Альфуркан татарскі
Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
Паўль Сутэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 530с.
Мінск 2009
37 Ужыванне ‘ауп = ‘ замест sagir-i-пйп = п для абазначэння о насавога ў канцы слова, разгледжанае цалкам, гэта вельмі маргінальная з’ява ў літоўскататарскім пісьмаўжыванні; гл. Антоновнч (1968), с. 342.
9.3.2. Дапаможныя арфаграфічныя знакі sukun і hamza
Sukun: у арабскім пісьме ёсць спецыяльны дапаможны арфаграфічны знак для абазначэння адсутнасці галоснага. Гэты знак, які называецца ў арабскай мове sukiln = “спакой, цішыня”, пішацца дыякрытычна ў форме маленькага круга над зычнай графемай, калі за ёй не ідзе галосная. У пісьменстве “літоўскіх” татараў гэты знак звычайна ставіцца.
Hamza: знак hamza абазначае ў арабскай мове галасавы прыступ (глытальную паўзу / 7) пры галосных на пачатку слова. Гэты знак не мае ў пісьмаўжыванні “літоўскіх” татараў сістэмнай функцыі. Ён сустракаецца пераважна ў арабізмах.
9.3.3. Scriptio plena і scriptio defectiva галосных
Спосабы напісання, у якіх прымаюць удзел тры графемы alif, ja’ і waw, называюцца scriptio plena, таму што галосныя на пісьме рэгулярна пазначаюцца праз арабскія графемы. Спосабы пісьма, у якіх ужываюцца толькі дыякрытычныя знакі/а?/га, kasra, damma, alif diacriticum i alif subscription, наадварот, называюцца scriptio defectiva.
У арабскай мове размеркаванне scriptio plena i scriptio defectiva абумоўленае катэгорыяй даўжыні, якая пануе ў арабскай сістэме галосных. Доўгія галосныя /а, і, й/ пішуцца з дапамогай графемы alif past lal,ja для Ш і waw для ІйІ scriptio plena. Кароткія галосныя /а, і, й/ на пісьме, як правіла, не пішуцца, але яны могуць пры неабходнасці пазначацца праз дыякрытычныя знакі fatha для ІаІ, kasra для Н/ і damma для lul scriptio defectiva. У персідскай мове размеркаванне scriptio plena і scriptio defectiva галосных рэгулявалася аналагічна арабскай мове. У персідскай мове таксама вызначальнай была катэгорыя даўжыні для спосабу напісання галосных, бо персідская мова падчас запазычвання арабскага алфавіта адрознівала доўгія Іа, і, й! і кароткія /а, і, й/ галосныя. Таму арабская сістэма напісання галосных магла быць запазычанай без вялікіх змен38.
У турэцкай вакальнай сістэме колькасць не адыгрывае ролі, таксама няма выразнай акцэнтнай сістэмы. Значыць, адсутнічаюць фаналагічныя асновы, якія пры запазычванні арабскага алфавіта былі б вырашальнымі для размеркавання scriptio plena і scriptio defectiva. Тым самым пры напісанні галосных немагчыма было прыбягаць да арабскай і персідскай мадэлі размеркавання scriptio plena і scriptio defectiva. Такім чынам, турэцкія галосныя пісаліся то
38 Побач з доўгімі галоснымі la, I, йі у класічнай новаперсідскай мове існавалі яшчэ доўгія галосныя ІёІ (уа’-і maghiU) і lol (waw-i maghtU), якія пайшлі са стараперсідскіх дыфтонгаў. Прыблізна ў XIV ст. яны супалі з доўгімі галоснымі III і /й/. У далейшым развіцці персідскай сістэмы галосных сфармавалася сістэма колькасці, блізкая да сістэмы якасці, пры якой адбыліся наступныя змены: III > HI, ІйІ > lul, lai > ІаІ, Ш > lei, i lul > lol. Доўгі галосны lai вымаўляецца амаль як доўгі lol, перад ІпІ амаль як доўгі ІйІ. Аднак яшчэ сёння спосаб напісання галосных засноўваецца на тагачасным адрозненні доўгіх і кароткіх галосных: так, кантынуанты доўгіх галосных la, і, йі запісваюцца scriptio plena, а кантынуанты кароткіх галосных la, і, й/ scriptio defectiva.
scriptio plena, to scriptio defectiva з выкарыстаннем дыякрытычных дапаможных знакаў альбо без іх. Да самага пераймання лацінскага алфавіта ў 1927 г. у асманскай арфаграфіі не існавала ясных правілаў для напісання галосных39.
Наконт дыстрыбуцыі scriptio plena і scriptio defectiva ў рукапісах “літоўскіх” татараў застаецца шмат пытанняў. Перш за ўсё існуе спроба карэліраваць розныя спосабы напісання праз націск, што, аднак, не вядзе да канчатковых вынікаў. Побач з націскам, які адназначна ўдзельнічае ў якасці лінгвістычнага фактару пры размеркаванні абодвух спосабаў напісання, павінны таксама разглядацца менавіта чыста фармальна-графічныя, пісьмова-тэхнічныя падыходы.
Перш за ўсё неабходна адзначыць, што scriptio plena значна дамінуе, акрамя галосных ІеІ і /і, уі.
Галосны Іа/ звычайна пішацца scriptio plena праз графему alify камбінацыі з дыякрытычнымі дапаможнымі знакамі alif + fatha = a, alif + madda = a або alif + alif diacriticum = a.
Scriptio defectiva галоснага lai мае месца ў выкарыстанні alif diacriticum = a, якая звычайна звязана ў камбінацыю з графемай ya =j. Камбінацыя ya’ + alif diacriticum = jd звязана з ляхіцкай перагаласоўкай, дзе біфанемная артыкуляцыя пры палатальных білабіяльных знаходзіць сваё выражэнне на пісьме праз ya + alif diacriticum ~ jdw.
Другі від scriptio defectiva галоснага ІаІ прадстаўлены выкарыстаннем толькі fatha = е.У камбінацыі з цвёрдай графемай qaf = к часта знаходзіцца толькі адна fatha = е як рэпрэзентант lai як у націскной, так і ў ненаціскной пазіцыі. У камбінацыі qaf + fatha = ке fatha павінна, аднак, інтэрпрэтавацца як ІаІ, бо змякчэнне /к/ > Ік'І перад галоснай /е/ на пісьме звычайна выражаецца праз пастаноўку мяккай графемы kaf = к'4'.
Побач з гэтым можна назіраць scriptio defectiva ІаІ праз адну толькі fatha = е, якая выразна звязаная з націскам. У ненаціскной пазіцыі галосны Іа/, а таксама галосны ІоІ адносна часта пішацца scriptio defectiva толькі праз fatha = е. Гэта можна разглядаць як спробу пазначыць рэдукцыю галосных ІаІ і ІоІ ў ненаціскной пазіцыі. Але ёсць выпадкі, калі галосныя lai і ІоІ пішуцца толькі праз fatha = е таксама пад націскам.
39 Паколькі тут немагчыма больш дэталёва затрымлівацца на гэтай тэме, належала б указаць на працу Дэні (Deny (1921), р. 34, § 26 і далей). На працягу стагоддзяў у асманскай арфаграфіі ўсё больш замацоўвалася тэндэнцыя да scriptio plena. Дэні спрабуе падсумаваць няўстойлівую асманскую пісьмовую практыку, якая з цяжкасцю паддаецца правілам, прычым ён уключыў у апісанне дыяхронны аспект. Асманскатурэцкая вакальная сістэма ўключае восем галосных: /е, а, і, і, д, о, й, ut. 3-за таго, што арабскі алфавіт не дае ў распараджэнне дастаткова знакаў, каб па-рознаму перадаць усе галосныя, сітуацьія яшчэ больш ускладняецца. Параўн, Lehfeldt (1969), р. 60 ff.
40 Гл. »> 11.6. Асінхронная артыкуляцыя пры палатальных білабіяльных.
41 Параўн. Stankievic (1952), с. 16 “[...] з іншае прычыны пішацца ў рукапісе е на месцы этым. a па k, ch, t і па ajn (У Туркі й татары, а так-жа крывіцкія мусульмане літару е па k, ch, t, ды е з ‘ (ajn) вымаўляюць як а”.
6. Альфуркан
Вельмі характэрнае дамінаванне пры напісанні галосных Ш і /у/ scriptio defectiva толькі з kasra = z42. Нельга даць выразнае правіла для дыстрыбуцыі scriptio plena праз ya’ + kasra = Т або вельмі рэдкую камбінацыю ya’ + alif subscription = z. Вельмі хісткім правілам можна лічыць тое, што пры існаванні двух Н, у/ ў адным і тым жа слове scriptio plena запісваецца хутчэй другі галосны. Перш за ўсё прыцягвае ўвагу тое, што ў канцы слова некалькі часцей канстатуецца scriptio plena, што не можа абгрунтоўвацца націскам або іншымі лінгвістычнымі фактарамі, а хутчэй можа расцэньвацца як чыста пісьмова-тэхнічная схільнасць асобных перапісчыкаў.
Таксама ўнутры слоў звяртае ўвагу дамінаванне scriptio defectiva з kasra = і, і для рэдкіх scriptio plena немагчыма вызначыць карэляцыі з лінгвістычнымі фактарамі. Дамінаванне scriptio defectiva грунтуецца на нязначнай функцыянальнай нагрузцы знака kasra = і. Kasra = і служыць выключна як рэпрэзентант галосных Ш і ІуІ і не выконвае ў сістэме пісьма іншых функцый. Значэнне scriptio defectiva alif subscription = i з’яўляецца маргінальным i належыць да сферы індывідуальных пісьмовых стыляў некаторых перапісчыкаў.
Галосны ІоІ ў асноўным запісваецца scriptio plena праз камбінацыю waw + damma = о альбо, з канца XVIII ст., праз waw + fatha = б. Scriptio defectiva lol толькі праз damma = о немагчыма карэліраваць з націскам, як гэта спрабаваў Антановіч43. Дыстрыбуцыя scriptio plena і scriptio defectiva пры галосным lol абумоўленая чыста графічна. У спалучэнні з графемай waw = w, якая служыць для зычнага Iwl, аддаецца перавага scriptio defectiva з адной толькі damma = о, каб пазбегнуць залішняй частаты гэтай графемы ў карціне пісьма. Пры гэтым у пазіцыі перад зычным Iwl галосны lol звычайна запісваецца scriptio plena , але ў пазіцыі пасля Iwl scriptio defectiva . 3 увядзеннем камбінацыі waw + fatha = 6 ў канцы XVIII ст. гэтае адрозненне знікае, і scriptio plena праз waw + fatha = д робіцца адзіным спосабам напісаня галоснага ІоІ таксама і побач з зычным Iwl.
Пры напісанні галоснага ІйІ дамінуе scriptio plena праз waw + damma = й як у націскной, так і ў ненаціскной пазіцыі. Аднак scriptio defectiva толькі з damma = й знаходзіцца ў ненаціскной пазіцыі значна часцей, чым у націскной. Тут мае месца выразная карэляцыя паміж scriptio plena і scriptio defectiva, з аднаго боку, і націскам, з другога44. Пры галосным ІйІ, таксама як і пры галосным ІоІ ў спалучэнні з графемай waw = w, аддаецца перавага scriptio defectiva гэтага галоснага45.
42 Параўн. Антоновнч (1968), с. 314-317.
43 Гл. Антоновнч (1968), с. 301 і далей.
44 Гл. Антоновнч (1968), с. 312 і наст. Высновы Антановіча, якія датычаць спосабаў напісання галоснага ІйІ, цалкам папвярджаюцца на падставе матэрыялу з рукапісаў тэфсіра (гл. ніжэй).
45 Параўн. Deny (1921), § 25. Дэні ўказвае на дамінаванне ў асманскай мове scriptioplena для галоснага ІоІ ў параўнанні са scriptioplena для галоснага ІйІ, які пішацца scriptio defectiva часцей, чым /о/. Менавіта такі ўзор выяўляецца і ў літоўскататарскім пісьмаўжыванні.
9.4. Асабістыя пісьмовыя стылі
Магчымасць пры галосных і пэўных зычных фанемах выбраць паміж многімі спосабамі напісання спрыяла развіццю розных стыляў напісання. Асобныя перапісчыкі аддавалі перавагу той ці іншай графеме і ўносілі такім чынам у перапісаныя імі манускрыпты характэрныя графічныя асаблівасці, якія былі выяўленнем іх асабістага стылю напісання. Графічныя “профілі” асобных рукапісаў могуць служыць сёння ў якасці крытэру для вызначэння сувязяў і залежнасці паміж асобнымі рукапісамі.
Для напісання галосных /а, і, у, о, й/ і зычных /s', z' z, t, ch/ y распараджэнні кожны раз маюцца шматлікія графсмы або камбінацыі графем. Наогул можна сцвярджаць, што магчымасці выбару пры галосных больш, чым пры зычных. У наступным спісе аб’ядноўваюцца магчымасці выбару, якія адзін перапісчык мае для пісьмовай фіксацыі асобных фанем.