Альфуркан татарскі
Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага
Паўль Сутэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 530с.
Мінск 2009
185 Q(20:83) {wa-inni la-gaffarun li-man taba wa-amana wa-‘amila salihan tumma htada} = “Сапраўды, Я дарую таму, хто пакаяўся і ўвераваў і рабіў добрыя справы, потым пайшоў правільным шляхам.” Тут у польскім тэксце перакладчык інтэрпрэтаваў у часавай паслядоўнасці тры арабскія дзеясловы ў перфекце, taba (пакаяцца), атапа (увераваць) і 'атііа salihan (рабіць добрыя справы), і першы дзеяслоў, арабскае taba (пакаяцца), падаў як папярэдні да іншых дзеянняў: kajate uczyniwszy ітап przyj^li [...] (Пакаянне зрабіўшы. веру прынялі) [...].) Наконт перакладу арабскага taba (пакаяцца) польск./бел. фразеалагічным дзеясловам kajate czynic (літар. пакаянне рабіць) гл. Suter (1993).
186 Ар. ітап = вера.
17. РУКАПІСЫ
У дадзенай працы разглядаецца пяць рукапісаў:
1. Тэфсір L, Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны ў Лондане, 1725. 2. Тэфсір I, Інстытут усходазнаўства ў Санкт-Пецярбургу, канец XVIII ст.
3. Тэфсір U, Санкт-Пецярбургскі універсітэт, 1825 г.
4. Тэфсір М, прыватная маёмасць Ібрагіма Канапацкага (Мінск), канец XIX ст. 5. Кітаб К, Брытанскі музей у Лондане, пачатак XIX ст.
У аснову дадзснага даследавання пакладзены рукапіс Тэфсіра L. Рукапісы тэфсіраў I, U і М прыводзяцца для параўнання. 3 манускрыпта кітаба К Брытанскага музея ў Лондане прыводзіцца некалькі каранічных цытат у якасці тэкстаў для параўнання.
Пры перадачы рукапісу L размяшчэнне тэксту друтой суры (ap. al-baqara = Карова) адпавядае паслядоўнасці падрадковагатэксіу ў манускрыпцс. Пры гэтым транслітараваны як арабскі арыгінальны тэкст, так і польскі тэкст тэфсіра.
Пры перадачы тэкстаў рукапісаў 1, U і М арабскі арыгінальны тэкст апускаецца. Тэкст тэфсіра заўсёды падзяляецца аналагічна рукапісу L, г.зн. ён дзеліцца на часткі адпаведна паслядоўнасці старонак рукапісу L, каб аблегчыць параўнанне асобных версій. Пры гэтым у тэксце рукапісаў I, U і М звесткі пра сгаронкі і радкі рукапісу L гіадаюцца ў квадратных дужках [ ]. Калі ў папярэдніх раздзелах прыводзіліся для параўнання фрагменты з манускрыптаў I, U альбо М, то кожны раз з прывядзеннем звестак пра старонкі рукапісу L. Першасны парадак старонак манускрыптаў I, U і М можна вызначыць па звестках пра старонку і радок, якія заўсёды прыводзяцца ў круглых дужках ().
Тлумачэнні да знакаў транслітараванага тэксту
У фрагменце з манускрыпта L (гл. »> 17.1.1.) у круглых дужках заўсёды прыводзяцца нумары радкоў (тэкст Карана: 1 а—8а; тэкст тэфсіра: lb-8Ь). У квадратных дужках [0, 1 ... 263] нумаруюцца каранічныя вершы ў арабскім тэксце, каб аблегчыць арыентацыю ў тэксце Карана. У манускрыпце такой нумарацыі няма.
Акрамя таго, таксама ў квадратных дужках [ху] устаўляюцца для паўнаты тэксту некаторыя словы, якія былі прапушчаныя перапісчыкам.
Няправільна напісаныя арабскія словы і фразы ў транслітарацыі прыводзяцца ў іх арыгінальным напісанні. Іх выпраўленні ідуць следам у круглых дужках () і дадаткова пазначаюцца камбінацыяй знакаў !=.
Ва ўсіх транслітарацыях арабскія і цюркскія часткі тэксту ўводных раздзелаў для яснасці прыводзяцца ў фігурных дужках { }. Арабскі тэкст заўсёды запіс-
ваецца {паўтоўстым шрыфтам}, цюркскі тэкст {звычайным шрыфтам}, a славянскі тэкст курсівам. У манускрыпце такіх маркіровак нс існуе.
У цюркскіх фрагмснтах графема Sin = S перадаецца праз <£>, як у сучаснай турэцкай мове. Таксама графема dim = d транслітаруецца праз сучасны знак . Поўнае напісанне галосных /й, б, і, е/ паказваецца падкрэсліваннем адпаведных літар: < u, р, z, е >.
17.1. Рукапіс тэфсіра L
Рукапіс L гэта манускрыпт тэфсіра з Беларускай бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лондане. Манускрыпт значыцца пад інвентарным шыфрам 33264 як Тэфсір 1725 г. Рукапіс дагэтуль навукова дасканала нс даследаваўся1.
Рукапіс L на апошняй старонцы манускрыпта (496b) у якасці дадатку да тэксту Карана змяшчае дату перапіскі:
Арабскім пісьмом на арабскай і цюркскай мовах:
ben bo[hdan] ibn Sa'ban asanowid ‘aziz wa-Sarif kuran kalamu llahi l-‘azim ‘ala kutubi-him lamam etdifi Sahri ra[bi‘i] l-aharfiyawmi ihda wa-‘iSriinafi [sanat a If] mi’atjalatuna sab'a pendeSembe giin
Літар. псраклад: Ібн Богдан ібн Ша‘абан Асановіч высакародны святы Каран, слова Алага Усемагутнага, паводле іх кніг закончыў. У месяцы рабіахар у дзень дваццаць першы ў год тысяча сто трыццаць сёмы, у чацвер.
Арабскім пісьмом на польскай мове:
dd narodzenja 'isi2 proroka tisbnc sedem set dwadzestij pontij dbpisal we dwartek Imani [..JdfJck'ij
1 Лонданскі рукапіс прадстаўлены Г.М. Мэрэдыт-Оуэнс і А. Надсанам у іх артыкуле “The Byelorussians Tartars and Their Writings” y Journal of Byelorussian Studies (1970, V. 2., № 2, p. 141 176) i коратка апісаны. Гл. таксама Suter (1993). Колькі цюркскіх фрагментаў з уступных раздзслаў рукапісу L было даследавана ў артыкуле Scharlipp (1992b). Іншых навуковых даследаванняў рукапісу L не існуе.
На след лонданскага рукапісу L мы натыкасмся яшчэ ў Дзямідчыка (Демндчяк (1987), с. 242): “В том же 1927 г. Л. Цветков в статье 'Несколько слов о мннскнх татарах’ прнвел сведення о рукопнсн Корана, перепнсанного в 1725 г. с подстрочны.м переводом на белорусскнй язык н многочнсленнымн заметкамн на маргнналнях, а также рукопнсь 1812 г. целнком на белорусском языке”. Дзямідчык спасылаецца на Цвяткова (1927); там на старонцы 11 коратка згадваецца Каран-тэфсір 1725 г.: “У сям’і Смайкевічаў ёсьць коран 1725 году. [,..]Менскі паасобнік корану 1725 г. маепры арабскім тэксьце падрадковы пераклад на беларускую мову з значнаю колькасьцю полёнізмаў”.
Паводле А. Надсана тэфсір L у 1968 г. быў перададзены на захаваннс Беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны ў Лондане сям’ёй Смайкевічаў нашчадкаў апошняга імама Мінска, якія эмігравалі пасля Другой сусветнай вайны ў Злучаныя Штаты.
2 ‘Isa = Ісус.
Літар. пераклад: Ад нараджэння Ісы прарока [у год] тысяча семсот дваццаць пяты. Напісаў у чацвер; імам [.. ,]ч[.]цкі.
Лацінскім пісьмом на польскай мове:
napisany ten Alkoran z tiumaczeniem w roku 1725m.
Літар. пераклад: Напісаны гэты Каран з тлумачэннем у годзе 1725-м.
Такім чынам, перапісчыкам быў імам па імені Ібн Богдан ібн Ша‘абан Асановіч3. На жаль, утвораны ад тапоніма прыметнік, які далучаецца да рэлігійнага тытулу, немагчыма зразумець4.
Праца над манускрыптам была завершана 21 рабі' II1137 г. гіджры, што адпавядае 7 студзеня 1725 г. н.э. Назва дня тыдня чацвер (реіеЗетЬе giin, twartek) з’яўляеццца каштоўнай тым, што дзякуючы ёй можна дакладна суаднесці дадзеную хрысціянскую дату з юліянскім праваслаўным летазлічэннем. 7 студзеня 1725 г. паводле ірыгарыянскага календара была нядзеля. 7 студзеня 1725 г. паводле юліянскага календара адпавядае грыгарыянскай даце 18 студзеня 1725 г. і прыпадае на чацвер.
Рукапіс L ахоплівае 497 аркушаў фарматам 31 х 19 см. На першых чатырох аркушах змешчаныя тры кароткія трактаты, якія служаць уводзінамі да каранічнага тэксту і да рэцытацыі Карана.
На арк. 2а знаходзіцца трактат пра арабскую малітоўную формулу “bi-smi llahi r-rahmani r-rahim" (У імя Алага Міласэрнага і Міласцівага).
Следам на арк. 2а:8-2Ь:16 ідзе трактат пра падзел каранічнага тэксту на адрэзкі, якія служаць літургічным мэтам (sufur, ahzab), а таксама на суры і вершы. Пасля гэтага ідзе статыстыка пра частотнасць розных арабскіх літар у тэксце Карана5.
На арк. 4а і 4Ь знаходзіцца дэталёвае апісанне, як можна падрыхтаваць чытанне Карана ў гонар памерлага. Пункт за пунктам пералічваецца, якія прадпрымаць рытуальныя дзеянні, якія прымаць паставы цела падчас рытуальнай малітвы, якія арабскія, цюркскія малітоўныя формулы вымаўляць і якія суры Карана рэцытаваць. Арабскія і цюркскія малітоўныя выказванні, выслоўі займаюць болыпую частку тэксту. На беларускай мове ў кароткіх каментарах апісваецца толькі знешні ход цырымоній.
Непасрэдна перад каранічным тэкстам на арк. 5а цытуюцца вершы з 77га па 80-ы суры 56, якія можна знайсці ў тэксце тэфсіра з (440а8) па (440Ь2).
3 Гл. Meredith-Owens / Nadson (1970), р. 158: “It is known that a noble Tartar family with the name of Asanovic lived in the district of Minsk”. Наконт сям’і Асановічаў гл. таксама Dumin (1999), р. 32-33, р. 153 (Сямейны герб).
4 Гэта можна было б прачытаць як варыянт гесускі (ад месца стварэння Рэчыца).
5 Такая цалкам ідэнтычная статыстыка знаходзіцца ў кітабе К; гл. »> 17.5.1.12; параўн. Flugel (1856).
Уласна каранічны тэкст пачынаецца на арк. 5Ь першай сурай. Размяшчэнне тэксту адпавядае размеркаванню арабскага тэксту, вядомаму з “літоўскага” тэфсіра, па восем радкоў на старонцы, якія заўсёды суправаджаюцца падрадковым перакладам. Тэкст Карана займае ўсю прастору ад арк. 5Ь да арк. 496b. Непасрэдна за апошняй сурай знаходзіцца калафон са звесткамі пра перапісчыка і месца стварэння манускрыпта (гл. вышэй).
На арк. 497а знаходзіцца заключная малітва на арабскай мове, якая павінна вымаўляцца пасля чытання Карана. Дадаткова ў тэкст устаўляецца таксама некалькі цюркскіх малітоўных формул.
Почырк старанны і добра чытаецца. Графема sagir-i-niin= -q звычайна служыць для абазначэння о-насавога ў канцы слова. Галосныя /й/ і ІоІ графічна не адрозніваюцца. Для напісання галоснага /а/ пастаянна ўжываецца камбінацыя alif + fatha = а. Наадварот, камбінацыя alif + alif diacriticum = a cyстракаецца вельмі рэдка. У якасці mater lectionis для галосных на пачатку слова заўсёды выступае alif = ’, графему ‘ауп = ‘ у гэтай функцыі наўрад ці можна сустрэць. Зычны Izl прынцыпова запісваецца праз графему dad = z, а графема za’ = z у гэтай функцыі сустракаецца рэдка. Рэгулярна ўжываецца камбінапыя графем ya + alif diacriticum =ja, што тыпова для польскіх тэкстаў.
17.1.1. Тэкст рукапісу L
(арк. 2а) (1) {bi-smi Iiahi r-rahmani r-rahlmi}6 (2) dzewet'nasce chUrfbw'1 a chid bi tije dzewet'nascepew Std (3) f..]t (4) chto Ima majo wellkeja td jest {bi-smi llahi r-rahmani r-rahimi} (5) chto bi std tridzesca tri razi na koidij dzen pew imona maje bdiije (6) tedi pan bog milosciwij da jemii na tim swece Sbensca i poSitkii w prispo(fl) -гй i wSitkb dam jemii wedlUg iondane jego amin* bab' (8) td jest d korannaj rachiibe i welikosci dznajomb jak wele (9) (ego jest naprod sufur'0 tridzesca й korane chizbow" std dwa(10) -dzesca silrejow12 std dtirnasca U korane djet'dw^ Sesc (11) tisencaj Sessot Sesdzesbnt й korane tak jest ne inadej (12) td jest 0 rachiibe b korannich o wditk’ich churfach'4 zeli'5 (13) izrochowana na ligbe na jedno mejsca