Альфуркан татарскі
Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
Паўль Сутэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 530с.
Мінск 2009
9.2.2. Тлумачэнне да зычных графем
Кожнай арабскай графеме належаць тры пазіцыйныя варыянты (алаграфы): для знаходжання знака ў пачатку, у сярэдзіне і на канцы слова. Гэтая асаблівасць пісьмовай тэхнікі арабскага алфавіта без змены датычыць таксама і пісьма татараў Вялікага Княства Літоўскага.
У іх пісьменстве звычайна не сустракаюцца спосабы напісання, пры якіх, напрыклад, некаторыя марфемы стаяць асобна ад саміх слоў, як гэта здараецца ў персідскай, і галоўным чынам, у турэцкай мове. Праўда, у тэксце тэфсіра лінія пісьма часта перарываецца ў сярэдзіне слова і зноў пачынаецца пад радком арабскага тэксту, каб гарантаваць па магчымасці паралельнасць паміж арабскім тэкстам Карана і падрадковым перакладам.
Інавацыі ў складзе алфавітных знакаў былі, як згадвалася раней, зведзеныя да мінімуму; яны датычаць увядзення графемы се = с для /с, с’/ і dze = dz для /dz, dz'i пры перадачы гэтых спецыфічных польскіх і беларускіх фанем.
Персідскія графемыре =р, cm = с, ze=z і gaf=g, г.зн. турэцкая sagir-i-пйп = п, пераймаліся без змен з персідска-турэцкага алфавіта.
Амаль не выкарыстоўваліся альбо выкарыстоўваліся зусім мала ў пісьмовай практыцы графемы dal = z, ha' = ch i fin =
Персідская графема gdf= g адпавядае турэцкай sagir-i-пйп = n i ўжываецца ў польскіх тэкстах пераважна для пазначэння о-насавога ў канцы слова. У манускрыптах “літоўскіх” татараў гэтая графема часам абазначае насавы ІпІ у сярэдзіне слова: так, напрыклад, пры раз’яднаным напісанні польскіх насавых галосных Iql > lohl і /%/ > ІепІ.
13 Гл. Мухлннскнй (1857), с. 63: “Звук с (ц) н с (ц мягкое) по большей частн выражается буквою сад с тремя точкамн вннзу, a dz (дз) буквой даль с тремя точкамв вверху”. Графема dal
з трыма дыякрытычнымі кропкамі зверху для напісання фанем Idz, dz'/ згадваецца толькі ў Мух-
лінскага, у той час як такое пісьмаўжыванне нідзе больш не апісваецца. Антановіч (Антоновнч
(1968), с. 257) звяртае ўвагу на ўжыванне sad з трыма дыякрытычнымі кропкамі зверху для напі-
сання фанемы ІсІ і Іс'І у манускрыпце пачатку XVII ст. У тым манускрыпце цвёрдая фанема Idl і
мяккая фанема Idz'l пішуцца праз графему dal = d без графічнай дыферэнцыяцыі; гл. Антоновнч
(1968), с. 109-120, 209.
14 Графема fin = fгэта архаічны спосаб напісання арабскай графемы sin = s3 трыма дыякры-
тычнымі кропкамі знізу, які застаўся ў пісьменстве “літоўскіх” татараў.
9.2.2.І. Знак “sadda"
У арабскім пісьме па магчымасці пазбягаюць пісаць дзве ідэнтычныя зычныя графемы адну за адной. Каб паказаць падваенне зычных, над зычным, які трэба падвойваць, пішуць дыякрытычны дапаможны знак sadda (ap. sadda = “узмацненне”), які мае форму графемы sin = s. У транслітарацыі зычны кожны раз пішацца падвойным.
9.2.2.2. Асаблівая функцыя ‘ауп і alif
Графема ‘ауп = ‘ не мае гукавога значэння, а функцыянуе пры галосным на пачатку слова як mater lectionis альбо ў інтэрвакальнай пазіцыі як паглынальнік хіятуса.
Графема alif = ’ функцыянуе ўвогуле як mater lectionis для галосных на пачатку слова, і тым самым яна цалкам знаходзіцца ў арабскай, персідскай і турэцкай пісьмовай традыцыі. У гэтай функцыі alif не мае ўласнага гукавога значэння і не паказваецца ў транслітарацыі. Аднак калі alif дзейнічае як паглынальнік хіятуса, то яна транслітаруецца з дапамогай alif — ’ (напр., па ’йка). Акрамя таго, alif служыць як асноўны знак пры поўным напісанні (scriptio plena) галоснага ІаІ. (Параўн. ніжэй »> 9.4. Напісанне галосных.)
Акрамя таго, гэтая графема сустракаецца як alif pleonasticum без гукавога значэння. У гэтым выпадку яна транслітаруецца праз alif = ’. Alif pleonasticum знаходзіцца пераважна на канцы слова пасля графемы waw = w. Гэта чыста механічнае перайманне з арабскай арфаграфіі для канчатка -й 3-й ас. мн. л. м. р. дзеясловаў у перфекце альбо апакопе. Часам alif pleonasticum ставіцца таксама ў сярэдзіне слова і ў рэдкіх выпадках нават пашыраецца на графемы, па форме падобныя да waw = w, такія як ra' = r, zay z, ze z, dal = d, dze = dz i нават lam = I y канцы слова15.
9.2.3. Выражэнне палатальнасці
Для выражэння на пісьме апазіцый ІкІ Ік'І, Is/ /У/ і Izl Iz'l, якія маюць цэнтральнае значэнне ў беларускай і польскай фаналагічных сістэмах, выкарыстоўваюцца, паводле турэцкага ўзору, парныя графемы. Арабскія эмфатычныя альбо турэцкія цвёрдыя графемы пазначаюць пры гэтым цвёрдыя фанемы, а арабскія неэмфатычныя альбо турэцкія мяккія графемы мяккія фанемы16:
15 Параўн.: Антоновнч (1968), с. 330. Асабліва часта мы знаходзім alif pleonasticum у рукапісе U.
16 Параўн. спіс цвёрдых і мяккіх графем у турэцкай мове: »> 9.1. Паходжанне і традыцыя арабскага пісьма. Заўв. 11.
цвёрдыя фанемы эмфатычныя графемы
qaf= к для /к/
sad = 5 для Isl
u3 dad = z для Izl
&za = z для Izl
мяккія фанемы неэмфатычныя графемы 41 kaf= к' для /к'/ о sin = s для Is 7 (Jf fin = 5 ДЛЯ Is’/ 44 ta = s для Is’l j zay = z для Iz’l j dal = z для Iz’l
У марфалагічнай сферы з’яўляюцца як апазіцыйныя пары /t/ /с'/ (< /t'/) = цеканне і /d/-/dz7 (< /d7) = дзеканне'1:
цвёрды
■k ta = t для Itl
ta’ = t для Itl J dal = d для Idl
МЯККІ
u^ce = c для Ic'l
(44 ta’ = t' для /17)
j dze = dz для Idz'l
Такім чынам, графемы ce = c i dze = dz адначасова рэпрэзентуюць гістарычна мяккія фанемы /с/ і /dz^, якія пайшлі ад другой агульнаславянскай палаталізацыі гутуральных /к/ > /с/ і /g/ > /dz/ > /z/9, а таксама ix мяккія апазіцыі /с'/ і /dz'/, якія ўзніклі ў выніку спецыфічных польскіх і беларускіх працэсаў цекання і дзекайня.
Графема (у арабскай мове неэмфатычная) ta’ = t' у самых ранніх захаваных манускрыптах татараў Вялікага Княства XVII ст. часам знаходзіцца ў пазіцыі /с'Р. Гэтая функцыя графемы ta’ = t' з’яўляецца архаічнай. Магчыма, у гэтым ужыванні ta = t' таксама адлюстроўваецца гукавы стан беларускіх дыялектаў, у якіх яшчэ не адбыўся пераход /t'/ > /с'/ пры канцы XVI альбо на пачатку XVII ст.21 Але паколькі гэта мяккае /с'/ < /t7 ужо ў найстарэйшых захаваных манускрыптах звычайна пісалася праз ce = с, ta’ = t' функцыянавала ў далейшым як рэпрэзентант цвёрдага /t/ аналагічна графеме ta = t.
У наступных графем не адрозніваюцца паміж сабой цвёрдая і мяккая, г.зн. графема рэпрэзентуе адначасова і цвёрдую і адпаведную змякчаную апазіцыю: ba = b,pe = р, ha’ = ch, ha’= ch, ra’ = r, gayn = g,fa’ = f, lam = I, mim = m, nun = n, ha = h, waw = w.
17 Наконт цекання i дзекання ў беларускай мове гл. Wexler (1977), р. 169 ff. Параўн. далей Stankievic (1952), с. 66. Пра развіццё ў польскай мове гл. Stieber (1973), р. 43.
18 Гістарычна мяккая фанема /dz/ адыгрывае ў беларускай фаналагічнай сістэме маргінальную ролю. Гэта адбываецца пераважна ў паланізмах, якія праніклі ў беларускую мову, і статус /dz/у якасці фанемы не замацаваны. Гл. Wexler (1977), р. 174. У беларускай мове фанема /dz/, якая ўзнікла з /g/ у выніку другой і трэцяй агульнаславянскай палаталізацый fk, g, х/ (VI або IX ст.), спрошчваецца да/z/. Гл. Wexler (1977), р. 103.
19 Гл. Braer(1961), Bd. 1,р. 189-192. Параўн.: Wexler (1977), р. 68. Параўн.: Stieber (1973), р. 17.
20 Гл. Антоновнч (1968), с. 249 і далей.
21 Гл. Wexler (1977), р. 171.
Наступныя графемы абазначаюць фанемы, якія не ўдзельнічаюць у апазіцыі цвёрды мяккі: glm = Сіт = t,ie = t, Sin = S, dal = d, ta’ = t, ta’ = t, ya' = j.
У білабіяльных фанемах /р, р’, b, Ь’, / f, w, w' m, m7, для якіх арабскі алфавіт не дае парных графсм для дыферэнцыйнага напісання цвёрдых і змякчаных апазіцый, змякчаныя апазіцыі пазначаюцца наступнай другаснай уа’ = у: < pj, bj, jj, wj, mj >22. Такі спосаб напісання асабліва характэрны для польскіх тэкстаў. Іх фаналагічнай асновай з’яўляецца асінхронная, біфанемная артыкуляцыя змякчаных білабіяльных у польскай мове23.
На гэтым фоне кола графем, у якіх цвёрдасць альбо мяккасць ніколі не пазначаецца, істотна звужваецца. Размова ідзе толькі пра графемы ha = ch, ha’ = ch, ha’ = h, ra’ = r, gayn = g, lam = I, nun = n.
У фанем /ch/ i /h/ статус мяккіх апазіцый /ch'/ i Th’/ як фанем y польскай i беларускай мовах не замацаваны, і яны адыгрываюць у фаналагічнай сістэме абедзвюх моў толькі вельмі маргінальную ролю24.
Фанема /г/\ гістарычна мяккая апазіцыя /г'/ > /rz/у польскай мове не адрозніваюцца ў арабскім пісьме, і існус шмат пэўных доказаў, што ў польскай мовс тэфсіра, які тут даследуецца, адбылося зацвярдзенне /г7 > /г/, як у беларускай мове25.
Графема gayn = g не адрознівае цвёрдую /g/ і змякчаную /g7, а змякчаная апазіцыя і тут адыгрывае хутчэй падпарадкаваную ролю ў фаналагічнай сістэме26. Акрамя таго, графема gayn = g сустракаецца пераважна ў польскіх тэкстах, таму што ў беларускай мове адбылася змена /g/ > /Л/27.
У фанемах П/ і /п/ альбо ў змякчаных апазіцый /17 і /п'/ у арабскім пісьме існуюць другасныя ўказанні на з.мякчэнне: сібілянты ў пазіцыі перад мяккім /17 альбо /п'/часта пішуцца ў сваёй асіміляванай форме праз мяккія графсмы zay = z і sin = s альбо ta’ = 5 (рэдка dal = z альбо sin ^)28.
9.3. Напісанне галосных
Для пісьмовай фіксацыі галосных, як і для напісання зычных, у арабскім пісьме маецца шмат графічных магчымасцей. Так, у спосабах напісання галосных
22 3 наступнай графемай ya’ = j таксама часта пішацца графема пйп = л; напр. апіо/.
23 Гл. »> 11.6. Асінхронная артыкуляцыя ў палатальных білабіяльных; гл. таксама »> 10.6.1. Ляхіцкая перагаласоўка. Параўн. Антоновнч (1968), с. 288. Параўн. Stankievic (1952), с. 24. Параўн. Wexler (1977), р. 120.
24 Гл. Stieber (1973), § 87. Параўн. Wexler (1977), р. 145; гл. таксама »> 11.2. Фанемы /ch/, /h/i/g/.
25 Наконт зацвярдзення /г7 параўн. Wexler (1977), р. 152. Параўн. Stieber (1973), § 48, § 82. Параўн. »> 11.4. Фанемы /г/, /Ь/\ /1, $/(< /f/}.
26 Гл. Stieber (1973), р. 107.
27 Гл. Wexler (1977), р. 97. Гл. таксама »> 11.2. Фанемы /ch/, /h/x/g/.
28 Гл. »> 11.5.3.2. Ускосны паказчык палатальнасці.
павялічваецца колькасць індывідуальных рыс асобных перапісчыкаў. Яны будуць захаваныя ў нашай транслітарацыі, бо яна паказвае больш тонкае адрозненне, чым у Антановіча (1968)29.
У наступнай табліцы прыводзяцца разам спосабы напісання галосных, якія сустракаюцца ў манускрыптах “літоўскіх” татараў. Гэтыя розныя спосабы напісання цалкам абапіраюцца на інвентар графічных знакаў, які арабскае пісьмо выкарыстоўвае для напісання галосных. Графемы alif, ya і waw, якія першапачаткова абазначаюць кансананты, служаць як у арабскай, персідскай, турэцкай пісьмовай традыцыі, так і ў спосабе пісьма “літоўскіх” татараў для адлюстравання галосных. Арабскія дыякрытычныя дапаможныя знакі fatha, kasra, damma, alif diacriticum i alif subscriptum y “літоўскіх” татараў зрабіліся сталай складовай часткай арфаграфіі і атрымалі ў некаторай ступені статус графем. Праз камбінацыю названых арабскіх графем з дыякрытычнымі дапаможнымі знакамі ажыццяўляюцца розныя спосабы напісання галосных.