Альфуркан татарскі
Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
Паўль Сутэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 530с.
Мінск 2009
Побач з гэтым сустракаюцца дэназалізаваныя спосабы напісання без sagir-iпйп = п, дзе паказвасцца толькі канчатак -о: prijdze do mne ze-slawno waddmosco jawno i jasno (304a7).
Формы творнага склону адзіночнага ліку на -опі можна тлумачыць як рэфлекс вялікапольскай артыкуляцыі l-ql > !-отР^\ zaplaci tim ktore udink'i dinili dpbrocpm i rajem (432b6).
Неверагодна, каб тут y назоўніку жаночага роду dobroc (дабрыня) адбывалася змена роду > dobroc (муж. р.) і таму гэты назоўнік прыняў беларускі канчатак мужчынскага роду -от. Такое ўражанне атрымліваецца, аднак, ад назоўніка twarz (твар) (жаночага роду ў польскай, але мужчынскага у беларускай), які, здаецца, прымае ў творным склоне адзіночнага ліку канчатак -ет з мужчынскага скланення: a wchodzonc w bromapadnice twarem dd zemi (132b3), i padli wSitk'i darownici dd zemi twarem rekli Hwerilismi panu bogii swjdtow
340Q(48:14): {wa-man lam yu’min bi-llahi wa-rasGli-hi fa-inna a‘tadna li-l-kafirina sa‘iran} = “A xto не паверыў y Алага i пасланніка Яго, to, сапраўды, Мы падрыхтавалі для нявернікаў агонь”.
341 Ap. sa'ir = полымя, агонь, пекла.
342 Польск. plomienisty = вогненны. Гэта адлюстраванне значэння арабскага слова sa'ir (полымя, агонь, пекла). (Наконт склонавага канчатка -о замест-егл. 14.1.2.; 14.1.6.)
343 Гл. Klemensiewicz (1965), р. 297.
344 Ap. kajir = нявернік.
345 Гл. »> 10.5.3. Насавы о ў канцы слова.
wSitk'ich (127Ь2). Аднак гэты канчатак можна было б патлумачыць вялікапольской артыкуляцыяй насавога о (/-q/ > І-отГ) разам са scriptio defectiva ненаціскнога галоснага ІоІ толькі праз fatha = е.
12.4.6. Месны склон адзіночнага ліку жаночага роду
У месным склоне адзіночнага ліку кансанантнага скланення працягвае ўжывацца атрыманы ў спадчыну канчатак -і назоўнікаў з ьасновай, які рэалізуецца пасля гістарычна мяккіх зычных як -у. У XVI ст. спарадычна сустракаўся таксама канчатак -ej, які перайшоў са скланення поўных прыметнікаў346.
Канчатак -і (-і || -у) У тэксце тэфсіра з’яўляецца адзіным канчаткам меснага склону адзіночнага ліку ў кансанантным скланенні. Нельга знайсці ніякіх слядоў канчатка -ej, які перайшоў са скланення прыметнікаў: ne-witriwaS ze-mnq w cerpliwosci (237b4), td tel s-prikladow sen waS w noci do uspokojenja i witchnena (328a7), berce t'ejemmum™ pask'em dstim abb pdtrice pd twari waSej i pd renkach waSich timpask'em (83b5), pita] й nich d tij wsjktore bilapri bregH mbrsk'em (132b6). ti weS td co jest w misli mbjej ale ja ne-wem td co w zamislach twojich (98b2), mow i muchemmed pewne pripadek pogrom i wiktbreje wlitkb w mod bbiej (54a8).
12.4.7. Назоўны склон множнага ліку жаночага роду
У назоўным склоне множнага ліку кансанантнага скланення працягвае ўжывацца запазычаны з вінавальнага склону множнага ліку канчатак -і, які пасля гістарычна мяккіх зычных рэалізуецца як -у. 3 XVI ст. пад уплывам тэндэнцый выраўноўвання па аналогіі паміж рознымі тыпамі скланення канчатак -е назоўнікаў з гістарычна мяккімі асновамі пранікае таксама ў кансанантнае скланенне. Аднак толькі з другой паловы XVIII ст. канчатак -е робіцца прадуктыўным пры асновах на гістарычна мяккі зычны. Пры гэтым яшчэ доўгі час існавалі паралельныя формы на -у 11 -е, якія часткова захаваліся дагэтуль348.
У тэксце тэфсіра звычайна паказваецца канчатак -і (-і || -y): pewne chitrbsci і oSukanini349 sq welk'e (183b4), dla tich ktore udnili ddbrbc dobre rbsjcbSi rajsk'e i nagrddl sowite (162b5).
12.4.8. Родны склон множнага ліку жаночага роду
У кансанантным скланенні ў родным склоне множнага ліку з ранніх часоў ужываецца канчатак -і 11 -у (пасля гістарычна мяккіх зычных) назоўнікаў з іасновай350.
346 Гл. KJemensiewicz (1965), р. 298.
347 Ap. tayammum = рытуальнае амавенне.
348 Гл. Klemensiewicz (1965), р. 298; Strutynski (1993), р. 108.
349 Польск. oszukanina з’яўляецца аўгментатыўным утварэннем з суфіксам -іпа. Параўн. Budziszewska (1994), р. 101.
350 Гл. Klemensiewicz (1965), р. 298 f.
У тэксце тэфсіра мы звычайна знаходзім таксама канчатак -і (-і 11 -y): oto te wjddomosc z wesci tajemnich obweSdami prez anijola tobe i muchemmed (44b3), bendqjim towariSkami rajsk'e panni rnldde persci welk'ich nemajonc (373a7).
Побач з гэтым звычайна ўжываецца прадуктыўны канчатак -ej, які на пісьме сустракаецца і ў варыянце -ij (< -ej): nariicilismi te watri na nich sedem nocej i osmi dnej giibic jich bez prestanku obadilbis ten lud i muchemmed dd tich watrow poschli I pogineli wlasne jakobi poschli pni doktilowe i podernali (466a8), liidze fereji™ tajemnich redej ne-wedzq (349a8). pdwrocq was dd boga wadomego tajemnic za’odnich i jawno wadomich redij (156b6), aj jak'e pogubilismi liidzej s-panstwa roznich wsej i mast jiii po niich^1 proroku (221a6), kto odwroci jim w ten dzen til swoj chiba dla wibawena neprijacela albo dla zlondena dd polkow i chdrongwej swojich bd pewne tak’ij wicerpi sroge kerane ddpana boga (138a8), Upowedami i wilidami na ce muchemmedu z-wjaddmoscej prorokow cd jUi mineli (253a6), i jestes-ti muchemmed bendzeS nd Uddnij koran dd naSich mondroscej i nduk (302b8).
У тэксцс тэфсіра нельга знайсці прыкладаў нулявога канчатка, які з XV па XVIII стст. спарадычна пераносіўся з назоўнікаў з аі/а-асновамі ў кансанантнае скланенне. Таксама нсльга пацвердзіць ужыванне канчатка -dw, які ў XVIII і XIX стст. сустракаўся ў кансанантным скланенні назоўпікаў жаночаіа роду па аналогіі са скланеннем назоўнікаў мужчынскага роду353.
12.4.9. Давальны склон множнага ліку жаночага роду
У польскай мове ў давальным склонс кансанантнага скланення з ранніх часоў быў запазычаны канчатак -am з а-скланення. Аднак у XVII ст. гэты канчатак -am цалкам выйшаў з ужывання, бо ўжо з XVI ст. усё больш выцясняўся канчаткам -от са скланення назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду354.
У тэксце тэфсіра давальны склон кансанантнага скланення з’яўляецца вельмі рэдкім. У якасці прыкладу мы знаходзім канчатак -от у наступным фрагменце тэксту: nawrocq odi swoje кй twarom liidzij pek'elnich (121a4), bondzece i wi cnotliwimi dd cUdzoldstwa ne-bondzece cudzoloinikami i ne-trimajce milosnic frijerek a kto ne-weril tak'ini redom prijoldi Imaniii tedi takowij traci udink'i jego i on bendze na straSnim sondze welk'im sobe dkodnik'em (83a8). Прыкладаў канчатка -am прывссці немагчыма.
351 Перс. peri = добры дух, анёл, фея. звышнатуральная крылатая істота (адпавядае ар. ріпп = джын).
352 Ap. Nuh = Ной.
353 Гл. Klemensiewicz (1965), р. 299.
354 Гл. Klemensiewicz (1965), р. 299.
355 Ар. ітап = вера.
12.4.10. Вінавадьны склон множнага ліку жаночага роду
Канчаткі вінавальнага склону множнага ліку ідэнтычныя канчаткам назоўнага склону множнага ліку (гл. вышэй).
Канчатак -і (-у) дамінуе ў тэксце тэфсіра: on bendze pec koran wi spewajce pesni wirSi (392b4), tajice zlosci w sercach wakich (54b3), jesli zatajice misli waki te cd w sercach wakich albo objawice we to wkitko pan bdg (42b5), iitwdrilismi z-tego mensa kosci i powleklismi kosci mensem (272b4).
Пры асновах на гістарычна мяккі зычны не сустракаюцца формы з канчаткам -е\ ogarnel pan пак wkitk'i redi na’iikq (125bl), pewne pan bdg jest na wkitk'i redi widzoncij swjddek (64b7).
12.4.11. Творны склон множнага ліку жаночага роду
У творным склоне множнага ліку з ранейшых часоў у кансанантным скланенні звычайна ўжываецца канчатак -аті, які перайшоў з назоўнікаў з а-асновай. Побач з гэтым толькі спарадычна сустракаецца канчатак -ті556.
Звычайны канчатак творнага склону множнага ліку ў тэксце тэфсіра канчатак -ami’, karmili іпке matk'i perscami dzatk'l waki (3 la8), pomremi i bendzem pask'em i koscami (365b7), udali-se za polondliwoscami swiatowimi (416a6).
Побач з гэтым мы знаходзім толькі сляды канчатка -ті і рэшткі канчатка -ота, запазычанага з парнага склону: k’edi mi bendzem koscmj gnilimi mi driigij raz ne-powstanemi (224a5), bdikdajce i chwalce bdga ktorij ma w renkii swojich wladze krolewstwa ze-wkitk'imi redoma (363b6).
12.4.12. Месны склон множнага ліку жаночага роду
Ужо з вельмі ранняга часу ў кансанантным скланенні стаў прадуктыўным канчатак -ach назоўнікаў з а-асновай. Канчатак -ech назоўнікаў з z-асновай ужо ў старапольскі перыяд сустракаўся вельмі рэдка. 3 XVI ст. ён быў цалкам выцеснены канчаткам -ach551.
У тэксце тэфсіра знаходзяцца абодва канчаткі: -ach і -ech. Канчатак -ach пры гэтым дамінуе. Канчатак -ech, пры ўжыванні якога размова можа ісці толькі пра графічна-фанетычны варыянт358 -ach, наадварот, з’яўляецца толькі спарадычна: dni rajsk'ich hdjndscach roskokowac-se bendq (327b3), pan bdg jest dHiij w redech jego tilkd wenkka dense liidzej ne-wedzq tego (183al), a zapewne powekam was na galenzech funikowich (251al).
У тэксце тэфсіра нельга знайсці прыкладаў канчатка -och, які ў польскай мове з XIV na XVI ст. спарадычна пераносіўся са скланення назоўнікаў мужчынскага роду на кансанантнае скланенне назоўнікаў жаночага роду.
356 Гл. Klemensiewicz (1965), р. 299 f.
357 Гл. Klemensiewicz (1965), р. 300.
358 Параўн. »> 12.1.13. Месны склон множнага ліку мужчынскага роду; 12.3.13. Месны склон множнага ліку жаночага роду.
13. ЗМЕНА РОДУ
Тыповай лінгвістычнай асаблівасцю беларускай мовы з’яўляецца пераход ніякага роду на -о, -е альбо у жаночае скланенне на -а, што звязана з пераходам гэтых канчаткаў -о, -е, -% > -а пад уплывам акання'.
У тэксце тэфсіра часта адбываюцца ўскладненні сінтаксічнай структуры, пры якіх у назоўніках, прыметніках альбо таксама дзеясловах ужываюцца канчаткі розных родавых катэгорый: naSa swjedectwa prawdziwke jest dd swjadectwa tich dwuch (97a6). Ha базе акання адрозненні паміж жаночым і ніякім родам сціраюцца: nasza swiadectwa выглядае як назоўнік жаночага роду і толькі ў наступнай прыназоўнікавай фразе odswiadectwa без сумневу робіцца відавочным, што гэта ніякі род. Прыметнік prawdziwsze з канчаткам -е нельга адназначна лічыць прымстнікам ніякага роду, бо ў дадзеным рукапісе галосны ІаІ часта падлягае рэдукцыі lai > ІеР і на пісьме таксама часта пішацца scriptio defectiva толькі праз fatha = е.
У наступным прыкладзе аканне адбіваецца ў дзеяслоўнай форме przychodzilo, якая псраходзіць у жаночую форму przychodzila. Толькі з кантэксту, з наступным дзейнікам karanie boze, робіцца відавочным, што форма przychodzila ніякага роду (з аканнем): k'edi bhabice ie prichddzila warn kerane bozie (102b4).