Альфуркан татарскі
Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
Паўль Сутэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 530с.
Мінск 2009
Безумоўна, вышэйзгаданы экзегетычны тэкст пра тлумачэнне трох літар alif lam і mim з кітаба К знаходзіцца ў шчыльнай тэкстуальнай сувязі з апублікаваным Заянчкоўскім тэкстам з манускрыпта “Gawahir al-asdaf,w.
25 Ар. ana lldhu a'lam = Я, Алаг, Усёведны.
26 Ap. ya'ni = гэта значыць, гэта абазначае.
27 Ap. ‘allamu guyUb = знаўца Патаемнага.
28 Ap. ba‘d = частка, некалькі.
29 Ap. kitab = кніга.
30 Ap. ‘ahd = саюз, дамова.
31 Ap. mltaq = саюз, дамова.
32 Ap. wa‘d = абяцанне.
33 Ap. wahy = натхненне.
34 Ap. al-lawh al-mahfUz = “Патаемная скрыжаль” на небе, на якой напісаны спрадвечны Каран.
35 Перс. goman = сумненне.
36 Ap. hadi = той, хто вядзе; правадыр.
37 Ap. hidaya = кіраванне.
38 Ap. muttaqi = той, хто асцерагаецца, богабаязны.
39 Zaj^czkowski (1937), р. 1.
40 Гэты след каранічнага тлумачэння, які адсылае да аналагічных тэкстаў асманскатурэцкай літаратуры, няма неабходнасці тут разглядаць больш падрабязна. 3 іншага боку, у аснове турэцкага тэксту “(sawahir al-asdaf” маглі ляжаць арабскія і/або персідскія прататыпы. Залежнасць рэлігійнай літаратуры “літоўскіх” татараў ад асманскатурэцкага пісьменства і культурнага кола застаецца дагэтуль нявывучанай і патрабуе шырокіх даследаванняў, якія толькі ў сумеснай працы з цюрколагамі і асманістамі могуць прывесці да плённых вынікаў.
Далей на працягу тэксту ў перакладзе кітаба К прасвечваецца тэкст тэфсіра. Разам з тым кітаб змяшчае ў адрозненне ад тэфсіра дадатковую экзегетычную інфармацыю, якая павінна выявіць значэнне вершаў. У якасці ўзору можна разгледзець тыповую структуру тэксту: следам за арабскім тэкстам у кітабе ў кожным выпадку ідзе пераклад, які болыпай часткай даволі дакладна супадае з тэкстам тэфсіра, і затым тэкст пераходзіць у тлумачэнне, якога няма ў тэфсіры.
Рэканструкцыя поўнага тэксту Карана з рукапісаў кітабаў была б немагчымай, таму што аб’ём каранічных цытат у кітабах занадта малы. Каранічныя вершы прыводзяцца ў кітабах побач з хадзісамі (выслоўямі Прарока), каб патлумачыць пытанні, звязаныя з рытуалам, апісаць культавыя абрады, а таксама паведаміць маральныя прынцыпы паводзін. Пры гэтым каранічныя цытаты служаць у якасці аргументаў і доказаў на карысць настаўлення і нормаў паводзін, і ў такой функцыі яны з’яўляюцца ў тэкстах, якія знайшлі шырокае распаўсюджанне ў кітабах, як свайго роду рэлігійныя павучанні і катэхізмы.
Далей трэба прывесці некалькі тыповых прыкладаў каранічных цытат з кітаба К, прааналізаваць іх і параўнаць з адпаведнымі вытрымкамі з тэксту ў тэфсіры L.
Наступны прыклад выразна дэманструе, што пераклады тэксту Карана ў кітабе К і тэфсіры L тэкстуальна цалкам ідэнтычныя:
KITAB К (36а21) Q(2:261) {matalu lladina yunfiqiina amwala-hum} (22) {fl sabili llahi ka-matali habbatin anbatat sab‘a sanabila fi kulli sunbulatin mi’atu habbatin wa-llahu yuda‘ifu li-man} (23) {yasa’u wa-llahu wasi‘un ‘alimun}41 podobenstwo tich kture afaruje skarbi nd boiujii da(24) -rohu jak podobenstwo zerno’ co zrodzi sedem klosow a w koinim klose std zerK(36bl) -nat tak panboh prisbori ‘ofdri iije zachce bo panboh Sirbk'ej lask'i i we kto (2) cd daje42.
TEFSIR L (35b7) pdddbenstwa tich ktore ofarujq skarbi swoje na drogq botte jako pdddbenstwa zarno cd zrodzi sedmi klosow w kaidim klose std zarn tak pan bog prisporl ‘ofari dije zachce bo pan bog Serbk'ej lask'i i we kto cd dajen
41 Пераклад каранічнага тэксту: “Тыя, хто расходуе сваю маёмасць на шляху Алага, падобныя да зерня, якое вырасціла сем каласоў, а ў кожным коласе сто зерняў. I Алаг падвойвае таму, каму пажадае. Алаг агортвае (усё), ведае”.
42 Літаральны пераклад кітаба: “Падабенства тых, хто ахвяруе скарбы на Божую дарогу, як падабенства зерня, што пародзіць сем каласоў, а ў кожным коласе сто зерняў. Так Пан Бог памножыць ахвяры чые захоча, бо Пан Бог шырокай ласкі і ведае, хто што дае”.
43 Літаральны пераклад тэфсіра: “Падабенства тых, хто ахвяруе скарбы свае на дарозе Божай, як падабенства зерня, што пародзіць сем каласоў, у кожным коласе сто зерняў. Так Пан Бог памножыць ахвяры чые захоча, бо Пан Бог шырокай ласкі і ведае, хто што дае”.
У перакладзе кітаба знаходзяцца фанетычныя і марфалагічныя асаблівасці, якія з’яўляюцца характэрнымі для беларускай мовы: пераход Igl > Ihl, поўнагалоссе, аканне, склонавыя канчаткі (na bozujii darbhu).
Таксама ў наступным прыкладзе тэкст з кітаба К у значнай меры ідэнтычны тэксту з тэфсіра L:
KITAB К (35b20) Q(2:153) {ya ayyuha lladina amanii} (21) {sta‘inu bi-s-sabri wa-s-salati inna llaha ma‘a s-sabirina}44 i to ktore uwerili prasice poma(22) -bi u pana boha prez-post cerpliwi i prez nemaf5 pewne panbdh zawSe is-cerpliwimi46
TEFSIR L (21 a5) ije te ktdre uwerili prosce рдтбсі й boga prez post cerpliwij
i prez nemazpewne bdg jest' zawSe z-cerpliwimi^
У кітабе звяртае на сябе ўвату ніякі род указальнага займенніка to, які належыць тлумачыць як арфаграфічную або часам як сэнсавую памылку перапісчыка. Таксама ў гэтым фрагменце кітаба з’яўляюцца тыповыя для беларускай мовы рысы (пераход Igl > Ihl і аканне). Арабскі выраз sabr (цярплівасць, трывучасць) у абодвух тэкстах перакладаецца экзегетычным парафразаваннем праз post cierpliwy (цярплівае выконванне посту).
У наступным прыкладзе абедзве версіі кітаба і тэфсіра таксама з’яўляюцца тэкстуальна ідэнтычнымі. Яны супадаюць і ў адхіленнях ад арабскага арыгінальнага тэксту:
KITAB К (35а14) Q(2:176) {[...] wa-inna lladina htalafu fi 1-kitabi} (15)
{la-fi siqaqin baidin}48 i pewne ktilre pretec preciwku ksengam bptim takowi lUdzi ‘й welk’im (16) bliidze dalekb ad pana boga i ad prawdi boiej—
TEFSIR L (23a8): i pewne ci ktore prebq prbciw kseng takbwe sq й welk’im blendze daleko od boga i bdprawdi50
44 Пераклад каранічнага тэксту: “O тыя, якія ўверавалі, звяртайцеся за дапамогай да цярпення і малітвы. Сапраўды, Алаг з цярплівымі”.
45 Перс. namaz рытуальная малітва.
46 Літаральны пераклад кітаба: “О тыя, якія ўверавалі, прасіце дапамогі ў Пана Бога праз пост цярплівы і праз малітву. Пэўна, Бог заўсёды з цярплівымі”.
47 Літаральны пераклад тэфсіра: “О тыя, хто ўверавалі, прасіце дапамогі ў Бога праз пост цярплівы і праз малітву. Пэўна, Бог заўсёды з цярплівымі”.
48 Пераклад каранічнага тэксту: “(Гэта так, таму Алаг на самой справе паслаў Пісанне.] Сапраўды, тыя, хто маюць іншыя меркаванні пра гэтае Пісанне, у глыбокай (літар. далёкай) нязгодзе”.
49 Літаральны пераклад кітаба: “I, пэўна, тыя, хто супярэчыць супраць кніг Божых, такія людзі ў вялікай памылцы, далёка ад Пана Бога і ад праўды Божай”.
50 Літаральны пераклад тэфсіра: “I пэўна, тыя, хто супярэчыць супраць кніг, такія ў вялікай памылцы далёка ад Бога і ад праўды”.
У абодвух тэкстах канцоўка всрша інтэрпрэтуецца ў аднолькавай манеры, якая некалькі адхіляецца ад арабскага тэксту. Назоўнік (ар.) Siqaq = “нязгода, сварка, разлад, рознагалоссе” перакладаецца словам blqd / bind (памылка), а залежны ад яго прыметнік (ар.) ba'ld = “далёкі” экзегетычна ампліфікуецца і тлумачыцца як “аддаленасць ад Бога і ісціны”. У кітабе двойчы дадаецца прыметнік bozy (божы), дзякуючы якому гэты тэкст крыху адхіляецца ад тэксту тэфсіра. Тэкст кітаба зноў паказвае адрозненне ад апошняга беларускімі асаблівасцямі (аканне, ненасавыя галосныя замест насавых).
У наступным прыкладзе тэксты кітаба і тэфсіра цалкам супадаюць. Кангруэнцыя існуе таксама ў дачыненні да тыповага разрыву ў структуры тэксту, якая ўзнікае праз устаўку каментару:
KITAB К (35b23) Q(2:154) {wa-la taqulii li-man yaqtulu (!= yuqtalu) fi sabili llahi amwatan (!=amwatun) bal ahya’u (!=ahya’un) wa-lakin la tas‘uruna}5) K(36al) ne-miiwce wi nd tich zabitich ne-jest zdbite nd drodze boiej smerco ale i owSem iiwi (2) jest tilko co wi 6 nich ne-wece52
TEFSIR L (21a6) ne-mowce wi na tich zabitich ne-sg zabite na drodze boiej smercg ali i owSem iiwe sq tilkoi wi 6 nich ne-wece53
Паслядоўнасць перакладу парушаецца праз экзсгетычную ўстаўку nie jest / sq zabite (яны не забітыя / не мёртвыя). У астатнім пераклад ідзс строга паралельна арабскаму арыгіналу. У абодвух тэкстах кідаецца ў вочы творны склон smierciq як адпаведнік арабскага вінавальнага склону amwatan (мёртвых), які было б правільна чытаць як назоўны склон: amwatun. Напэўна, перакладчык не зусім разумеў арабскі тэкст у гэтым месцы, памылкова інтэрпрэтаваў гэтую форму як акалічнасны вінавальны склон (ар. hal) і перадаў яго на славянскай мове з дапамогай творнага склону54.
Адхіленні паміж кітабам К і тэфсірам L часам даволі значныя, як гэта паказвае наступны прыклад:
KITAB К (37а8) Q(2:271) {in tubdu (!= tubdu) s-sadaqati fa-ni‘imma hiya wa-in tuhfu-ha (!= tuhfu-ha) wa-tu’tu-ha 1-fuqara’u (!= l-fuqara’a) fa-huwa hayrun la-kum wa-yukaffir} (9) {‘an-kum min sayyi’ati-kum wa-Ilahu bi-ma
51 Пераклад каранічнага тэксту: “He кажыце пра тых, каго забіваюць на шляху Алага: “Мёртвыя”. He, жывыя, але вы не ўсведамляеце”.
52 Літаральны пераклад кітаба: “He кажыце вы на тых забітых (яны не забітыя!) на дарозе Божай смерцю, але надварот яны жывыя, толькі што вы пра іх не ведаеце”.
53 Літаральны пераклад тэфсіра: “He кажыце вы на тых забітых (яны не забітыя!) на дарозе Божай смерцю, але наадварот яны жывыя, толькі што вы пра іх не ведаеце”.
54 Параўн. »> 2.3.6. Адвербіяльныя абазначэнні акалічнасцей (ар. hat).
ta‘maluna habirun}55 kali jawno dajece sedeku56 dobre kali mowdi(10) -kdm dajece Ubohini bohomolcam to jeSde lepej zek'at'^ i dzesecinu widawdc jawno bo (11) jest {ferzj^-a sedeke tajemne lepej bo jest nafile^ adwerne panboh hrachi wadi panboh wedaje Std (12) wi dinice za 'udink’i^
TEFSIR L (37a3) jesli jawne dajece sedeku dobro to jest' a jesli mildk'em i dace to ubogim bogomolcam to lepta jest' warn i bdwroci od was od grechow wadich bo pan bog co wi udink'i dinice wjadbmij6'
У кітабе пераклад пераходзіць ў павучальны каментар. Супадаючы спачатку з тэфсірам, кітабны тэкст паказвае шматлікія экзегетычныя “насычэнні”. У каментарыі К супрацьпастаўляюцца два рэлігійныя паняцці: (ap.jfard = “рэлігійны абавязак” і (ар.) nafila = “прапанаваная неабавязковая павіннасць”. Потым у канцы цытаты зноў праглядае тэкст тэфсіра. Таксама ў гэтым прыкладзе тэкст кітаба вылучаецца моцнай беларускамоўнай афарбоўкай.