Альфуркан татарскі
Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
Паўль Сутэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 530с.
Мінск 2009
У абазначэннях асоб мужчынскага полу выступае палатальны канчатак які змякчае цвёрдае заканчэнне асновы. Пасля гістарычна мяккіх зычных гэты канчатак рэалізуецца як -у. У арабскім пісьме няма дыферэнцыяцыі паміж IU і /у/: ne-dince spredk'i jako se spredali iidzi greci trojdane (396b4). Часта немагчыма вырашыць, мае мссца канчатак назоўнага склону -і || -у альбо канчатак вінавальнага склону -і || -у, пераняты назоўным склонам. У назоўніку каріап (святар) у наступным прыкладзе на падставе арабскага пісьма не зразумела, які канчатак маецца на ўвазе, таму што для фанем /п/ і /п'І не існуе асобных графем. Цвёрды ІпІ і мяккі Іп’І запісваюцца аднолькава праз пйп = п: priSli do nego prendko kaplani (367a4). Аналагічна выглядае справа ў наступным прыкладзе, дзе ва ўсіх выпадках ставіцца канчатак -у: priSli do liidzej lutowich™poslanci bozie (205b4). У назоўніку sluga (слуга) палаталізацыя робіцца выразнай праз пераход /g/ > Idzl, і ў якасці канчатка ў наступным прыкладзе трэба ставіць -у: pewne sludzi moje ne-mdieS ti mec nad nimi mod (204b7). У той самай лексеме sluga (слуга) мы знаходзім таксама канчатак -е\ jesli bi ne-grdmili jich rabinowe sludze bodie i wadomi pisma dd slow jich greSnich i od jedzena nedistego cheramnegom ne-bildb gorSej red nad to cd dni robq (91b5). Далей мы сустракаем форму bogi (багі) са скасаванай 2-й палаталізацыяй замест bogowie'M\ jeslibi bili w tich nebosach i zemi bogi oprod bdga allahu'05 (257b2).
98 Параўн. Kurzowa (1993), p. 168.
99 Гл. Klemensiewicz (1965), p. 278; гл. таксама Kurzowa (1993), p. 168. Параўн. Kurzowa (1985), p. 107; яна таксама адзначае, што множны лік на -а часта можна сустрэць у паўднёвых крэсах у запазычаных словах і спарадычна у польскіх лексемах.
100 Ар. ауа = верш Карана, знак, цуд.
101 Гл. Strutynski (1993), р. 89.
102 Ap. Lut= Лот.
103 Ap. haram = забаронены, забароненае.
104 Параўн. Klemensiewicz (1965), р. 276.
105 Ap. Allah = Алаг.
У назоўніках, якія заканчваюцца на ІкІ, пры далучэнні мужчынска-асабовага канчатка -і выяўляецца псраход ІкІ > ІсІ паводле 2-й палаталізацыі. Польская мова захоўвае гэтыя палаталізаваныя формы дагэтуль. Але ў тэксце тэфсіра часта сустракаюцца формы без гэтай змены аналагічна вінавальнаму склону множнага ліку. Такія формы, з аднаго боку. абапіраюцца на беларускі субстрат, які ў назоўным склоне множнага ліку зноў скасаваў 2-ю палаталізацыю праз выраўноўванне парадыгмы106. 3 іншага боку, у польскай мове ў XVII-XVIII стст. захоўвалася тэндэнцыя да пераймання формаў вінавальнага склону множнага ліку назоўным склонам таксама ў назоўніках, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу, па аналогіі з неадушаўлёнымі назоўнікамі. Нарэшце, першапачатковыя палаталізаваныя формы назоўнага склону ў назоўніках, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу, працягваюць існаваць, бо формы, перанятыя з вінавальнага склону, часта ўжываюцца ў пэяратыўным значэнні107. Існаванне парапельных формаў кшталту prorocy || ргогокі з’яўляецца характэрным для тэксту тэфсіра: prichodzili do nich ргдгдсі z-roznimi ciidami preto oni ne-werili tim wSitk'im preto wzdl jich pan bog pod keranje swoje (384b2), prichodzili do nich prdrdk'i ich z roznimi ciidami (126bl 1, mow i muchemmed wSak prichodzili do nas prdrdk'i prede mno z-roznimi ciidami (57b4). priSli dd nich prdrdk'i od prddH rank jich i dd tilii jich (391a8), zejdq rejestra i bbaiq greinici i bendon-se bac rejestrow swojich bd tego co w nich (235a6), obadq greSnici peklo (235b6), i owSem bilisce sami wistempne greSnik'i (351a6), tilko bojaznici bbiie bendqprijacelnii medzi sobq (404b8), dla tich ktore bbjaznik'i bbiie jest jim й boga jich raje (41a5), w ten dzen kbnsac bendq newernici rence swoje (289b7). mbwili newernici demit ne-zeslal na muchemmeda aide bbiie (324b2), newernik'i sq i sklamali pismo bbiie koran (94b3), padli wSitkl iarownici do zemi (127b2), zapewne btb te dwa Harbwnik'i chcq pb was iebi wiprbwadzili was iz zemi wakij (250a8).
Таксама ў арабізмах выяўляюцца паралельныя формы з 2-й палаталізацыяй і без яе паводле вышэйпрыведзенай схемы: co stalo warn і munaficim ie se rbzlbnbili bd werbncich (71a2), mowq munafik'i pbwolni-smi tobe a k'edi winidq bd cebe premenajq slowe twoje (70a5).
106 Параўн. Rott-Zebrowski (1992), p. 101 i De Bray (1980), p. 193.
107 Гл. Brauer (1969), Bd. II, p. 5 6: “У XVIII ст. y назоўніках, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу, -у ўжываўся як канчатак назоўнага склону множнага ліку, што, аднак, не захавалася, бо гэты спосаб утварэння быў ужывальным яшчэ раней выключна ў пэяратыўным сэнсе”.
Параўн. з гэтым Klemensiewicz (1965), р. 277, які кажа пра агульнапольскую тэндэнцыю да пераймання канчатка вінавальнага склону множнага ліку таксама назоўнікамі, што абазначаюць асоб мужчынскага полу, якія ўрэшце не захавалі гэтых формаў з-за пэяратыўнага значэння.
Пэяратыўнае значэнне можна выключьшь у парах prorocy proroki, bojainicy bojazniki. Усталяванне формаў вінавальнага склояу ў назоўным склоне на ўзор неадушаўлёных назоўнікаў адбываецца пад беларускім уплывам.
108 Ap. munafiq = крывадушнік. Тут у выразе “і munaficy" ўжыты мн. л. клічнага склону, які супадае з мн. л. назоўнага склону.
Формы з 2-й палаталізацыяй /к > с/ спарадычна сустракаюцца ў адушаўлёных назоўніках таксама па-за катэгорыяй абазначэнняў асоб мужчынскага полу. Так, у тэксце тэфсіра яшчэ рэгулярна выяўляецца множны лік ptacy (птушкі); bendqjesc ptaci od glow! jego mozg (185a4), pewne boga chwalq jego ci cd w nebosach a ci cd na zemi i ptaci na powetrii (284a2). Такія формы, якія былі звычайнымі ў старапольскай мове, ужо з XV ст. сталі ўсё часцей скланяцца аналагічна неадушаўлёным назоўнікам з цвёрдай асновай: ptaki. Гэтыя формы, якія перайшлі з вінавальнага склону, шырока ўсталёўваліся з XVIII ст. таксама ў адушаўлёных назоўніках, якія не абазначалі асоб мужчынскага полу109.
Канчатак -owie з м-асноў у цяперашняй польскай мове выступае ў абазначэннях асоб мужчынскага полу, якія вылучаюцца ў асобную групу. Канчатак -owie сустракаецца ў тэксце тэфсіра таксама ў такой сучаснай функцыі, як мужчынска-асабовы множны лік. Няма прыкладаў ужывання гэтага канчатка ў якасці канчатка не мужчынска-асабовага множнага ліку: tilko welce iideni doktorowe w па’йсе z nich uwerili jak ‘ebdullah sin selamow"0 werq temii cd zeslano tobe i cd zeslano pred tobq (80a2), niowili pewne mi jestesmi udnpwp i pomocnici ‘Isl111 (94a6), ilpadli te fundatprpwp is-tim mesgidem"2 w ogen pek'elnij (157a5). nimaS inkego boga tilko ten ktorij uwerili jemil sinowe izra elsk'e (168b3). Множны лік слова aniol (анёл) таксама рэгулярна ўтвараецца з дапамогай -owie\ bendq stac na bregach neba polkami i prinosq majstat pana boga qnjplpwe na sobe (466b7). У наступным прыкладзе ў назоўніку posel (пасланнік) выяўляецца назоўны склон множнага ліку на -і 11 -у, які адхіляецца ад цяперашняга звычайнага ўтварэння з дапамогай -owie. Тыповым тут з’яўляеццатаксама тое, што на базе арабскага пісьма, якое не адрознівае lildyl і НІ:ІГІ, немагчыма вырашыць, ідзе размова ітра нс мужчынска-асабовы множны лік posfy або пра мужчынска-асабовы множны лік posli з палатальным канчаткам -і: posli naSe anjolowe popledne pri nich sq (405b2). Зразумела, y спосабе напісання слова з цвёрдым /s/ праз графему sad = 5 змяшчаецца ўказанне на тое, што размова ідзс хутчэй пра не мужчынска-асабовы множны лік posfy.
У арабізмах, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу, таксама адносна часта сустракаецца канчатак -owie: ale zalimowe"3 cd bogil sabri najdujq dzis jest na swece w blendze welk'im jawnim (243a3). Пры гэтым часта выяўляюцца паралельныя формы. Так, у арабізме kafir > (польск.) kiafir(in) = “нявернік”, з аднаго боку, з’яўляецца канчатак -owie: dobre wemi Ze tobe casnb i welka Sal sercil twemil
109 Гл. Strutyriski (1993), p. 89.
110 Гл. »> 2.1.2. ЗнаўцаПісання ‘АбдАлаг ібн Салам. Гэтае імя згадваеццатут як экзегетычны дадатак да верша Q(4:162), якраз як у Тафсіры Аль-Джалалайн: {lakini r-rasihuna fi l-‘ilmi minhum} ka-‘Abd Allah ibn Salam [...].
111 Ap. 'Isa Icyc. Тут y <4sT> мае месца род. скл. адз. л. або дав. скл. адз. л. у адпаведнасці з жаночым а-скланеннем з мяккай асновай.
112 Ap. masgid = мячэць.
113 Ap. zalim = злачынец.
dd tego cd mowq k’afirowe (207a4). 3 іншага боку, y гэтай лексеме зрэдку таксама выяўляецца канчатак -е паводле ўзору мяккіх асноў: bendq rozumec k'afire Ze dni sq na dobre droga direktowani (403a4). У асновс гэтага мяккага канчатка -е ляжыць адзіночны лік kiafirinw. Нарэшце, зрэдку ў гэтай лексеме яшчэ выяўляецца канчатак -у, які запісваецца ў арабскім пісьме праз kasra = і: mowili k'afiri і iidzi (16Ь4). Наадварот, на базе арабскага пісьма нелыа вырашыць, трэба гэта чытаць як не мужчынска-асабовую форму kiafiry, якая адпавядае беларускай форме, або як польскую мужчынска-асабовую форму kiafirzy"5.
Побач са згаданымі канчаткамі сустракаюцца калсктыўныя формы, утвораныя праз суфікс -'ja, як напр. Ьгасіа (браты) і сМоріа (хлопцы, сяляне); і wijmim to cd w sercii ich gnew i zazdrosci i bendq jako bracia na roskoSnich tronach (205a2), i cholbpja"6 moje ne-bendze strachu na was w ten dzen anitei wi zafrasiijece-se (404b8).
12.1.9. Родны склон множнага ліку мужчынскага роду
3 выпадзеннем рэдукаваных галосных, якія знаходзіліся ў канцы слова ў слабой пазіцыі, формы роднага склону множнага ліку словаў са стараславянскімі о-, jo-, n-аснова.мі, да якіх належала пераважная большасць назоўнікаў мужчынскага роду, у многіх выпадках прыраўняліся да формаў назоўнага і вінавальнага склонаў адзіночнага ліку. На гэтым фоне ў назоўніках з асновай на цвёрды зычны адбылося хуткае распаўсюджванне канчатка -ov > -dw з л-асноў. У мяккіх асновах распаўсюджваўся канчатак -ць > -і са стараславянскага z-скланення. У сучаснай польскай мове абодва канчаткі, -dw альбо -і || -у (пасля гістарычна мяккіх зычных), дадаткова падпарадкоўваюцца цвёрдым альбо мяккім асновам117.
У тэксцс тэфсіра ў словах з цвёрдымі асновамі часцей за ўсё сустракасцца канчатак роднага склону множнага ліку -dw. Паколысі арабскае пісьмо тэфсіра не адрознівае lol і ІйІ, немагчыма зрабіць высновы наконт артыкуляцыі закрытага ldlm. На базе беларускага субстрату, які ў родным склоне множнага ліку выкарыстоўвае канчатак -ov (-ой), магчымая артыкуляцыя l-dwl > l-owl, і адначасова гэты канчатак таксама падлягае аканню. Таму ўсюды гэты канчатак транслітаруецца як l-owl: w ten dzen dasu sondnego podarnejq twari greSnikow newernikow (327a8), ne-mam dinic jemu sabrow spolendnich (100a6), itprowadzimi-jich zapewne medzi polkow slug naSich (320a5), prikezalismi pilnim prikezanem ludzom dd rodzicow bic dobrim ddbrotliwim (320a3), wSak pdslalismi prorokow dd roznich