Альфуркан татарскі
Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
Паўль Сутэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 530с.
Мінск 2009
прыклады можна разглядаць як гіперкарэктныя альбо як сінтаксічна недапасаваныя формы: gdii priSlb тпе wjadompsc od па’йк co ne priSlo do cebe (243bl), pretd jich wzelo srogosc moja (382b7). Тут таксама часам сустракаюцца спосабы напісання толькі праз fatha = е: bo jeSie ne-bile podobenstwa muchemmedu (22b7)151.
- У н. р. пасіўнага дзеепрыметніка пр. ч. таксама калі-нікалі адзначаецца аканне ў канчатку: iebi-tam chwalona w піт Ima jego (17аЗ).
10.9.2.4. Аканне /о/ > /а/ ў прыслоўях
У прыслоўях на -о аканне сустракаецца ў асобных выпадках. У наступным прыкладзе можна прыняць за падставу тое, што фіналь прыслоўя -о пранікла з беларускай мовы: spdkdjna chwalce boga (32а8).
10.9.3. Аканне / е/ > /а/ перад націскам
Аканне ў галосным ІеІ > ІаІ ў пераднаціскным складзе сустракаецца не так часта, як у галосным ІоІ ў той самай пазіцыі: obwescilismi do mojieSa і do brata jego Zebi-se fundowali mekkane dla hidzej swojich w agibce (168a3), podobenstwo jich w dwaneliji (422bl), a ne-jest ten koran slowo pdatick'e (467b3). Для галоснага lei ў пераднаціскной пазіцыі характэрным з’яўляецца тое, што аканне ў пазіцыі пасля цвёрдых зычных, асабліва пасля гістарычна мяккіх /с, s, zl, узнікае часцей152: di-bendzece sprebaci-se z-muchemmedam cd widzal w zilpelndj parsdne gebrijela (43lb8), dakami na cebe (430b5), soiawici (11 a5), dla sirot i dla tabrakow (448a6). Асабліва звяртае ўвагу аканне lei > ІаІ пасля гістарычна мяккага ў польскай мове Irzl (< /г'Г), што ўказвае на зацвярдзенне Ir'l > /г/, як гэта адбываецца ў беларускай Mow253:pradali (23а4), spradali-se (34а8), sprabajon-se s-tobq d prawdi'^ po dznajmenH jim ie majq zwirchnosc i wiktorijq (137a8), prawraca noc na dzen i prawraca dzen na noc (375a7). Тут таксама частымі з’яўляюцца ваганні ў размеркаванні акання, бо аднолькавыя формы сустракаюцца як з аканнем, так і без яго: zapradali tim diiki jich (14a6), zapredali tim data swoje (15b7).
перакладалася цалкам паралельна арабскаму тэксту, і форму ж. р. дзеяслова bgarnela ў польскай мове можна разглядаць як рэфлекс арабскага актыўнага дзеепрыметніка ж. р. muhitatun, які функцыянуе як фінітная дзеяслоўная форма.
151 Такія фрагменты тэксту выглядаюць у розных рукапісах па-рознаму. У рукапісе I стаіць адз. л. bo jeSte ne-bilp podobenstwo muchemmeda I(22b7), y той час як y рукапісе U дапускаецца мн. л. bo jeSte ne-bdi pb' do’ benstwd muchemmeda U(22b7).
152 Параўн. Антоновнч (1968), c. 294; ён згадвае пераход ненаціскнога lei > ІаІ ў пазіцыі пасля Іс, і, si і асабліва пасля зацвярдзелага Ir'l > М як тыповы.
153 Наконт беларускага зацвярдзення Ir'l > М і развіцця польскага Ir'l > Irl > Izl гл. »> 11.4. Фанемы Irl, Irl і Н, si (< Irl).
154 Магчыма, -і (-у) тут трэба разглядаць як канчатак роднага склону і інкангруэнцыю ў сінтаксісе.
Наступны адзінкавы прыклад можна разглядаць хутчэй як гіперкарэктную форму, звязаную з ляхіцкай перагаласоўкай, чым як аканне: ne-maSajce w to zilch obirkow (36b6). Выпадкі якання ў тэксце тэфсіра нельга даказаць. Яканне ў беларускіх тэкстах татараў Вялікага Княства Літоўскага наогул сустракаецца вельмі рэдка155.
10.9.4. Аканне /е/ > / а/ пасля націску
У процілегласць пазіцыі перад націскам пераход ненаціскнога ІеІ > ІаІ ў пазіцыі пасля націску праяўляецца вельмі шырока.
Часта сустракаецца пераход ненаціскнога ІеІ > ІаІ ў паслянаціскным складзе ў суфіксе -ек'і6\ datak (16b4), chcelibi-se wrocic w nedowarstwo poneslibi ten zamiitak i newernosc (340a7), na zemi jawnij zamiitak udini (384b8), bd pan bog jest ktorij udinil dla was bidlenta dla wsedena na nich i jazdi bd nich prendk’ej a nektore z nich cd mace jesc i dla was jest w tim ppiitak welk'ij (389b6), ale stal-se rozsondak i wirok boSij medze nimi (396b7).
Прыкметна адбіваецца паслянаціскное аканне /е/ > /а/ на сістэме скланення і спражэння. Пераход галоснага ІеІ > ІаІ ў канцы слова вельмі распаўсюджаны. Пры гэтым змена ненаціскнога канцавога /-е/ > і-а/ праяўляецца ў адпаведных канчатках склансння і спражэння, а таксама ў тых канчатках, якія ўзыходзяць да дэназалізаванага /-^/ > І-еІ. Зараз яшчэ раз абмяркуем найважнейшыя марфалагічныя катэгорыі, у якіх мы часта знаходзім аканне.
10.9.4.1. Аканне /е/ > /а/ ў скланенні назоўнікаў
- Наз. і він. скл. адз. л. н. р. на -е\ rozlonbilem dla was mora (10a4), bog priwodzl slonca od Uschodu (35a6), casno staloprez nich serca jego (177a6), daj-nam na tim swece dobro police a na onim swece zbawene i spasena (26b6), dla was jest twarda kerana i grekbwe dd tego cd boga klamliwe personice (257a6)157.
- Наз. i він. скл. адз. л. н. p. на дэназалізаваны l-^l > l-el: zamk'i odbirali na Ima muchemmeda (14a5), berbnc zlota na cela (14b4). Але паралельна гэтаму заўсёды
155 Гл. Антоновнч (1968), с. 284: “В безударных же слогах после мягкнх согласных в нзучаемьіх намн текстах фатха употребляется значнтельно чате, чем буква е в современных белорусскнх текстах, где, как нзвестно, /'е/ в первом предударном слоге н /’а/ во всех безударных слогах обозначается буквой я”.
156 Марфемы -ек і -ак у сярэдняпольскі перыяд канкурыравалі паміж сабой.
157 Гл. ДАБМ № 17: канцавое -е часта пераходзіць у -о, што з’яўляецца дыялектнай асаблівасцю беларускай мовы (гл. »> 10.11. Змена lei > lot ў канцы слова). Асабліва часта ў тэксце тэфсіра знаходзяцца такія формы, як slonco, тдго, mejsco, serco. (Гл. »> 12.2.1; 12.2.4.) 3 прычыны гэтага можна лічыць пераход -е > -о прамежкавай фазай на шляху да акання.
з’яўляюцца формы без акання: swestHjem cebe sinem іте jemii jechja'^ (241al), wzelisce za bdga cele (14b3)159.
У він. скл. адз. л. ж. p. з дэназалізаваным канчаткам /-^/ > /-е/ аканне праяўляецца вельмі часта. Канчатак -а ў він. скл. адз. л. ж. р. з’яўляецца тыповай рысай польскай мовы паўночных крэсаў. Гэты канчатак звычайна тлумачыцца як перанос канчатка наз. скл. адз. л. -а ў він. скл. адз. л.160: pisali t'ewrit'ksenga renkoma swajimi (13al), zapredali w tim prawda za cena malq (13a2), trimajce wara boiq (19b2); naprowadzil was na droge prawdziwq azale wi chwala dddawac bendzece (24b5), zamknice jich w dom albo w tiirma (62a4), pewne pan bog jest kajeta prijmiljdncij (62a6), dtb dzis spelnilem warn wjara waSa (82b7). a wchodzonc w broma padnice twarem dd zemi (132b3).
- У месн. скл. адз. л. ycix родаў: w tej strong (17a5). w sila i w па’йсе (33a7), a potim ne-wontpili ni-w dim i starali-se welk'im staranem i skarbami swlmi i dilSami swojimi na drodze boiiej na gezejstwa162 (424b2).
- У кл. скл. m. p.: pewne ja widzalem prez sen ie ja mam zarznbnc cebe pretd rbziimem ie i ti widzales rekl sin i ojda din-to cd tobe rozkazano (367Ы).
- У наз. i він. скл. мн. л. (не мужчынска-асабовая форма): zapredali tim dilka swoje (15Ь7), побач з: zapradali tim dilSi jich (14a6), w ten dzen obadi dlowek cd zarobili renca jich i reknq newernici ita beda naSa (480b6).
10.9.4.2. Аканне /е/ > /а/ ў скланенні прыметнікаў
- У наз. і він. скл. адз. л. н. р.: serce waSa jako катепе albd twardzejka (12bl), serca naSe jest' zakrita (14a4), trafil na wes albo masto a one bilo pusta (35a7), dinil cheramem'64 je'kUb menso werbldndowa (48b5). 3 іншага боку, характэрным з’яўляецца паралельнае ўжыванне з аканнем і без яго: lepde і wiiSa poSanowane (30а5).
- У він. скл. адз. л. ж. р. сустракаецца канчатак які перайшоў са скланення назоўнікаў, замест -q, які ў канцы слова дэназалізуецца /-?/ > /-el: wprowadzi jichpan bog w laske swojq swente (156a2)165. Як y назоўніках, так i ў прыметніках
158 Ap. Yahya = Ян.
159 Параўн. польск. іті$ з бел. імя, польск. сіеі^ з бел. цяля. Замест акання 1-^1 > І-еІ > І-аІ тут можна з такім жа поспехам прыняць пераход 1-^1 > І-аІ ў беларускай мове.
160 Гл. »> 12.3.4. Вінавальны склон адзіночнага ліку жаночага роду.
161 Ap. tawra = Тора.
162 Гл. »> 3.1.1. Арабізм “ gazd' (змагар за веру).
163 Тут размова ідзе пра клічную часціцу і (о).
164 Ap. haram = забаронены, забароненае.
165 Гл. »> 14.1.13. Вінавальны склон адзіночнага ліку жаночага роду; параўн. Klemensiewicz (1965a), р. 315. Канчатак у прыметніках можа ўзнікаць таксама па аналогіі з прыналежнымі займеннікамі. Канчатак 1-^1 > І-еІ з’яўляецца першапачатковым канчаткам прыналежных займеннікаў: zlam go na swoje iije (25b6).
дэназалізаваны канчатак /-^/ > І-еІ падлягае аканню і таму часта з’яўляецца як -a: k'edi odprawice chegg'^ і ofara waka znowu wspdminajce pana boga (26b4), oto dzis spelnilem warn wjara wa$a i spelnilem nad wami laskq mojq (82b7), pewne pan bog nagotowal dla newernikow menka pdtenpdna (73b5), tak was premeni s-taj natiiri w inka nature (486a3).
- У твор. скл. адз. л. ж. p. замест канчатка -q часам з’яўляецца спосаб напісання праз alif + fatha = a, а ў асобных выпадках нават scriptio defectiva толькі праз fatha = е без пазначэння назальнасці праз sagir-i-пйп = п; takowe naciji sq wojskq [1] bpiia'67 (447a8), wSak bilisce martwe zemq i diiwil was (8a7). Такія cnoсабы напісання маюць мссца ў твор. скл. адз. л. толькі зрэдку, і іх трэба тлумачыць на падставе сцірання розніцы паміж формамі склонаў праз аканне і праз рэдукаванае scriptio defectiva ненаціскнога Io, а! з дапамогай толькі fatha = е, якое сустракаецца адносна часта168.
- У наз. і він. скл. мн. л. (не мужчынска-асабовая форма): podnosl nektorich na podwiSona mejsca (34a6). pewne bojaznik’i hodda w niejscach spokojnich w rajach (408al). Тут таксама характэрнай з’яўляецца наяўнасць у блізкім кантэксце аднолькавых канчаткаў з аканнем альбо без яго: Skodliwe redi іт і zarazliwa (15Ь6), mowili pewne domi naSe otwarta sq a oni sq ne'odtwarte (340a5).
10.9.4.3. Аканне /е/> /а/ ў спражэнні
- У 1-й ас. адз. л. цяп. ч. альбо цяп.-буд. ч. пры дэназалізаваным канчатку: ne-prijma ja dd wSitk'ich (18аЗ), ilprawadza jich dd rajdw cekq spod nich rek’i (59a2), a ja benda dinil cd nine pristoji (112b4), oto to wSitkb z-lask’i darii pana boga mego dla wiprobowana nine di-benda ja chwaloncij jego (305b7), pewne ja prijda dd was i z welk’imi dowodami i z jawnimi cildanii (406b7).
- Як рэдкія трэба разглядаць наступныя прыклады пр. ч. 1-й і 2-й ас. адз. л.: rekl miisja169 bode nidj pewne ja skriwdzilam grechami duSe moje (31 lb4), priSlo dd cebe pismo moje koran pretd oklamalas go i podnoslas-se w picha i zostales dd newernich (380b6).