Альфуркан татарскі
Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
Паўль Сутэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 530с.
Мінск 2009
Абазначэнні асоб мужчынскага полу на -а паказваюць ваганні паміж формамі вінавальна-роднага склону, якія функцыянуюць як выражэнні катэгорыі адушаўлёнасці, і рэгулярным вінавальным склонам324 на -у || -і: bo pan bog dobre widzi sliig swojich (41a6), pan bog dobro widzi slUgi swoje (41b7).
У тэксце тэфсіра звяртае ўвагу тое, што вінавальна-родны склон часта раслаўсюджвасцца на адушаўлёныя назоўнікі жаночага роду: rekl fera'Qn225 zaraz каіе zabijac sinow jich a iiwe sostawic i srdmocic ion ich (128al), mow tiprijdzece prizowmi dzeci naSich i dzecej waSich i newast naSich i newast waSich (45b4).
Такія формы можна зразумець на грунце беларускага субстрату, дзе катэгорыя адушаўлёнасці не абмяжоўваецца толькі назоўнікамі са значэннем асобы мужчынскага полу.
12.3.12. Творны склон множнага ліку жаночага роду
У творным склоне множнага ліку ў польскай мове ўсталяваўся атрыманы ў спадчыну канчатак -аті назоўнікаў з аі уа-асновамі. Побач з гэтым спарадычна запазычваецца канчатак -у || -і (пасля /к, gl) з мужчынскага ў жаночае скланенне. У XVIII-XIX стст. такія формы на -у 11 -і ўжываліся пераважна ў стылізаванай, архаізаванай функцыі326.
У творным склоне множнага ліку жаночага роду ў тэксце тэфсіра дамінуе канчатак -аті\ radzi bili iebi zostali wespol z newestami (154b3), pri’ozdobilismi nebo od tego swjata gwjdzdami (391a6), to jest abisce uwerili bogu jedineniu
321 Ap. sadaqa = міласціна.
322 Гл. »> 3.2.1. Дзеяслоў “*siem$czowac" i назоўнік “*siemecza".
323 Ap. ya = клічная часціца.
324 Катэгорыя назоўнікаў са значэннем асобы мужчынскага полу ўтварылася ў польскай мове ў XVII ст.; гл. Klemensiewicz (1965), р. 281. Параўн. Lapicz (1986), р. 167.
325 Ap.fir'awn = фараон.
326 Гл. Klemensiewicz (1965), р. 295 f.; Strutynski (1993), р. 111.
і poslowi jego prawdziwemii і iebisce bili na drogach boiich z-dukami i skarbami waSimi i -dndzami waSimi (453Ы), Udinilismi na nebe domi okna i pri’ ozdobilismi planetami gwjazdami patroncimi (203b2).
Наадварот, ад канчатка -y || -i, перанесенага з мужчынскага скланення, у тэксце тэфсіра захаваліся толькі сляды: menSdizni majq тес zwirchnosce221 nad newjasti (64b7).
У назоўніку ref a часам сустракаецца старажытны канчатак парнага ліку -ота ў функцыі множнага ліку: a chocbi zeslali mi na ce i muchemmed napisand ksenge na paperach i pojmalibi-to ronkoma swojimi pd staremU bi rekli ci ktdre newernikami sq nic td ne jest (99b4).
12.3.13. Месны склон множнага ліку жаночага роду
Польская мова ў месным склоне множнага ліку жаночага роду захоўвае атрыманы ў спадчыну канчатак -ach назоўнікаў з а-асновай, які можна ахарактарызаваць як надзвычай прадуктыўны таксама ў назоўніках мужчынскага і ніякага роду. Побач з гэтым пераважна ў XV-XVI стст. спарадычна ўжываўся канчатак -ech назоўнікаў з іі er-асновамі. Паралельна канчаткам -ach і -ech ужываўся, галоўным чынам у малапольскім моўным арэале, канчатак -och, які перайшоў са склансння назоўнікаў мужчынскага роду328.
У тэксце тэфсіра сустракаюцца два канчаткі: -ach і -ech. Канчатак -ach дамінуе як у цвёрдых, так і ў мяккіх асновах: praciijce й pdslUgach boiiich (87b6), ten ktorij prowadzi was pd cemnotach zemsk’ich i morsk'ich (307b7), jest td wSitko w ksengach lewch-el-mechfuz™ (225a4), zapewne wi w menkach zajedno bendzece iz-Setanami (403a6), wSak bili sq w histdrijach jich prikladi na iipdmentane liidzem roziim majoncim (19lb4).
Канчатак -ech, наадварот, сустракаецца толькі спарадычна. Узнікас пытанне: можа, размова ідзе хутчэй пра графічна-фанетычны варыянт, а менавіта пра scriptio defectiva ненаціскнога галоснага /а/ толькі праз fatha = е, чым пра канчатак 'ech (<-echfi0: zeslal ten koran ktorij wjadom tajemnic w nebosach i w zemjech^' (288a4), w tich (tirech lit'erech zawira se calij koran (116b7).
У назоўніку r^ka (рука) звычайна сустракаецца старажытны канчатак парнага ліку -w: w renku twojich wSitk'e dobra (42a8), ta ksenga cd mace w renku swojich (414bl).
327 Наконт він. скл. на y кансанантным скланенні гл. »> 12.4.4. Вінавальны склон адзіночнага ліку жаночага роду.
328 Гл. Klemensiewicz (1965), р. 296; Strutynski (1993), р. 111-112.
329 Ap. al-lawh al-mahfiiz = “патаемная скрыжаль” на небе, на якой напісаны спрадвечны Каран. Параўн. »> 7.2. “Літоўская метрыка”.
330 Наконт этымалогіі гэтага канчатка гл. Klemensiewicz (1965), р. 284.
331 Тут звяртае ўвагу спосаб напісання празуа’ =j, які паказвае на асінхронную артыкуляцыю білабіяльнага ІтТ, гл. »> 11.6. Асінхронная артыкуляцыя ў палатальных білабіяльных.
12.4. Кансанантнае скланенне назоўнікаў жаночага роду
12.4.1. Назоўны склон адзіночнага ліку жаночага роду
У польскай мове ў назоўным склоне адзіночнага ліку кансанантнага скланення назоўнікаў жаночага роду працягвае існаваць нулявы канчатак, які ўзнік пасля падзення рэдукаваных галосных332.
Табліца 12.4
Кансанантнае скланенне назоўнікаў жаночага роду
Склон
Адзіночны лік
Множны лік
Наз.
-0 (нулявы)
-і (-/|| -у)
Род.
-і (-І11 -у)
-І (-І || -у)
-ej (-ej)
-ij (< -ej) (e pochylone)
Дав.
-і (-ІII -у)
-om (-om)
Він.
-0 (нулявы) (він. = наз.)
-е (<-?)
-i (-/ II -y)
Твор.
-4 (-«)
-о (<-q) (дэназалізаваны)
-om (<-q) (вялікапольскі)
-ami (-ami)
-mi (-mi)
-oma (-oma) (парн. л.) (рэшткі)
Месн.
-і (-/11 -у)
-ach (-ach)
-ech (<-ach) (графічныя варыянты)
Наступныя прыклады з тэксту тэфсіра не патрабуюць ніякіх далейшых каментараў: a k'edi tbbe prijdze рдтдс dd pana boga twego pretd reknq zapewne bilismi s-tobq wespbl tam (320a7), tilko wenkSa dense ludzej cd tego ne-wedzq abo ne-wedzeli (350b7), pretd ne-zawodzi was roskoS tego dodasnego swjeta (354a2), odpiiscil mil ta wina dawidowi zapewne jemu jest wedla nas welka blizkbsc i dobre mejsea (371b4), aibo ne-priSla warn wjadompsc tich ktore pred wami pbgineli (198a4), w sercach jich goronedse bploSenstwa newedomosc §ahilstwo333 (421b6). Як слова жаночага роду з’яўляецца ў тэксце тэфсіра таксама назоўнік zal (жаль), што робіцца відавочным з формы прыметніка жаночага роду: і welka tai sercii twemu dd tego cd mbwq k'afirowe334 (207b4).
12.4.2. Родны склон адзіночнага ліку жаночага роду
У родным склоне адзіночнага ліку ўжываецца канчатак -і назоўнікаў з ьасновай, які рэалізуецца як -у пасля гістарычна мяккіх асноў. 3 XVII ст. ён выцясняе
332 Гл. Klemensiewicz (1965), р. 297. У кансанантнае скланеннеразам з некаторымі назоўнікамі, якія страцілі свой галосны канчатак, перайшлі галоўным чынам назоўнікі з йі г-асновамі.
333 Ар. gahil = неадукаваны, недасведчаны, даісламскі.
334 Ар. kafir = нявернік.
ўсе іншыя канчаткі. У сярэднепольскі перыяд спарадычна сустракаецца таксама канчатак -ej, які перайшоў са скланення поўных прыметнікаў. У назоўніках з асновамі на -г і -й да XVIII ст. яшчэ часам знаходзіцца першапачатковы канчатак -е335.
У тэксце тэфсіра сустракаецца выключна канчатак -і (-і || -у) назоўнікаў з z-асновай. 1 наадварот, нельга знайсці прыкладаў канчатка -е і канчатка -ej, які перайшоў са скланення прыметнікаў: termin smerci ma zapewne prijsc (319b7), a zapewne newernikom pomoci nemak (416a 1), ne‘Ubinilismi dla nich oprod slonednej ceplosci odzeii pokriwajoncej (239a 1), bo mi ne-gubili iadnego masta i wsi tilko bil jim zalozonij pismem termin (202b8).
12.4.3. Давальны склон адзіночнага ліку жаночага роду
У давальным склоне адзіночнага ліку ў нольскай мове ўжываецца канчатак -і 11 -у (пасля гістарычна мяккай канцоўкі асновы) з z-асноў336.
У тэксце тэфсіра мы таксама знаходзім выключна канчатак -і (-і |І -у): ne-stworilismi nebdsa і zemi і cokolwek jest medzi nimi tilko kU slUSnpscj (206b4), k'edi priSed dd nich postrakicel muchemmed prorok ne-prisporilb jim ku werndsci tilko wenkSe oddalene (358a4), ale co mace radzic i mowic mowce kU dobremU i kU bojazni boidej (446a 1).
12.4.4. Вінавальны склон адзіночнага ліку жаночага роду
Формы вінавальнага склону не маюць канчатка, як і формы назоўнага склону.
Прыклады з тэксту тэфсіра: Utinilismi to red nedobrq (237a8), nawroc twar twojq dd wari musulmansk’ij (329a4), zachcemi abismi mogli zgUbic ktdre mekkana wes abo masto (221a5), on jest bog ten ktorij stwoiil noc i dzen i slonca i mesonc (258a8).
Асабліва прыкметнымі ў тэксце тэфсіра з’яўляюцца спосабы напісання, якія, здаецца, паказваюць перанос канчатка -% у кансанантнае скланснне. Магчыма, размова ідзе толькі пра арфаграфічную памылку ў тым, што дапаможны знак fatha = е пераблытаны са знакам sukUn, які пазначае адсутнасць галоснага337. Спосаб напісання праз fatha = е ўпарта паўтараецца на працягу ўсяго тэксту. Ён знаходзіцца амаль выключна ў спалучэнні з назоўнікам jedynosc (еднасць): klamajq jedindsce bodiq і dd wari prawdziwij odwrocajon-se (249b2), uprowadze jich dd raju ‘edensk'ego33* dd tego ‘edensk'ego cd deklerowales jim i tim zas cd werili w jedindsce twoje (383a5), ci ktdre uwerili w jedindsce bdga (415a5), poslalismi cebe swjadk'em i swjdstUjdncim lask'i i postrakajoncim karanem abi Uwerili w jedindsce boidq (419a5), z339 te ktdre werice w jedindsce bdga musulmane
335 Гл. Klemensiewicz (1965), p. 297; Strutynski (1993), p. 104.
336 Гл. Klemensiewicz (1965), p. 297; Strutynski (1993), p. 105.
337 Гл. »> 9.4.3. Дапаможныя арфаграфічныя знакі sukiin і hamza.
338 Ap. ‘adn = Эдэн, рай.
339 Тут размова ідзе пра клічную часціцу і (о); гл. »> 12.1.7.
(446аЗ), menSdizni maja тес zwirchnosce nad newjasti i stawac й kriwda ich s-tego Se jich powiSil pan hog (64b7).
Перапісчык рукапісу L на аркушы 419b i 420a памылкова паўтарае вершы ад Q(48:11) да Q(48:14). Разгледзім двойчы прыведзены пераклад Q(48:14)340: a ci сд ne-‘Uwerili w jedinosce boga i posla jego muchemmeda pretd wedz zapewne nagdtowalismi dla newernich se‘irw peklo (419b6), a ci cd ne-‘uwerili w jedinosce boga i posla jego muchemmeda pretd wedz zapewne nagdtowalismi dla ne-wernich se ‘ir peklo pldministo3n (420a6). Заслугоўвае ўвагі тое, што абодва пераклады паказваюць вінавальны склон адзіночнага ліку на назоўніка jedynosc (еднасць) праз fatha = е, што не варта расцэньваць толькі як апіску.
12.4.5. Творны склон адзіночнага ліку жаночага роду
У тэксце тэфсіра, як і ў польскай літаратурнай мове, у творным склоне адзіночнага ліку працягвае ўжывацца атрыманы ў спадчыну канчатак -q (< *-bjo) назоўнікаў з z-асновай343: jesli pic zachcq napojq jich takowq wodq rospuSdonq k'ipadq medzq (233a8), stworil koide red wkechmocnq mocq swojq (287b7), oni sq pewne k'afirew newernici panu bdgH i poslowi jego i pbmarli smercq k'afirskq (154a7), distij on jest i wisdk'ij dd tego cd mowq oni wisokoscq welkq (223b4), i Uzdrdwi radoscq serca liidzej weroncich (145b8).