Альфуркан татарскі
Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
Паўль Сутэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 530с.
Мінск 2009
Перакладчыкі і рэдактар перакладу імкнуліся ў максімальнай ступені захаваць форму і сутнасць аўтарскага выкладу. Натуральным быў зварот да зыходных арабскамоўных тэкстаў пры літаральным перакладзе іх на беларускую мову, а не праз пасярэдніцтва нямецкіх перакладаў. Мы дазволілі сабе дапоўніць некаторыя бібліяграфічныя і біяграфічныя звесткі новымі пазіцыямі і фактамі, што з’явіліся пасля выхаду ў свет нямецкага выдання (яны падаюцца ў курсіўных квадратных дужках, а таксама асобным дадаткам да Бібліяграфіі). Выказваю надзею, што выданне на беларускай мове грунтоўнай працы Паўля Сутэра паспрыяе далейшаму развіццю кітабістыкі ў нашай краіне і за яе межамі.
6 жніўня 2009 г. Генадзь Цыхун
ПРАДМОВА ДА БЕЛАРУСКАГА ВЫДАННЯ
Больш за 20 гадоў таму я ўзяўся за праект пашыранага аналізу тэфсіра татараў Вялікага Княства Літоўскага. Тады я не ведаў, з якімі цяжкасцямі лінгвістычнага і гістарычна-культурнага кшталту мне давядзецца сутыкнуцца. Толькі потым, падчас працы, моўная складанасць і гістарычна-культурная шматграннасць перакладу “літоўскімі” татарамі Карана раскрылася ў поўнай меры.
Спатрэбілася прыкласці пэўныя намаганні, каб растлумачыць гэты тэфсір. Былі перыяды роспачы, калі хацелася пахаваць цалкам гэты праект; былі таксама часіны, калі я хадзіў па замкнёным коле і, падавалася, страціў арыентацыю. Толькі непахіснае і з пазіцыі сённяшняга дня нечаканае нават для мяне самога жаданне працягваць даследаванне тэфсіра не дазваляла, аднак, супакоіцца на працягу многіх гадоў і ўвесь час вяртала мяне да аб’екта майго даследавання. Нарэшце ўвссну 2004 г. быў атрыманы вынік доўгіх гадоў працы: кніга была выдадзена ў Германіі ў Bohlau Verlag (Кёльн) у прэстыжнай серыі і стала даступнай для зацікаўленай грамадскасці.
Цяпер, праз чатыры гады, з’явіўся беларускі псраклад маёй кнігі. Ідэя беларускага выдання кнігі нарадзілася ў халодны восеньскі вечар у лістападзе 2004 г. на лецішчы паблізу беларуска-літоўскай мяжы. Тады я папярэджваў прысутных беларусістаў і гісторыкаў не ігнараваць складанасці перакладу маёй кнігі. Аднак бестурботны аптымізм з’яўляецца перадумовай для ўсялякай рэалізацыі мэт, і таму тэрмінова пачаліся пошукі перакладчыка, які б мог справіцца з пастаўленай задачай як спецыяліст у гэтай сферы і як лінгвіст. Я абавязаны выказаць сваю падзяку ўсім, хто сваім асабістым удзелам спрычыніўся да ажыццяўлення беларускага выдання кнігі “Альфуркан татарскі”. Тут у першую чаргу трэба назваць перакладчыкаў спадарыню Ірыну Сынкову і спадароў Міхаіла Тарэлку і Віктара Свяклу, якія зрабілі выдатную працу. Апроч таго, праект не ажыццявіўся б без фундатарскай падтрымкі спадара Алега Герта. Вырашальнае значэнне дзеля беларускага выдання мела таксама ўсеагульная падтрымка праекта з боку вядомых беларускіх навукоўцаў. Таму я выказваю сардэчную падзяку таксама спадарам Адаму Мальдзісу, Генадзю Цыхуну, Віктару Несцяровічу, Алесю Жлутку, Уладзіміру Свяжынскаму, Івану Саверчанку. Шчыра дзякую таксама спадарыні Моніцы Банькоўскай (Цюрых) за дапамогу і падтрымку.
Мне задавалі пытанні, як павінна выглядаць і ў якім кірунку мае рухацца далейшае даследаванне тэфсіра. 3 таго часу як два дзесяцігоддзі таму я пачаў займацца рукапісамі “літоўскіх” татараў (кітабістыкай) як адзіны ў Заходняй Еўропе даследчык, у Полыпчы і ў краінах былога Савецкага Саюза з’явіліся маладыя таленты, якія ў стане надаць кітабістыцы новую дынаміку. Я лічу
прынцыповым, што кожны даследчык можа і павінен самастойна знаходзіць і вызначаць сваю тэматыку. Даследчыцкас імкненне ёсць нешта вельмі асабістае і ідзе знутры. Але часта пастаўленыя мэты даслсдавання і абвешчаная тэматыка не выконваюцца з раўнамерным прыкладаннем намаганняў і патрэбнай энергіяй, неабходнымі для атрымання новых вынікаў.
Я хачу тут, аднак, паказаць на некалькі важных момантаў наконт развіцця даследаванняў у сферы кітабістыкі, як я іх бачу. Адзін шлях далейшага развіцця пазначаны ў дадатку да гэтай кнігі (гл. 18.3). “Літоўскі” тэфсір павінен разглядацца ў кантэксце Рэфармацыі і рэлігійнай літаратуры канца XVI ст. Хоць у маёй кнізе і згадваюцца выдатныя постаці Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім, як, напрыклад, Сымон Будны, аднак трэба ажыццявіць сістэматычнае вывучэнне ўплыву рэфарматараў Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага і іх твораў на пераклад Карана. Гэта вымагае вялікай адвагі, значнай дасведчанасці, ведання шырокага кола крыніц, спецыяльных лінгвістычных здольнасцяў, а таксама грунтоўнага ведання некалькіх моваў, у тым ліку арабскай і цюркскай*.
Падмуркам жа для далейшага даследавання перш за ўсё было б выданне поўнага тэфсіра ў форме, якая была паказана ў гэтай кнізе. Абавязковым для такога праекта было б глыбокае веданнс арабскай мовы, беларускай і польскай лінгвістыкі, а таксама веданне культурнай гісторыі Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Важнай перадумовай для працы над тэфсірам з’яўляецца добрае всданне ісламскай каранічнай экзэгезы. Акрамя таго, патрэбны высокапрадукцыйны кампутар і моцнае жаданне даследчыка давесці працу да канца; фінансавыя аспекты адыходзяць тут на другі план. Праца над такім выданнем поўнага тэфсіра заняла б, паводле маёй ацэнкі, прыкладна тры-чатыры гады. Гэта можна ажыццявіць сіламі аднаго даследчыка або камандай спсцыялістаў рознай накіраванасці ў міждысцыплінарнай кааперацыі.
Толькі на падставе поўнага выдання тэфсіра будзе магчымым поўнае даследаваннс гістарычна-культурнага і лінгвістычнага вымярэння тэфсіра “літоўскіх” татараў. Ключом да яго з’яўляеццагэтая кніга, “Альфуркан татарскі”, нямсцкае і беларускае выданні якой, спадзяюся, будуць натхняць маладых даследчыкаў на Усходзе і на Захадзе займацца кітабістыкай.
Цюрых, ліпень 2008 г. Аўтар
* /Пэўным адказам на гэтыя рэкамендацыі з’яўляецца падрыхтаваная да выдання манаграфія М. Тарэлкі і I. Сынковай (2009) (заувагарэд.).]
ПАДЗЯКА
Гэтая кніга, гісторыя якой узыходзіць да 80-х гадоў мінулага стагоддзя, не можа з’явіцца без таго, каб тут не была выказана мая падзяка тым людзям, якія спрыялі выхаду гэтай працы.
У першую чаргу я дзякую праф. д-ру Роберту Цэту (Цюрых) і праф. д-ру Бенедыкту Райнерту (Цюрых) за ўвядзенне ў цяжкія навукі славістыку і арабістыку.
За прыязны прыём маёй працы ў “Bausteine zur Slavischen Philologie und Kulturgeschichte” я дзякую праф. д-ру Гансу Ротэ (Бон), праф. д-ру Карлу Гутшміту (Дрэздэн) і праф. д-ру Роланду Марці (Саарбрукен).
Я ўдзячны праф., д-ру Арнольду Мак-Міліну (Лондан) за мікрафільм лонданскага тэфсіра. Мая падзяка налсжыць таксама айцу Аляксандру Надсану з Беларускай бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лонданс за ветлівы прыём у бібліятэцы і за яго дапамогу ў бібліяграфічных і моўных пытаннях.
На працягу ўсіх гадоў фраў д-р Астрыд Мейер (Цюрых) пастаянна дапамагала рухацца наперад крытычнымі заўвагамі адносна навуковай аргументацыі. Таксама мая падзяка належыць фраў д-ру Аніцс Мюлер (Цюрых) і фраў праф. Мірэй Шнайдэр (Цюрых), якія ніколі не сумняваліся ў выхадзе кнігі і падтрымлівалі мяне сваім непахісным аптымізмам.
На арыснталістычным семінары Цюрыхскага ўніверсітэта д-р Ёханес Томан падтрымліваў маю пазіцыю ў бібліяграфічных, тэхнічных і навуковых пытаннях як партнёр. Д-р Тобіяс Гейнцэльман (Цюрых), таксама з арыснталістычнага семінара ўніверсітэта, істотна дапамог мне ў разуменні і перакладзе цюркскіх фрагментаў у рукапісах.
Апроч таго, у якасці інфарманткі ў сферы польскай мовы ў маім распараджэнні знаходзілася носьбіт мовы спадарыня д-р Малгажата Гербер (Цюрых), за што ёй належыць тут падзякаваць.
За вельмі кампетэнтны і крытычны прагляд рукапісу маёй дысертацыі, за шматлікія і каштоўныя бібліяграфічныя, моўныя і прадметныя заўвагі я дзякую спадарыні Моніцы Банькоўскай (Цэнтральная бібліятэка Цюрыха).
Мая падзяка належыць таксама спадарыні д-ру Галіне Александровіч-Мішкінене (Вільня), якая даставіла мне цяжкадаступныя тэксты з бібліятэкі ў Вільні. Таксама выказваю сваю ўдзячнасць у гэтым плане славісту д-ру Сяргею Цемчыну (Вільня).
У Мінску для пытанняў і кантактаў у маім распараджэнні знаходзіўся праф., д-р Ібрагім Канапацкі з татарскага аб’яднання “Аль-Кітаб”. Спадару дру Якубу Якубоўскаму, таксама з татарскага аб’яднання “Аль-Кітаб”, я дзякую за гасціннасць падчас майго знаходжання ў Мінску. Д-р Уладзімір Свяжынскі
пастаянна забяспечваў мяне копіямі артыкулаў і вытрымкамі з кніг мінскіх бібліятэк. Належыць таксама падзякаваць спадару д-ру Івану Саверчанку за яго садзейнічанне ў кантактах і дастаўцы рэдкіх кніг па тэме.
Я дзякую спадару праф. д-ру Мікалаю Дзьякаву з Санкт-Пецярбурга, які на пачатку 90-х гадоў даў магчымасць даследаваць рукапісы татараў Вялікага Княства Літоўскага на Усходнім факультэце Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Тут таксама належыць выказаць падзяку псрсаналу бібліятэкі, які тады надзвычай ветліва мяне сустрэў і дапамог. Апроч таго, у Інстытуце ўсходазнаўства Расійскай акадэміі навук я знайшоў прыязную падтрымку д-ра Дзмітрыя Ермакова.
Яшчэ я вельмі ўдзячны маім сябрам у Санкт-Пецярбургу Аляксандру і Таццяне Васільчанка, якія мянс заўсёды гасцінна прымалі ў сябе. Я хачу падзякаваць таксама маім настаўнікам Барысу Якаўлеву і Дзмітрыю Якаўлеву, якія мне цярпліва тлумачылі рускую мову і дапамагалі атрымаць літаратуру па спецыяльнасці на рускай мове.
Цюрых, снежань 2003 г.
СКАРАЧЭННІ
//
абазначэнне фанемы
месн. скл.
месны склон
< >
абазначэнне графемы
мн. л.
множны лік
»>
абазначэнне спасылкі
н. р.
ніякі род
адз. л.
адзіночны лік
наз.
назоўнік
ар.
арабскі
наз. скл.
назоўны склон
ас.
асоба
нар.
нарадзіўся
бел.
беларускі
ням.
нямецкі
буд. ч.
будучы час
пам.
памёр
він. скл.
вінавальны склон
параўн.
параўнай
г.
год
пар. л.
парны лік
г. г.
год паводле гіджры
перс.
персідскі
габр.
габрэйскі
польск.
польскі
гіст.
гістарычны
пр. ч.
прошлы час
гл.
глядзі
прым.
прыметнік
дав. скл.
давальны склон
род. скл.
родны склон
ж. р.
жаночы род
рус.
рускі
займ.
займеннік
с.
старонка
заўв.
заўвага
твор. скл.
творны склон
і г.д.
і гэтак далей
тур.
турэцкі
інш.
іншыя
цяп. ч.
цяперашні час
кл. скл.
клічны склон
цюрк.
цюркскі
літар.
літаральна
ЕІ-2