• Газеты, часопісы і г.д.
  • Альфуркан татарскі Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага Паўль Сутэр

    Альфуркан татарскі

    Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
    Паўль Сутэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 530с.
    Мінск 2009
    190.87 МБ
    164 Ap. kitab = кніга.
    165 У паўднёва-заходнім беларускім дыялекце сустракаецца він. скл. мн. л. = наз. скл. мн. л. у абазначэннях мужчын. Параўн. Lapicz (1986), р. 167: “Pewne analogic rozwojowe mozna upatrywac w brus. gwarach pld.-zach., w ktorych formy B. sq rowne M. takze u rzeczownikow zywotnych”.
    166 Гл. Klemensiewicz (1965), p. 282-283.
    167 Ap. Allah = Алаг.
    168 Ap. 'Ad = назва арабскага племя.
    169 Ap. aya = верш Карана, знак, цуд.
    170 Перс. namazkar = той, хто моліцца.
    171 Ap. tasblh = усхваленне.
    172 Ap. kafir = нявернік.
    Пры мяккіх асновах часта сустракаецца канчатак -ті. Гэты канчатак звычайна ўжываецца, у прыватнасці, у назоўніку ludzie (людзі): і daj nam zwirchndsc nad ludzrm newernimi (53b3), prendko idz z-ludzmi twojimi w jednej densci dd noci / wez za sobq nasladownikow swojich (205b6), bili poganmi i je^o ne-bili naprewadzeni na drdga prawdziwa (96b6). Канчатак -mi звычайна прымае apaбізм kafir (няверны, навернік), польск. kiafirin: wedzeli ci ktore k’afirmi zostali ie dni pewne sqjest klamci (210b6), pewne tak pitali izra’elsk'e liidze pred wami a pbtim zostali dla tegd k'afirmi (96b2).
    У назоўніку (niejprzyjaciel канчатак творнага склону вагаецца паміж -mi, -і і -аті. Часцей за ўсё ўжываецца канчатак -ті паводле ўзору мяккіх асноў: a k'edi-se zejdq z-wami bendq warn neprijacelmi (450b4). Побач з гэтым ужо з’яўляецца сучасны канчатак -аті\ a teraz wistalisce iondajoncimi smerci naprod nii se podkali z neprijacelami (53a2). Толькі зрэдку сустракаецца канчатак -у || oni warn neprijaceli jawnimi i welk'imi (22b5)173.
    Толькі спарадычна ў тэксце тэфсіра сустракаецца ў творным склоне множнага ліку канчатак -ота, перанесены з парнага ліку: dla nich jest tarn jendene stenkana zfrigatane zenboma (179b6)174.
    Першапачатковы канчатак -y l| -i назоўнікаў з oi /о-асновамі ў сучаснай польскай мове захаваўся толькі ў некаторых устойлівых зваротах. У тэксце тэфсіра гэты канчатак з’яўляецца хаця і рэдка, але яшчэ даволі рэгулярна паказвае рэшткавую прадуктыўнасць, якая выходзіць за межы ўстойлівых зваротаў, якія мы знаходзім і сёння: wSak pdslalismi mdjieka z-roznimi pdznak'i (384b3), alldh'^ bdg nemak medzi bogi tilko on pan mastatu welk'egd (304b6). i mi jemii weroncimi musulmani™ (324a5). Але паралельна гэгаму з’яўляецца сучасны канчатак -mi: mow tim ktorim dano ksenge iidom grekom i nepismenim ‘erabom'^ di bendzQce musulmanmi (41b6). Толькі як выключэнне мы знаходзім канчатак -і ў назоўніку ludzie: tak ma mowic bondzece wi slilgami bdiiimi sliizonc mH Sdiro cd see stali iiddnimipisma ksengi i stalisce liidzi iiddnimi (47bl).
    12.1.13.	Месны склон множнага ліку мужчынскага роду
    Канчатак -ach, які паходзіць з я-скланення жаночага роду, распаўсюдзіўся ў польскай літаратурнай мове з другой паловы XVI ст. на мужчынскія асновы і з канца XVII ст. стаў адзіным канчаткам меснага склону множнага ліку178.
    173 Параўн. Klemensiewicz (1965), р. 283: “Moze to jedyny slad koncywki -i tematow na -jo”. (Hi ў адной з формаў не сустракаецца польскай перагаласоўкі, таму, у прыватнасці, у апошнім прыкладзе можна вызначыць палатальны канчатак -і.)
    174 У дыялектах часткова распаўсюдзіўся канчатак -ота (-ута) замест -аті. Гл. Klemensie­wicz (1965), р. 283.
    175 Ap. Allah = Алаг.
    176 Параўн. Klemensiewicz (1965), р. 283: “Stara koncowk^ *-у maj$ tez rzeczowniki na -anin, np. miedzy pogany (w. XIV), z ntieszczany, Walentiniany, dworzany (w. XVI)”.
    177 Ap. ‘arah = арабы.
    178 Гл. Klemensiewicz (1965), p. 286. Параўн. Strutynski (1993), p. 95.
    У тэксце тэфсіра канчатак -ach з’яўляецца дамінантным канчаткам меснага склону множнага ліку: ja jest mnejkij dd cebe w skarbach i w narodze w dzatkach (234a8), mejsca sq diste w rajach adensk'ich™ (453b3), bili pred muchemmedam й blendach welk'ich (454a3), pana boga chwalil po wedbrach i po rankach (371a2).
    Побач з гэтым y тэксце тэфсіра з’яўляюцца сляды першапачатковага канчатка-'ech (< -ech)x№ з о-скланення, які захоўваўся ў літаратурнай мове да XVI ст. (у асобных выпадках да XVII ст.), аднак у другой палове XVI ст. быў неўзабаве заменены сучасным канчаткам -ach. На крэсах альбо ўскраінах польскага моўнага арэала канчатак 'ech мог праіснаваць даўжэй, чым у літаратурнай мове. Спасылаючыся на паўноўчныя крэсы, Курцова разглядае канчатак -'ech ужо як архаічную форму ў XVII і XVIII стст.181
    Канчатак -'ech змякчае цвёрды зычны ў канцы асновы, і пры велярных /к, g, ch! адбываецца гукавая змена паводле 2-й палаталізацыі. У тэксце тэфсіра змякчэнне цвёрдага заканчэння асновы перад канчаткам -'ech паказваецца, бясспрэчна, вельмі рэдка: we trech dasech1*1 (285Ь8). Але побач з гэтым у беспасярэдным наступным кантэксце звычайна сустракаецца сучасны канчатак -ach, які нс змякчае канцавы зычны: рд tich trech dasach (286аЗ). Адносна часта можна знайсці канчатак -'ech у назоўніках з мяккай асновай: na wek’i bendq w tich rajech (251a8), ne-sliSelismi oto tak o jednim bogii w wekach preSlich i w ludzech poslednich t'eraznejkich nic td ne-jest tilko klamstwa (370a8), usadSi prislonom-se na ppscelech kbldri jich [z] ioltego atlasu (437b3). У арыенталізмах часта паказваецца канчатак -'ech таксама пры мяккіх асновах: oni bili u nemazech™swojich z-bojaznq bdiq i z-gotowim sercom (272a3), ci ktdre sq na namazech swojich naleinich dasbw pbstregajq takowi nacije w rajach za udink'i swoje dobre й welk’ej powadze bendq (469al).
    Ha базе арабскага пісьма часта нельга адназначна вырашыць, ідзе размова пра палатальны канчатак -’ech альбо толькі пра scriptio defectiva канчатка -ach. Гэта датычыць канцавых зычных асноў, якія запісваюцца такімі графемамі, што не перадаюць палатальнасці184: bendze pri k'afirech[K wiktorija (77b8). 3 аднаго боку, тут у арабізме kafir (нявернік) > польск. kiafirin сапраўды можа ісці размова пра палатальны канчатак -'ech', з іншага боку, можа таксама мець месца scriptio defectiva ненаціскнога галоснага /а/ толькі праз fatha = е. Такія прыклады, як наступны, ясна паказваюць, што пры канчатку -'ech, які
    179 Ap. ‘adn = Эдэн, рай.
    180 Пра іншую этымалогію гэтага канчатка гл. Klemensiewicz (1965), р. 284.
    181 Гл. Kurzowa (1993), р. 171: “Poniewaz w tekstach AWK koncowka -ech ma 10 zapisow z XVII w. i 5 z XVIII, trzeba j$ uznac w dialekcie kresowym tego czasu za archaiczn^”.
    182 Мяккая графе.ма ta = s для палатальнага Is'l кантрастуе з цвёрдай графемай sad = 5 для цвёрдага /s/. Спосаб напісання  адназначна перадае змякчэнне /st > Is'l.
    183 Перс. namaz > (польск.) nemaz = малітва.
    184 Гл. »> 9.3.3. Выражэнне палатальнасці.
    185 Ap. kafir = нявернік.
    знаходзіцца ў транслітарацыі, часта размова ідзе толькі пра scriptio defectiva канчатка -ach'. w iiwotech jich tilko ogen pek'elnij (23a5). Гук /t/ y канцы асновы тут не змякчаецца ў /с7, так што за транслітараваным напісаннем <-ech> можа хавацца канчатак -ach™6.
    У тэксце тэфсіра нельга знайсці ніводнага прыкладу для канчатка -och, які пераважна з’яўляецца ў малапольскіх моўных помніках да канца XVI ст.187
    12.1.14.	Клічны склон множнага ліку мужчынскага роду
    Формы клічнага склону множнага ліку мужчынскага роду ідэнтычныя формам назоўнага склону множнага ліку, і яны не патрабуюць ніякага асобнага каментару188.
    Часта пры зваротах з’яўляецца клічная часціца і (о!)189: і welci panowe dajce mifet'wej™ snii megd (185a8), dla was jest twarda kerane i grekowe dd tego cd bdga klamliwe personice (257a6), rede pan bdg ddberce-se i rdzldnbce-se dzis i greSnici dd wernich i rede pan bog dd greSnich abd-m ne napbminal do was i sini Hdwebe dehisce ne-sluiili Setanowi (362a7), modlce-se i trojbane tim ktorim modlilisci-se jim oproi bdga (350a5), I liidze bojce-se boga waiego ktorij stworil was z-ducha jednego to jest' adama (59b4).
    12.2.	Скланенне назоўнікаў ніякага роду
    12.2.1.	Назоўны (клічны) склон адзіночнага ліку ніякага роду
    Польская мова дагэтуль захавала ў ніякім родзе стараславянскія канчаткі назоўнага склону адзіночнага ліку -о, -е, -^191.
    У тэксце тэфсіра таксама знаходзяцца ўсе тры названыя канчаткі: -о, -е і Канчатак падлягае ў канцы слова дэназалізацыі і ў арабскім пісьме ніколі асабліва не пазначаецца як насавы. Таму ў транслітарацыі замест канчатка заўсёды пішацца -е, які перадаецца напісаннем fatha = е.
    Усе канчаткі, -о, -е і -е (< -f), могуць падлягаць аканню, што асабліва моцна праяўляецца ў ніякім родзе ў назоўным і вінавальным склонах. Таму да названага пераліку канчаткаў, -о, -е і -е (< -?), яшчэ трэба дадаць канчатак -а, які ўзнік друтасна праз аканне.
    186 Параўн. Lapicz (1986), р. 168: “[...] о casex [...] na varotex”. Прыведзеныя Лапічам прыклады хутчэй даказваюць scriptio defectiva канчатка -ach, чым ужыванне палатальнага канчатка-'ech.
    187 Гл. Klemensiewicz (1965), р. 285. Гл. Strutynski (1993), р. 95. Параўн. Lapicz (1986), р. 168: “W Kitabie nie stwierdzono koncowki -och, jaka istnieje w brus. zabytkach j^zykowych oraz we wspoiczesnych gwarach”.
    188 Гл. »> 12.1.8. Назоўны склон множнага ліку мужчьінскага роду.
    189 Наконт клічнай часціцы і гл. »> 12.1.7. Клічны склон адзіночнага ліку мужчынскага роду.
    190 Atp. fatwa = прававое рашэнне.
    191 Гл. Klemensiewicz (1965), р. 300. Гл. Strutynski (1993), р. 95.
    Табліца 12.2
    Скланенне назоўнікаў ніякага роду
    Склон
    Адзіночны лік
    Множны лік
    Наз.
    -е (-е)
    -е (<-?) (дэназалізаваны)
    -0 (-о)
    -а (< -е, -%, -о) (аканне)
    -е (< -а) (графічны варыянт)
    -а (-а)
    -е (< -а) (графічны варыянт)
    -і (-у || -О(бел.)
    -і (-у) (парн.) (рэшткі: oczy, uszy)
    Род.
    -а (-а)
    -е (< -а) (графічны варыянт)
    -	0 (нулявы канчатак) (звычайны канчатак)
    -ej i-ej)
    -	u (парн.) (рэшткі) (pczu)
    -	ow (-dw, -ой) (рэдка)
    Дав.
    -u (-н) (адзіны канчатак)
    -am (-am) (а-скланенне) (!)
    -em (< -am) (графічны варыянт)
    Він.
    -е (-е)
    -	е (< -^) (дэназалізаваны)
    -	0 (-0)
    -	а (<-е, -%, -о) (аканне)
    -	е (< -а) (графічны варыянт)
    -a (-a)
    -	e (< -a) (графічны варыянт)
    -	І і-у II -0 (бел.)
    -	i (-у) (рэшткі: oczy, uszy)
    він. = род. (адушаўлёныя ніякага роду) (рэдка)
    Твор.
    -ет (-ет) (дамінантны)
    -от (-от) (бел.) (часта)
    -am (< -ет, -от) (аканне) (часта)
    -іт (< -ёт) (e-pochylone) (рэдка)