• Газеты, часопісы і г.д.
  • Альфуркан татарскі Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага Паўль Сутэр

    Альфуркан татарскі

    Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
    Паўль Сутэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 530с.
    Мінск 2009
    190.87 МБ
    1143
    Рабертус Кэтэненсіс
    лацінская мова
    рукапіс
    I)
    1210
    Марк з Таледа
    лацінская
    рукапіс
    II)
    1456
    Хуан з Сеговіі
    лацінская, кастыльская
    рукапіс
    III)
    
    Хуан Андрэс
    арагонская
    рукапіс
    IV)
    1518
    Эджыдыо да Вітэрба
    лацінская
    рукапіс
    V)
    
    І.А. фон Відманштэтэр
    лацінская
    рукапіс
    VI)
    1543
    БІБЛІЯНДЭР
    лацінская
    друкаваны
    VII)
    1547
    Андрэа Арывабене
    італьянская
    друкаваны
    VIII)
    1600
    “Літоўскі” тэфсір
    польская
    рукапіс
    
    1616
    Саламон Швайгер
    нямецкая
    друкаваны
    IX)
    1640
    Пётр Старкоўскі
    польская
    рукапіс
    X)
    1640
    Казімір Заерскі
    польская
    рукапіс
    XI)
    1641
    Арабскі аль-Каран
    галандская
    друкаваны
    XII)
    1647
    Андрэ Дзюрые
    французская
    друкаваны
    XIII)
    1649
    Аляксандр Рос
    англійская
    друкаваны
    XIV)
    1664
    Аль-Каран Магаметаў
    нямецкая
    друкаваны
    XV)
    1698
    Людовіка Марачы
    лацінская
    друкаваны
    XVI)
    1734
    Джордж Сэйл
    англійская
    друкаваны
    XVII)
    Каментары да вышэйзгаданага спіса:
    I)	. 1143 Рабертус Кэтэненсіс (Robertus Cetenensis альбо Robert of Ketton): гл. Bobzin (1993) i (1995).
    II)	. 1210 Марк з Таледа (Marcus de Toledo). Пра Марка з Таледа гл. Bobzin (1995), р. 55-60. Побач з перакладам Роберта з Кетана (Robert of Ketton), які часцей выкарыстоўваўся на працягу ўсяго Сярэднявечча, пераклад Карана, зроблены Маркам, неўзабаве быў забыты. Пра якасць перакладу Марка Бобцын адзначае: “У адрозненне ад Роберта з Кетана (і Г ермана з Карынтыі) Марк, відавочна, быў добра дасведчаны ў арабскай мове па прычыне свайго паходжання з марыскаў, і таму яму быў не патрэбны ніякі асістэнт-“Мухамад”. Яго стыль адпавядае іншым працам перакладчыкаў-марыскаў таго часу: ‘fidelite au texte, aux depens de I’elegance’. Яго пераклад Карана, з якога дагэтуль была апублікаваная толькі прадмова, вылучаецца значнай даслоўнасцю і ў той самай ступені адноснай дакладнасцю альбо адпаведнасцю тэксту; Марк у значнай меры адмаўляецца ад таго, каб пісаць асабліва прыемным стылем альбо (як Роберт) парафразаваць цяжкі стыль Карана” (Bobzin (1995), р. 58).
    III)	. 1456 Хуан з Сеговіі (Juan de Segovia): Пераклад Хуана з Сеговіі (пам. 1458) на лацінскую і іспанскую (кастыльскую) мовы захаваўся толькі ў рукапісе HS Toledo 235 1606 г. Арыгінал 1456 г. страчаны; гл.: Bobzin (1995), р. 64 ff.; Wiegers (1994); Lopez-Morillas (1982). Для свайго перакладу Карана Хуан мог залучаць у якасці супрацоўніка знаўцу Карана Ісу дэ Сеговія (Yga de Segovia або ‘Isa de (Sabir). Гэты пераклад лічыцца найстарэйшым перакладам Карана на еўрапейскую народную мову.
    Бобцын заўважае: “Хуанаўскі пераклад Карана, што існуе наогул толькі ў адзіным экзэмпляры, які ён, як паказана вышэй, завяшчаў універсітэту Саламанкі, у далейшым не мае аніякага ўплыву. У той час як у ходзе базельскай спрэчкі 1542/43 г. наконт Карана яго пераклад толькі вельмі цьмяна прыгадвалі, трыумфальнае шэсце перакладу Роберта з Кетана нягледзячы на ўсе яго хібы дасягнула свайго першага піка: ён стаў першым друкаваным перакладам Карана на Захадзе” (Bobzin (1995), р. 69).
    Лопэз-Марылас выказвае гіпотэзу, што пераклад Хуана альбо Ісы дэ Сеговія мог бы быць узорам для перакладаў Карана, зробленых марыскамі, якія захаваліся з XVI ст. у досыць вялікай колькасці, але выключна ў выглядзе фрагментаў: “Over twenty years have passed since it was first suggested that ‘Isa ibn Jabir’s translation of 1456 might well have inspired all subsequent Morisco translations. But the unavailability of texts, and especially of different texts of the same Qur’anic passages, has made it impossible to compare the Aljamiado versions among themselves. Whether there existed a 'standard' Ajamiado Qur’an which later scribes merely reproduced, or whether any capable Morisco could undertake his own translation from the Arabic original, has not been established before now” (LopezMorillas (1982), p. 15).
    IV)	. Хуан Андрэс (Juan Andres): манускрыпт страчаны. Пра Хуана Андрэса Бобцын піша: “Хуан Андрэс быў мусульманскім неафітам, пра жыццё якога вядома зусім мала. Пэўным з’яўляецца толькі год яго звароту 1487 г.; памёр ён праз некалькі гадоў пасля 1504 г. года смерці каралевы Ізабэлы Кастыльскай. Па даручэнні дона Марціна Гарсія (каля 1441-1521), інквізітара Арагона, ён зрабіў арагонскі пераклад Карана, які, аднак, не захаваўся” (Bobzin (1995), р. 77 f.).
    Гл. Bobzin (1995), р. 356: «Але Відманштэтэр, як гіпатэтычна можна дапусціць, мог бы карыстацца іншым творам Хуана Андрэса, які, на жаль, не захаваўся, аднак у прынцыповым існаванні якога цяжка сумнявацца, яго перакладам Карана! Бо Хуан, як сцісла згадвалася раней, пераклаў Каран на арагонскую мову, як ён сам заяўляе ў прадмове да Confusione: ‘Et io per non stare otioso mi conuersi a translatar di Arabico in lingua Aragone tutta la legge di Mori, cio ё l’Alcorano con le sue giose, e li sette libri della Zuna [ap. sunna = традыцыя, хадзіс заўв. П. Сутэра], pur mosso a questo per mandate del molto Reuerendo Signore Mastro Martino Garcia Uescouo di Barcellona & inquisitore d’Aragon mio Signore’».
    V)	. 1518 Эджыдыо да Вітэрба (Egidio da Viterbo): гл. Bobzin (1995), р. 87: “Але найважнейшым з’яўляецца манускрыпт, які знаходзіцца ў бібліятэцы Амбразіяна ў Мілане [Ms. D 100 inf.]. Гэта копія перакладу Карана, тэкст якога першапачаткова быў размешчаны ў чатыры калонкі; у першай з іх знаходзіўся тэкст, напісаны па-арабску, потым у другой ён быў перапісаны лацінскімі літарамі, далей у трэцяй даецца пераклад і ў чацвёртай заўвагі. Як вынікае з уступных слоў, пераклад быў зроблены не вельмі вядомым мне Іаганам Габрыэлем Тарэленсісам для Эджыдыо ў 1518 г.”
    Ніжэй, на с. 88, Бобцын дадае: “Калі гэты пераклад Карана, ад якога, на жаль, захавалася толькі копія (аднак старая, якая паходзіць з канца XVI пачатку XVII ст.), быў зроблены фактычна ў 1518 г., то ён уяўляе сабою першы поўны пераклад Карана ў Новы час. 3 ім мог пазнаёміцца Відманштэтэр, які меў, як яшчэ будзе паказана, шчыльныя сувязі з Эджыдыо, а пасля смерці апошняга доступ да яго бібліятэкі. Але гэта нічога не даказвае”.
    VI)	. I. А. фон Відманштэтэр (Johann Albrecht von Widmanstetter). Пра тое, што Іаган Альбрэхт фон Відманштэтэр (1506-1557) на пачатку 40-х гадоў XVI ст. зрабіў пераклад Карана на лацінскую мову, сведчыць шмат сучаснікаў; гл. Bobzin (1995), р. 290: “У гэтай сувязі мае значэнне яго сустрэча з двума рэфарматарамі: Марцінам Фрэхтам з Ульма і Вольфгангам Мускулюсам з Аўгсбурга; ён паказваў ім менавіта падчас наведвання яго дома арабскі Каран і зроблены ім лацінскі пераклад Карана. Страсбургскі рэфарматар Марцін Буцэр таксама бачыў гэты пераклад, чытаў яго і падштурхваў Відманштэтэра да таго, каб яго апублікаваць, чаго апошні так і не зрабіў, як гэта будзе паказана ніжэй. Яшчэ ў тым самым 1541 годзе Відманштэтэр на кароткі час зноў адправіўся ў Італію”.
    Манускрыпт з перакладам Карана Відманштэтэра сёння страчаны. Аднак вытрымкі з перакладу захаваліся ў першым творы Відманштэтэра, апублікаваным у Нюрнбсргу ў 1543 г., Mahometis Abdallaefilii theologia dialogo explicatai асабліва ў другім раздзеле Epitome Alcorani. Як сцвярджае Бобцын (Bobzin (1995), р. 336 ff.), апублікаваныя там тэксты залежаць ад Corpus Toletanum, г.зн. ад перакладу Рабертуса Кэтэненсіса (Robertus Cetenensis); гл. Bobzin (1995), р. 337: “Калі цяпер параўнаць тэкст надрукаванай у Відманштэтэра Epitome з поўным перакладам Роберта з Кетана, як ён быў надрукаваны ў Бібліяндэра, то дастаткова хутка становіцца зразумелым, што Epitome ў сваёй тэкставай рэдакцыі досыць выразна залежыць ад кетанаўскага тэксту [...]”.
    vii.) 1543 БІБЛІЯНДЭР (Bibliander): гл. Bobzin (1995); асабліва с. 159-277.
    viii.) 1547 Андрэа Арывабене (Andrea Arrivabene): “L’ALCORANO DI MACOMETTO, NEL QUAL SI CONTIENE LA DOTRINA, LA VITA, I COSTUMI, E LE LEGGI SUE. Tradotto nuovamente dall’Arabo in lingua Italiana, Con Grade, e Privilegii. MDXLVII”; гл. Bobzin (1995), p. 263; “У прысвячэнні Габрыэлю д’Арамону, першаму французскаму пасланніку пры асманскім двары, выдавец гэтай кнігі Андрэа Арывабене піша: “... dedicar questo libro, che
    gia haueuo a commune utilita di molti fatto dal proprio testo Arabo tradurre nella nostra uolgar lingua Italiana ...” 3 гэтага вынікае, па-першае, што сам Арывабене не з’яўляецца перакладчыкам тэксту, як многія меркавалі, але, па-другое, што тэкст перакладаўся беспасярэдна з арабскай мовы, як сцвярджаецца ўжо ў назве кнігі. Ужо Жазэф Скалігер і Томас Эрпеній заўважылі, што апошняе не адпавядала фактам, а Сільвестр дэ Сасі гэта канчаткова і з пераканаўчай аргументацыяй даказаў. Наадварот, пераклад Карана цалкам залежыць ад надрукаванага ў Бібліяндэра лацінскага тэксту. Паколькі Каран Арывабене як каранічны пераклад не мае самастойнага значэння, то ніколі не зважалі на тое, што гэта першы захаваны пераклад на еўрапейскую народную мову”. Пра выданне Карана Арывабене гл. Bobzin (1993) і (1995), р. 263-268.
    IX). 1616 Саламон Швайгер (Salomon Schweigger). Пераклад лютэранскага тэолага Саламона Швайгера (1551-1622) цалкам грунтуецца на італьянскім выданні Арывабене; гл. Bobzin (1993) і (1995), р. 268-271.
    У Бобцына (1995) на с. 268 прыводзіцца поўны загаловак нямецкага выдання: “ALCORANUS MAHOMETICUS, // Das is: // Der Tiircken // Alcoran / Reli= // gion vnd Aberglauben. // Auss welchem zu vememen / Wann vnd woher // ihr falscher Prophet Machomet seinen vrsprung oder anfang // genommen / mit was gelegenheit derselb diss sein Fabelwerk / lacherliche vnd // narrische Lehr gedichtet vnd erfunden / Auch von seinen Traumen vnd // verftihrischem Menschentand / Benebens von der Tiircken / Gebett / Allmosen / Fasten / sampt andem Gottes= // diensten vnd ceremonien, // Erstlich auss der Arabischen in die Italianische: Jetzt aber // in die Teutsche Sprach gebracht. // Durch ... Herm Salomon Schweiggem / Pre= I diger zu vnser Frauen Kirchen inn Niimberg / sampt // dessen beygefugten Vorrede // Inn dreyen unterschiedlichen Theilen / vnd angeheng // tern ordentlichen Register inn den Truck gegeben. // Niimberg // Inn Simon Halbmayem Buchladen zu finden. / [Schlussblatt:] Gedruckt zu Niimberg / durch Ludovicum Lochner / im Jar 1616”. Пра Сімона Гальбмаера (1587-1632) i Людвіга Лохнера (1592-1632) гл. Bobzin (1995), р. 268, заўв. 624.