Альфуркан татарскі
Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
Паўль Сутэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 530с.
Мінск 2009
Encyclopedia of Islam (2-е выд.)
м. р.
мужчынскі род
Р-
pagina
АБАЗНАЧЭННІ ЦЫТАТ
Цытаты з Карана:
• Q(x:y):
• Каран (сура:верш): Q(6:69) = > Каран, сура 6, верш 69.
• Арабскія цытаты з Карана пазначаюцца фігурнымі дужкамі {}. Акрамя таго, арабскі тэкст, як правіла, друкуецца паўтоўстым шрыфтам: {bi-smi llahi r-rahmani r-rahimi} (У імя Алага, Міласцівага, Міласэрнага).
Цытаты з тэфсіраў або кітабаў:
(Аркуш / a, b / радок):
(26аЗ) => аркуш 26а, радок 3.
3 дадатковымі літарамі L, I, U, М альбо К: І(26аЗ) => рукапіс I, аркуш 26а, радок 3. К(50Ь21) => рукапіс К, аркуш 50b, радок 21.
(Цытаты без дадатковых літар заўсёды адносяцца да тэфсіра L.)
Пазначэнне графем:
Выкарыстоўваецца арабская назва літары і дапаўняецца праз знак роўнасці (=) прынятымі ў дадзенай працы знакамі транслітарацыі літар ва ўжыванні “літоўскімі” татарамі. Такім чынам забяспечваецца ідэнтыфікацыя арабскага пісьмовага знака, а таксама пазначаецца ўжыванне графемы і яе гукавое значэнне ў літоўскататарскім пісьменстве:
ар. графема = літоўскататарская транслітарацыя ta’ = 3
(Графема ta ў арабскім ужыванні транслітаруецца праз >; арабскаму /tj адпавядае англійскае /th/. Аднак ва ужыванні “літоўскімі татарамі” ta’ адпавядае змякчанаму /s'/ і транслітаруецца праз <£>.)
1. УВОДЗІНЫ
Яшчэ і сёння ў Беларусі, Літве і Польшчы існуюць мусульманскія меншасці нашчадкі татараў, што перасяляліся ў XIV, XV і XVI стагоддзях з зямель Залатой Арды і Крыма ў Вялікае Княства Літоўскае, якое з 1385 г. было звязанае з Польшчай персанальнай уніяй’.
Вялікас Княства Літоўскае ў XVI ст. ахоплівала тэрыторыі сённяшніх Літвы, Беларусі, а таксама болынай часткі Украіны і, такім чынам, распасціралася ад Балтыйскага да Чорнага мора. У дачыненні да татараў, якія пасяліліся на зсмлях Вялікага Княства, у заходняй навуцы замацавалася абазначэнне “літоўскія татары”2.
Асноўны абшар іх рассялення сёння, як раней, абымас тэрыторыю, якая прыблізна абмяжоўваецца Вільняй на поўначы, Мінскам на ўсходзе і Брэстам на захадзе. Рэалістычная ацэнка колькасці татараў, якія пражывалі ў XVI і XVII стст. у Вялікім Княстве Літоўскім, дае каля 50-60 тыс. чалавек3.
У Вялікім Княствс Літоўскім асноўнай канфесіяй было хрысціянства візантыйскага абраду, дзс ў якасці мовы культу і адукацыі выкарыстоўвалася
1 Пра Польшчу гл.: Encyclopaedia of Islam, 2-е выд. (далей ЕІ-2), слоўнікавы артыкул Абрагамовіча LEH (Z. Abrahamowicz). Наконт “літоўскіх” татараў асобна гл. у ЕІ-2 слоўнікавы артыкул Абрагамовіча і Рэйхмана LIPKA (Z. Abrahamowicz / J. Reychman). Кароткі нарыс пра найважнейшыя этапы гісторыі татараў Вялікага Княства Літоўскага даюць Meredith-Owens / Nadson (1970). Наконт гісторыі “літоўскіх” татараў ад пачатку да XVIII ст. гл.: Tyszkiewicz (1989). Агульны агляд іх гісторыі і культуры прысутнічае ў працах: Borawski / Dubinski (1986), Думін / Канапацкі (1993) і Канапацкі / Смолік (2000). Каштоўны матэрыял па гісторыі і культуры “літоўскіх” татараў знаходзіцца ў трох тамах часопіса “Rocznik Tatarski”, t. 1 (1932), t. 2 (1934); трэці том быў напісаны Крычынскім (Kryczynski (1938)) у форме вельмі інфарматыўнай манаграфіі па гісторыі, культуры і рэлігіі “літоўскіх” татараў. У часопісе “Rocznik Tatarow Polskich” (Т. 1, 1993), які быў выдадзены аб’яднаннем “Zwi^zek Tatarow Polskich”, апублікаваны гістарычныя, лінгвістьгчныя, літаратурныя навуковыя даследаванні па тэматыцы “літоўскіх” татараў.
2 Гл.: Meredith-Owens / Nadson (1970), р. 141: “Byelorussia in the 14th-16th centuries formed part of the Grand Duchy of Lithuania. It was a multinational state in which the present-day Lithuanians and Byelorussians formed the two main ethnical groups. All the inhabitants of the Grand Duchy, irrespective of their ethnic origin, called themselves and were called by others Lithuanians, while the official language was Byelorussian. It is for this reason that the Tartar settlers in Byelorussia were known as ‘Lithuanian Tartars' until relatively recent times”.
Параўн.: Kryczynski (1938), p. 2. Таксама ў дадзенай працы выкарыстоўваецца паняцце “літоўскія татары” ў гістарычным сэнсе, звязаным з былым Вялікім Княствам Літоўскім. Каб падкрэсліць гэта, слова “літоўскі” ў такім значэнні бярэцца ў двукоссе.
3 Стан крыніц для вызначэння колькасці татарскага насельніцтва складаны. Абмеркаванне розных крыніц і падлікі знаходзяцца ў Собчака (Sobczak (1984), р. 46 49). Параўн. таксама: Антоновнч (1968), с. 8; Kryczynski (1938), р. 23; Meredith-Owens/Nadson (1970), р. 141, 144, 147.
царкоўнаславянская мова. Паралельна ў штодзённых зносінах ужывалася рутэнская (беларуская) гутарковая мова (“простая мова”4). У якасці афіцыйнай мовы Вялікага Княства ўсталявалася старабеларуская мова, якую часам называюць “заходнерускай канцылярскай мовай”5. 3 XVI ст. яна разам з усім культурным жыццём у Літве саступала польскаму ўплыву, які паступова ўзрастаў. Пры гэтым роля літоўскай мовы была зусім нязначная6. У выніку ўсе сферы жыцця ў Вялікім Княстве рэлігія, высокая культура, адукацыя, дзяржаўнае кіраванне, а таксама штодзённыя зносіны (перш за ўсё шляхты) мелі на сабе выразны славянскі, г. зн. беларускі і польскі, адбітак7”.
У Вялікім Княстве Літоўскім татарскія перасяленцы асіміляваліся ў моўным і культурным плане з іх славянскім абкружэннем, аднак большасць з іх захавала сваю рэлігію іслам. Каб перадача духоўнага зместу ісламскай рэлігіі і надалей была магчымая, татары з XVI ст. развівалі культуру перакладу. Была перакладзена не толькі святая кніга мусульман Каран, але і іншыя творы рэлігійна-дыдактычнага характару: катэхізісы, легенды, займальныя гісторыі і апокрыфы. 3 гэтага пісьменства да нас дайшлі толькі манускрыпты, створаныя ў XVII XX стст.
1.1. Кітабістыка
Сёння ў Беларусі, Літве і Польшчы навука пра рукапісы “літоўскіх” татараў звычайна называсцца кітабістыка, таму што насельніцтва гэтых краін градыцыйна
4 Параўн. »> 1.8. Падрадковы пераклад; »> 6. Культурны кантэкст.
5 Гл. Stang (1935); гл. таксама »> 6. Культурны кантэкст.
6 На тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ва ўмовах фармавання канкурэнцыі паміж беларускай і польскай мовамі літоўская мова не адыгрывала ніякай ролі; гл., напр., Urbanczyk (1979), р. 155.
7 Пра ўжывальнае ў XVI ст. абазначэнне мовы ў Беларусі/Літве заўважае Ўарынг (Waring (1980), р. 131): «The varying assessments of this language bear witness to the controversies surrounding its character and importance, and in themselves are some indication of the part played by non-linguistic factors, beginning with the name of the language itself. Contemporary sources, e.g. the 1588 Statute, Skaryna’s prefaces, call it ‘jazyk russkij’ which adjective, originaly designating the general East Slavonic territory, was restricted in the 15* century virtually to the area of Byelorussia. The term had a territorial significance in official documents in the joint kingdom where Polish rulers called themselves ‘Kings of the Russians’. For Skaryna the term denoted a language comprehensible to ordinary people as opposed to Church Slavonic a religious consideration, not West Russian as opposed to the language of Muscovy a political consideration. The appellations ‘prostyj jazyk’, ‘prostyj dialekt’, ‘prostaja mova’, have clear cultural or social overtones. In Muscovy where ‘Russian’ meant obviously the language of Moscow, the term ‘bSlorossijskij jazyk’ was used, again a territorial concept, whereas ‘bilorusskij’ denoting the language inspired less confidence in tsarist Russia, to judge by A.I.Sobolevskij’s comment about translations made from the 15lh to the 17,b centuries in Moscow: "... with others we met which the so-called Byelorussian language of course, such translations are hard to distinguish from translations made in South West Russia”. Ciapinski’s rendering of the Gospel in 1570 called the language ‘zacnyj ruskij’ while Zizanij’s Catechism is ‘po-litovskij’».
называе ўсе рукапісы тутэйшых татараў аднолькава кітабамі (ад арабскага слова kitab, што азначае “кніга”)8.
Навуковыя даследаванні рукапісаў татараў Вялікага Княства Літоўскага пачынаюцца з сярэдзіны XIX ст. У гэты час пецярбургскі цюрколаг Антоні Мухлінскі (1808-1877) дзвюма публікацыямі прыцягнуў увагу да гэтай этнічнай групы і яе культурных дасягненняў9. У рамках гэтых гісторыка-культурных даследаванняў Мухлінскі таксама закранаў тэму рукапісаў татараў Вялікага Княства Літоўскага і транслітараваў некалькі кароткіх фрагментаў тэкстаў.
На пачатку XX ст. выйшлі невялікія працы розных аўтараў у форме артыкулаў пра татараў Вялікага Княства Літоўскага, напрыклад, у беларускіх перыёдыках “Наша Ніва” і “Наш край”. Лінгвістычная апрацоўка заўсёды вельмі кароткіх вытрымак з рукапісаў ажыццяўляецца ў транслітарацыі кірыліцай, якая ўжо не адпавядае сучасным навуковым стандартам. Да гэтага этапу адносіцца навуковая дзейнасць Луцкевіча (1920) і Цвяткова (1927), а таксама такіх даследчыкаў літаратуры “літоўскіх” татараў, як В. Вольскі10 і знакаміты беларусіст Я. Ф. Карскі", якіх часта цытуе Антановіч.
Разнастайныя артыкулы з часопіса “Rocznik Tatarski”12, якія ў 30-х гадах выйшлі ў трох тамах, у сваёй большасці маюць не мовазнаўчую, а гістарычную, біяграфічную і бібліяграфічную накіраванасць. Філалагічныя артыкулы
8 Ад ар. назоўніка kitab = “кніга” ў польскай і беларускай мовах утвараецца множны лік кітабы.
’Мухлннскнй (1857, 1858).
10Вольскі В. Аб асаблівасцях жывой мовы беларускіх татар і арабскай транскрыпцыі “АльКітабаў” // Наш Край. 1927. № 8 9. Мінск.
Вольскі В. Асноўныя прынцыпы арабскай транскрыпцыі беларускага тэксту ў кітабах // Узвышпіа. 1927. № 6. Мінск.
Вольскі В. Наконт беларускай мовы ў татарскіх кітабах II Літаратура і мастацтва. 1933. № 28. Мінск.
Вольскі В. Наконт нацыянальнай літаратуры беларускіх татар // Узвышша. 1927. № 4. Мінск.
Вольскі В. Цюркска-татарскія элементы ў беларускай мове // Узвышша. 1929. № 6. Мінск.
11 Кароткая біяграфія Карскага змяшчаецца ў працы “Academician Ja. F. Karski (1861-1931)”/ by Arnold McMillin. In: The Journal of Byelorussian Studies. 1967. Vol. I, № 3, London.
У Антановіча (Антоновнч (1968)) цытуюцца: