Альфуркан татарскі
Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
Паўль Сутэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 530с.
Мінск 2009
239 Гл. Klemensiewicz (1965), р. 306; Strutynski (1993), р. 100 f.
У тэксце тэфсіра мы пастаянна знаходзім канчатак -am з жаночых а-асноў: prikaie jim prikezane abi rozrezali HSi bidlentam (75a6), kto mocen dac slUch ukam i widzenja ofam (163a6), podobno serce ich sercam tich (17b 1).
У наступным прыкладзе чыста графічны варыянт < -ет > са scriptio defectiva галоснага /а/ толькі праз fatha = е трэба таксама тлумачыць як канчатак -ат\ takowi liidze te ktdre ne werili cudem i koranii ЬоНетй (240a2).
Распаўсюджванне канчатка -am y ніякім родзе ў тэксце тэфсіра можна зразумець як уздзеянне беларускага субстрату, дзе канчатак -am з жаночага а-скланення перамог ва ўсіх родах. Наадварот, у польскай літаратурнай мове ўжо на мяжы XVII і XVIII стст. канчатак -am у давальным склоне множнага ліку з’яўляўся архаічным.
12.2.10. Вінавальны склон множнага ліку ніякага роду
Формы вінавальнага склону множнага ліку ў ніякім родзе аднолькавыя з формамі назоўнага склону множнага ліку.
У тэксце тэфсіра пераважна сустракаецца рэгулярны польскі канчатак -а, атрыманы ў спадчыну з праславянскай мовы: poniirili-se w slowa inSe nekoranne dd sebe zmislone (77b5), potim zeslal pan bdg Sesc tisencej anjolow na pomoc proroku i weroncim muselmandm i zeslal wojska newidome (147a8), ten jest bogern ktorij podnosl i postanowil nebosa bez iadnego filarH (19lb8).
Нярэдка канчатак -a запісваецца scriptio defectiva толькі праз fatha = e: mow zdrowe slowe dd bdga proSonc (406a2)240.
У сувязі з аканнем, якое ў тэксце тэфсіра праяўляецца вельмі моцна, часта немагчыма вырашыць, ці сапраўды пад канчаткам -а разумеецца канчатак множнага ліку альбо ў яго аснове ляжаць канчаткі -о, -е або адзіночнга ліку: a k’edi obadiS ich і muchemmedu zadziwiS-se patronc na cala jich (455a7). У дадзеным прыкладзе на базе арабскага тэксту належыць дапусціць множны лік, таму што слова сіаіа з’яўляецца польскім адпаведнікам арабскага множнага ліку agsam (адзіночны лік gism = цела).
У назоўніку око (вока) зноў з’яўляюцца формы парнага ліку: oderdwali off liidzem і welk'ij strach zadali jim (127a7)241. Таксама мы знаходзім як выключэнне парны лік слова lato (год, лета): nech кагтц dzatk'i jich dwe lece (31a4).
Побач з польскім канчаткам -а ў вінавальным склоне, як і ў назоўным, спарадычна з’яўляецца беларускі канчатак -у || -і, які ў беларускай мове ўзнікае ў ніякім родзе па аналогіі з мужчынскім і жаночым родамі: йкагат te masti
240 За напісаннем slowe можа хавацца множны лік slowa, а таксама адзіночны лік slowo, бо канцавы І-оІ пад уплывам акання можа перайсці ў І-аІ, які тады нярэдка запісваецца scriptio defectiva толькі праз fatha = е. У такіх выпадках часта нельга адназначна вырашыць, ужыты множны лік ці адзіночны, тым больш калі формы прыметніка ніякага роду ў вінавальным склоне множнага і адзіночнага ліку гучаць аднолькава.
241 Параўн. »> 12.2.7. Назоўны (клічны) склон множнага ліку ніякага роду.
і wsi keranjom twardim (225аЗ), і пе-'йЬіпіІ pan bog w jednim ildweku dwa serci (338b7). Аднак y цэлым беларускі канчатак -y || -i сустракаецца всльмі рэдка.
Катэгорыя адушаўлёнасці праяўляецца праз ужыванне формаў родна-вінавальнага склону: mow ti pridzece prizbwmi dzeci nadich i dzecej waSich i newast naSich i newast waSich i duSi naSi i duSi waSi (45b4). Тут зноў з’яўляецца характэрным ваганне ва ўжыванні канчаткаў родна-вінавальнага склону -і (-у) і -ej у блізкім кантэксце.
12.2.11. Творны склон множнага ліку ніякага роду
Канчатак -аті з жаночага й-скланення з сярэдзіны XVI ст. стаў прадуктыўным таксама ў ніякім родзе і з пачатку XVII ст. выцясняў два першапачатковыя канчаткі творнага склону множнага ліку ніякага роду, -у і -ті, так што яны далей толькі ў асобных выпадках сустракаліся як архаічныя формы242.
Канчатак -аті дамінуе таксама ў тэксце тэфсіра: pewne ja priSedlem do was s-citdami dd boga waSegb (44b3), prorok wziwal zlimi slowami na ddwrdt abisce posilkowali preklbl was zlimi slowami (54a4).
Побач з гэтым спарадычна яшчэ сустракаецца першапачатковы канчатак творнага склону множнага ліку -у назоўнікаў з о-асновамі: zecisnelismi lud fera’Hndw2^ lati zlimi ne’ urbdzajnimi i UmnejSeli z-‘owocdw (128a6), Cinil medzi dwoma mori granico (307b4), mdwilisce td Usti waSimi (280b 1).
Пры мяккіх i гістарычна мяккіх асновах часам таксама знаходзіцца канчатак -mi: chce pan bog iebi Ukaraljich tim skarbem i dzecmi w tim doiiwotnim swece (150b8).
У назвах парных частак цела часта з’яўляецца канчатак -іта (-ута) з парнага ліку, як, напр., у назоўніку око (вока): раппі rajsk'e bjale z-jasnimi obima wlasne tak dni jako najlepSe strilsdwe (365b 1).
12.2.12. Месны склон множнага ліку ніякага роду
Да сярэдзіны XVI ст. у польскай мове ў месным склоне множнага ліку ніякага роду дамінаваў першапачатковы канчатак -'ech (< * -ech, *-'ch) назоўнікаў з о-асновай альбо з кансанантнымі асновамі. Побач з гэтым з XIV na XVI ст., і перш за ўсё ў малапольскіх моўных помніках, ужываўся канчатак -och. На працягу XVI ст. у ніякім родзе ўсё больш прадуктыўным станавіўся канчатак -ach з жаночага а-скланення, і з XVII ст. ён цалкам выцесніў іншыя канчаткі244.
У тэксце тэфсіра ў месным склоне ніякага роду пануе канчатак -ach: jesli zatajice misli waSi te cd w sercach waSich albo objawice we td wSitko pan bog i we td cd w nebosach i td cd w zemi (42b6), obatiS tich ktdre w sercach jich majq. chorobe
242 Гл. Klemensiewicz (1965), p. 307; Strutynski (1993), p. 101.
243 Ap. jir'awn = фараон.
244 Гл. Klemensiewicz (1965). p. 307; Strutynski (1993), p. 101 f.
(417а2), wiinilismi w potbmstwach jich nektorich prordkami (444a2), spredace w imonach bogow swich nazwalisce ich sodadus semiirheba-^ (123b2).
Толькі як выключэнне з’яўляецца канчатак -'ech (< * -ech, *-'ch), які змякчае цвёрдую канцоўку асновы: pri’dzdobil Setan ludzem [...] kochane [...] w stadach jezdnich i w bidlencech i w welk'ich paknach (41a3).
Прыклады малапольскага канчатка -och y тэксце тэфсіра адсутнічаюць.
12.3. Скланенне назоўнікаў жаночага роду
12.3.1. Назоўны склон адзіночнага ліку жаночага роду
У назоўніках жаночага роду дагэтуль захаваўся стараславянскі канчатак -а назоўнікаў з я-асновай. Гэты канчатак выступае ў старапольскай мове ў мяккіх асновах у двух колькасных варыянтах: кароткі -а альбо доўгі -а. 3 XVI na XVIII ст. як рэфлекс старапольскага доўгага галоснага /а! выступае закрыты ІаІ, у тым ліку ў канчатку -а247.
У тэксце тэфсіра ў назоўніках жаночага роду сустракаецца выключна канчагак -а. Ад канчатка -а з закрытай артыкуляцыяй, наадварот, не засталося ніякага следу: dla nich jest тепка iistawidna (88а1), w sercach jich jest dwulibna newerna choroba (159a5), cudzoloinica newasta nech Shibu ne-bere tilko cudzololnika meniiizna albo newernich pogan (279a8).
Канчатак -a часта запісваецца scriptio defectiva толькі праз fatha = e i з’яўляецца ў транслітарацыі як -е: ci ktore ne werq koranu і ajet'om™ bdiim dla nich jest menke twarda (40a2), zeslalismi t'ewrit'2i9 w nim jest prawdziwa drbge dd boga ijest swjatloscq blendnim (89a2), ci kto Iman™ ne-prijenli na USi jich gluchote (394a7), droge jest prawdziwa (417a8).
Як назоўнікі жаночага роду скланяюцца назоўнікі мужчынскага роду на -а: bd дп jest powainij krol wladca mondrij sendza nad sendzami (197b4), pewne pan bdg swentij mondrij sendza (152b8), bd pewne pan bdg warn priwodca кй dobremu milbserdnij (441b6). Тут таксама сустракаецца scriptio defectiva з fatha = e: pan bdg jest swentij sendze mondrij (88a3).
12.3.2. Родны склон адзіночнага ліку жаночага роду
У цвёрдых асновах у польскай мове дагэтуль захаваўся атрыманы ў спадчыну з праславянскай мовы канчатак -у 11 -і. Да канца XVII ст. пры мяккіх асновах атрыманы ў спадчыну канчатак -е сустракаецца паралельна канчатку -ej (-ej),
245 Sodad = старажытнае ўсходняе боства.
246 Samiirhaba = старажытнае ўсходняе боства.
247 Гл. Klemensiewicz (1965), р. 287; Strutynski (1993), р. 103.
248 Ар. ауа = верш Карана, знак, цуд.
249 Ap. tawra = Topa.
250 Ap. Iman = вера.
Табліца 12.3
Скланенне назоўнікаў жаночаіа роду
Склон
Адзіночны лік
Множны лік
Наз.
-а (-д)
-е (<-д) (графічны варыянт)
-і (-111 -у) (цвёрдая)
-е (-е) (мяккая; гістарычна мяккая)
-і (-у) (гістарычна мяккая) (бел.)
-'е (< *-ё) (рэшткі парн. л. rgce)
Род.
-і (-у 11 -z) (цвёрдая)
-і (-Z || -у) (мяккая; гістарычна мяккая)
-е (архаічная; адзінкавыя выпадкі)
-0 (нулявы)
-ow (-dw, -ov) (адзінкавыя выпадкі)
-ej (-ej) (мяккая; гістарычна мяккая) (адзінкавыя выпадкі)
-і (-z) (мяккая) (запазычанні) (рэдка)
Дав.
-'е (< *-ё) (цвёрдая)
-і (-і | -у) (мяккая; гістарычна мяккая)
-і (-у) (назоўнікі на -га) (бел.) (сістэматычна)
-am (-am) (мяккая; гістарычна мяккая) (дамінуе)
-ет (-ет) (ірафічна-фанетычныя варыянты)
-от (-от) (ужо вельмі прадуктыўны)
Він.
-е (<-?)
-а (< -е, <-£) (тыпова для крэсаў)
-q (-4) (мяккая)
(-q) (таксама цвёрдая; тыпова для крэсаў)
-о (<-) (дэназалізаваны)
-u (-w) (адзінкавыя вьшадкі) (бел.)
-і (-у 11 -z) (цвёрдая)
-е (-е) (мяккая)
-'е (< *-ё) (Рэшткі парн. л.: г^сё)
-і (-у) (гістарычна мяккая) (бел.)
він. = род. (адушаўлёныя наз. ж. р.)
(бел.)
Твор.
-q (-q) (цвёрдая; мяккая)
-о (-q) (дэназалізаваны)
-от (-д) (вялікапольск. артыкуляцыя)
-oju II -eju (арх.; адзінкавыя выпадкі) (бел.)
-ami (-ami) (цвёрдая; мяккая) (рэгулярна)
-оша (-ота) (парн. л.; рэшткі: r^koта)
-і (-у 11 -і) (архаізм) (рэдка)
Мссн.
-*е (< *-ё) (цвёрдая)
-'а (-'е) (аканне) (адзінкавыя выпадкі)
-і (-І || -у) (мяккая; гістарычна мяккая)
-і (-у) (наз. на -га !) (бел.) (сістэматычна)
-ach (-ach) (цвёрдая; мяккая)
-ech (-ech) (граф.-фанет. варыянты)
-'ech (< *-ech) (рэдка)
-u (парн. л.; рэшткі: w r^ku)
Клічны
-а (-а) (клічны = наз.)
клічны = наз.
перанятаму са скланення поўных прымстнікаў. Толькі з канца XVII ст. пры мяккіх асновах таксама ўсталёўваецца канчатак -і 1I -у, запазычаны з назоўнікаў з /-асновай251.
У тэксце тэфсіра пры цвёрдых асновах усюды з’яўляецца канчатак -у || -і. Пры мяккіх асновах сустракасцца, амаль перамагаючы, сучасны канчатак -і 11 -у. Можна знайсці толькі зусім рэдкія прыклады канчатка -е. Ад канчатка -ej (альбо варыянта з ё pochylone -ej) не засталося ніякага слсду. Гэта перш за ўсё павінна было быць абумоўлена беларускім субстратам. У беларускай мове пры мяккіх асновах раней, чым у польскай мовс, перамог канчатак -і) | -у паводле ўзору цвёрдых і кансанантных асноў252: s-kont ma bic jemii sin bo ne-bild й nego towariXk’i gospodini (109a6), dirigiije kogo chce dd drbgiprawdziwij (162b5), k'edi zachodzilo priblilald se do nich z lewej stroni pebari (231b3), i weSli z nim do tiirmi dwa mlodzenci (184a8), rekl ten ktorij go кйріі ketgir153 z dgiptH do .dni swojej Saniij i mejsce ddbre daj azali ie hendzem pdiitek mec z nego (182b7), rekl ibrahim2™ ne-traca nadzeji dd lask'i boiiij (205bl), stworilismi dloweke dd siichej glini zemi z-darnej nego Uformowalem (204a3), poklonce-se dd zemi preto poklonili-se anjolowe wSistk'i (204a6), ten bdg tak'ij ktorij Htworil was z-duii jednej adambwij bo udnil s-tej-i duSj tone jego chawd155 (135b2), ne-jest ten koran pricongai mocq tilko napominab od tworci swjatii (191a2), pewne podobenstwo ‘ejsi25b u mod boXiej jako podobenstwa adamu stworil go s-paskii z zemi a potim rekl na td stan dowek'em i stal-se bez ojca (45b2), anjolowe jim bendq mowic dzis nemaX warn semend152 (289b3).