Альфуркан татарскі
Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
Паўль Сутэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 530с.
Мінск 2009
zabiir = псалмы zahid = аскет, манах
zaka = абавязковая міласціна zalim = злачынец
3 гэтых роўна сямідзесяці арабізмаў некалькі ўжываюцца надзвычай часта, таму што ўяўляюць сабою цэнтральныя паняцці ісламскай рэлігіі.
3 аднаго боку, гэта такія паняцці, як (ар.) halal = “дазволены, дазволенае” і (ар.) haram = “забаронены, забароненае”, якія ў тэксце тэфсіра класіфікуюць дзеянні як дазволеныя ці забароненыя ў духу Карана і рэлігійнага закону.
3 іншага боку, рэгулярна ўжываюцца ў сваёй арабскай форме назвы частак Карана і іншых святых пісанняў. Так, у тэксце тэфсіра вельмі часта з’яўляюцца такія абазначэнні, як (ар.) ауа = верш Карана, (apffurqan = Каран, (ар.) ingil = Евангелле, (ар.) qur’an = Каран, (ар.) sura = сура Карана, (ар.) tawra = Тора, (ар.) zabiir = псалмы.
Акрамя таго, вельмі часта ўжываюцца арабізмы (ар.)fard = рэлігійны абавязак, (ар.) kafir = няверны, нявернік, (ар.) Saytan = д’ябал, (ар.) zaka = абавязковая міласціна, (ар.) zalim = злачынец.
Таксама ў тэксце тэфсіра паўтараюцца цалкам арабскія сінтагмы і фразы. Напрыклад, у якасці экзегетычнага дадатку альбо парафраза асобных слоў звычайна сустракаецца формула всравызнання (ар.) la ilaha Hid Hah = “Няма Бога акрамя Алага”, каб падкрэсліць строга монатэістычнае тлумачэнне асобных месцаў у тэксце.
Побач з гэтым як тлумачэнне да слова (ар.) kitab = “кніга, Каран” часта называецца “Патаемная скрыжаль”, (ар.) al-lawh al-mahfUz, якая знаходзіцца на небе і на якой, паводлс мусульманскіх уяўленняў, напісаны спрадвечны Каран, толькі копіяй якога з’яўляецца зямны Каран4.
3.1.1. Арабізм “gazi” (змагар за веру)
Частае ўжыванне арабскага назоўніка gazi (змагар за веру) у тэксце тэфсіра кідаецца ў вочы, і ёсць сэнс затрымацца на ім больш дэталёва, бо ён выяўляе ў тэксце тэфсіра спецыфічны рэфлекс асманскай культуры.
Тэрмінам gazf ў арабаў першапачаткова абазначаўся ўдзельнік ваеннага паходу ці набегу (ар. gazw альбо gazwd).
Паняцце gazwa выкарыстоўвалася спецыяльна ў дачыненні да ваенных паходаў альбо набегаў супраць нявернікаў, якія ўзначальваў прарок. Тым самым паняцце gazi атрымала ў далейшым развіцці рэлігійнае вымярэнне. Пазней gdzl-ыўт ісламскі баец, які ў якасці воіна за веру выступаў за выгнанне нявернікаў і за пашырэнне ісламу.
4 Гл. таксама »> 7.2. Літоўская метрыка.
5 Слова gazi гэта форма актыўнага дзеепрыметніка ад арабскага дзеяслова gaza = рабіць ваенны паход, набег альбо напад; нападаць, урывацца, захопліваць.
Пад уплывам gazt-традыцыі ва Усходняй Анатоліі сярод цюркаў, якія прыйшлі з Цэнтральнай Азіі, узніклі ісламскія княствы, што ўспрымаліся як авангард у барацьбе супраць Візантыі (gaziyan-i Rum). Адно з гэтых княстваў знаходзілася пад кіраўніцтвам Асмана, заснавальніка Асманскай дынастыі і Асманскай імперыі6. Таму з ранейшых часоў тытул gazi быў ганаровым тытулам асманскіх султанаў, а пазней ён знайшоў шырокае распаўсюджанне ў асманскай культурнай традыцыі.
У далейшым у Асманскай імперыі існавалі ваенныя ордэны, якія шанавалі і падтрымлівалі ідэалы барацьбы за веру. У такіх gazf-ордэнах ваеннае рамяство было звязана з рэлігійным запалам і містычнымі плынямі7.
Пасля падзення Візантыі (1453) традыцыя gazi хутка страчвала практычнае значэнне, хаця, авеяная легендамі, яна працягвала сваё існаванне як міф
6 Наконт ролі Асмана (‘Utman gazi, 1288-1326) на пачатку Асманскай імперыі гл.: Grunebaum (Hrsg.) (1984), р. 26-27: “Асман быў камандуючым не арміі, а толькі злучэння цюркскіх качавых плямёнаў, што ў якасці gdzi-воінаў вялі барацьбу за веру супраць няверных суседніх народаў і прызнавалі кіраўніцтва Асмана толькі ў гэтай барацьбе. Астатнія задачы, кіраўніцкія і адміністрацыйныя, выконваліся, як і раней, плямёнамі і родавымі кланамі адпаведна іх уласным традыцыям і звычаям. Толькі за сваё незвычайнае ўменне весці вайну і дасягнутыя праз гэта ваенныя поспехі ў барацьбе супраць візантыйцаў Асман вылучыўся сярод іншых туркменскіх gazi-npaвадыроў, што, нарэшце, схіліла яго сельджукскіх правіцеляў фармальна прызнаць яго як бея, г.зн. як адзінага правадыра, які мог цалкам выконваць функцыі кіравання на пэўнай тэрыторыі, у выпадку з Асманам у паўночна-заходняй вобласці візантыйскай Анатоліі. Першыя поспехі Асмана і іх прызнанне сельджукамі зрабілі для яго магчымым распачаць той працэс. у ходзе якога яго вобласць праўлення стала княствам (beylik) у вузкім сэнсе слова. Гэтыя падзеі абгрунтавалі заклік асманаў стаць самымі небяспечнымі праціўнікамі нявернікаў, заклік, якім яны пачалі карыстацца далёка за межамі Анатоліі ва ўсім ісламскім свеце і які стварыў аснову іх далейшых поспехаў, таму што ён паставіў сабе на службу тысячы качэўнікаў, рамеснікаў і іншых”.
7 Наконт гэтага гл. артыкул GHAZI ў EI-2: «The ghazis, who had at first consisted of a popular movement in which were mingled adventurers and dissidents, were grouped into a corporation which possessed the attributes of a Muslim chivalry and was organized like a religious fraternity, with a ceremony of investiture conferring the title of ghazi, the granting of arms and of ritual emblems, and which was joined henceforth by princes and rulers. [...] The 14* century sources and the first Ottoman chroniclers have left in their writings testimony to what the ghazi spirit was which animated these warlike principalities. ‘Put on the white cap for the ghazal ’ exclaims the historian ‘ Ashikpashazade [...] while Eflaki [...] tells us that the use of this white cap, the characteristic head-gear of the ghazis. was introduced in the frontier regions in the 7th/! 3th century by Mehmed Beg of the Ud[. This same Eflaki describes the ceremony of initiation of the ‘sultan of the ghazis' Mehmed Aydinoghli, by the Mawlawi shaykh of Konya, Amir ‘Arif: ‘Mehmed Beg, taking the club from Celebi, placed it on his head and said: ‘I shall beat down my passions with this club, and with it I shall strike dead the enemies of the faith. “[...] The poet Ahmedi gives the following definition of the ghazi: ‘A ghazi is the instrument of the religion of God, a servant of God who cleans the earth from the defilement of polytheism; a ghazi is the sword of God, he is the protector and the refuge of the Believers; if he becomes a martyr while following the paths of God, do not think him dead, he lives with God as one of the blessed, he has Eternal life”».
у асманскай культуры8. Асманы заўсёды ганарыліся сваёй праслаўленай традыцыяй: ваяваць у якасці gdziyan-i Riim змагароў за іслам на перадавой супраць Візантыі і, нарэшце, яе перамагчы.
На гэтым фоне належыць тлумачыць і разумець ужываннс ў тэксце тэфсіра арабізмаў gazi > (польск. / бел.) gazef (змагар за веру) і вытворнага ад яго gazejstwo (рэлігійная барацьба на службе ісламу). Пры гэтым назоўнік gazej сустракаецца адносна рэдка ў параўнанні з нашмат больш частым абстрактным назоўнікам gazejstwo.
Q(9:l 11) {inna llaha stara mina 1-mu’minina anfusa-hum wa-amwala-hum bi-anna la-humu l-gannata yuqatiluna fi sabili llahi fa-yaqtuluna wa-yuqtaluna wa‘dan ‘alay-hi haqqan fi t-tawrati wa-l-ingili wa-l-qur’ani [...]}10
pewne pan bog кйріі sobe werdncich musulman i dilS jich i skarbi jich a td zato dal jim tim raj cd se bijq s-k'afiramiu na drodze bdiiej i zabijali k'afirow i biwajq gaziiami i biwajq sami zabitimi Sehidami'2 naterminowal i dbecal jim [raj] pan bog prawdziwe w t'ewrit'u'3 i w ingUu'9 i tei w korane (157bl).
Літаральны пераклад: Пэўна, Пан Бог купіў сабе вернікаў-мусульман і душы іх і скарбы іх. А тое, за што Ён даў ім тым раіі што яны б ’юцца з нявернікамі на дарозе Божай, і забівалі яны нявернікаў, і бываюць газіямі, і бываюць самі забітымі пакутнікамі. Наканаваў і абяцаў ім Пан Бог [рай] праўдзіва ў Торы і ў Евангеллі, а таксама ў Каране.
Абстрактны назоўнік gazejstwo (барацьба за веру, вайна за веру), як правіла, стаіць у тэксце тэфсіра ў форме дадатку да фразы, якая ў Каране, як у вышэйзгаданым прыкладзе Q(9:111), заўсёды паўтараецца: {qatilu fi sabili llahi} альбо [ gahidu fi sabili llahi} = “Змагайцеся на шляху Алага!”, г.зн. змагайцеся за справу Алага, за ісламскую рэлігію! Тыповас месца знаходзіцца ў вершы Q(49:16): Q(49:16) {innama l-mu'minuna lladina amanu bi-llahi wa-rasuli-hi tumma lam yartabii wa-gahadu bi-amwali-him wa-anfusi-him fi sabili llahi ula’ika humu s-sadiquna}15
8 У XVI ct., y найвышэйшым пункце асманскай магутнасці, султан Сулейман Пышны (Suleyman Qaniini 1512-1566) без асаблівага поспеху спрабаваў адрадзіць яшчэ раз традыцыю gazi.
9 Пра пераход канчатка ар./цюр. і> польск./бел. -ej параўн.: Akiner (1978), р. 233.
10 Q(9: 111): “Сапраўды, Алаг купіў у вернікаў іх душы і маёмасці іх за тое, што ім рай. Яны змагаюцца на шляху Алага і забіваюць, і бываюць забітымі згодна абяцанню пра гэта ў Торы і Евангеллі і Каране. Хто больш верны ў сваім абяцанні, чым Алаг? Дык радуйцеся свайму гандлю, якім вы гандлявалі з Ім, гэта вялікі поспех”.
11 Ар. kafir = нявернік.
12 Ар. Sahld = пакутнік.
13 Ар. tawra = Тора.
14 Ар. ingil = Евангелле.
15 Q(49:16): “Сапраўды, тыя вернікі, якія ўверавалі ў Алага і пасланніка Яго, потым не сумняваліся і змагаліся сваімі маёмасцямі і сваімі душамі на шляху Алага. Яны шчырыя”.
pewne prawdziwe musulmane sq te ktdre wwerili w jednosc pana boga i w proroke jego a potim ne-wontpili ni-w dim i starali-se welk'im staranem i skarbami swimi i dUSami swojimi na drodze bodiei na gezejstwa takowe naceje oni sq prawdziwimi (424b2).
Літаральны пераклад: Пэўна, сапраўднымі мусульманамі з ’яўляюцца тыя, якія ўверавалі ў адзінства Пана Бога і ў прарока Яго, а потым не сумняваліся ніў чым і стараліся вялікім стараннем, і скарбамі сваімі, і душамі сваімі на дарозе Божай, у вайне за веру. Такія нацыі, яны сапраўдныя.
Месца ў тэксце {fi sabili llahi} = “на шляху Алага” ў вышэйзгаданым прыкладзе тыповым чынам перадаецца спачатку літаральна праз польск. na drodze bozej і следам за гэтым яшчэ дадаткова тлумачыцца праз неалагізм gazejstwo, што накладае на гэтае месца ў тэксце спецыфічны асманскі адбітак.
3.2. Цюркізмы
Цюркізмы, якія рэгулярна сустракаюцца ў тэксце тэфсіра, гэта перш за ўсё абазначэнні малітваў і часоў малітвы: