• Часопісы
  • Альфуркан татарскі Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага Паўль Сутэр

    Альфуркан татарскі

    Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
    Паўль Сутэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 530с.
    Мінск 2009
    190.87 МБ
    У вышэйпрыведзеным тэксце ў падрадковым перакладзе ўжываецца ў якасці экзсгетычнага каментару арабскі terminus technicus mansiih (той, які касуецца), якім папярэдні тэкст пазначаецца як скасаваны. 3 падрадковага перакладу складваецца ўражанне, што тэкст верша Q(4:17), які ідзе непасрэдна потым, з’яўляецца тэкстам, які касуе (nasih), што пацвярджаецца тэкстам тэфсіра, у якім праз паўтарэнне слова “пярэлюб” ствараецца тэкстуальная кагерэнтнасць з папярэднім вершам.
    У арабскім жа тэксце маецца на ўвазе нешта іншае. Абодва вершы Q(4:16) і Q(4:17) стаяць паралельна і адзін раз гавораць пра жанчыну, якая займаецца распустай, і адзін раз пра мужчыну, які робіць падобнае. Паколькі верш Q(4:17) арабскага тэксту ў адрозненне ад папярэдняга верша Q(4:16) змяшчае толькі формы мужчынскага роду, то верш Q(4:17) належыць аднссці да распусты паміж мужчынамі і тым самым тлумачыць як паралель, а не як працяг верша Q(4:16)14.
    На погляд мусульманскіх каментатараў, верш Q(4:16) касуецца не праз верш Q(4:17), а праз всрш Q(24:2). У тэксце тэфсіра на аркушы (279а4) мы знаходзім гэтае месца:
    Q(24:2) {az-zaniyatu wa-z-zani fa-glidu kulla wahidin min-huma mi’atu (!= mi'ata) galdatin wa-la ta’hudu-kum bi-hima ra’fatun fi dini llahi in kuntum tu’minuna bi-llahi wa-l-yawmi 1-ahiri wa-l-yashad ‘adaba-huma ta’ifatun mina l-mu’minlna}15
    cudzdldinica newasta i cudzoloinik meni^izna pretd bijce bnich koidego z nich obojich s-tich bbojich po stii k'ijow i nech was ne-bere na tich obojich iiialene
    14 Табары прыводзіць тры агульнапрынятыя ў каментатараў тлумачэнні: 1) Гаворка ідзе пра распусту паміж жанатым мужчынам і замужняй жанчынай. 2) Верш мае на ўвазе нежанатага маладога мужчыну і незамужнюю маладую жанчыну. 3) Падразумяваецца распуста паміж двума мужчынамі. Апопіняе тлумачэнне самае распаўсюджанае сярод каментатараў. (Пераклад на нямецкую мову Парэта таксама паўтарае трэцяе тлумачэнне.)
    15 Q(24:2): “Пералюбніка і пералюбніцу лупцуйце, і кожнаму з іх сто ўдараў. I няхай не ахопіць вас спачуванне да іх у рэлігіі Алага, калі вы верыце ў Алага і апошні дзень. I няхай прысутнічае пры іх пакаранні грамада вернікаў”.
    w prikezanu boiiim jesli jestesce wi weroncimi panu bogil i w dzen ostatnij straSnijpretd zbirajce-se na pokarana jich grdmada Iddzej z-musulman weroncich (279a4).
    Літаральны пераклад: Пералюбніца-жанчына i пералюбнік-мужчына таму біце гэтых, кожнага з іх абодвух, з тых абодвух, па сто кіёў, і няхай вас не бярэ на тых абодвух жаль у загадзе Божым, калі вы верыце ў Пана Бога і ў апошні страшны дзень. Таму збірайцеся на пакаранне іх грамадой людзей з вернікаў-мусульман.
    Верш Q(24:2) яшчэ дадаткова каментуецца ў глосе:
    k'edi mlodzenec і pannd zhldndzq tedi posaSic і wipendzic z-masta abo ze-wsi d jesli Sonatij iz-meniatq pasatic a potim na krizowej drodze йкарас i kamenmi zabic (294a4).
    Літаральны пераклад: Калі малады чалавек і панна саграшаць, тады схапіць і выгнаць з горада або з вёскі. А калі жанаты з замужняй схапіць, а потым на крыжовай дарозе закапаць і каменьмі забіць.
    У тэксце тэфсіра наогул адсутнічаюць указанні на іншыя вершы Карана з дапамогай тэхнічнай сістэмы спасылак. Такім чынам, у дадзенай глосе таксама няма ніякіх спасылак на вершы Q(4:16) і Q(4:17).
    2.1.5.	Боства “Дагон”
    У якасці прыкладу экзсгетычнай інфармацыі, якая адсутнічае ў ат-Табары, можа паслужыць верш Q(39:18), у якім каранічны ідал Тагут ідэнтыфікуецца з паганскім боствам Дагонам'.
    Q(39:18) {wa-lladina gtanabu t-taguta an ya‘budu-ha wa-anabu ila llahi la-humu 1-busra fa-bassir ‘ibadl}16
    a ci ktore wisteregali-se dagonow abi-se jim ne-klanali nawrocili-se do bdga pana dla nich jest swjastowane pretd swjdstuj slug mojich (376b6).
    Літаральны пераклад: A тыя, якія сцерагліся дагонаў, абы ім не кланяцца, звярнуліся да Бога Пана, для іх ёсць дабравешчанне, таму апавясці слуг маіх.
    Атаясамліванне каранічнага ідала Тагута са старажытным усходнім боствам Дагонам стала сустракаецца ў тэксце тэфсіра. Такая ідэнтыфікацыя Тагута выходзіць за рамкі звычайных інтэрпрэтацый. У сваім тлумачэнні ат-Табары атаясамлівае Тагута ў залежнасці ад кантэксту з сатаной (ар. Saytan) альбо прадракальнікам і паганскім жрацом (ар. kahin, мн. л. kuhhany.
    16 Q(39:18): “А тыя, якія пазбягаюць Тагута, каб не пакланяцца яму, і якія раскаяліся перад Алагам ім радасная вестка, абрадуй рабоў Маіх”.
    17 Гл. у Табары каментар да Q(2:256).
    Дагон засведчаны ў якасці галоўнага боства вавіланян і асірыйцаў у вобласці сярэдняга Еўфрата (з галоўным культавым цэнтрам Тэрка ў Мары) з 2500 г. да н.э. Аднак гэты культ быў распаўсюджаны па ўсёй Пярэдняй Азіі да ўзбярэжжа Міжземнага мора (Палестына, Угарыт). Дагоп часта паказваецца як боства ў абліччы рыбы з чалавечым тварам, а таксама рукамі і нагамі. У якасці сімвала боства часта з’яўляецца таксама колас18. Застаецца няясным, з якой крыніцы пачарпнуў сваю інтэрпрэтацыю перакладчык “літоўскага” тэфсіра.
    2.2.	Экзегетычная парафраза
    Часта арабскі тэкст у тэфсіры перакладаецца не даслоўна, а пераказвасцца. Пры гэтым тэкст набывае дадатковую экзегетычную інфармацыю. Тэалагічныя канцэпты, якія раскрываюцца ў такога кшталту экзегетычных парафразах, можна знайсці ў мусульманскіх каментатараў Карана.
    2.2.1.	Паняцці “tanzih” і “tawhld”
    Тыповы прыклад экзегетычнай парафразы каранічнага тэксту знаходзіцца ў вершы Q(7:207):
    Q(7:207) {inna lladina ‘inda rabbi-ka la yastakbiruna ‘an ‘ibadati-hi wa-yusabbihuna-hQ wa-la-hu yasguduna}19
    pewne ci ktore pri bdgil twemu anjbldwe ne-wiliidn-se i ne-zbranajon-se dd pdsliig jego i chwaldn-gd i odikdaidn-gd dd balwanow dd spolendnikow i jemu twarem nizko klanajon-se (136b7).
    Літаралыіы пераклад: Пэўна, тыя, якія пры Богу тваім анёлы нсзлічоныя і яны не адмаўляюцца ад паслуг Яму, і ўсхваляюць Яго, і ачышчаюць Яго ад ідалаў, ад супольнікаў, і Яму тварам нізка кланяюцца.
    Арабскі дзеяслоў sabbaha = “усхваляць, праслаўляць” у тэксце тэфсіра перадаецца ў выглядзе парафразы. Замест аднаго польскага дзеяслова ў тэфсіры ўжываюцца два дзеясловы. Першы дзеяслоў chwalic (хваліць) дае літаральны пераклад арабскага дзеяслова, а з другім дзеясловам oczyszczac (ачышчаць) у тэкст уносіцца дадатковае значэнне.
    Дадаткова прыведзены экзегетычны канцэпт “ачышчэнне” можа быць знойдзены непасрэдна ў арабскіх каментатараў Карана. У “Тафсіры аль-Джаляляйн” верш Q(7:207), напрыклад, каментуецца наступным чынам:
    18 Наконт Дагона (альбо Дагана) гл.: Reallexikon der Assyrologie (1938); Die Religion in Geschichte und Gegenwart. Handworterbuch fur Theologie und Religionswissenschaft (1958). (Гл. таксама: Мнфологнческнй словарь (М., 1992), с. 169; слоўнікавы артыкул “Дагон” заўв. перакл.)-
    19 Q(7;207): “Сапраўды, тыя, хто пры Госпадзе тваім, не ўзвялічваюцца над служэннем Яму, а ўсхваляюць Яго і Яму пакланяюцца”.
    “{Сапраўды, тыя, якія пры Госпадзе тваім,} гэта значыць: анёлы {не ўзвялічваюцца} не ганарацца {над служэннем Яму, а усхваляюць Яго} яны ачышчаюць Яго ад таго, што не вартае Яго {і Яму пакланяюцца} гэта значыць: яны пераконваюць Ягоў пакорнасці і падпарадкаванні; і будзьце як яны!”20
    Каранічная форма дзеяслова yusabbihiina (яны ўсхваляюць) парафразуецца ў “Тафсіры аль-Джаляляйн” праз дзеяслоў nazzaha = “ачышчаць”. 3 гэтым дзеясловам звязана ісламскае тэалагічнае паняцце tanzih1' = “аддаленасць Бога ад нябоскіх, чалавечых атрыбутаў”. Паняцце tanzih змяшчае “трыманне ў чысціні” Бога ў сэнсе ісламскага tawhid12, вучэння пра абсалютнае адзінства і надзвычайнасць Алага, побач з якім не існуюць іншыя багі: Id ilaha ilia Halt (Няма Бога акрамя Алага).
    Абодва паняцці tanzih і tawhid ствараюць, такім чынам, тэалагічны падмурак для парафрастычнага тэксту “літоўскага” тэфсіра: chwaliq go і oczyszczajq go od balwanow od spol^cznikow (яны хваляць яго i ачышчаюць ад ідалаў і супольнікаў)23.
    2.3.	Пераклад “слова за словам”
    Тэкст тэфсіра ўяўляе сабою падрадковы пераклад арабскага тэксту Карана. Зразумела, што пры гэтым арабскі арыгінал аказвае істотны ўплыў на форму і структуру тэксту перакладу.
    Значныя фрагменты арабскага тэксту Карана з’яўляюцца паэтычна структураваным тэкстам з падзелам на всршы, канцоўкі якіх часта адзначаныя рыфмамі. Гэты падзел на вершы з канцавымі рыфмамі не можа быць перададзены ў перакладзе. Канцоўкі вершаў у тэксцс тэфсіра таксама часта ігнаруюцца, бо пераклад зроблены сінтагмамі або сказамі, якія парушаюць верш.
    Рэкурэнцыя асобных фраз і фрагментаў тэксту вельмі выразная асаблівасць тэксту Карана. Такія паўторы выконваюць у арабскім тэксце структурную функцыю і абмяжоўваюць асобныя значныя часткі тэксту. Так у некаторых месцах праявілася тыповая для рэлігійнага тэксту шаблоннасць, якая адначасова з’яўляецца асаблівасцю вуснай паэзіі і мастацтва дэкламавання.
    20 Гл. Tafsir аі-баіаіауп да Q(7:207): {inna lladina ‘inda rabbi-ka} ay: al-mala’ikatu {la yastakbiruna} yatakabbarOna {‘an ‘ibadati-hi wa-yusabbihuna-hu} yunazzihuna-hii ‘amma la yaliqu Ы-hi {wa-ia-hu yasguduna} ay: yahussuna-hu bi-l-hudU'i wa-l-‘ibadati fa-кйпй mitla-hum”.
    21 Фармальна слова tanzih адпавядае аддзеяслоўнаму назоўніку II пароды (марфемны тып: fa“ala, tafil) кораня nzh, які мае асноўнае значэнне “быць чыстым, свабодным альбо далёкім”.
    22 Слова tawhid з’яўляецца аддзеяслоўным назоўнікам ад II пароды (марфемны зьт: fa“ala, tafil) кораня whd, які мае асноўнае значэнне “быць адным, адзіным, непараўнальным”. II парода ад гэтага кораня гучыць wahhada і абазначае “аб’ядноўваць; злучаць; лічыць Бога адзіным; быць монатэістам”.
    23 Супольнікаў Бога ў тэфсіры звычайна абазначаюць словамі balwan (ідал), spol^cznik (супольнік), siabr (сябар, кампаньён).
    2.3.1.	Пераклад рыфмаванай фразы
    У тэксце Карана сустракаюцца паўторы тыповых рыфмаваных фраз, якімі заканчваюцца асобныя вершы і адзначаюць вершаваны канчатак. Канкрэтны прыклад рыфмаванай фразы і параўнанне яе перакладу ў розных месцах тэксту тэфсіра дазваляе нам пазнаёміцца з метадам працы перакладчыка. Рыфмаваная фраза {wa-mimma razaqna-hum yunfiquna} (і з таго, што Мы ім падаравалі на пражыццё, яны ахвяруюць) шэсць разоў сустракаецца ў Каране:
    Q(2:3) (6аЗ) і s-tego co smi im rizkuu nadali mne ofarujq