Александрыя
сказанне аб Аляксандры Македонскім
Выдавец: Выдавецтва Акадэміі навук
Памер: 251с.
Мінск 1962
Разглядаемыя спісы «Александрыі» адлюстроўваюць у дастатковай ступені асаблівасці жывой народнай тагачаснай беларускай мовы. Разам з тым тут сустракаюцца і паасобныя старажытныя, традыцыйныя моўныя элементы, ад уплыву якіх перакладчыкі не маглі яшчэ поўнасцю вызваліцца. Звяртае на сябе ўвагу той факт, што больш старажытныя катэгорыі і формы не ў аднолькавай меры захаваліся ў адным і другім рукапісах. Параўнанне моўных сродкаў у іх дае падставу меркаваць, што мова Маскоўскага спіса насычана большай колькасцю фанетычных, марфалагічных і лексічных архаізмаў, чым мова Ленінградскага спіса.
Для Маскоўскага спіса характэрным з'яўляецца ўжыванне галоснага гука е не пад націскам пасля спрадвечна мяккага шыпячага ж, тады як у Ленінградскім спісе ў такім становішчы знаходзім а: пожедаешь — пожадаешь, жедаю — жадаю, жераток’ь — жараток'ь.
Замест літары -Ь, якая пераважае ў Маскоўскім спісе як вынік традыцыйнага напісання, у Ленінградскім спісе ў гэтых і аналагічных ім формах пераважае е: фдучін — едучнн, ’йхал'ь —ехаль,'Ьздных’ь — ездныхь, р-Ьчн — речн, прн'Ьхалн— прнехалн, стрілу — стрелу, сЬднте — седііте, потаемн'Ь — потаемне.
У Маскоўскім спісе пасля спрадвечна мяккіх шыпячых і р пад націскам і не пад націскам пераважае галосны е, а ў Ленінградскім на месцы гэтага гука часта ўжываецца о: мужеве—мужове, вышель — вышол'ь, женою — жоною, прноболочены — прноболочоны, четырн — чотырн, жерела — жерола, npe6biBaroT"b — npoebiBarorb.
У Маскоўскім спісе магчымы выпадкі захавання ў пачатку слоў галоснага гука е, калі ў другім складзе пад націскам знаходзяцца галосныя е, н. Для Ленінградскага спіса ў аналагічных выпадках характэрнымі з'яўляюцца словы з пачат-
ковым галосным о: езеро—озеро, еднн-ь — однн'ь. Першаму спісу ўласціва таксама захаванне няпоўнагалосных форм ла, ло, ро, ре ў становішчы паміж зычнымі, а ў другім пануючымі з’яўляюцца формы з двухбаковай агаласоўкай: облак-ь— оболоісь, гласы — голосы, предь — перед'ь, преходнлн — переходнлн, пременжемь — переменгаемь, престане — перестане1. Звычайным для Маскоўскага рукапісу з‘яўляецца ўжыванне зычнага в у пачатку слоў, тады як у Ленінградскім на месцы яго пішацца у: взжла—узгала, вьпотемку — употемку. У Маскоўскім спісе ў дзеяслоўных формах прошлага часу адзіночнага ліку мужчынскага роду пасля галосных захоўваецца суфікс л, у той час як у Ленінградскім пры ўказаных умовах адзначаны пераход л у в: положнлса — положнвсга.
Спрадвечна мяккія шыпячыя ж, ш, шыпячая афрыката ч і свісцячая афрыката ц у Маскоўскім спісе часта захоўваюць сваю мяккасць, а ў Ленінградскім шырока адлюстравана зацвярдзенне гэтых гукаў: нжь — нжь, мужь — мужь, жедаю — жадаю, прочь — проч-ь, помочь — помочь, дожчевой — дожчовой, звнтежцн — звнтежцы, рнцерн — рнцарн, грецфю— грецыю, рнцеревь— рнцаров-ь, шнбенкцн — шнбеннцы. Дысімілятыўныя змяненні, у выніку якіх адбываецца распадабненне заднеязычных гукаў, сустракаюцца не ў Маскоўскім, а ў Ленінградскім спісе: кто — хто.
Агульнаславянскае спалучэнне zdj у Маскоўскім спісе перадаецца праз жд, ждч, а ў Ленінградскім гэтаму спалучэнню адпавядае жч: вы'ёждаючн — выежчаючн, вы'Ьждать— выежчать, прсгЬждлль — проежчаль, дождчевой—дожчовой.
У сістэме скланення назоўнікаў у Маскоўскім спісе выдзяляюцца такія старажытныя асаблівасці, як захаванне ў творным склоне множнага ліку ў асновах на -о форм, агульных з формамі вінавальнага склону множнага ліку. У Ленінградскім спісе ў такіх выпадках сустракаюцца канчаткі, якія праніклі з асноў на -і або на -а: зг острнмн желЬзы — зь острнмп жел'Ьзмн. Поўныя прыметнікі мужчынскага роду ў родным склоне адзіночнага ліку ў ненаціскным і націскным становішчах у Маскоўскім спісе канчаюцца на -аго (-аго), а ў Ленінградскім у гэтых словах адлюстраваны канчатак -ого (-его); морскаго—морского, жаднаго — жадного, коштовнаго — коштовного, леннваго— леннвого, маковаго — макового, македонскаго — македонского, • велнкаго — велнкого, высокаго— высокого, нынешнжго — нынешнего, вчорашнжго—вчорашнего. Аналагічная з'ява назіраецца і пры скланенві ўказальных займеннікаў: онаго — оного. У назоўным
1 Сярод няпоўнагалосных форм сустракаюцца і некаторыя паланізмы, напрыклад, у Ленінградскім спісе: слонечному, у Маскоўскім: превнтджаль, прегадаль.
склоне мвожнага ліку для поўных прыметнікаў, якія сустракаюцца ў Маскоўскім спісе, характэрным з'яўляецца канчатак -ш пры адпаведнасці яму ў другім рукапісе канчатка -ын: граннцы заходнін— граннцы заходньш, M^CTa околнчнін — м"Ьста околнчнын, мужм трудоватін — мужн трудоватын, мужн хром'ін—мужн хромын. Такая неадпаведнасць канчаткаў сустракаецца і ў дзеепрыметніках залежнага стану прошлага часу множнага ліку: отпов'Ьдн божскія выполненн суть — отповідн божскнн выполнены суть; волцы .. не могугь быть млса насыченн — волцы... не могуть быть мгаса насычены.
Старажытныя формы некаторых колькасных лічэбнікаў сустракаюцца ў Маскоўскім спісе, а не ў Ленінградскім: ceAMb — семь.
Да найбольш старажытных дзеяслоўных форм у Маскоўскім спісе ў адрозненне ад Ленінградскага адносяцца такія, як захаванне канчатка -шн ў другой асобе адзіночнага ліку (пнешн — пнеш'ь, от^дешн — отедеш'ь), больш частае ўжыванне ў формах прошлага часу мужчынскага роду адзіночнага ліку з асновай на зычны канцавога -ль (рекль — рек"ь, злмкл'ьсл — злак'ьсе),'пашыранае выкарыстанне дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга часу, якія ў другім рукапісе заменены адпаведнымі дзеепрыслоўямі (снвнзну маючій — снвнзну маючн, людн леснын мешкаючі'н — людй леснын мешкаючн, нев"Ьсты маючш бороды—■ HeeicTbi маючн бороаы).
Пры параўнанні лексікі выяўляецца, што ў абодвух спісах пашыранымі з'яўляюцца словы, якія ляглі ў аснову сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Разам з тым тут прадстаўлена некаторая колькасць царкоўнаславянізмаў, якія, аднак, пераважаюць у Маскоўскім спісе, а не ў Ленінградскім, дзе яны заменены адпаведнымі словамі, характэрнымі і для сучаснай беларускай літаратурнай мовы: во одеждн — во оденю, храннть — ховать.
Звяртаюць на сябе ўвагу выпадкі ўжывання некаторых лексічных архаізмаў, якія сустракаюцца ў абодвух аналізуемых тэкстах. Калі перакладчык Маскоўскага спіса пакідаў іх (лексічныя архаізмы) без якіх-небудзь каментарыяў, то перакладчык Ленінградскага спіса найбольш устарэлыя словы, пераважна царкоўнаславянскія, якія яму здаваліся незразумелымі або малазразумелымі, растлумачваў на палях рукапісу агульнанароднымі простымі словамі тагачаснай беларускай мовы: уфы — снлы, смоков"ь — зв’Ьргать, овочовь — зельй, прнбыткн — наметы, капніца — церквн, церковг, — божннца, бестын — звврата, жерцы — попы, зпереду — напервей, столпы-—образы, образы — балваны.
Аналізуемыя рукапісы былі даволі незалежнымі ад узораў польскай мовы, хаця асноўнай крыніцай для іх і паслу-
жыў польскі пераклад «Александрыі». Перакладчыкі іх шырока выкарыстоўвалі багатыя і пашыраныя ў той час формы і сродкі жывой беларускай мовы, аднак ім не ўдалося поўнасцю пазбегнуць уплыву некаторых паланізмаў. У сувязі з гэтым неабходна адзначыць, што ўздзеянне польскай мовы на разглядаемыя спісы аказалася нераўнамерным. Параўнанне тэкстаў паказвае, што больш-менш прыкметныя сляды ўплыву польскай мовы праявіліся ў Маскоўскім спісе. Аб гэтым сведчаць некаторыя словы, якія ў Маскоўскім рукапісе можна лічыць паланізмамі, у той час як у Ленінградскім яны нярэдка заменены адпаведнымі эквівалентамі беларускай мовы: барзо—вельмн, оздобнаго—коштовного, валчнлн—воевалн. Уплыў польскай мовы сказаўся і на паасобных граматычных формах, асабліва на дзеяслоўных, якія пераважаюць зноў-такі ў Маскоўскім, а не Ленінградскім спісе, дзе яны заменены адпаведнымі беларускімі эквівалентамі: опочнвамы — отпочнваемы, выежчамы—выежчаемы, повідамы — повфцаемы, нев'Ьсто почалась обороннтелл твоего — нев-Ьсто почала есь обороннтелга твоего, неум'Ьентность — неуміетность, незвнтенжоный — незвнтежоный, первшое — першое, первшого — першого.
Зробім цяпер заўвагі адносна некаторых моўных рыс, якія ў Ленінградскім спісе можна прызнаць найбольш старажытнымі ў параўнанні з адпаведнымі рысамі Маскоўскага спіса. Для Ленінградскага спіса характэрным з‘яўляецца ўжыванне спалучэння тс, тады як у Маскоўскім гэтаму спалучэнню адпавядае афрыката ц: егііпетскнй — егнпецкнй, егмпетского — егяпецкого, евротскнй — евроцкнй. У закрытых складах перад цвёрдымі і мяккімі зычнымі замест вядомай у Ленінградскім рукапісе літары -fe Маскоўскі рукапіс мае літару н: всіхь — вснхь, всімь — вснмь, довтііпь — довтнпь, д^тга — днта, д'Ьтнмн — днтгамн, неусмііренный— неоусмнренный.
Мова Ленінградскага спіса характарызуецца таксама некаторымі старажытнымі марфалагічнымі рысамі, якія не адпавядаюць марфалагічным рысам, уласцівым Маскоўскаму спісу. Сярод склонавых форм назоўнікаў у Ленінградскім рукапісе наглядаецца захаванне канчаткаў -е, -еве ў назоўным склоне множнага ліку (асновы на -о, -у)пры перадачы іх (канчаткаў) у Маскоўскім рукапісе праз -н, -евм (судеве — судья, мужеве — мужевн); ужыванне ў родным склоне адзіночнага ліку (асновы на -а і на зычныя) канчаткаў -е(-’Ь), у Маскоўскім -н, -ы, -л (кнгажате — кнжжатн, ковнагЬ — ковнаты, камене — каменл); наяўнасць у родным склоне множнага ліку (асновы на -о, -н) канчатка -нй, у Маскоўскім -ей (люднй — людей, протнвностмй — протнвностей, пов’Ьстнй— пов^стей, сЬтнй — сітей, іМыслнй—мыслей, тнсгачнй — тысмчей); выкарыстанне ў давальным склоне адзіночнага ліку
(аснова на -а) канчатка -н і ў давальным склоне множнага ліку -емь, у Маскоўскім -у, -амь (пердыкн — пердыку, коHeMt—конам-ь); ужыванне ў месным склоне адзіночнага ліку (асновы на -о, -а) канцавых -'Ьн, у Маскоўскім -у, -Тн (на столц'Ь — на столцу, по хребтЬ — по хребту, вг македонін — вь македонін, вь — вь медін). Пераход канцавога -ін ў -ш адлюстраваны таксама ў назоўніках (аснова на-а) роднага склону адзіночнага ліку: до але^андp^H —до але^андрін, до снр'Ьн —до снрін, до nepc^H — до персів, до фрнгЬн— до фрнгін, до кнлнкін— до кнлнкін.
У радзе выпадкаў у Ленінградскім спісе сустракаецца канчатак -нн ва ўказальных і адносных займенніках і прыметніках у назоўным і вінавальным склонах множнага ліку пры адпаведнасці яму (канчатку -вн) у другім спісе -ьш: тнн отпов"Ьдч — тын отповіздн, егнптгане мудрнн — егнптлне мудрын, рваль зелыа которнн онт> вРдаль— рваль зельл которын онг> в'Ьдал'ь.