• Часопісы
  • Альфуркан татарскі Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага Паўль Сутэр

    Альфуркан татарскі

    Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
    Паўль Сутэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 530с.
    Мінск 2009
    190.87 МБ
    Карскі Я. Беларуская мова арабскім пісьмом //Вестннк Нар. Ком. Просв. ССРБ. 1921. Т. 2.
    Карскнй Е.Ф. Белорусская речь арабскнм пнсьмом // Карскнй Е.Ф. Белорусы. Пг., 1927. Т. 3, ч. 2. С. 239-240.
    Карскнй Е.Ф. Белорусская речь арабскнм пнсьмом // Ученые запнскн Высшей школы г. Одессы. 1922. Т. 2. Одесса.
    Карскяй Е.Ф. Культурные завоевання русского языка в старнну на западной окранне его областн // Карскнй Е.Ф. Труды по белорусскому н другнм славянскнм языкам. М.: йзд-во АНСССР, 1962. С.448 463.
    12 Rocznik Tatarski. Czasopismo naukowe, literackie i spolecznc. Poswi^cone historyi, kulturze i zyciu Tatarow w Polsce. Wydanie rady centralnej zwiqzku kulturalno-oswiatowego Tatarow Rzeczypospolitej Polskiej. T. I: Wilno, 1932. T. II: Zamosc, 1935. T. Ill: Warszawa, 1938.
    носяць хутчэй апісальны, чым лінгвістычна-аналітычны характар, і яны прапануюць, як правіла, зусім няшмат арыгінальных тэкстаў з рукапісаў у лацінскай транслітарацыі, якая не адпавядае навуковым патрабаванням13.
    У першай палове XX ст. асабліва вызначаўся сваімі артыкуламі па кітабістыцы даследчык Ян Станкевіч. Ён, у прыватнасці, транслітараваў даволі аб’ёмістыя фрагмснты тэкстаў, напрыклад беларускі падрадковы пераклад цюркскай МраДж-легенды (легенды пра нябесную вандроўку прарока Мухамада)14. На жаль, транслітарацыя Станкевіча досыць суб’ектыўная і непаслядоўная, і ў выніку яна часта не дазваляе ўбачыць моўныя своеасаблівасці тэкстаў. Станкевіч стаў першым сярод даследчыкаў літаратуры “літоўскіх” татараў, хто ажыццявіў лінгвістычную апрацоўку цэлага рукапісу. У гэтым плане выклікае цікавасць яго праца, апублікаваная ў Ныо-Ёрку ў 1952 г., пра гукавы лад даследаванага ім кітаба15. Праўда, задуманае ім выданне поўнага тэксту гэтага кітаба ў навуковай транслітарацыі не здзейснілася.
    Новы этап у навуковых даследаваннях літаратуры татараў Вялікага Княства Літоўскага пачынаецца з А.К. Антановіча, прафесара Віленскага ўніверсітэта. Яго апублікаваная ў 1968 г. праца па арфаграфічнай сістэме рукапісаў “літоўскіх” татараў дагэтуль з'яўлясцца неперасягнутым узорным творам у кітабістыцы і падмуркам любой навуковай дзейнасці па гэтай тэме.
    У Лондане на пачатку сямідзесятых гадоў XX ст. увагу даслсдчыкаў Мэрэдыт-Оўэнс (G. М. Meredith-Owens) і Надсана (A. Nadson) прыцягнулі тры рукапісы, якія знаходзяцца ў Брытанскім музеі і Беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны. Іх артыкул у “Journal of Byelorussian Studies’’ разам з нарысам па гісторыі татараў у Вялікім Княстве Літоўскім і апісаннсм трох лонданскіх манускрыптаў прапануе таксама некалькі фрагментаў тэкстаў у сучаснай навуковай транслітарацыі16.
    Працягваючы сур’ёзную лонданскую традыцыю, Шырын Акінэр (Shirin Akiner) у сярэдзіне сямідзесятых гадоў апублікавала дзве кароткія працы пра
    13 Філалагічна накіраваныя артыкулы ў часопісе “Rocznik Tatarski” (RT) наступныя:
    Н. S. Szapszal. О zatraceniu j^zyka ojezystego przez tatarow w Polsce. RT, I, p. 34-48.
    J. Szynkiewicz. O kitabie. RT, I, p. 188-194.
    J. Szynkiewicz. Literatura religijna Tatarow litewskich i jej pochodzenie. RT, II, p. 138-144.
    A. Woronowicz. Szcz^tki j^zykowe Tatarow litewskich. RT, II, p. 351-367.
    A. Woronowicz. Kitab Tatarow litewskich i jego zawartosc. RT, II, p. 376-394.
    Rocznik Tatarski. T. Ill: S.Kryczynski: Tatarzy Litewscy. Proba monografii historyeznoetnograficznej. У гэтай манаграфіі С.Крычынскага філалагічныя тэмы распрацоўваюцца перш за ўсё ў раздзеле VIII “Szkoly і ksi^gi” (р. 211-227) і ў раздзеле IX “Mowa і pisrno” (р. 228 240). Тут таксама арыгінальныя тэксты пераважна апісваюцца і толькі некаторыя прыводзяцца ў транслітарацыі.
    14Гл.: Stankiewicz (1934).
    15Гл.: Stankievic (1952).
    16 Гл.: Meredith-Owens / Nadson (1970).
    арыенталізмы ў кітабе Брытанскага музея і іх сінтаксічнае ўжыванне17. На жаль, аб’ёмістая дысертацыя Акінэр “Рэлігійная лексіка беларускататарскага кітаба з Брытанскай бібліятэкі” (“The religious vocabulary of the British Library Tatar-Byelorussian Kitab”) дагэтуль не была выдадзена. Яна змяшчае побач з грунтоўным даследаваннем лексікі кітаба таксама значныя транслітараваныя фрагменты тэксту18.
    У 1983 г. вучань А.К. Антановіча з Беларусі, Віктар Несцяровіч, напісаў працу па фразеалагізмах у рукапісах “літоўскіх” татараў19. Даследаванне, выкананае як дысертацыйнае пад кіраўніцтвам Антановіча, засталося неапублікаваным і таму невядомым у шырокіх колах*.
    У сярэдзінс васьмідзесятых гадоў у Торуні выйшла на польскай мове напісанае Чэславам Лапічам даследаванне, прысвечанае аднаму кітабу20. Гэты грунтоўны лінгвістычны аналіз мовы кітаба суправаджаецца ў дадатку, на жаль, зусім кароткімі ўзорамі тэксту ў навуковай транслітарацыі.
    3 сярэдзіны дзевяностых гадоў славістка і беларусістка Галіна Александровіч-Мішкінене (Miskiniene) з Віленскага ўніверсітэта некалькімі публікацыямі зарэкамендавала сябе ў якасці сур’ёзнай даследчыцы і знаўцы літаратуры татараў Вялікага Княства Літоўскага. Мішкінене прапануе лінгвістычны аналіз рукапісаў у традыцыі Антановіча і свайго настаўніка, славіста і беларусіста В.Чэкмана (Cekmonas)21. Яе найноўшая публікацыя (Miskiniene, 2001) асвятляе найстарэйшыя захаваныя тэксты ад пачатку XVII ст.22
    Да сённяшняга часу не існуе поўнага каталога рукапісаў татараў Вялікага Княства Літоўскага. Выдатныя манускрыпты рассеяныя па розных музеях і бібліятэках Вільні, Мінска, Санкт-Пецярбурга, Казані, Варшавы, Ляйпцыга альбо Лондана. Значная колькасць рукапісаў знаходзіцца ў прыватнай уласнасці татарскіх сем’яў, дзе яны перадаюцца ў спадчыну ад пакалення да пакалення**. Як правіла, гэтыя манускрыпты даступныя для навуковага даследавання толькі ў абмежаванай меры. Усё яшчэ незваротна сграчваюцца рукапісы, часта з-за няўвагі альбо абыякавасці ў дачыненні да ісламска-татарскай спадчыны.
    17 Гл.: Akiner (1973,1978).
    18 Гл.: Akiner (1980); экзэмпляр даследавання знаходзіцца ў распараджэнні Беларускай бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лондане.
    '’Гл.: Нестеровнч (1983).
    20 Гл.: Lapicz (1986).
    21 Гл.: Мішкінене (1994); Мішкінене / Шупа (1995).
    22 Параўн. таксама агляд у Мішкінене (Мншкннене (2001), с. 29) і далей: 3. Лз нсторнн публнкацнн текстов арабско-алфавнтных рукопнсей. Параўн. таксама: Drozd (1999), wst?p.
    * /Па матэрыялах дысертацыі ў апошні час апублікавана манаграфія: Несцяровіч (2003) (заўвага рэд.).]
    ** /Апісанне некаторых рукапісаў, што знаходзяцца ў Літве, Беларусі і Польшчы, гл. у каталогах: Мшпкенене (2005), Доўнар (1997), Ганчарова (2003), а таксама ў артыкуле I. Радзішэўскай: Iwona Radziszewska “R^kopisy tatarskie na Podlasiu” ў зборніку Orientas (2008), p. 138-143 (заўвагарэд.).]
    1.1.1.	Катэгорыі рукапісаў татараў Вялікага Княства Літоўскага
    У кітабістыцы звычайна вылучаюць наступныя катэгорыі рукапісаў: тэфсіры, кітабы, хамаілы, дуалары (далавары), граматкі і гласарыР.
    Тэфсіры: ад ap. tafsir = “тлумачэнне, экзегеза”. Выкарыстанне тэрміна tafsir “тлумачэнне Карана” ў адрозненне ад “перакладу” (ap. targama) было абумоўлена ісламскім вучэннсм пра “непараўнанасць Карана” (ap. i‘§az al-qur’an) і, як вынік з гэтага, сцверджаннем пра неперакладальнасць моўнага цуду, якім з’яўляецца Каран. У тэфсірах “літоўскіх” татараў поўны арабскі тэкст Карана суправаджаецца падрадковым перакладам на польскую мову з экзегетычнымі каментарыямі, дапаўненнямі, парафразамі. Звычайна перад уласна каранічным тэкстам змяшчаюцца некалькі кароткіх уступных глаў, якія ўводзяць у чытанне Карана. Напрыклад, шырока распаўсюджаным з’яўляецца трактат з апісаннем рытуальнага чытання Карана над нябожчыкам24.
    Падрадковыя пераклады Карана тэфсіры займаюць цэнтральнае месца ў літарагуры татараў Вялікага Княства Літоўскага. 3 аднаго боку, яны ўяўляюць сабой аб’ёмістыя рукапісы25, з другога тэкст тэфсіра ў форме каранічных цытат26 пранік ва ўсе іншыя рукапісы, перш за ўсё ў кітабы11.
    23 Пра катэгорыі рукапісаў гл.: Антоновнч (1969), с. 1—50. Параўн., акрамя таго: Lapicz (1986), р. 66 68. ГІараўн. таксама: Kryczynski (1938), р. 211-228, і артыкул “Literatura religijna Tatarow litewskich i jej pochodzenie / Jakob Szynkiewicz in: Rocznik Tatarski, t. 2, 1935, p. 138-145. Параўн. таксама: Канапацкі / Смолік (2000), с. 202 і далей.
    24 Гл. »> 17.1.1. Тэкст рукапісу L; 17.2.1. Тэкст рукапісу I; 17.3.1. Тэкст рукапісу U.
    25 Падрадковыя пераклады ў тэфсірах з аб’ёмам у сярэднім у 200 000 слоў уяўляюць сабою каштоўныя першакрыніцы XVIII XIX стст. для польскіх і беларускіх моўных даследаванняў, якія, аднак, не атрымалі на гэты дзень належнай увагі.
    26 Гл. »> 4. Каранічныя цытаты ў кітабах.
    27 Наконт тэфсіраў “літоўскіх” татараў гл.: Szynkiewicz (1935), р. 138: “Obecnie tefsiry staly si? prawie unikatami i przechowuj$ si? w nielicznych rodzinach, jako relikwje. Trafiaj^ si? egzemplarze z w. XVIII. Ich thimaczenie jest bardzo dobre, w duchu najlepszych komentatorow muzulmanskich, lecz niewiadomo, w jakiem stuleciu thimaczenie to zostalo dokonane.”
    Тэфсіры існуюць выключна ў форме рукапісаў. Наконт колькасці тэфсіраў, якія яшчэ захоўваліся перад Другой сусветнай вайной, Шынкевіч піша: “О ile Koranow і chamailow zachowalo si? jeszcze sporo, to kitabyw pozostalo bardzo malo, po jednym po dwa na kazdq parafj?, a co si? tyczy tefsirow, to na саЦ Rzeczpospolita znajdzie si? nie wi?cej dziesi?ciu” (Szynkiewicz (1935), p. 140).
    Першы поўны польскі пераклад Карана, надрукаваны лацінскім шрыфтам, з’яўляецца толькі ў сярэдзіне XIX ст. Ян Мурза Тарак Бучацкі, сам татарскага паходжання, падрыхтаваў свой польскі пераклад непасрэдна з арабскага арыгінала і, апроч таго, карыстаўся “літоўскімі” тэфсірамі. Разам з гэтьгм ён абапіраўся таксама на французскі пераклад Карана Казімірскага, які з’явіўся ў сярэдзіне XIX ст. (ад 1840 да 1856) у некалькіх выданнях. Ужо бацька Бучацкага на пачатку XIX ст. падрыхтаваў разам з татарскім святаром рукапісны польскі пераклад Карана, які, аднак, не быў надрукаваны. Гл.: Buczacki (1858), прадмова, р. Ill: “Nie mozna atoli wqtpic, ze mi?dzy dose lieznemi wyznawcami mahometanizmu w osiadlych oddawna w Polsce i dzis
    Тэджвід: ад ар. tagwid = “мастацтва дэкламавання Карана”. Часцей за ўсё гэта асманскатурэцкія трактаты пра карэктнае вымаўленне арабскіх фанем і карэктнае дэкламаванне Карана. Турэцкі тэкст мае адпаведны падрадковы пераклад на беларускую мову28. Адносна маленысія трактаты часта дадаюцца да кітабаў.