Альфуркан татарскі
Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
Паўль Сутэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 530с.
Мінск 2009
29 Аль-Сафа і Аль-Марва назвы двух узгоркаў каля Меккі, якія наведваюцца падчас паломніцтва.
30 Гэты тэкст паходзіць з рукапісу кітаба пачатку XIX ст., які сёння знаходзіцца ў Брытанскім музеі ў Лондане пад шыфрам OR. 13.020. Фрагмент тэксту з’яўляецца падрадковым перакладам пачатку Mfrag-легенды, распаўсюджанай у пісьменстве “літоўскіх” татараў. Параўн. Станкевіч (1934), с. 374. (Параўн. »> 17.5.1.7. 3 пачатку Tfi'rag-легенды.)
Гэтае месца, якое Іван Луцкевіч памылкова лічыў каранічнай цытатай, служыла яму ў якасці доказу існавання беларускага тэфсіра (гл. “Наша Ніва”, Вільня, 1920; рэпрынт у: “Спадчына”, Мінск, 1992, № 3). Параўн. »> 5.1. Манускрыпты.
31 Гл. »> 11.5.3.2. Ускосны паказчык палатальнасці.
32 Гл. Wexler (1977), р. 152; першыя доказы з XIV-XV стст.; мяккі Іг'І сустракаецца сёння ва ўсходніх беларускіх гаворках з прычыны рускага ўплыву.
33 Гл. Stieber (1973), р. 68, § 48; р. 109, § 82. Параўн. Strutynski (1993), р. 69, § 81.
34 Гл. Stieber (1973), р. 109: “ [...] we can learn something from the rhymes of the early poets. Those of the sixteenth and seventeenth century do not yet use such rhymes as zorze ‘dawn’ morze ‘he can’ which only appear in the eighteenth century, and only in poets from Poland proper, while the poets from the borderlands continue to avoid them even in the early nineteenth century”.
мове паўночных крэсаў можна было назіраць як характэрную рысу пранікненне цвёрдага М замест польскіх кантынуантаў змякчанага Ir'l > If, z, sP\
На гэтым фоне не дзіўна, што як для цвёрдай фанемы Irl, так і для польскіх кантынуантаў змякчанага Ir'l > If, z/ у арабскім пісьме ўжываецца толькі адна графема, а менавіта га = г. Тым самым польская змена /г'/ > If, z, si, як правіла, не знаходзіць графічнага выражэння. Толькі з другой паловы XIX ст. у польскамоўных тэкстах татараў Вялікага Княства Літоўскага часцей сустракаюцца графемы ze = z і sin = s для напісання кантынуантаў Izl і Isl, якія пайшлі з /г ’Р6.
У наступным фрагменце з тэфсіра L знаходзяцца прыклады ўжывання графемы га г як для цвёрдага Irl, так і ў пазіцыях, у якіх у польскай мове стаіць кантынуант змякчанага Ir'l > Irzl: a zas popendzq tich ktore newernimi bili dd pekla polkami polkami di k'edi prijda dd pekla otworon-se wrota jich reknq dd nich wladare pek'elne a ci ne-priSed dd was prorok z-was-ie cd bi dial na was prikezana boga waSego (381b7)37.
Існуюць розныя прыкметы, якія гавораць пра зацвярдзенне Ir'l > Irl паводле беларускага ўзору альбо пра пранікненне цвёрдага № з беларускай мовы.
Аканне ІеІ > ІаІ з’яўляецца ў тэксце тэфсіра пераважна ў пераднаціскным складзе ў пазіцыі пасля цвёрдага зычнага. Так, напр., наступныя спосабы напісання можна разглядаць як адзнакі зацвярдзелага Irl, тым больш што ў іх адназначна пранікае гучанне адпаведных беларускіх лексем спрачацца і прадаваць'. spnatali-se (34а8) (польск.: sprzeczali si?), zapradali (14а6) (польск.: zaprzedali), pradali (23а4) (польск.: sprzedali), pradawki (23а6) (польск.: sprzedawszy)38.
У імёны ж. р. на -га рэгулярна пранікаюць формы скланення паводле беларускага ўзору: кй wari (16bl), w tej wari (14Ь6). Такія формы дав. і месн. скл. адз. л. паказваюць ляхіцкую перагаласоўку, якая сустракаецца толькі перад цвёрдым пярэднеязычным гукам альбо зацвярдзелым Irl, і выразна кантрастуюць з правільнай польскай формай без перагаласоўкі wierze. Таму яны могуць расцэньвацца як указанні на зацвярдзенне Ir'l > Irl, аналагічнае таму, якое існуе ў беларускай мове39.
35 Параўн. Lapicz (1986), р. 81: “Wptyw ten (j^zykow ruskich] nawet wspolczesnie powoduje w polskich gwarach kresowych mieszanie spolgloski z (< r‘) i jej ubezdzwi?cznionego odpowiednika ze spolglosk^ г.” Лапіч абапіраецца на A. Зданюкевіча (A. Zdaniukiewicz: Gwara Lopatowszczyzny. Fonetyka, fleksja, slownictwo. Wroclaw 1972, p. 39).
36 Гл. Антоновнч (1968), c. 336-338. Параўн. Lapicz (1986), p. 81-82, 138.
37 У сучаснай арфаграфіі гэты фрагмент гучыць так: a zas pop^dzq tych ktorzy niewiernymi byli do piekta polkami polkami az kiedy przyjda do piekla otworza si^ wroty ich rzekna do nich wladarzy piekielni a czy nie przyszedl do was prorok z was ze (samych) ktoryby czytal na was przykazania boga waszego.
38 Параўн. »> 10.9.3. Аканне lei > lai перад націскам.
39 Параўн. »> 10.6.1. Ляхіцкая перагаласоўка; гл. »> 12.3.3. Давальны склон адзіночнага ліку жаночага роду; 12.3.6. Месны склон адзіночнага ліку жаночага роду.
Нарэшце, толькі на падставе такіх ускосных указанняў арабскае пісьмо дазваляе зрабіць высновы пра якасць фанемы, пазначанай графемай га = г. Аднак у тым факце, што для напісання фанем lz, si у арабскім пісьме ўжываюцца графемы ze z і sin = §, маецца важны аргумент, які гаворыць пра пранікненне цвёрдага Irl замест If, z, si < Ir’I. Toe, што ў рукапісах “літоўскіх” татараў, без увагі на гэта, трымаюцца напісання праз га = г, даказвае, што змена /г'І > lz, si пад уплывам беларускага субстрату яшчэ да канца XIX ст. не была завершаная і паралельна ёй панавала тэндэнцыя да зацвярдзення Іг', fl > /г/40.
У тэксце тэфсіра, які прапануецца, зусім рэдка сустракаюцца спосабы напісання з графемай ze = z, якія даказваюць змену Іг'І > Izl: pewne w stwoienu nebos i zemi i й sprebanu noci se-dnem znak'i jedinostwe bo^ego (58a8), ten ktbrij stwozil noc i dzen (258a7), on na wSitk'i iedi mocnij (99a2), pan bdg na wSitk'i iedi dHiij mocnij (85b8).
Прыклады пісьмовага выражэння змены lr7 > lz, si з дапамогаю графем ze=z і sin = s прымнажаюцца ў польскамоўных тэкстах “літоўскіх” татараў толькі ў другой палове XIX ст. Так, напр., некаторыя адпаведныя спосабы напісання мы знаходзім у рукапісе тэфсіра М41 канца XIX ст.: ddbie М(7Ь7) М(8а4), diewa М(9аЗ), giechi М(6а6), giechow М(6а6), stwoiene М(8Ь4), stwoiil М(7Ы) М(8а8). Hweiili М(6аЗ) М(7Ь7), uweion М(6а7), wedic М(9а7), weiili М(8аб), weiimi M(6bl), weton М(6Ь5), deklismi М(8Ь8), іекіб М(6Ь5). Побач з гэтым знаходзяцца прыклады прагрэсіўнай асіміляцыі Ipzl > Ipsl'. pSed М(6а4) M(7bl), pSejscu M(8a5), р№іпі M(lOal), pSicongne M(6b8), pdidon M(6b7), pSikazal M(8a6), pSikazanne M(8a5). Аднак паралельна гэтаму мы сустракаем і спосабы напісання праз ra = r: ktore М(6Ь7), pred М(9Ь7), prikezal M(9b 1), prispori М(6ЬЗ), гекпд М(8аЗ), uwerili М(6а4), йюегііі М(8аЗ), weric М(6Ь5), weed М(6Ь6), wistregajdnei-se М(7а6). Такія спосабы напісання, з аднаго боку, могуць ляжаць у аснове фанетычнай інтэрферэнцыі з беларускай мовай, а з іншага боку, яны могуць разглядацца як свядомыя этымалагічныя спосабы напісання.
Для цвёрдай фанемы /г/ у тэксце тэфсіра не зафіксаваныя гіперкарэктныя формы з Izl альбо Isl замест этымалагічнага цвёрдага ІгР.
11.5. Асіміляцыя зычных
Характэрным для ўсіх рукапісаў татараў Вялікага Княства Літоўскага з’яўляецца часты спосаб напісання зычных у іх асіміляваных з фанетычным кантэкстам формах. Аднак пісьмовае выражэнне асіміляцыі не падлягае строгім арфаграфічным правілам, так што зычныя перадаюцца то ў сваёй асіміляванай, то ў этымалагічнай форме. Пры гэтым у першую чаргу паказва-
40 Таксама цалкам не выключаецца магчымасць свядомага этымалагічнага спосабу напісання If, 1, si < /г'/ праз га = г.
41 Гл. »> 17.4. Рукапіс тэфсіра М.
42 Параўн. Kurzowa (1993), р. 104-105.
юцца рэгрэсіўныя асіміляцыі ў глухіх і звонкіх зычных, а таксама асіміляцыі паводле месца артыкуляцыі, асабліва ў палатальных зычных. Тыповымі таксама з’яўляюцца асіміляцыйныя камбінацыі паводле месца артыкуляцыі, палатальнасці і глухасці-звонкасці. Аказіянальна сустракаюцца прыклады выпадзення зычных з прычыны асіміляцый альбо, наадварот, асіміляцыі з прычыны выпадзення зычных пры спрашчэнні кансанантных груп.
11.5.1. Карэляцыя ўдзелу голасу
Карэляцыя звонкі : глухі можа дакладна выражацца ў арабскім пісьме, таму што для ўсіх звонкіх і глухіх зычных ужываюцца асобныя графемы. Пісьмовая перадача зычных, асіміляваных паводле ўдзелу голасу, сустракаецца часта, аднак, як правіла, пануе этымалагічны спосаб напісання.
Асабліва часта асіміляцыя звонкі > глухі сустракаецца ў прыназоўніку z: tak tei z-‘bwocbw figi fiinik'i windgradi i rozinki dinice i robice s-tegd napdj (213a2), priSed mon? jeden s-konca masta charbilem^ nazwanij prendko pribegl z rekl i milsd^ zapewne fera'unsk'e^ liidze radzon-se w twojej sprawa iebi-ce zabili (312a3).
Таксама ў сярэдзіне слова рэгулярна сустракаюцца спосабы напісання, якія перадаюць асіміляцыю звонкі > глухі: Нк! > /й/: wiwiSSilismi (34а5). bliSSe (32а5); likl > /Sk/: cenSk'imi (29а4); Hd > /Sch ci-wi to jestesce co prichodzice z-grechem meniCizna dd menitizni (322a7); /dpi > Itph dtpuWene (23b7); Idkl > Itkl: I le ktore iman^ prijenli bondzca swetkami jedin driigemtl k'edi se zgdtiije jednemil z-was smerc (96b8); Iztl > I sth skali rostopon-se i pregorq na pasek na pil a to s-tegd klamstwa co dowodzp na boga sini (246b5).
Назоўнік prosba (просьба) рэгулярна паказвае прыпадабненне паводле звонкасці Is'bl > Iz'bh prozbi (16а2) (18b2) (19b2) (24b5). У слове liczba (лічба) таксама паслядоўна перадаецца на пісьме прыпадабненне /сЬ/ > Idzbl: ligbe (39а6), ligbi (26Ь7) (32Ь8). У іншых лексемах асіміляцыйныя спосабы напісання паказваюцца, аднак, толькі спарадычна. Так, напр., у назоўніку sluga (слуга) з асіміляцыяй Isll > /z//: zludzi (24Ь5). Але побач з гэтым мы знаходзім этымалагічны спосаб напісання: jeziis rekl pewne ja sluga boZiij (242a2).
43 Ap. Harbil = Харбіль (імя ўласнае). Гэтае імя ўжываецца як экзегетычны дадатак да верша Q(28:20): “I прыйшоў чалавек з ускраіны горада. Прыбег і сказаў: “О Муса, сапраўды, знатныя [людзі] змовіліся наконтцябе, што заб’юць цябе. Выходзь, сапраўды,я для цябе шчыры дарадчык”. Фраза, якая мае ў Каране агульны сэнс (прыйшоў чалавек), у тэксце тэфсіра канкрэтызуецца тым, што прыводзіцца імя Харбіль. У Ат-Табары яно падаепца як мужчынскае імя Саман альбо Шамун: “wa-qawlu-hu {wa-ga’a ragulun} dukira anna-hu mu'minu ali fir'awna wa-kana smu-hti fi-ma qlla Sam'an wa-qala ba‘du-hum bal kana smu-hu Sam'йп.” (Што да гэтых слоў {і прыйшоў чалавек}, то ўжо згадвалася, што гэта быў вернік з людзей фараона, і яго імя, як было сказана, Саман. Аднак некаторыя кажуць, што яго імя было Шамун.) (Гл. Ат-Табары да Q[28:20].)