Альфуркан татарскі
Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
Паўль Сутэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 530с.
Мінск 2009
Галосныя
Фанемы:
/а/
/і, у/
/о/
/й/
Спосаб напісання:
а, а, а, а, е
і, і, і, і
о, б, 6
й, й
Галосныя на пачатку слова: alif ‘ауп
3 ы ч н ы я:
Фанемы:
Спосаб напісання:
/s’/
s, y s
/z'/
Z, z
/z/
z, z
/t/
t, t'
/ch/
ch, ch
9.5. Тэндэнцыі развіцця ў сістэме пісьма
Для часавага размеркавання недатаваных манускрыптаў можна звяртаць увагу таксама на графічныя асаблівасці рукапісаў. У пісьмаўжыванні “літоўскіх” татараў, разгледжаным дыяхранічна, улоўліваюцца тэндэнцыі развіцця, якія не з’яўляюцца толькі выражэннем індывідуальнага пісьмовага стылю, але і могуць тлумачыцца як агульны працэс убок уніфікацыі пісьмаўжывання. Гэты працэс з’яўляецца прыкметным ужо на падставе вядомых рукапісаў, хоць інвентар рукапісаў “літоўскіх” татараў навукова яшчэ цалкам не ахоп-
лены. У XIX ст. у іх пісьменстве можна канстатаваць ў высокай ступені уніфікаванае пісьмаўжыванне.
Як ужо было вызначана раней пры абмеркаванні scriptio plena і scriptio defectiva галосных, у асобных спосабах напісання як фактары дзейнічаюць графічна-сістэмныя падыходы. Такія графічна-фармальныя фактары належыць разглядаць таксама пры пытаннях пра тое, чаму асобныя спосабы напісання нарэшце перамаглі, а іншыя зніклі.
Спосаб напісання scriptio plena alif+fatha = a доўгі час быў самым распаўсюджаным відам напісання галоснага ІаІ, але ў ходзе развіцця ён быў заменены “літоўскімі” татарамі характэрным спосабам напісання alif + alifdiacriticum = a, які з канца XVIII ст. зрабіўся дамінантным спосабам напісання галоснага ІаІ ва ўсіх пазіцыях і таксама паступова выцясняў з пачатку слова пазіцыйны варыянт alif + madda = а. Падставы для таго, чаму alif + alif diacriticum = а перамагала alif +fatha = a, маюць графічна-сістэмны характар i звязаныя з дыякрытычным знакам fatha. Знаку fatha ў сістэме напісання галосных надаецца вялікая функцыянальная вага. Fatha = е з’яўляецца адзіным знакам для напісання галоснага ІеІ. Але fatha таксама ўдзельнічае ў scriptio plena галоснага ІаІ праз alif+fatha = a. 3 канца XVIII ст. знаку fatha да таго ж надаецца дыферэнцыйная функцыя пры спосабе напісання waw+fatha = б, з дапамогай якога галосны !о/ на пісьме адрозніваецца ад /й/. 3 распаўсюджаннем спосабу напісання alif + alif diacriticum = a для галоснага /а/ функцыянальная вага знака fatha змяншаецца.
Як выказвалася вышэй, пры спосабе напісання галосных Н, у/ пануе scriptio defectiva са знакам kasra = і. Спосаб scriptio plena з ya + kasra = z не перамог, хаця пры ўсіх іншых галосных, акрамя ІеІ, захоўваецца вельмі моцная тэндэнцыя да scriptio plena. Гэта грунтуецца не толькі на тым факце, што знаку kasra ў якасці адзінай функцыі ў сістэме пісьма надаецца рэпрэзентацыя галосных ІіІ і ІуІ. Найважнейшы фактар для падаўлення scriptio plena Н, уі мае пісьмоватэхнічную прыроду. Формы напісання графемы уа на пачатку і ў сярэдзіне слова супадаюць з тымі самымі формамі графем ba’ =b,pe= р, ta = t' і ta’ = s, ад якіх яны адрозніваюцца толькі колькасцю і размяшчэннем дыякрытычных кропак. Праз ухіленне ад scriptio plena галосных Ш і ІуІ пазбягаецца нагрувашчванне ідэнтычных графемных формаў, дзякуючы чаму карціна пісьма набывае яснасць. Акрамя таго, пазбягаецца небяспека, іпто праз няправільнае размяшчэнне дыякрытычных кропак узнікнуць дадатковыя памылкі.
Па-іншаму складваецца сітуацыя пры спосабе напісання галосных Н, у! ў канцы слова, дзе графема уа’ ў арабскім пісьме праз сваю характэрную канцавую форму выконвае функцыю маркера мяжы слова. У канцы слова мы канстатуем для галосных /і, у/ таксама толькі нязначна павышаную тэндэнцыю да scriptio plena праз ya’ + kasra = і.
Прыкметнай асаблівасцю ў пісьменстве “літоўскіх” татараў з’яўляецца ўжыванне графемы ‘ауп = ‘ як mater lectionis пры галосных на пачатку слова. Гэтае ўжыванне ‘ауп знаходзіць сістэмнае распаўсюджанне ў рукапісах галоўным чынам у XIX ст., пасля таго як у XVIII ст. яно сустракалася толькі
ў асобных манускрыптах. Тым самым да канца XVIII ст. ужыванне ‘ауп у якасці mater lectionis належала да сфсры індывідуальнага пісьмовага стылю асобных перапісчыкаў і з пачатку XIX ст. ператварылася ў істотную рысу пісьмаўжывання. ‘Ауп = ‘ графічна больш заўважальная, чым alif і функцыянальна не так моцна нагружаная, як апошняя, два фактары, якія падтрымліваюць ужыванне ‘ауп = ‘ замест alif на пачатку слова. У рукапісах тэфсіра, якія даследуюцца ў гэтай працы, ‘ауп = ‘ ужываецца, зразумела, умоўна як паглынальнік хіятуса і наўрад ці як mater lectionis.
Для зычных у пісьмаўжыванні ўстанаўліваюцца такія самыя уніфікацыі, як і для галосных. Так, у напісанні фанемы /г/ змагла перамагчы графема za’ = z, бо яна мае ў параўнанні з dad = z графічна больш прыкметную форму і лягчэй ідэнтыфікуецца ў агульнай карціне пісьма. Асноўныя формы графемы dad = z супадаюць менавіта з такімі самымі формамі графемы sad = 5 і характэрнай графемы “літоўскіх” татараў се = с. Гэтыя тры графемы адрозніваюцца толькі колькасцю і размяшчэннем дыякрытычных кропак. 3-за ўжывання больш прыкметнай za = z замест графемы dad = z карціна пісьма магла зноў пазбавіцца ад нагрувашчвання асноўных графічна ідэнтычных формаў. Амаль выключнае ўжыванне za = z для напісання цвёрдага Izl з’яўляецца прыкметнай асаблівасцю рукапісаў XIX ст.46
У дачыненні да графем sin = s і ta = s для палатальнага Is 7 у многіх манускрыптах канстатусцца дадатковас размеркаванне ва ўжыванні. Т ак, напрыклад, у тэксцс тэфсіра графема ta = s знаходзіцца пераважна ў такой марфеме, як канчатак -osc, або звычайна ў зваротным займенніку siq. У прымстніку на -ski таксама часта знаходзяцца спосабы напісання праз графему ta = s, якая ўказвае на змякчэнне Isl > Is'/ перад змякчаным Ік'І^. Па-за такімі тыповымі пазіцыямі графема ta = s радзей ужываецца ў тэксце тэфсіра, і ўсюды дамінуюць спосабы напісання праз sin = s.
Антановіч, які даследаваў вялікую колькасць манускрыптаў, адзначае, што ў дыстрыбуцыі графем ta = s і sin = s не заўважаецца ніякай рэгулярнасці альбо развіцця ва ўжыванні, і што абедзве графемы сустракаюцца амаль аднолькава часта48. Наданнем перавагі адной графеме перад іншай не дасягаецца пісьмова-тэхнічнага, сістэмнага паляпшэння ў карціне пісьма, таму што абедзве графемы sin = s і ta = s у пісьмаўжыванні “літоўскіх” татараў засталіся свабоднымі варыянтамі, калі не прымаць да ўвагі апісаныя вышэй дадатковыя сферы ўжывання, якія знаходзяцца ў асобных манускрыптах. На гэтай падставе можна зрабіць выснову, што ў наданні перавагі той ці іншай графеме адлюстроўваўся індывідуальны пісьмовы стыль перапісчыка49.
46 Гл. Антоновнч (1968), с. 221; с. 374, заўв. 39.
47 Гл. »> 11.5.3.4. Змякчэнне /si > /s'/ у пазіцыі перад /к'/.
48 Гл. Антоновнч (1968), с. 243 і далей.
49 Архаічннае fin = р з трыма дыякрытчнымі кропкамі знізу займае ў цэлым маргінальную пазіцыю і засноўваецца таксама на індывідуальных прэферэнцыях.
Для графем ta’ = tita’ = f таксама можна канстатаваць адмысловыя сферы ўжывання. Так, напрыклад, у тэксце тэфсіра мы часта знаходзім графему ta = t' у польскай звязцы jest (напр., on jest' ktorij stworil dla was to cd jest' dla was w zemi [8a8]). Але ў іншых пазіцыях гэтая графема сустракаецца надзвычай рэдка, і тады яна стаіць замест цвёрдай графемы ta’ = t. Графема ta’ = t', верагодна, першапачаткова стаяла як рэпрэзентант змякчанага It’/, які ў польскай і беларускай мовах перайшоў у Іс'І. Аднак гэтае архаічнае ўжыванне можна знайсці толькі ў вельмі нязначнай колькасці манускрыптаў пачатку XVII ст.50 Але з самага ранняга часу абедзве графемы дзейнічаюць як рэпрэзентанты цвёрдай фанемы Itl, прычым ужыванне ta = t' з цягам часу ўсё больш адцяснялася.
Абсалютную раздзяляльную лінію паміж індывідуальнымі пісьмовымі стылямі перапісчыкаў і агульнапрынятымі арфаграфічнымі правіламі правесці немагчыма. Тым нс менш, на падставе розных рукапісаў вылучаецца ўсё большая уніфікацыя пісьмаўжывання. У якасці фактараў, якія прывялі да фармавання пісьмаўжавання, можна назваць наступныя: 1. Імкненне да адназначнасці ў карціне пісьма; фанема павінна рэпрэзентавацца праз адну графему. 2. Аддаецца перавага графічна больш выразнай і багатай кантрастамі графеме. 3. Функцыянальная нагрузка асобных графічных знакаў і формаў па магчымасці змяншаецца. 4. Больш рэдкія спосабы напісання ўсё больш выходзяць з ужывання.
Паралельнае ўжыванне sin = s і радзей ta = s для Is'l, а таксама выключнае ўжыванне za’ = z для Izl і zay = z для Iz'l налсжыць да тыповай арфаграфіі рукапісаў “літоўскіх” татараў XIX ст. незалежна ад індывідуальных пісьмовых стыляў перапісчыкаў. Да таго ж сустракаецца ўжыванне камбінацый alif + alif diacriticum = a, waw + fatha = d, waw + damma = й як тыповых спосабаў напісання галосных у XIX ст., а таксама частае выкарыстанне ‘ауп = ‘ у якасці mater lectionis на пачатку слова.
Большасць непаслядоўнасцей існуе пры перадачы фанем Izl і Is/. Так, напрыклад, у тэксце тэфсіра L можна знайсці спосабы напісання, пры якіх вельмі часта цвёрдыя і мяккія карэляцыйныя пары Izl Iz'l і Isl Is'l змешваюцца51. Астатнія зычныя, наадварот, запісваюцца ўвогуле досыць паслядоўна.
Магчымасці выбару, заснаваныя на арабскім алфавіце, ускладняюць рэгулярны правапіс у пісьмовай практыцы. Адно і тое ж слова можа з’яўляцца ў розным графічным абліччы. Але розныя спосабы напісання заўсёды рухаюцца ўнутры свабоднай прасторы, якую дае сістэма арабскага пісьма52.
Разглядаючы ў цэлым, варта адзначыць, што ў выкарыстанні пісьма татарамі Вялікага Княства Літоўскага існуе арфаграфія, у якой надзвычай трапным чынам адлюстроўваюцца важныя асаблівасці фаналагічнай сістэмы беларус-
50 Гл. »> 9.3.3. Выражэнне палатальнасці.
51 Гл. »> 11.8. Змяшэнне Isl з Is'l і Izl з Iz'l.
52 Параўн. Антоновнч (1968), с. 385; Антановіч пералічвае 20 розных спосабаў напісання словаўнук.
кай і польскай моў, і пры гэтым арабская пісьмовая сістэма і персідска-турэцкая пісьмовая традыцыя не парушаюцца ненарматыўнымі, неартадаксальнымі інавацыямі.
9.6. Частотнасць графем
Спосабы напісання асобных фанем альбо ўжывання асобных графем будуць тлумачыцца тут з дапамогаю колькаснага матэрыялу з трох рукапісаў. Тэкст, для якога з дапамогай кампутара вызначаныя колькасныя паказчыкі, ахоплівае пераклад другой суры Аль-Бакара, якая складаецца з васьмідзесяці старонак манускрыпта53.