сфармуляваная Антановічам34. У цэнтры дыскусіі стаяла пытанне: якая з дзвюх моў (беларуская ці польская) была першапачатковай мовай перакладаў35.
    Паводле Антановіча, тэксты кітабаў перакладаліся з усходніх моў першапачаткова на беларускую мову. Антановіч робіць выснову, што толькі на другім этапе ўзніклі польскія тэксты з адпаведных беларускіх. У якасці доказу можна разглядаць польскія тэксты, для якіх на падставе моўных асаблівасцей цвёрда ўстаноўлена, што ў іх аснове ляжаць адпаведныя беларускія версіі36. 3 XVIII ст. у рукапісах кітабаў становіцца ўсё больш польскіх тэкстаў, і ў XIX ст. іх колькасць яшчэ павялічваецца. Гэты наступ польскіх тэкстаў у літаратуры “літоўскіх” татараў можна зразумець на падставе соцыялінгвістычных умоў у Вялікім Княстве Літоўскім, дзе з XVI ст. польская мова ўсё больш
    34 Гл.: Антоновнч (1968), с. 19 і далей.
    35 Гл.: Антоновнч (1968), с. 22: “Очень ннтересным н чрезвычайно важным с научной точкн зрення является н вопрос о том, который нз двух названных намн языков белорусскнй нлн польскнй первым был нспользован для перевода восточных текстов”.
    36 Гл.: Антоновнч (1968), с. 23: “Так, напр., с уверенностью можно сказать, что многне польскне тексты кнтаба ВЭМ-13 /1868 г./ являются переводамн с белорусского языка”.
    пашыралася і ў канцы XVII ст. выцесніла беларускую мову з афіцыйнага і літаратурнага ўжытку37.
    Гіпотэза, сфармуляваная Антановічам на падставе рукапісаў кітабаў, па аналогіі была перанесеная і на тэфсіры. Але мова ўсіх вядомых “літоўскіх” тэфсіраў польская, і дагэтуль не выяўлена ніводнага тэфсіра, пераклад якога можна было б лічыць беларускім. Аднак мы знаходзім у кітабах цытаты з Карана на беларускай мове, якія тэкстуальна супадаюць з адпаведнымі перакладамі ў тэфсірах. Гэты факт разглядаецца як ускосны доказ на існаванне першапачатковага беларускага тэфсіра, які, хаця на сёння і страчаны, аднак пакінуў свае сляды ў кітабах у форме цытат38.
    Гэтаму распаўсюджанаму палажэнню супрацьпастаўляецца пункт гледжання, які па-іншаму тлумачыць размсркаванне польскай і беларускай моў, выяўленае ў пісьменстве “літоўскіх” татараў. На падставе захаваных рукапісаў можна прынцыпова вызначыць дакладнае моўнае адрозненне паміж тэфсірамі і кітабамі. Тэфсіры напісаны на польскай мове. У іншых рукапісах кітабах, наадварот, дамінуе беларуская мова, і нават тэксты, якія здаюцца польскімі, у кітабах моцна беларусізаваныя.
    Гэта моўнае размежаванне паміж тэкстамі, свядома падзеленымі на два віды. Пераклад і тлумачэнне Карана, слова Бога, робіцца на болып узвышаную
    37 Згодна з гэтай гіпотэзай Антановіча (Антоновнч (1968)) выказваецца таксама Дзямідчык (Демндчнк (1987), с. 241): “Есть все основання счнтать, что на польскнй язык переводы осушествлялнсь с белорусского. После крушення Лнтовского Княжества, офнцнальным языком которого был русско-белорусскнй язык, власть в государстве перешла к польскнм королям. Часть мусульман, для которых белорусскнй язык уже стал родным, лнтературным, кннжным, оказалась в зоне актнвной полоннзацнй, й поэтому вознякла необходймость перевода всех текстов н на польскнй язык. Более того, мусульмане Белоруссйй й Польшй, связанные едлнством обіцйны, создалй среднебелорусско-польскяй язык, который акад. Е.Ф.Карскчй опясал следуюіцйм образом: человек, пшпушйй на этом языке, говорнт й думает по-белорусскй, но старается пясать на польском (Карскнй Е.Ф. Белорусская речь арабскнм пйсьмом. Белорусы, т. 3, ч. 2. Пг., 1921, с. 1-2). Эту же характернстнку прннял н Н.Ю. Крачковскчй (Крачковскнй Н.Ю. Рукопясь Корана в Пскове. Нзбр. соч. Т. 1, М.; Л., 1955, с. 165)”.