Александрыя сказанне аб Аляксандры Македонскім

Александрыя

сказанне аб Аляксандры Македонскім

Выдавец: Выдавецтва Акадэміі навук
Памер: 251с.
Мінск 1962
114.62 МБ
АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСКАЙ ССР
ІНСТЫТУТ МОВАЗНАУСТВА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
ІШВДі
ВЫДАВЕЦТВА
АКАДЭМІІ НАВУК
БЕЛАРУСКАй ССР
Ф
МІНСК 1962
Рэдактар член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР прафесар В. I. БАРКОЎСКІ
Складальнік У. В. АНІЧЭНКА
АД СКЛАДАЛЬНІКА
Рукапісная спадчына старажытнай беларускай пісьменнасці вельмі вялікая і разнастайная па зместу, форме і тэрытарыяльнай прыналежнасці. Некаторыя арыгінальныя і перакладныя, а таксама старадрукаваныя пісьмовыя крыніцы на беларускай мове з'яўляюцца здабыткам шырокага кола чытачоў, бо былі апублікаваны яшчэ ў дарэвалюцыйны час. He ўсе выдадзеныя старажытныя помнікі беларускай пісьменнасці, на жаль, з'яўляюцца аўтарытэтнымі ў лінгвістычных адносінах.
Карыстанне бібліяграфічна рэдкімі ў наш час першакрыніцамі звязана з вялікімі цяжкасцямі, таму што яны захоўваюцііа галоўным чынам у дзяржаўных бібліятэках і архівах, размешчаных за межамі нашай рэспублікі. Між іншым, многія^ з такіх помнікаў змяшчаюць цікавыя факты, якія маюць вялікае значэнне для гісторыкаў, літаратараў і асабліва для даследчыкаў беларускай мовы, бо даюць багаты матэрыял пры вывучэнні пытанняў, звязаных з высвятленнем яе граматычнага ладу і слоўнікавага саставу на розных этапах іх развіцця. Усім гэтым і абумоўлена неабходнасць выдання вельмі важных і каштоўных на даным этапе рукапісных крыніц старажытнай беларускай пісьменнасці.
Сярод яшчэ не апублікаваных, але буйных і цікавых твораў на беларускай мове значную цікавасць прадстаўляе перакладная аповесць «Александрыя».
Сказанні аб Аляксандры Македонскім (памёр у 323 г. да н. э.) шырока вядомы ў сусветнай літаратуры. Яны ўзніклі, як мяркуюць, неўзабаве пасля смерці Македонскага, а ў II — III стагоддзях н. э. былі аформлены ў самастойны твор на грэчаскай мове. Пазней, у IV стагоддзі, з'явіліся лацін-
скія рэдакц-ыі «Александрыі», якія затым распаўсюджваліся іў Заходняй Еўропе. У далейшым «Александрыя» была па'шырана ў паўднёваі заходнеславянскіх літаратурах — балгарскай, сербскай, чэшскай, польскай і інш.
Вялікай папулярнасцю карысталася «Александрыя» на Русі, дзе яна існавала ўжо ў X — XII стагоддзях, а ў XIII стагоддзі ў перапрацаваным выглядзе ўваходзіла ў састаў хранографаў. He меншае пашырэнне атрымала гэта аповесць і ў старажытнай беларускай літаратуры на працягу XV — XVII стагоддзяў1.
Поўны тэкст з вядомых нам беларускіх спісаў «Александрыі» змешчан у рукапісным зборніку XVII стагоддзя, які захоўваецца ў Дзяржаўнай бібліятэцы імя М. Я. СалтыковаШчадрына ў Ленінградзе ( F. XVII, № 5). У гэтым зборніку аповесць, напісаная скорапісам XVII стагоддзя, займае лл. 1—45 6. Памылкова лл. 73—76 6., якія з'яўляюцца працягам «Александрыі» паміж лл. 5 6. 1 6, знаходзяцца ў канцы змецічанай тут аповесці «Аб Троі».
Другі поўны спіс, напісаны паўуставам, адносіцца таксама да XVII стагоддзя. Рукапіс аповесці па гэтаму спісу змешчан у хранографе XVII стагоддзя (лл. 395 — 468 6.), які захоўваецца ў Дзяржаўнай бібліятэцы імя У. I. Леніна ў Маскве (№ 2405).
Трэці, скарочаны скарапісны спіс XVII стагоддзя змешчан у хранографе («Хроніка М. Бельскага») і захоўваецца ў Дзяржаўнай бібліятэцы імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына ў Ленінградзе (F. VI, 688). Па аб’ёму гэты спіс невялікі, у рукапісе ён займае лл. 183 — 197 6.
Чацвёрты без пачатку спіс «Александрыі» 1697 года напісаны скорапісам (102 л.). Ён знаходзіцца ў Дзяржаўнай бібліятэцы імя У. I. Леніна ў Маскве (№ 1562).
3 пятага спіса дайшоў да нас невялікі ўрывак, напісаны паўуставам XV стагоддзя і змешчаны на першых двух лістах рукапіснага зборніка XVII стагоддзя, які захоўваецца ў Дзяржаўнай бібліятэцы імя М. ЯСалтыкова-ІІІчадрына ў Ленінградзе (Q. XVII, 257). Аднак, мяркуючы па зместу, паміж лл. 16. і 2, дзе. павінна апавядацца аб вайне Аляксандра Македонскага з індыйскім царом Порам, няма лагічнай сувязі: л. 1 канчаецца падрыхтоўкай Аляксандра да бою з Порам, а л. 2 пачынаецца падзеямі, якія адбываюцца пасля
1 Георгій Скарына ў прадмове да ўссй «Бібліі» пісаў: «Ашелн же коханне нмашн ведатн о военныхь а о богатырскпхь делехь чтн кннгн Судей, нлн кннгн Махавеевь. более н справедлнвее в ннхь знайдешь, нежелн во але^андрнн нлн во Трон» (кннга «Бытня». Прсдьсловне доктора Фран-ьцнска Скорнны с полоцька во всю бнвлню руского языкаЎ Прага, 1519, л. 3 6.).
Яшчэ адным сведчаннем папулярнасці «Александрыі» на Беларусі можа служыць прыпіска ў няпоўным спісе аповесці 1697 года, дзе гаворыцца. «Павло іцо ранку чнтаеть але^андрію за іцастя то собЬ мае» (л. 95 б.).
перамогі над індыйскімі войскамі. Лісты з гэтым прамежкавым эпізодам не захаваліся ў рукапісным зборніку.
Шосты, найбольш поўны старарускі ў сваёй аснове спіс «Александрыі» з некаторымі беларусізмамі, які ўдалося знайсці ў апошні час дзякуючы садзейнічанню прафесара П. С. Звалінскага, напісан паўуставам канца XVI — пачатку XVII стагоддзя (229 л.) і захоўваецца ў Курніцкім музеі ў Польшчы (умоўна назавём яго Курніцкім спісам).
Асноўнай крыніцай для першых двух поўных спісаў «Александрыі» паслужыў польскі пераклад аповесці («Histoгуа о Zywocie у znamienitych sprawach Alexandra Wielkiego, krola Macedonskiego, ktora wsobie wiele przykladow cudnych zamyka, kazdemu rycierskiego stany czlowiekowi ku czytaniu pozyteczna y potrzebna». w Krakowie, 1550; 2-e выд. 1611; 3-e выд. 1701), арыгіналам для якога была лацінская рэдакцыя «Historya de proeliis».
Прывядзём узор перакладу:
Лацінскі тэкст:
Sapientissimi namque Egyptii scientes mensuram terre atque urdis maris dominantus et cele stium ordinem cognoscentes, id est stellarum cursum conputantes, tradiderunt ea universo mundo per altutudinem doctrine et per magicas artes.1
Беларускі пераклад: (Ленінградскі cnic)
Егнптане м$дрнн розЗмЬючн м'ЬрЗ землн, розность вод"ь морскнхь, н ргад-ь небескн' знаючн, то есть O-bru звЬздны’, н теж рЗшане юкрЗгу небесного, которнн тежь на вес свЬть выдалн велмн шнроко Ззнане наЗкг. чернокннжскнх (л. 1)
Польскі пераклад:
Egyptcyanie mqdrzy rozumieiqc miar^ ziemie, roznosc wod morskich, y rzqd niebieski, to iest, bieg gwiazdeczny, y tez ruszanie okrqgu niebieskiego, ktorzy let na wszystek swiat wydali bardzo szeroko uznanie nauk czarnoksieskich.1
Беларускі пераклад: (Маскоўскі спіс)
Егуптлне м^дрын розб'мЬючй мЬрЗ землн рбзност'ь вддь морскйхь, н рлд'ь н[е]б[е]сный знаючн, то ёсть Obri) звФздный, н теж рЬ'шанье wxp^rS н[е]б[е]снаго, котбрый теж на вёсь св’Ьт'ь выдалн вельмн шнрбко оузнанье наЗкь чернокнйжкнхг. (л. 1)
1 Урывак з лацінскай рэдакцыі «Historya de proeliis» прыведзен па даследаванню В. М. Істрына «Александрня русскнх хронографов». М., 1893, стар. 313— 314, а ўрывак з польскай «Александрыі» — па рабоце акадэміка Я. Ф. Карскага «Белорусы», т. III, вып. 2. Петроград, 1921, стар. 72.
Характэрна, што рэдакцыі двух спісаў «Александрыі» ў аснове сваёй супадаюць паміж сабой. Тэксталагічныя разыходжанні датычацца толькі некаторых месц аповесці, прычым найбольш поўным і дакладным з’яўляецца Ленінградскі спіс. Напрыклад, у Ленінградскім спісе чытаем: вышол проч'ь з полаты; у Маскоўскім— вышолг> з полаты; воротавшпсе до тнр^ нашоль— воротнвшнсе нашолг>; на него велмн много — на него много; от дарнга посланн до царга — от ДарТл до ц[а]рж; абовіш-ь богь амонь — абовЬмь амонь; царь нхь &же не был найдень — царь нхь не был HaftfleHt; Ь'хватнвшн теды птаха — оухватнвшн птаха. Акрамя таго, у Маскоўскім спісе ўлічаны не ўсе прыпіскі на палях рукапісу, якія рабіў перакладчык Ленінградскага спіса для таго, каб растлумачыць некаторыя лексічныя архаізмы ў тэксце.
Усё гэта, а таксама прыкметная розніца ў граматычным афармленні абодвух тэкстаў дае падставу меркаваць, што Ленінградскі і Маскоўскі спісы не былі перапісаны адзін з другога і не ўзыходзяць толькі да адной крыніцы — польскай рэдакцыі «Александрыі». Перакладчыкам разглядаемых спісаў, акрамя польскага выдання, відаць, былі вядомы таксама некаторыя іншыя, прамежкавыя рэдакцыі. Мяркуюць, напрыклад, што апавяданні аб зборы перцу, аб райскай рацэ Інданосе і імя аўтара «Александрыі» Арыян запазычаны з грэчаскага арыгінала, а эпізоды аб знаходжанні Аляксандра на абедзе ў персідскага цара Дарыя і ўцёках яго расказаны па сербскай рэдакцыі «Александрыі».1
У лінгвістычных адносінах поўныя тэксталагічна супадаючыя спісы «Александрыі» прадстаўляюць вялікую цікавасць. Яны даюць пэўную падставу меркаваць, якія асаблівасці і шляхі развіцця мела беларуская літаратурная мова ў XVII стагоддзі.
3 аднаго боку, агульнымі ў абодвух спісах з‘яўляюцца такія рысы беларускай мовы, якія не адлюстраваны або сустракаюцца рэдка ў другіх перакладных помніках старажытнай беларускай пісьменнасці гэтага перыяду. Сюды адносіцца, напрыклад, пранікненне канчатка -у ў назоўнікі роднага склону адзіночнага ліку з канкрэтным значэннем (до оного гмаху, до палацу, з ннлу рекн, до корннту, зг> егнпту, з лнсту, до тару, до дамаску, от столу); пашырэнне канчатка -овь (-евь) у назоўніках множнага ліку роднага склону з асновай на -о (рнцеров'ь (рнцерев'ь), мечовь, мужевь, учнтелевь); ужыванне дзеясловаў першага спражэння цяперашняга і будучага простага часу ў трэцяй асобе адзіночнага ліку без канчатка -т(ь) (почне, пануе, пошле, шле, мае, буде, стане, возме, може); наяўнасць інфінітыўных форм на -ть (одержать, быть, послать); ужыванне такіх слоў, якія за-
1 В. М. Нстрнн. Александрнярусскнх хронографов. М., 1893, стар. 315.
хаваліся да апошняга часу і з'яўляюцца пашыранымі ў сучаснай беларускай мове (мова, хто, што, розмова, відатн, A^th, днта, лава, жадатн, заховатн, досыть, птахь, спытата, нехай, годнна, початн, робнтн, той, туды, сюды, моцный, wbTH, бачнтн, кранна, хуткнй, ненкнй, особа, особный, поволность, коштовный).
3 другога боку, калі ў Ленінградскім і Маскоўскім спісах прасачыць адны і тыя ж граматычныя катэгорыі і формы, то выяўляецца, што яны нярэдка не супадаюць паміж сабой і перададзены ў розным граматычным афармленні. У сувязі з гэтым можна ўстанавіць, у якім напрамку адбывалася развіццё граматычнай сістэмы старажытнай беларускай літаратурнай мовы, дыялектныя асаблівасці якіх беларускіх народных гаворак знайшлі сваё адлюстраванне ў аналізуемых спісах «Александрыі», а гэта ў сваю чаргу дазволіць вырашыць некаторыя пытанні, звязаныя з месцам іх напісання.