• Газеты, часопісы і г.д.
  • Альфуркан татарскі Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага Паўль Сутэр

    Альфуркан татарскі

    Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
    Паўль Сутэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 530с.
    Мінск 2009
    190.87 МБ
    102	/Sy. fir‘awn фараон.
    103	Ap. Madina = горад Медына (першапачаткова Ясрыб), у які эміграваў Прарок пасля таго, як мекканцы не прынялі яго як пасланніка Бога.
    104	Гл. »> 2.1.5. Боства “Дагон".
    Сярод назоўнікаў кідаецца ў вочы польск. glownia (галавешка), што заўсёды сустракаецца ў сваёй беларускай форме з поўнагалоссем і са спірантызацыяй Igl > Ihl, а таксама мае беларускія склонавыя канчаткі: prijde do was s-tamtdnd z-wjedbmbscq abo z-halawnoju105 dd ogna i azalibisce zegrali-se bd zimna (313a4-5).
    Побач з гэтым поўнагалоссе нерэгулярна сустракаецца ў некаторых назоўніках, такіх як droga (дарога), Мор (селянін), wladza (улада): Zona nuchowa'06 і bona lutdwa'^ bili te obedwepod waladzq dwuch slug slug naSich dobrich (461a6), on jest bog prawdziwij i prowadzi dorogq (348a8), i rebe jim co-sce zwedli chalbpdw mojich (289al). a ktd nema chalopa preto nech posci dwa mesbnci ne-rozriwajonc (445a3), di-rowniijece-se s-cholopami wakimi ci-bojice-se od nich jako se bac treba od rownich warn preto bemu bobiich chalapow bogu kolegami binice (325a 1). Аднак пераважна мы знаходзім рэгулярныя польскія формы: rekl starSij I bukram oto ten chldpec i zchbwali go s-towarami (182b5). У якасці выключэння ў назоўніку grzech сустракаецца спосаб напісання , які можна расцаніць як арфаграфічную памылку, бо ён не падмацоўваецца гукавымі законамі: preto rekli jim kajce-se i prosce ddpubbene gerechow boga waSego (470a2).
    11.13.	Падваенне зычных
    Рэдуплікацыя, або падваенне, змякчаных зычных з’яўлясцца асаблівасцю беларускай (і ўкраінскай) мовы109, якая, хаця і пацвярджаецца з XIV-XV стст., у тэксце тэфсіра выяўляецца толькі спарадычна.
    Тыповым для тэфсіра L з’яўляецца падваенне гістарычна мяккага iz/ > /zz/ у формах прыметніка bozy (божы): a ne-jedzce tego cd ne-wspominald se ime bobbe nad nimi (111 a4), ci ktdre sprebka binq a jedinostwe bobbem po tim k’ediprijol muchemmeda za proroke sprebka jich potonpone (397a4), sprebajon-se d korane bpbbem bez badnego sluSnego dowodu (378b4), zsila anjolow z-gebra’item"0 td jest duchem bobzim (207a8), starajce-se i praciljce й poslugach bobbich (87b6). Акрамя прыметніка bozy, рэдуплікацыі зычных сустракаюцца ў тэксце тэфсіра L несістэматычна.
    У тэфсіры L нельга знайсці прыкладаў тыповай беларускай рэдуплікацыі змякчанагаІп’І> Іп'п'Іу аддзеяслоўных імёнах на -епіе. Такія падваенні, наадварот, рэгулярна ўжываюца ў рукапісах U і М, якія паходзяць з XIX ст., і паказваюць характэрны беларускі ўплыў: za koidim oswecennem bliskawici U(7a7), k'edi cemno stalo’ nad nimi stdneli w zadumannu’ U(7a7), dla was zeme rospostar dla
    105 Наконт склонавага канчатка гл. »> 12.3.5. Творны склон адзіночнага ліку жаночага роду.
    106 Ap. Nuh = Ной.
    107 Ap. Lut = Лот.
    108 Ap. huira = радасная вестка.
    109 Гл. Wexler (1977), р. 149.
    1,0 Ap. Gibrail = Габрыэль.
    meSkanne a nebo sklepil i ufUnddwal U(7b2), lamajo’ prikazanne boie pd prijencii’ jego slowa U(8a5), Idmajon pSikazanne boite pd pSejscu jegb slowa M(8a5).
    У тэфсіры L y аддзеяслоўных імёнах тыповыя спосабы напісання празуд’ =j адлюстроўваюць у адпаведнай пазіцыі артыкуляцыю In'jl без рэдуплікацыі, якая з’яўляецца тыповай для беларускіх гаворак паўднёвага захаду беларускага моўнага арэала111: dla prisliichana titania muchemmedowego (472a3), takowl naciji sq oni nalepSe medzi stworenjem (493a3), ale zaplata boga twego spasenja jest lepSe (276a7).
    11.14.	Пратэтычны /і/ пры збегу двух зычных на пачатку слова
    Пратэтычны Ш пры збсгу двух зычных на пачатку слова з’яўляецца асаблівасцю паўднёвых і паўднёва-заходніх беларускіх гаворак112. Усходнія мовы (арабская і цюркская) таксама звычайна раз’ядноўваюць два зычныя на пачатку слова праз пратэтычны Ш. Тут асаблівасці гэтых усходніх моў сусіракаюцца з асаблівасцю беларускіх і польскіх памежных гаворак. Магчыма, у спосабах напісання ў тэксцс тэфсіра, у якім ужываецпа пратэтычны Ш, таксама мае месца толькі імітацыя ўсходніх пісьмовых навыкаў, што хутчэй вынікае з арабска-цюркскай пісьмовай традыцыі, чым адбывасцца пад уплывам названай моўнай з’явы.
    У тэксце тэфсіра мы асабліва часта знаходзім рэфлексы гэтай тэндэнцыі да пратэтычнага Ш ў прыназоўніку z, які пішацца разам з наступным словам і, такім чынам, на пісьмс сн чыста тэхнічна можа акрэслівацца папярэднім alif і знакам для галоснага kasra = і: upadli te fUndatbrowe is-tim mes^idem'^ w ogen pek'elnij (157a5), zapewne wi w menkach zajedno bendzece iz-Setanami (403a6).
    11.15.	Эпентэтычны I
    Звычайна з беларускай мовы ў асобныя формы тэксту тэфсіра пранікае эпентэтычны /, які невядомы заходнеславянскім мовам. Яны захоўвалі больш архаічны стан палаталізаваных лабіяльных без эпентэтычнага /: pan bog nebosa і zemli (229Ы), pane bole ne zastawlaj na zemi iz newernikow nikogo (470b6).
    111 Гл. Антоновнч (1968), c. 153: “Попадаются случан реалнзацнн группы согласный + bj + гласный, свойственной некоторым юго-западным белорусскнм говорам, напр.: насенйе баі, 669, насенйа 569, рбсказанйа 5а 10, згрбмадзенйа 5а7” (Антановіч спасылаецца на манускрыпт XVII ст. Ляйпцыг-280; параўн. Антоновпч (1968), с. 150 і далей.)
    112 Гл. Wexler (1977), р. 139; параўн. StankieviC (1952), с. 53 і далей. Існуюць прыклады ўжывання беларускай мовы з XV ст. У той час, калі на паўднёвым захадзе ўжо адбылася страта рэдукаваных галосных, на паўночным усходзе ўсходнеславянскага моўнага арэала адбывалася ўзмацненне і‘на пачатку слова, таму часткова захаваўся пратэтычны і-.
    113 Ap. masgid = мячэць.
    12. СКЛАНЕННЕ НАЗОЎНІКАЎ
    Скланенне назоўнікаў у сваіх асноўных рысах паказвае даволі сучасную моўную карціну, якая адпавядае польскай мове XV1I-XVIII стст.
    У тэфсіры L адлюстраваліся наступныя характэрныя рысы: 1) архаічныя канчаткі; 2) графічныя і фанетычныя асаблівасці; 3) несістэмныя марфалагічныя інтэрферэнцыі з беларускай мовай; 4) сістэмныя, узніклыя на падставе беларускага субстрату узоры скланення польскай мовы крэсаў.
    Перш за ўсё тут належыць указаць у агульных рысах некалькі прык.метных, характэрных асаблівасцей сістэмы скланення назоўнікаў у тым выглядзе, у якім яна знаходзіцца ў тэксце тэфсіра L:
    •	Як тыповы графічны фактар указваецца ўжыванне аднаго толькі знака fatha = е для перадачы галоснага ІаІ, які, са свайго боку, мог паходзіць з ненаціскнога /о/. Так, напр., канчатак -а часта сустракаецца ў родным склоне адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду ў форме -е, г.зн. рэдукавана напісаны толькі праз fatha = е.
    •	Беларускас аканне выступае як важны фанетычны фактар. У вінавальным склоне адзіночнага ліку жаночага роду пад уплывам акання вельмі часта сустракаецца канчатак -a (< -е < -f), які з’яўляецца тыповым для польскай мовы паўночных крэсаў.
    •	Рэфлекс закрытай артыкуляцыі галоснага /е/ > ІёІ > Н, у! ў пазіцыі перад Iji спарадычна сустракаецца ў канчатку роднага склону множнага ліку ej > ej > U-
    •	Дэназалізацыя ў канцы слова з’яўляецца прычынай для спосабаў напісання % > е толькі праз fatha = е (наогул у вінавальным склоне адзіночнага ліку жаночага роду) альбо -ц > о без sagir-i пйп = п (часта можна назіраць у творным склоне адзіночнага ліку жаночага роду).
    •	Канчатак -у ў назоўным і вінавальным склонах множнага ліку пры гістарычна мяккіх асновах гэта беларуская асаблівасць, якая з’яўляеццца ў тэксце тэфсіра амаль сістэматычна. Канчатак -у моцна канкурыруе з адпаведным польскім канчаткам -е.
    •	У вінавальным склоне множнага ліку пры гістарычна мяккіх асновах рэгулярна з’яўляецца канчатак -ej, які лепей кантрастуе з беларускімі назоўным і вінавальным склонамі множнага ліку на -у назоўнікаў з гэтымі асновамі, чым польскі канчатак -у роднага склону множнага ліку.
    •	У творны склон адзіночнага ліку мужчынскага роду і асабліва ніякага роду вельмі часта пранікае беларускі канчатак -от, а пад уплывам акання так-
    сама -am.
    •	Толькі вельмі рэдка мы канстатуем у тэксце тэфсіра L канчатак -у || -і ў назоўным і вінавальным склонах множнага ліку ніякага роду паводле беларускага ўзору.
    •	Таксама як беларускі ўплыў можна расцэньваць шырокае распаўсюджванне канчатка -am у давальным склоне множнага ліку, асабліва ў ніякім родзе. У польскай мове гэты канчатак, які паходзіць з <7-скланення, можна разглядаць як архаічны ўжо ў XVII ст.
    •	Далей звяртае ўвагу спарадычнае ўжыванне формы роднага склону ў вінавальным склоне множнага ліку адушаўлёных назоўнікаў жаночага роду. У польскай мове ўжыванне родна-вінавальнага склону абмяжоўвалася адушаўлёнымі назоўнікамі мужчынскага роду.
    •	У назоўніках жаночага роду на -га ў давальным і месным склонах адзіночнага ліку сістэматычна перамагаў мяккі канчатак -у паводле беларускага ўзору.
    •	Як архаічная форма ў давальным склоне множнага ліку назоўнікаў з мяккімі асновамі яшчэ даволі часта сустракаецца канчатак -ет.
    •	У адушаўлёных назоўніках мужчынскага роду ў множным ліку часта ўжываюцца формы вінавальнага склону замест формаў родна-вінавальнага склону.
    •	Акрамя таго, часта ва ўсіх родах сустракаецца творны склон на -у || -і.
    •	Перанос канчатка у вінавальным склоне адзіночнага ліку жаночага роду таксама на назоўнікі з цвёрдай асновай з’яўляецца характэрнай рысай польскай мовы ў паўночных крэсах. Пры дэназалізаваным спосабе напісання з’яўляецца канчатак -о; у тэксце тэфсіра L на базе арабскага пісьма ён таксама можа чытацца ў беларускім спосабе чытання як -й.
    У насгупных раздзслах будуць дэталёва разглядацца розныя скланенні і асобныя склоны.
    12.1.	Скланенне назоўнікаў мужчынскага роду
    У наступнай табліцы прыводзяцца склонавыя канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду (табл. 12.1).
    Скланенне назоўнікаў мужчынскага роду
    Табліца 12.1
    Склон
    Адзіночны лік
    Множны лік
    Наз.
    -0 (нулявы канчатак)
    -а (гл. а-скланенне)
    -	і (-у || -/) (не мужчынска-асабовы) (цвёрдая)
    -	і (-/1| -у) (мужчынска-асабовы)
    -	owe (-owie) (мужчынска-асабовы)
    -	е (-е) (мяккая; гістарычна мяккая; /l,jf)
    -	а (<-е) (аканне)
    -	і (-і || -ў) (мяккая; гістарычна мяккая)
    (бел.)
    -	а (-я) (запазычаныя словы)
    -	е (<-а) (графічны варыянт)
    Род.
    -а (-а) (адушаўлёныя назоўнікі)
    -е (<-а) (граф. варыянт) (fatha)
    -u (-w) (неадушаўлёныя назоўнікі)
    -ow (-ow) (цвёрдая)
    -	i (-i || -y) (мяккая; гістарычна мяккая)