Альфуркан татарскі
Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
Паўль Сутэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 530с.
Мінск 2009
Ян Станкевіч (1934 і 1952) выкарыстоўваў лацінскую транслітарацыю пісьма “літоўскіх” татараў, якая, аднак, часта суб’ектыўная і навукова не заўсёды бясспрэчная.
якія з’яўляюцца звычайнымі ў нямецкай славістыцы. Прынцыпова звярталася ўвага на тое, каб пазбавіць знакі ад залішняй дыякрытыкі.
У наступным раздзеле больш падрабязна асвятляюцца некаторыя аспекты развіцця і самой сістэмы арабскага пісьма, якім у іншых даследчыкаў не надавалася альбо зусім мала надавалася ўвагі.
9.1. Паходжанне і традыцыя арабскага пісьма
Арабскі алфавіт развіўся з арамейскага пісьма, галіны паўночнасеміцкага пісьма. Арабы-набацеі Пальміры (Сірыя) і Петры (Іарданія) пачалі ўжываць з трэцяга стагоддзя арамейска-набацейскае курсіўнае пісьмо таксама і для пісьмовай фіксацыі арабскай мовы. У далейшым паміж чацвёртым і шостым стагоддзямі з практыкі пісьмаўжывання развіваўся трывалы набор асноўных графічных формаў арабскага пісьма. На працягу гэтага развіцця некаторыя графемы і алаграфы супадалі ў сваіх формах. Ужо ў ранні перыяд ісламу ў гэтым алфавіце, які праз гандлёвыя шляхі з Сірыі дасягнуў Хіджаза і Меккі, было пісьмова зафіксавана ісламскае Адкрыццё Каран. Каб адназначна адлюстраваць на пісьме 28 кансанантных фанем арабскай мовы, мнагазначныя графемныя альбо алаграфныя формы ў ходзе далейшага развіцця дыферэнцыяваліся з дапамогай дыякрытычных кропак4.
Арабскае пісьмо кансанантнас. Гэта значыць, што на пісьме праз графемы перадаюцца толькі зычныя. Галосныя першапачаткова зусім не адлюстроўваліся на пісьме. Пазней у якасці дапаможнага сродку сталі выкарыстоўвацца тры зычныя графемы, каб адзначыць прынамсі арабскія доўгія галосныя /а/, Ш і /й/: у якасці mater lectionis перш за ўсё функцыянавалі ya’ = Т і waw = й (як у арамейскай мове), а таксама некалькі пазней далучаная alif = a. А кароткія галосныя ІаІ, Ш і /й/ дагэтуль не пішуцца. Для іх існуюць толькі арфаграфічныя дапаможныя знакі/агйа = a, kasra = і і damma = й; гэта дыякрытычныя знакі над або пад зычнымі графемамі. Гэтыя знакі, аднак, у звычайным ужыванні пісьма не выкарыстоўваюцца альбо выкарыстоўваюцца не больш як сродак вызначэння пэўнага спосабу чытання шматзначных напісанняў5. Гэты арфаграфічны прынцып прапускання кароткіх галосных на пісьме меў важныя наступствы для пісьмаўжывання ў дзвюх іншых важных мовах ісламу персідскай і турэцкай і ў далейшым, як яшчэ будзе паказана, у беларускай і польскай.
Калі арабскас пісьмо з экспансіяй ісламу распаўсюдзілася на самыя розныя мовы, у сферы зычных вышэйзгаданы прынцып дыферэнцыяцыі кансанант-
4 Наконт развіцця арабскага пісьмагл.: Majidi (1984) і (1986). Пра развіццё каранічнага тэксту гл., напр., Noldeke (1961).
5 Аднак у гэтых адносінах складае выключэнне тэкст Карана, які заўсёды пішацца рупліва з асноўнымі формамі графем (ар. rasm), дыякрытычнымі кропкамі для дыферэнцыяцыі кансанантных графем і поўнай вакалізацыяй праз дыякрытычныя знакі для галосных. Параўн. Noldeke (1961).
ных графем праз дыякрытычныя кропкі пазней часта выкарыстоўваўся для стварэння новых графем і прыстасавання алфавіта да кансанантнага складу фанем гэтых моў6.
3 прыняццем ісламу персамі і, крыху пазней, туркамі ў іх мовы перайшло таксама і арабскае пісьмо як святое пісьмо Карана. Як вынік ісламізацыі адбываецца ўпартае пранікненне ў персідскую і турэцкую мовы шматлікіх арабскіх элементаў. Арабскія словы і звароты, якія сюды праніклі, пераймаліся ў сваёй арыгінальнай арфаграфіі, так што нават графемы, якія абазначалі арабскія фанемы і былі чужыя для персідскай і турэцкай моў, увайшлі ў пісьмовы ўжытак гэтых моў. У сваім персідскім або турэцкім вымаўленні гэтыя графемы супадалі з блізкімі персідскімі ці турэцкімі фанемамі. Таму для напісання некаторых персідскіх і турэцкіх фанем мелася ў распараджэнні дзвс ці больш арабскіх графем7.3 іншага боку, персы дапоўнілі арабскі алфавіт яшчэ чатырма графемамі, каб запісваць тыя псрсідскія фанемы, якія невядомыя арабскай мове: ре =р, ce=c,ze=z\gaf=g. Пры гэтым новыя літары ствараліся з наяўных арабскіх літар з дапамогаю дыякрытычных кропак. Туркі, са свайго боку, пераймалі ўсе персідскія новаўвядзенні ў алфавіт і часткова развівалі іх далей. Так, напрыклад, персідская графема gaf = gy турэцкай мове выкарыстоўвалася для перадачы насавога /п/. Таму ў туркаў гэтая графема носіць назву sagir-i-пйп = “малая пйп” (г.зн. “малая п^.
Фармаванне парных графем у персідскай і ў турэцкай мовах большай часткай узыходзіць да арабскай фаналагічнай апазіцыі эмфатычных і неэмфатычных фанем9, што адсутнічаюць у персідскай і турэцкай гукавой сістэме, як тыпова семіцкія.
Ужыванне розных парных графем у персідскай мове не мела сістэмнай арфаграфіі. Пры пісьмовай фіксацыі персідскіх слоў для напісання адной фанемы маглі выкарыстоўваць ці адну, ці іншую графему, так што спосабы напісання слоў маглі свабодна вар’іравацца. Часткова ў практыцы выразныя, дакладныя спосабы напісання бралі верх над іншымі. Напрыклад, прынцып сучаснай арфаграфіі выключае ўжыванне арабскіх эмфатычных графем пры напісанні чыста персідскіх слоў. Зразумела, існуе шмат выключэнняў з гэтага правіла з аглядкай на моцную пісьмовую традыцыю.
Сістэмнае ўжыванне парных графем у турэцкай мове, насупраць, мае традыцыю. Парныя графемы ўжываліся ўжо ў старажытнацюркскім рунічным пісьме
6 Гл., напр., Majidi (1984).
7 Парныя графемы ў персідскай і турэцкай мовах гэта, напр.: sin = s, sad= s,ta' = s для Is/; ta’ -t, ta ’ = t для It/; dal = z, zay = z, dad = i,za =z для Izl.
8 Ap. графема nun = n служыць y арабаў, персаў i туркаў для перадачы Ini.
9 Эмфатычныя графемы гэтаsad = $,ta' = t, za‘, = z, dad = d. Гэтыя эмфатычныя графемы стаяць у апазіцыі да адпаведных неэмфатычных: sin = s, ta’ = t, zay = z, dal = d. (Лёгкай эмфатычнай афарбоўкай адзначаныя таксама ha = h, ha = h, qdf = q.) Наконт эмфатычных фанем арабскай мовы гл. Fischer (1972), § 29, § 31. Параўн. таксама ў Дэнца, які гаворыцьпра “велярызаваныя” фанемы замест эмфатычных (Denz (1984), GAP I, р. 60).
для размежавання ў напісанні палатальных і велярных алафонаў10. Паводле старатурэцкай традыцыі пры перадачы арабска-персідскага алфавіта парныя графемы арабскага пісьма ўпляталіся ў арфаграфічную сістэму ў форме дадатку. Выбіральная пастаноўка той ці іншай графемы з цягам часу пачала падлягаць функцыянальным крытэрыям. Парныя графемы дадаткова былі падпарадкаваныя двум радам галосных: пярэднім і заднім. Арабскія эмфатычныя графемы як “цвёрдыя” абазначалі ў турэцкай мове велярныя пазіцыйныя варыянты зычных, як яны сустракаюцца ў атачэнні задніх галосных /а, і, о, ul. I наадварот, арабскія неэмфатычныя графсмы як “мяккія” графемы абазначаюць у турэцкім ужыванні адпаведныя палатальныя алафоны, калі яны трапляюцца ў атачэнні пярэдніх галосных /е, і, д, йі. Але строгі падзел у спосабе напісання велярных і палатальных алафонаў выконваўся ў асманскай мове толькі ў дачыненні фанемы Iki: kaf= Аг'ужываецца для мяккага Ік'І у атачэнні пярэдніх галосных і qaf= к для цвёрдага /к/ у атачэнні задніх галосных. Аднак пры іншых фанемах, для якіх знаходзіліся ў распараджэнні парныя графемы, размежавальны, выбіральны спосаб напісання скарыстоўваўся непаслядоўна11.
9.2. Алфавіт “літоўскіх” татараў
9.2.1. Напісанне зычных
Адаптацыю арабскага пісьма да беларускай і польскай моў можна зразумець на аснове асманскатурэцкай пісьмовай традыцыі. Адрозніванне “цвёрдых” і “мяккіх” графем у турэцкай мове выкарыстоўвалася ў беларускай і польскай мовах гаксама для паказу фаналагічнай апазіцыі і^вёрды : мяккі'2.
Для напісання спецыфічных беларускіх і польскіх зычных ужываўся стары арабскі метад стварэння праз дыякрытычныя кропкі (табл. 9.1). 3 арабскай эмфатычнай sad = s праз пастаноўку трох дыякрытычных кропак знізу “лі-
10 Пра старатурэцкае рунічнае пісьмо гл. Gabain (1959).
11 Наступныя ар.-тур. графемы ў асманскай мове лічыліся цвёрдымі (sakil): ha = h, ha = h, sad = s, dad = d, za’ = z, ta = t, ‘ayn gayn = g, g, qaf = q. Гэтыя цвёрдыя трафемы супрацьстаялі мяккім (hafil) літарам: ta = t, ta' = s, gim = c, dal = z, zay = z,ie = j, sin = s, Sin = f, kaf = k i gafg альбо sagir-i-пйп = c.
Нарэпіце, існаваў шэраг графем, якія не лічыліся ані цвёрдымі, ані мяккімі: Ьа' = Ь, ре = р, gim = f, rd' = r, dal = d, fa’ =f, lam = /, mim = m, пйп = n, waw = v, ha’ = h, yd’ = y. (Назвы адпавядаюць ap. абазначэнням літар, і гукавое значэнне вызначаецца адпаведнымі літарамі сучаснага турэцкага алфавіта.) Гэтае размеркаванне знаходзіцца ў Цімуртаіпа (Timurta? (1980), р. 25). Ад больш падрабязнага абмеркавання гэтага феномена пісьмовай тэхнікі ў асманскай мове тут можна адмовіцца. Інфармацыя пра гэта знаходзіцца ў кожнай асманскатурэцкай граматыцы, напр. Deny (1921), Timurta? (1980).
12 Lehfeldt (1969) даследаваў паўднёваславянскія тэксты ў арабскай графіцы з Босніі. Для гэтых тэкстаў немагчыма ўстанавіць уплыў асманскай пісьмовай традыцыі ў дачыненні да выкарыстання парных графем, гэта цалкам супярэчыць літаратуры “літоўскіх” татараў! Параўн. Таксама Lehfeldt (1989).
Табліца 9.1
Абазначэнне зычных
Назва
Арабская графема
Транслітарацыя
Польская фансма
Беларуская фансма
пвёрдая
мяккая
цвёрдая
мяккая
alif
1
7
-
-
-
-
ba
<—1
b
b
b'
b
b’
ре
p
p
Р'
p
p’
ta’
—
t'
t
(0
t
(f)
ta’
CJ
s
-
s'
-
s'
c
g
dz
-
dz
-
dim
£
c
6
-
6
-
ha
C
ch
ch
(ch')
ch
(ch')
ha
c
ch
ch
(ch')
ch
(ch')
dal
J
d
d
-
d
-
dal
j
z
-
z’
-
z‘
dze
dz
dz
dz' < d’
(dz)
dz’ < d’
ra
J
r
r, rz
-
r
-
zay
J
z
-
z’
-
z*
te
J
z
z
-
z
-
sin
U4
s
-
s'
-
s’
fin
Ui
s
-
s'
-
s’
Sin
O’
s
s
-
s
-
sad
s
s
-
s
-
dad
z
z
-
z
-
ce
c
c
c' < t'
c
c’ < t’
Id’
i
t
t
-
t
-
za
Ji
z
z
-
z
-
‘ayn
&
-
-
-
-
gayn
t
g
g
g'
-
-
fa
f
f
f'
(f)
(f)
qaf
d
k
k
-
k
-
kaf
<4
k'
-
k'
-
k'
gaf
a
n
-
n'
-
П
lam
J
1
1,1
1'
1
1’
mim
r
m
m
m'
m
m'
nun
□
n
n
n’
n
n'
ha
d
h
h
(h')
h
(h’)
waw
J
w
w
w'
v, Й
v’
ya
4
j
-
j
-
J
тоўскімі” татарамі стваралася графема се = с (для ІсІ і /с7). Аналагічна ад арабскай графемы dal = d3 дыферэнцыяцыяй праз тры дыякрытычныя кропкі знізу ўзнікла графема dze = dz (для Idzl і Idz'l)'3. У прынцыпе гэта ўсе інавацыі, якія “літоўскія” татары ўнеслі ў сістэму арабскага пісьма. Аднак гэтыя спецыфічныя літары знаходзяцца цалкам у арабскай, персідскай і турэцкай пісьмовай традыцыі (табл. 9.1).