• Газеты, часопісы і г.д.
  • Альфуркан татарскі Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага Паўль Сутэр

    Альфуркан татарскі

    Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
    Паўль Сутэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 530с.
    Мінск 2009
    190.87 МБ
    У наступным прыкладзе падаецца тэкст перакладу, які значна супадае для абодвух кітаба К і тэфсіра L:
    KITAB К(35Ы8) jak panboh mowi Q(2:152) {fa-dkuru-ni adkuru-kum wa-skuru 11} (19) {wa-la takfurilna (!= takfurfini)}62 uspominajce nine boha modlitwanii a jd was uspomnu zbawenem adda(20) -wdjce nine chwalu a ne-tliimce dari moje ne-bUdzce newernikami63
    TEFSIR L(21a4) pretd wspominajce [nine] modlitwanii a ja was wspomne zbawenem i bddawajce chwale mne ne-tliimce dari moje newerenstwamM
    55 Пераклад каранічнага тэксту: “Калі вы адкрыта робіце міласціну, то гэта добра. а калі ўтойваеце яе і падаеце яе бедным, то гэта лепей для вас і загладжвае вашыя ліхія ўчынкі. А Алаг ведае, што вы робіце”.
    56 Ар. sadaka = міласціна (добраахвотная).
    57 Ар. zakd = міласціна-падатак (абавязковая міласціна).
    58 Ap.fard = рэлігійны абавязак.
    59 Ар. nafila = прапанаваная неабавязковая павіннасць.
    60 Літаральны пераклад кітаба: “Калі вы яўна даеце міласціну добра, калі моўчкі даеце ўбогім багамольцам, то яшчэ лепей. Міласціну-падатак і дзесяціну даваць яўна, бо гэта фарз (рэлігійны абавязак), а міласціну лепей таемна, бо гэта нафіла (непрадпісанае дзеянне). Адхіліць Пан Бог грахі вашыя. Пан Бог ведае, што за ўчьінкі вы робіце”.
    61 Літаральны пераклад тэфсіра: “Калі вы наяве даеце міласціну, то гэта добра. А калі моўчкі і даеце гэта ўбогім багамольцам, то вам лепей. I гэта адхіліць ад вас (грахі вашыя, а вас) ад грахоў вашьгх, бо Пан Бог ведае, што за ўчынкі вы робіце”.
    62 Пераклад каранічнага тэксту: “Успомніце Мяне Я ўспомню вас. Будзьце ўдзячнымі Мне і не будзьце няўдзячнымі”.
    63 Літаральны пераклад кітаба: “Успамінайце Мяне, Бога, малітвамі, а Я вас успомню збавеннем. Аддавайце Мне хвалу, а не ўтойвайце дары Mae. He будзьце нявернікамі”.
    64 Літаральны пераклад тэфсіра: “Таму ўспамінайце [Мяне] малітвамі, а Я вас успомню збавеннем. I аддавайце хвалу Мне. He утойвайце дары Mae нявер’ем”.
    Арабскія дзеясловы dakara = “помніць”, Makara = “дзякаваць” і kafara = “закрываць, утойваць; быць нявернікам; быць няўдзячным” былі пашыраныя ў кітабе і ў тэфсіры аднолькавымі экзегетычнымі дадаткамі (modlitwami, zbawienierri) і перакладзеныя ідэнтычнымі фразеалагічнымі зваротамі (oddawac chwalq, tlumic dary). Звяртае ўвагу адхіленне напрыканцы верша. Тэфсір змяшчае творны склон niewierehstwem, што ў якасці дадатку належыць да звароту tlumic dary і ўключаецца ў адзін шэраг з абодвума папярэднімі ўжываннямі творнага склону ў аналагічных канструкцыях. У кітабе замест гэтага знаходзіцца назоўнікавы сказ: ne budzcie niewiernikami (не будзьце нявернікамі!). Такім чынам, шматзначнасць арабскага слова kafara = “закрываць, утойваць; быць нявернікам; быць няўдзячным” перадаецца ў кітабе праз фігуру гендыядыс, а ў тэфсіры праз пашыраны творным склонам зварот tlumic dary niewierehstwem = “утойваць дары нявер’ем”.
    У наступным прыкладзе першая частка перакладу верша ў кітабе К з’яўляецца парафразай, і тэкст тэфсіра L праглядае толькі мссцамі. У другой частцы пераклады ў кітабе К і ў тэфсіры L зноў ідуць паралельна:
    KITAB К (71а4) Q(2:222) {wa-yas’aluna-ka ‘ani i-mahidi qul huwa} (5) {adan fa-‘tazilu n-nisa’a fi 1-mahidi}65 i muchemmed kali ‘u-cebe pitdc buduc (6) ‘a beliglowdch ketdrije majuc chwarobu plinend swajeho miiw jim jest (7) to welikdje nedistasc ‘ddddlajce-se ‘ad tak'ich beliglow66 {wa-la taqra-} (8) {-Ьй-hunna hatta yathurna ida (!= fa-ida) tatahharna fa-’tu-hunna min haytu amara-kumu llahu} (9) {inna Ilaha yuhibbu t-tawwabina wa-yuhibbu 1-mutatahhirina}67 ne-pribliiajce-se dd nich ‘at pa(10) -kid ‘adiscicca ‘dd taho plinend swdjehd kali ‘adiscicca gusul^ ‘dime (11) idzice dd nich ‘ale ‘u-tdj Slunakjak prikdzaw boh warn pewne pa(12) -nboh lubic pakajetnich lUdzej i liibic distich69
    TEFSIR L (29a8) a jesli spitajq й cebe od chajzu10 nedistosci mesendnej mow jest' to welka nedistdsc w ten das stronce-se [od] newjdsti w mesendnej nedistosci
    65 Пераклад каранічнага тэксту: “I яны пытаюцца ў цябе пра менструацыю. Скажы: ‘Тэта пакута!” I аддаляйцеся ад жанчыны падчас менструацыі”.
    66 Літаральны пераклад кітаба: “О Мухамад, калі ў цябе будуць пытаць пра жанчын, якія маюць хваробу свайго выцякання, кажы ім: ‘Тэта вялікая нячыстасць. Аддаляйцеся ад такіх жанчын”.
    67 Пераклад каранічнага тэксту: “I не набліжайцеся да іх, пакуль яны не будуць чыстымі. А калі яны ачысцяцца, то прыходзьце да іх так, як загадаў вам Алаг. Сапраўды, Алаг любіць тых, хто каецца, і любіць тых, хто ачышчаецца”.
    68 Ар. gusl = абмыванне; вялікае рьггуальнае абмыванне перад малітвай.
    69 Літаральны пераклад кітаба: “He набліжайцеся да іх, ажно пакуль яны ачысцяцца ад таго выцякання свайго. Калі яна ачысціцца, рытуальнае абмыванне возьме ідзіце да іх, але ў тую частку цела, як загадаў вам Бог. Пэўна, Пан Бог любіць тых людзей, якія каюцца, і любіць чыстых”.
    70 Ар. hayd = менструацыя.
    і ne-pribliiajce-se do nich di se odiSdq a k'edi se odiSiq i wmijon-se to jui prichddzce do nich ale w ten ilonek jakd prikazal warn bog bo pewne bog lubi kajetnika i lubi distich ludzef1
    Прыцягваюць увагу экзегетычныя дадаткі, якія можна знайсці ў тэксце тэфсіра і кітаба. Арабскі дзеяслоў tatahhara = “ачышчацца” быў перададзены ў тэфсіры з дапамогай гендыядыса: oczyscic siq (ачысціцца) і umyc sig (умыцца). У тэксце кітаба мы таксама знаходзім фігуру гендыядыса. Тут звяртае на сябе ўвагу ўтварэнне фразеалагічнага дзеяслова з рэлігійным тэрмінам (ap.) gusl = “абмыванне, рытуальнае абмыванне перад малітвай”: kali ‘atiscicca gusul ‘dime (Калі яна ачысціцца, (рытуальнае) абмыванне зробіць). Пры гэтым, без сумнення, размова ідзе пра элемент тэксту, які не грунтуецца на арабскім аргінальным тэксце. Хутчэй такое далейшае развіццё тэксту трэба разумець як дадатковае экзегетычнае тлумачэнне да тэксту тэфсіра k'edi se odiddq і wmijon-se які ляжыць у аснове і з’яўляецца больш нейтральным, г.зн. менш дагматычна афарбаваным, чым кітабны тэкст.
    Наступны экзегетычны дадатак: ale w ten tldnek / ‘ale ‘u-tdj Slunak з’яўляецца рэфлексам вытлумачэння мусульманскімі вучонымі арабскага тэксту {fa-’tu-hunna min haytu amara-kumu llahu} = “прыходзьце да ix так, як загадаў вам Алаг”. Большая частка ісламскіх каментатараў тлумачыць гэтае месца як забарону садомскіх зносін.
    3 наступнага прыкладу становіцца зразумела, што беларускі пераклад кітаба паходзіць з тэксту тэфсіра:
    KITAB K(39bl4) Q(2:183) {ya ayyuha lladina amanu [kutiba] ‘alay-kumu} (15) {s-siyamu ka-ma kutiba ‘ala lladina min qabli-kum la‘alla-kum tattaquna}72 i tije katorije u ‘adzlnaha (16) boha werice napisaw wamfarzam77 post remezan™ jak napisaw nd tich katorije pre(17) -d wami bili azalej biidzce bdjdznikami bdiimi bill i pascerahali jeho raskazane75
    71 Літаральны пераклад тэфсіра: “A калі спытаюць у цябе пра менструацыю нячыстасць месячную, кажы: ‘Тэта вялікая нячыстасць. У гэты час пазбягайце жанчыны ў месячнай нячыстасці і не набліжайцеся да іх, пакуль яны не ачысцяцца. А калі яны ачысцяцца і ўмыюцца, то ўжо прыходзьце да іх, але ў тую частку цела, як загадаў вам Бог, бо, пэўна, Бог любіць таго, хто каецца, і любіць чыстых людзей”.
    72 Пераклад каранічнага тэксту: “0 тыя, якія ўверавалі! Прадпісаны вам пост, таксама як прадпісаны ён тым, хто быў да вас. Можа быць, вы будзеце богабаязнымі”.
    73 ty.fard = прадпісаны рэлігійны абавязак.
    74 Ap. ramadan = рамадан, месяц посту.
    75 Літаральны пераклад кітаба: “I тыя, якія ў адзінага Бога верыце, Ён прадпісаў вам абавязак, пост (у) рамадан, як прадпісаў тым, якія былі перад вамі; былі б вы баязліўцамі Божымі і захоўвалі б Яго загады”.
    TEFSIR L (24а5) і ci ktore uwerili napisald-se ferzem warn pdst remezan jakd napisald-se na tich ktore pred wami bili azali-sce wi bbjaznikami bill i postregali dm w mesoncu76
    Тут цікавай з’яўляецца канструкцыя аптатыву (optativ) альбо адгартатыву (adhortativ) з уступнай часціцай azalU azalej. У тэксце тэфсіра польскі дзеяслоўны канчатак 2-й а. мн. л. -scie ўжываецца энклітычна, аддзяляецца ад дзеяслова і далучаецца да часціцы azali. Гэты энклітычны канчатак -scie лічыцца канчаткам прошлага часу незакончанага трывання дзеясловаў Ьус (быць) і postrzegac (захоўваць, сцерагчы). Тэкст кітаба імкнецца аналагічна адлюстраваць польскую канструкцыю. Польскае -scie перадаецца ў кітабс праз імператыў ад Ьус, таму што ў беларускай мове няма энклітычных дзеяслоўных канчаткаў: budzce (будзьце). Але праз гэта ўся канструкцыя з формамі прошлага часу незакончанага трывання byli і pascerahali сінтаксічна выходзіць з раўнавагі. Тут зусім выразна дэманструецца, што ў асновс кітабнага тэксту ляжыць граматычная структура, якая абапіраецца на польскую мову і якая не можа даслоўна капіявацца ў беларускай мове.
    Параўнанне вышэйзгаданых каранічных цытат з рукапісу кітаба К з адпаведнымі месцамі ў тэксце тэфсіра L паказвае:
    1)	Каранічныя цытаты кітаба тэкстуальна ў значнай меры супадаюць з адпаведнымі месцамі тэфсіра. Такім чынам даказваецца залежнасць паміж каранічнымі цытатамі кітаба і тэкстам тэфсіра.
    2)	Лінгвістычныя асаблівасці беларускай мовы з рознай сілай праяўляюцца ў асобных цытатах. Заўсёды існуюць таксама шматлікія польскія асаблівасці. Розныя каранічныя цытаты не адлюстроўваюць ні аднароднай, ні паслядоўнай у самой сабе моўнай карціны.
    3)	У асобных каранічных цытатах кітаб паказвае большыя тэкстуальныя адхіленні, чым тэфсір. Яны з’яўляюцца дадатковымі экзегетычнымі звесткамі да каранічных цытат. Але існуе таксама шмат фраз і сказаў, ідэнтычных перакладу тэфсіра. Некаторыя экзегетычныя каментары кітаба можна разумець як далейшае экзегетычна-тэкстуальнае развіццё тэксту тэфсіра, які ляжыць у аснове.
    4)	Некаторыя непаслядоўнасці ў структуры тэксту кітаба знаходзяць сваё лагічнае тлумачэнне на аснове тыповых польскіх граматычных канструкцый, якія ўзнаўляюцца ў беларускай мове. Яны пераканаўча пацвярджаюць залежнасць каранічных цытат ад тэксту тэфсіра.
    76 Літаральны пераклад тэфсіра: “I тыя, якія ўверавалі, прадпісаны абавязкам вам пост (у) рамадан, як прадпісаны ён тым, хто былі перад вамі; былі б вы баязліўцамі (Божымі) і захоўвалі б дні (посту) у месяцы (рамадан)”.
    Прыведзеным тут параўнаннем абвяргаецца сцверджанне, што некалі існаваў беларускі пераклад Карана77. Наадварот, даследаваныя каранічныя цытаты падмацоўваюць тэзіс пра пераклад, зроблены першапачаткова на польскай мове, і запазычванне каранічных цытат з польскага тэксту тэфсіра ў беларускі тэкст кітаба, прызначаны для шырокага ўжытку. У далейшым каранічныя цытаты набывалі беларускія моўныя рысы ў беларускім кантэксце кітаба.