Альфуркан татарскі
Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
Паўль Сутэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 530с.
Мінск 2009
Другасная назалізацыя мае месца ў нсалагізме *oswigc / *oswi$cie (oswieceпіе = асвячэнне): za koddim oswencem bliskawici chodzq w tej swjdtlosci (7a7), дзе насавы 1^1 этымалагічна неабгрунтаваны.
10.6. Перагаласоўка
Перагаласоўка з’яўляецца прыкметнай гукавой асаблівасцю, якая адрознівае польскую мову ад усходнеславянскіх моў. Нараннім этапе развіцця (ІХ-Х стст.) у польскай мове адбываюцца два працэсы перагаласоўкі, якія ахопліваюць галосныя /ё, е, %/ і складаўтваральныя /г’, /7 у пазіцыі перад цвёрдымі апікальнымі It, d, s, z, n, r, U. Пры гэтым галосны ІёІ падлягае змене ёТ > 'аТ, якая называецца ляхіцкай перагаласоўкай (przeglos lechicki). Галосны ІеІ ў пазіцыі
75 Гл. Kurzowa (1993), р. 79. Параўн. таксама Lapicz (1986), р. 122.
76 Прыведзеныя прыклады ілюструюць ваганні ў кіраванні (творны альбо родны склон) прыназоўніка miedzy.
77 Гл. Kurzowa (1993), р. 58.
78 Ap. ‘Isa Ibn Maryam = Ісус, сын Марыі.
79 Гл. Kurzowa (1993), р. 79.
7. Альфуркан
перад цвёрдым апікальным падлягае змене еТ> 'оТ, вядомай як польская перагаласоўка (przeglos polskif0.
Вынікам гэтага працэсу перагаласоўкі было ўзнікненне чаргаванняў галосных 'е : 'а і 'е : 'о ў розных словаформах унутры парадыгмаў, а таксама ў дэрыватах унутры груп аднакаранёвых слоў. На ўсходнеславянскім, беларускім субстраце ў межах гэтага чаргавання адбываюцца парушэнні і змяшэнні, якія грунтуюцца на гіперкарэктнасці альбо выраўноўванні па аналогіі, а таксама інтэрферэнцыі з беларускімі формамі.
У рукапісе тэфсіра L выяўляюцца чаргаванні са сферы ляхіцкай і польскай перагаласоўкі ў адпаведнасці з фанетычнымі законамі. 3 матэрыялу тэксту тэфсіра можна зрабіць выснову, што адхіленні, якія сустракаюцца ў сферы ляхіцкай і польскай перагаласоўкі, наўрад ці анамальна перавышаюць памеры, вядомыя са стараі сярэдняпольскай моў, а таксама з цяперашніх польскіх дыялектаў. У цэлым выключэнні і адхіленні адступаюць на задні план.
10.6.1. Ляхіцкая перагаласоўка
Ляхіцкая перагаласоўка ў тэфсіры L праяўляецца рэгулярна: ofarowac (28а5), powada (38bl), swadectwa (2Та2), wadomij (18b2), jadl menso brata jego z-cala martwego (242a3), preto rozeslal fera'Hn^ pd mastach agibsk'ich wojska (296a5), preto berce t'ejemmumK paskjem distim abo potrice pd twari waiej i pd renkach waSich tim paskjem (83b5). ale tilko oceniil pan bog wijazd jich (150a2).
У арабскім пісьме пры графічнай фіксацыі ляхіцкай перагаласоўкі ў пазіцыі пасля палатальных білабіяльных фарміруецца характэрнае пісьмаўжыванне, якое звязана з асінхроннай артыкуляцыяй палатальных білабіяльных. Пасля графемы для білабіяльнага асінхронна артыкуляваная палатальнасць абазначаецца праз ya = j, і галосны /а/ запісваецца непасрэдна над графемай уа праз alif diacriticum = a <-ja->, што з’яўляецца scriptio defectiva галоснага83. Часцей за ўсё такія спосабы напісання ўжываюцца пры білабіяльных Ifl і /wT. ofjarowac (37bl), swjddectwa (19b6), wjadomij (39a5), k'edi ogarnela nad nimi noc obadil gwjazda ijowiSaM rekl oto to bog moj (106bl), chelalemis warn tei cnotliwe z-muselmanek i s-tich cnotliwich newjast ktorim dane ksenge t'ewrit' ingil zebur^6 pred wami (83b6), wiprowadzami s-tegd k'wjat wiwodzimi z nego zarno (109al).
80 Наконт перагаласоўкі гл. Strutyriski (1993), p. 41-46; Klemensiewicz (1965), p. 76-83; Kuraszkiewicz (1981), p. 55-58.
81 Ap.fiPawn = фараон.
82 Ap. tayammum = рытуальнае абмыванне.
83 Гл. »> 9.3.3. Выражэнне палатальнасці; гл. »> 11.6. Асінхронная артыкуляцыя пры палаталізаваных білабіяльных.
84 Польск. Jowisz = Юпітэр.
85 Ap. halal = дазволены, дазволенае.
86 Ap. tawra = Тора; ap. ingil = Евангелле; ap. zabUr = Псалмы.
У лексемах з этымалагічным складаўтваральным Ir'l і са зменай Ir'l > Гег! > /аг/ (з зацвярдзеннем папярэдняга зычнага) таксама выразна праяўляецца перагаласоўка: martwe (8а7), martwe gd (12а8), martwich (35b4), twardij (13Ь7) (26а6), twardzejSa (12bl), (arnejSij (25a2). У назоўніку ziarno (зерне) захоўваецца палатальнасць папярэдняга зычнага Iz'l, які ў арабскім пісьме ўсюды запісваецца мяккай графемай zay = z як палатальны: w kaidim klose sto zarn (35b8).
Побач з гэтым мы звычайна знаходзім вядомыя выключэнні, якія і сёння сустракаюцца ў літаратурнай мове без псрагаласоўкі: za сепе malq (9ЬЗ), nektore mowili trech bild Hwartij pesek jich a driige mowili penc bild a Sostij pesek ich (232Ы), bd bn jest swentij powaznij mbndrij cesar (447b2), kresla s-parenbami (403al).
Ясна выяўляюцца тыповыя чаргаванні ў розных формах парадыгмы, напр., у назоўніку swiat (свет): ten swat dotasnif1 a tamten wedistij (29a2), na doiiwotnim swece (27a2). У адпаведнасці з гукавымі законамі рэгулярна выяўляюцца чаргаванні таксама ў дзеяслоўных формах: bendze wedzal ie pewne jui se rdzlondi z-calem (476a6), jesli-bisce to wedzeli (24bl). Аднак часам пранікаюць формы з адхіленнем, без перагаласоўкі: wedzel pan bdg (24Ь7). Тут таксама можа мець месца scriptio defectiva ненаціскнога галоснага ІаІ толькі праз fatha = е88.
Назоўнікі wiara (вера) і ofiara (ахвяра) таксама рэгулярна сустракаюцца з ляхіцкай перагаласоўкай: trimajce wara bbiq dija wjara lepSa ma bic od boiij wari (19b2), te ktdre werq tv jedinego boga i ne-pdmeSali wjari swojej z warq newernich pogan (107a2), ‘ak'if4 jest' ofara s-postem k'ilka dnej (25a2). Толькі зусім рэдка сюды пранікаюць формы з адхіленнямі, без перагаласоўкі: abi btrimali zwirchnosc і spretali-se s-klamliwq werq abi-zgasili na tim swece prawdziwej wari (382Ь7).
У абодвух назоўніках, wiara i ofiara, i іншых назоўніках жаночага роду на -га давальны і месны склоны адзіночнага ліку з канчаткам -і (-у), які паходзіць з мяккіх асноў, знаходзяцца пад беларускім уплывам: iebi odwrocili was pd prijencu ітапй waiego кй wari k'afirsk'ij" (16bl), jak'e to zle prikezane w tej wari waiej (14b6), na tak'ej swojej ofari (36a7). Беларускі ўплыў робіцца відавочным пры параўнанні з фанетычна заканамернымі польскімі формамі wierze і ofierze без перагаласоўкі. Формы wiary і ofiary паказваюць ляхіцкую перагаласоўку і пры гэтым выразна дэманструюць тыповае для беларускай мовы зацвярдзенне Ir'l > Irl9'.
87 Бел. дачасны : польск. doczesny.
88 Гл. »> 10.9.5. Scriptio defectiva ІаІ праз fatha = е.
89 Ap. ‘akif= стан рытуальнай чысціні.
90 Ap. kafir = нявернік.
91 Гл. »> 11.4. Фанемы Irl, Irl і /z, si (< Irl); гл. »> 12.3.3. Давальны склон адзіночнага ліку жаночага роду; гл. »> 12.3.6. Месны склон адзіночнага ліку жаночага роду.
Як правіла, размеркаванне правільных формаў з перагаласоўкай альбо без яе ў розных дэрыватах унутры груп аднакаранёвых слоў выразна праяўляецца: pewne pan bdg twardegb kerane i menk'i (82b2), priredene ktore Utwerdzil z-wami w dUSach wadich (83b8), chcelibi-se wrocic w nedowarstwo poneslibi ten zamutek i newernosc (340a7). У назоўніку niewiernosc (нявернасць) Ir'l падчас ляхіцкай перагаласоўкі (IX-X стст.) быў яшчэ мяккі, і з-за гэтага не адбылося змены І’еІ > /'а/. У наступным прыкладзе перад функцыянальна мяккім Ш у дзеяслоўнай форме wydzielac (вылучаць) перагаласоўка не адбывалася. Перад цвёрдым /I/ у назоўніку wydzial (аддзел), утвораным ад таго самага кораня, наадварот, мае месца перагаласоўка: і widzelace jim widzali s-tegb co [z] poiitkow warn nadali (212al).
Спосаб напісання дзеяслова strzelac (страляць) y наступным прыкладзе можна разглядаць як гіперкарэктны. Магчыма, ён узнік пад уплывам назоўнікаў strzal, strzala (стрэл, страла); ci ktore stralaja sidwami na cndtliwe zoni bez iadnich dowodow (281a6). Часам спосаб напісання alif + fatha = a з’яўляецца i вынікам беларускага акання.
Наступныя прыклады знаходзяцца пад моцным бсларускім уплывам. Параўн. бел. удараць / ударыць з польск. uderzac / uderzyc'. reklismi udar laskq twojq w kamen (Hal), udarce (12a8), udari-se (Наб). Прыклады зноў паказваюць на беларускае зацвярдзенне /г'/ > /г/.
У назоўніку rozdzial (раздзел) адзначаюцца змяшэнні правільных формаў і формаў з адхіленнем, якія маглі б знаходзіцца пад беларускім уплывам, параўн./ллздзел, аддзел. Правільныя формы звычайнамаюць перагаласоўку: jedin z nich ditac bendze warn rozdzali koranne (454a2). Але часта побач з гэтым знаходзяцца адхіленні: ajjak'e jest zle pdddbenstwo tich lUdzej ktore klamstwo meli na rozdzeli botta koranne (454a5), bo on jest ktorij zeslal warn ksenge koran djet'am'P1 rdzdzelami (110b2).
У назоўніку biada (бяда), з аднаго боку, таксама праяўляецца форма, якая адпавядае гукавым законам: alb5 tei rede dasu bbadiwSi kerana i93 bjada moja k'edi bim zapewne poSed na swjdt powtore pretd mogbim bid dobrotliwij (380b5). 3 іншага боку, y функцыі выклічніка з’яўляецца форма без перагаласоўкі: гекіа sara" і bjeda di-mam ja rodzic a ja-m jest neduda baba lat mam 99 (177al), mbwili i beda ne-wedzelismi ie pan bdg sila daje (318b6), reknq newernici i beda naSa (480b6). Формы ўжываюцца без звычайнай для сучаснай польскай мовы семантычнай дыферэнцыяцыі: назоўнік bieda (бяда, гора) у процілегласць выклічніку biada (бяда! гора!).
92 Ар. ауа = знак, цуд, верш Карана.
93 Тут і ў наступных прыкладах і з’яўляецца клічнай часціцай, а не злучнікам; гл. »> 12.1.7. Клічны склон адзіночнага ліку мужчынскага роду.
94 Ap. Sara = Capa (імя ўласнае).
Далей сабрана некалькі тыповых прыкладаў адхіленняў ад ляхіцкай перагаласоўкі, якія часта сустракаюцца ў тэксце тэфсіра: chcel (7а7) (34Ы), mendwane go (38а8), menowice (15al), mestem (18а6), nedowerk'em (11Ь8), newesta (23Ь7) (23b7), neweste (31b5), newjest' (32b3), newjedomij (37а8), oswedti-se (24Ь2), pesk'em (Збаб), premene (11Ь6), swedkami (1ЗЬЗ), wedomij (29b6), wjedomij (19Ь2), wedzel (24b7), wenem (30а8), di pricisnelismi obiwatelow tich mjdst napascami i bedami (125b8), zwestiijdnc (15a4), jUi to bild dd nas pred tasem wedome cd smi jemii teraz Hindi (261b3), Utworilismi sinow adamsk'ich z mensk'ej idndzi zlonidnej [i-] ibndzq belaglowskq (476b6).
У стараi сярэдняпольскай мовах можна было назіраць адхіленні ад ляхіцкай перагаласоўкі, асабліва пасля лабіяльных: niewiesta, kwiet, wieno, piestun95. У прыкладах, прыведзеных вышэй, вылучаюцца пазіцыі пасля лабіяльных зычных: /т', w', Ь', р’/. 3 іншага боку, характэрным з’яўляецца існаванне адной і той жа лексемы то з ляхіцкай перагаласоўкай, то без яе: pewne mi swestujem cebe sinem ime jemii jechja96 (241 al), a to Hibis swjastdwal tim bojaznikom boiim i Hebis postraSal tim liidzej neprijaznich sprednikow (247a2).