• Газеты, часопісы і г.д.
  • Альфуркан татарскі Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага Паўль Сутэр

    Альфуркан татарскі

    Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
    Паўль Сутэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 530с.
    Мінск 2009
    190.87 МБ
    ны акалічнасны сказ (/й/-сказ) (wa-antum ta'lamiina), які перакладчык спрабуе перадаць з дапамогай дзеепрыслоўя. Параўн. »> 2.3.6, Адвербіяльныя абазначэнні акалічнасцей (ар. hal).
    45 Гл. у Табары да Q(3:71): “Wa-l-haqqu Hadi katamii-hu: ma fi kutubi-him min na‘ti muhammadin salla llahu ‘alay-hi wa-sallam wa-mab‘ati-hi wa-nubuwati-hl..” = “I ісціна, якую яны ўтойваюць, тое, што ў іх кнігах знаходзіцца пра вызначэнне Мухамада (няхай блаславіць яго Алаг!), і яго пасланніцтва, і яго прароцтва”.
    46 Q(3:68): “Ібрагім не быў ні юдэем, ні хрысціянінам, а бьгў ён набожным, пакорным Алагу, і не быў ён шматбожнікам”.
    47 Гл. Табары да Q(3:68): “yaqulu llahu ‘azza wa-galla: ma kana ibrahimu yahudiyan wa-la nasraniyan wa-ma kana mina 1-musrikina lladina ya'buduna 1-asnama wa-l-awjana aw mahluqan dflna haliqi-hi Hadi huwa ilahu 1-halqi wa-bari'u-hum”.
    Акрамя таго, вартым увагі ў дачыненні да тэмы Тройцы з’яўляецца той факт, што арабскае слова тйкгік (політэіст) звычайна перадаецца польскімі абазначэннямі trbjczanin, trojczak альбо trojecznik (трынітарый). Гэтую паслядоўную ідэнтыфікацыю каранічных політэістаў (ар. тйігікйп) з трынітарыямі можна разглядаць як водбліск гарачай антытрынітарнай палемікі ў перыяд узнікнення перакладу Карана:
    Q(9:33) {huwa Hadi arsala rasula-hii bi-l-huda wa-dini 1-haqqi li-yuzhira-hii ‘ala d-dini (6) kulli-hl wa-law kariha l-musrikuna}48
    ten bog ktorij pbslal [posla] swego priwodzonc na dobro koranem i z warq prawdziwq musulmanskq iebi rozslawil jq nad inSe wari wSitk'e chdcbi ne-chceli tego newernici trdjdane (148a5).
    Літаральны пераклад: Той Бог, які паслаў [пасланца] Свайго, ведучы да дабра Каранам, і з верай праўдзівай мусульманскай, каб ён праславіў яе над усімі іншымі верамі, хаця б і не хацелі гэтага нявернікі-трынітарыі.
    У наступным прыкладзе тэкст тэфсіра экзегетычна дапаўняецца словам trojecznikу якасці суб’екта да арабскай дзеяслоўнай формы:
    Q(59:24) {huwa llahu Hadi la ilaha ilia huwa 1-maliku l-qudusu s-salamu 1-mu'minu 1-muhayminu l-‘azizu 1-gabbaru 1-mutakabbiru subhana llahi ‘amma yusrikiina}49
    on istotnij bog ktore nemaS inSego boga tilko on krol wladca bistij na wek'i zdrdwij i zdrowe dajdncij prawdziwij wladca i w keranju wSitko widzi na stworenjU swojem di-zle bi-ddbre powainij sposobnij mocar na wSitek swjat najwenkSij za w^itko bistij jest bog cd trojednik'i rdwnujq bd tich koleg i sinbw (450a2).
    Літаральны пераклад: Ён сапраўдны Бог, акрамя якога няма іншага Бога! Толькі Ён Цар, Валадар чысты, на вякі здаровы і той, хто дае здароўе, праўдзівы Валадар і ў пакаранні. Усё Ён бачыць у стварэнні Сваім: ці злое, ці добрае. Паважны, здольны Уладар, на ўвесь свет найвялікшы; чысты Бог ад усяго таго, што трынітарыі раўняюць, ад тых сяброў і сыноу.
    Ад кораня $гк, які нясе асноўнае значэнне “мець долю, быць партнёрам”, паводле ўзору IV пароды, згодна з якім будуецца каузатыў, утвараецца форма aSraka. Дзеяслоў aSraka абазначае “рабіць супольнікам, партнёрам, таварышам; даваць долю; даваць у таварышы” альбо у рэлігійнай сферы “прыпісваць Богу супольнікаў; упадаць у грэх політэізму (ар. sirk)". Літаральна перакладзенае гэтае месца {subhana llahi ‘amma yusrikiina} гучыць: “Хвала Алагу! (Ён вышэйшы) за тое, што дадаюць Яму ў супольнікі”. Дзеяслоў мае форму 3-й ас. мн. л.
    48 Q(9:3 3): “Ён той, які паслаў пасланніка Свайго з настаўленнем і рэлігіяй ісціны, каб паказаць яе вышэйшай за ўсялякую (іншую) рэлігію, (нават) калі б і ўзненавідзелі яго шматбожнікі”.
    49 Q(59:24): “Ён Алаг, акрамя якога няма боства, Цар, святы, мірны, верны, абаронца, моцны, магутны, вялікі! Хвала Алагу! (Ён вышэйшы) за тое, што дадаюць Яму ў супольнікі”.
    у імперфекце: yuSrikUna = “яны дадаюць (у супольнікі)”. Суб’ект у арабскім арыгінальным тэксце не называецца. Тэфсір называе ў якасці суб’екта дзеяння “трынітарыяў” (trdjeczniki), якія ўпадаюць у грэх політэізму, таму што яны раўнуюць “сяброў і сыноў” да Бога. Такім чынам, у тэфсіры тэкст зноў экзегетычна дапаўняецца і парафразуецца ў аспекце крытыкі хрысціянскага догмату Тройцы і яго прыхільнікаў.
    У наступным прыкладзе абазначэнне trojczanie (трынітарыі) з’яўляецца незалежна ад каранічнага паняцця muSrik (політэіст) у экзегетычным парафразе арабскага арыгінальнага тэксту:
    Q(42:14) {sara‘a la-kum mina d-dini ma wassa bi-hi nuhan wa-lladi awhayna ilay-ka wa-ma wassayna bi-hi ibrahima wa-musS wa-‘isa an aqimu d-dina wa-la tatafarraqu fi-hi kabura ‘ala 1-musrikina ma tad‘ii-hum ilay-hi llahu yagtabi ilay-hi man yasa’u wa-yahdi ilay-hi man yunibu}50
    pbstanbwil dla was wjara co bil zlecil niichbwi jak'im sposobem wziwac bbga i tei wjara nadchnelismi do cebe abis mbwil {la ilaha ilia llah) bid 2 zlecilem abrahamdwi i mojieSowi i jeztisbwi wistawajce wjare mocne {la ilaha ilia Hah}51 ne-‘bdlbrdejce-se dd tegb nanmej i ne-bince sprebk’i jakb se sprebali Zidzi greci trojtane /..J52 bogii rowntijdncich cd tim wziwaS bnich dd tegb imanu5i pan bog ubral do sebe tegb kogb chcal i prbwadzi-go do sebe tegb co se nawrbcil do nego (396b2-5).
    Літаральны пераклад: Ён пастанавіў для вас всру, што Ён даручыў Нуху, якім спосабам заклікаць Бога. I той самай верай Мы натхнілі цябе, каб ты казаў: “Няма Бога, акрамя Алага”. Тое ж даручылі Мы Абрагаму, і Майсею, і Ісусу. Выказвайце веру моцна, Няма Бога, акрамя Алага! не адлучайцеся ад гэтага ні на крок, і не рабіце спрэчкі, як спрачаліся габрэі, грэкі, трынітарыі. (Таму што цяжка гэта для тых), хто раўняе бажкоў з Богам, што ты заклікаеш іх да гэтай веры. Пан Бог узяў да Сябе таго, каго захацеў, і Ён правядзе яго да Сябе таго, хто звярнуўся да Яго.
    Парафразаванае месца {la tatafarraqu fi-hi} (“не раздзяляйцеся ў ёй [у рэлігіі] на розныя групыі”) з’яўляецца дзеяслоўнай фразай, ключавую ролю ў якой адыгрывае арабскі дзеяслоў tafarraqa. Дзеяслоўная форма tatafarraqu з’яўляецца ўсечаным ладам 2-й ас. мн. л., які ў камбінацыі з адмоўем Id (не) выконвае функцыю адмоўнага імператыва. Дзеяслоў дапаўняецца прыназоўні-
    50 Q(42:14): «Ён узаконіў для вас з рэлігіі тое, што запаведаў у ёй Нуху, і што Мы адкрылі табе, і тое, што Мы запаведалі Ібрагіму, і Мусе, і Ісе: “Выконвайце рэлігію і не раздзяляйцеся ў ёй (на розныя групы)”. Цяжкае для шматбожнікаў тое, да чаго ты заклікаеш іх. Алаг выбірае для Сябе таго, каго пажадае, і вядзе да Сябе таго, хто звяртаецца да Яго».
    51 Ар. la ilaha ilia llah = Нямя Бога, акрамя Алага!
    52 У перакладзе адсутнічае адпаведнік да ар. kabura (‘ala) = “быць вялікім/цяжкім (для каго-н.)”.
    53 Ар. ітап = вера.
    кам ft (на). Да яго далучаецца анафарычны займеннік -hi ^-hu), які ўказвае на назоўнік din (рэлігія) непасрэдна ў папярэднім кантэксце. Корань frq, які нясе асноўнае значэнне “раздзяляць, дзяліць, адрозніваць”, утварае семантычнае ядро выказніка. Ад кораня frq выводзяцца назоўнікі, напрыклад: farq = раздзяленне, адрозненне, дыферэнцыяцыя; firqa = група, атрад, клас; fariq = група, партыя, атрад. Дзеяслоў tafarraqa стаіць у пародзе V (tafa“ala), якая ўзмацняе асноўнае значэнне кораня і ставіць дзеяслоў у рэфлексіўныя адносіны да суб’екта. Таму ў перакладзе дзеяслоў tafarraqa абазначае “быць альбо станавіцца раздзеленым, расколатым, падзелсным, рассеяным; дзяліцца, падзяляцца; расколвацца на групы і партыі”.
    Фраза {la tatafarraqu fi-hi}, “не падзяляйцеся ў ёй (у рэлігіі) нарозныя групыГ', у тэфсіры суправаджаецца тлумачэннем: “Heрабіце спрэчкі, як спрачаліся габрэі, грэкі, трынітарыГ. 3 арабскага арыгінальнага тэксту тлумачэннс ў такой выразнасці і канкрэтнасці не вынікае. Назвы канкрэтных груп, а менавіта грэкі (праваслаўныя) і трынітарыі, можна высветліць толькі праз культурны кантэкст, у якім узнікаў пераклад. Пры гэтым тэкст тэфсіра, без вялікага псрабольшвання, з выразнасцю і канкрэтнасцю сведчыць пра палеміку рэфармацыйнага часу.
    8.	ВЫСНОВЫ
    1)	3 пэўнасцю можна казаць, што “літоўскі” тэфсір узнік толькі пры канцы XVI ст. Пра гэта сведчаць іншыя тагачасныя крыніцы: Рысале-і Татар-ы Лех (1558) і гістарычны твор асманскага гісторыка Ібрагіма Печэві (пам. 1642). Аднак і сам пераклад змяшчае доказы: дастаткова згадаць лексічныя сведчанні і водбліскі палемікі вакол Тройцы падчас Рэфармацыі.
    2)	Мы павінны зыходзіць з таго, што ў Вялікім Княстве Літоўскім Каран перакладаўся беспасярэдне з арабскай мовы на польскую. Вонкавая форма “літоўскага” тэфсіра ўзыходзіць да персідскіх, цэнтральнаазіяцка-цюркскіх і асманскіх узораў. Аднак дапушчэнне пра прамежкавы цюркскі пераклад не абгрунтаванае.
    3)	Рэфармацыя ў Рэчы Паспалітай праклала шлях для ўжывання польскай мовы як сакральнай мовы ў перакладах Бібліі. Польскія пераклады Бібліі маглі б разглядацца ў якасці ўзору пры падрыхтоўцы “літоўскімі” татарамі перакладу Карана. Пераклад Карана гарманічна ўключаецца ў шэраг біблійных перакладаў рэфармацыйнай эпохі.
    4)	Тое, што пераклад Карана ствараўся на польскай, а не на беларускай мове, можна тлумачыць выразнай сітуацыяй польска-беларускай дыгласіі ў Вялікім Княстве Літоўскім XVI-XVII стст. (і пазней). Польская мова як мова перакладу Бібліі, вышэйшай адукацыі і культуры характарызавалася высокім сацыяльным прэстыжам. Каран святое Слова Бога, зразумела, павінны быў перадавацца гэтай мовай з высокім статусам.
    5)	Уздзеянне “літоўскага” Карана-тэфсіра не выходзіла за межы вузкага кола татарскай супольні; гэта зусім адрозніваецца ад сітуацыі з бібліяндэраўскім выданнем Карана (1543 г.), якое з Базеля дайшло да Вялікага Княства. Татары падрыхтавалі свой пераклад Карана для ўласнага ўжывання і запісалі яго арабскім пісьмом пісьмом сваёй рэлігійнай традыцыі. Наадварот, пераклад Карана Бібліяндэра ў надрукаваным выглядзе і на лацінскай мове быў лёгка даступны для адукаваных сучаснікаў.
    6)	“Літоўскі” тэфсір сапраўдны “Alfurkan tatarski" грэба разглядаць у агульнаеўрапейскім кантэксце як адзін з першых найболып поўных, дакладных і тэалагічна абгрунтаваных перакладаў Карана на еўрапейскую народную мову Новага часу.
    7)	Становішча “літоўскага” тэфсіра ў шэрагу еўрапейскіх перакладаў Карана да XVIII ст.:
    Паўтоўстым шрыфтам пазначаныя пераклады Карана, якія залежалі ад перакладу Рабертуса Кэтэненсіса (Robertus Cetenensis) 1143 года і бібліяндэраўскага выдання Карана (1543 г.). Курсівам адзначаныя пераклады Карана, зробленыя з перакладу Дзюрые (Du Ryer) (1647 г.).