Александрыя
сказанне аб Аляксандры Македонскім
Выдавец: Выдавецтва Акадэміі навук
Памер: 251с.
Мінск 1962
Мова скарочанага Ленінградскага спіса «Александрыі» беларуская з параўнальна невялікай колькасцю паланізмаў: чловек-ь, кроль, кролеватн, нле, нендза, нендзный, опатреный. Сустракаюцца тут і некаторыя рысы, уласцівыя ўкраінскай мове, напрыклад, змяшэнне ы і н (xoAUNCb, одын"ь, путылн^ окрутн, обнчан, сыловане, пнха), пераход k ў н (зрозумнтн, звнрхннй, утерпнтй). У тэксце названага рукапісу вельмі часта сустракаецца канчатак -мо ў дзеяслоўных формах цяперашняга і будучага простага часу першай асобы множнага ліку — дыялектнай рысы, пашыранай у паўднёва-заходняй частцы сучаснай Беларусі: слухаемо, мовнмо, ховаемо, вознмо, маемо, будуемо, оремо, чнннмо, шукаемо, зноснмо, забнваемо, помремо. На аснове двух апошніх адзначаных моўных асаблівасцей можна меркаваць, што скарочаны Ленінградскі спіс «Александрыі» быў напісаны дзесьці на паўднёва-заходніх беларускіх землях, недалёка ад Украіны.
1 Е. Ф. Карскнй. Белорусы, т. III, вып. 2. Петроград, 1921, стар. 88.
Асноўнай крыніцай для няпоўнага Маскоўскага спіса «Александрыі» 1697 года, відаць, паслужыў тэкст Курніцкага спіса, з якім ён тэксталагічна ў аснове сваёй супадае. Вось урывак:
Курніцкі спіс: Маскоўскі спіс:
Егйптлне на бйтв^ протйв8 але^андра готовйлйсм, не хо* тачіі але^андр^ поклонйтйса. тогда але^андрг. бколо егйпта с войско" стоал'ь, й велгвл"ь co b'cEx-b сторбнь на город бйта. а в' тбт'ь чась знбй велйкія был'ь, ёже не моглб вбйско терпіітй w сйлнаго знбю. a wзёpo было блйско егйпта велйкого стйдёное велмя. але^андрь не мбгь w без'м'врнаго 8Н0Ю TepnllTH, й ХОТ'І.Л'Ь охолодйтнса, н напередть вбйска своегб нск^патнсА. тогда воднэа ст8день перемогла с[е]рдце его, й в нёмоіцг. велйк^ю в'падё. тог'да вбйско в1 велйкомь страсі было, 68д8чй во странахь далёкнх'ь:(л. ргі)
Егйптгане на бнтву протйв-ь Але^андра, готовйлнсга не хотгачн ем8 поддатнса, Але^андер юколо егнпт$, кмб'Ьхал'ь, й стал-ь з вонско"1, й ве[л в]л'ь зо всЬх’ сторо11 на гороА бнтн, a в тот час горгачост велнкага была н зной парный, й не могло во[н]ско w снлнаго велнкого зною терпітн, там-ь же ^зеро было блнзко егнп'та, велако й быстро н ст&дено, Але^андер w eesM^pHaro з'ною не мог^чн терп^Ьтй н СХОТІЛ'Ь іўхолоднтн, н в том wsepH в’перод вонска скупалсй, тогда воднаа студе" перемогла с[е]рдце его в теплоту «берн^ла, н впадет Але^андер в немо'1 велнкую, тогда Bsce вонско Але^андрово во страсн велнком’ь было, б^д^чн bs ч^жйх8 сторонах далекйх’ (л. 27 6, —28).
На аснове параўнання гэтых тэкстаў можна канкрэтызаваць у нейкай меры выказванне A. I. Сабалеўскага1, які лічыў, што аповесць па Маскоўскаму спісу прадстаўляе сабой свабодны пераклад з рускай мовы на беларускую адной (?) з рэдакцый старарускай «Александрыі». Прыведзеныя ўрыўкі, здаецца, не пакідаюць сумнення ў тым, што асновай для названага беларускага спіса «Александрыі» з’явіўся Курніцкі спіс.
Перакладчыку няпоўнага Маскоўскага спіса, акрамя Курніцкага рукапісу, былі вядомы таксама і другія рэдакцыі гэтага помніка, адкуль ён уносіў неабходныя ўрыўкі ў свой тэкст. Аб гэтым сведчыць, напрыклад, адлюстраваны ў першым і апушчаны ў другім эпізод аб сустрэчы Аляксандра
1 A. Н. Соболевскнй. Заметкн о малонзвестных памятннках юго-за-
паднорусского пнсьма XVI—XVII вв. Кнев, 1894, стар. 22.
Македонскага з незвычайнымі людзьмі, якія сваёй хітрасцю хацелі яго ашукаць, аднак ён іх перамагае і, нарэшце, знішчае. Або наадварот: звесткі аб самагубстве Раксаны пасля смерці Аляксандра, якія расказаны па Курніцкаму спісу, у няпоўным Маскоўскім адсутнічаюць.
Мова Маскоўскага спіса 1697 года вельмі блізкая да мовы некаторых старажытных перакладных беларускіх помнікаў XV — XVI стагоддзяў: тут можна сустрэць яшчэ спарадычнае ўжыванне рэштак аорыста: рече, прТнде, нача. Гэты спіс цікавы тым, што вядома месца і час яго напісання (пісец дзяк Васіль Гаўрылавіч Мянжынскі жыў у Мазыры, 1697 г.)
У Маскоўскім спісе 1697 года шмат моўных асаблівасцей, характэрных для беларускай мовы, напрыклад, частая замена Ф праз е (ведал'ь, змешалясга); пераход у першым пераднаціскным складзе галоснага гука о ў а(шалом’ь); ужыванне ў паслянаціскных складах е на месцы юса малога (вндечн, тнсеча); адлюстраванне галоснага гука ы пасля шыпячых: даровавшы, ставшы, обачнвшы, чашы, вышовшы, почавшы, моцьн вйшый, жывыхь, межы); зацвярдзенне зычнага гука р (дарый, господара, звгЬрата, мора, закрычала, цара); наяўнасць цекання (м'Ьсцу); ужыванне афрыкаты дж (прнежджатн); ужыванне дзеяслоўных форм будучага йростага часу ў значэнні прошлага часу (Але^андер-ь взгал-ь макндонское вонско н пондеть протнв nxb). Разам з тым у гэтым спісе адлюстраваны некаторыя ўкраінізмы, напрыклад передача і праз н (повндалн, велнвть, посмотрнвь, нздгачого, розднлнлг>, побйжнть, стрнл'Ь, нстн, днтнна, нхаль); выпадкі ўжывання галоснага гука ы замест н (бытва, поплысты, мылый, добыты).
Урывак з Ленінградскага спіса «Александрыі» XV стагоддзя па памеру невялікі, а таму цяжка меркаваць, з якой крыніцы і дзе ён быў перакладзены на беларускую мову. Можна толькі сказаць, што па мове, стылю выкладання і сюжэту ён стаіць бліжэй да Маскоўскага 1697 года і Курніцкага спісаў «Александрыі», чым да іншых вядомых нам тэкстаў аднайменнай аповесці.
Курніцкі спіс «Александрыі» (229 л.), напісаны паўуставам канца XVI — пачатку XVII стагоддзя, складаецца з 40 раздзелаў, кожны з якіх выдзелены спецыяльным загалоўкам. У тэксце паслядоўна захаваны знакі прыпынку, а таксама розныя надрадковыя знакі: прыдыханні, націскі, цітлы, апострафы I інш. У рукапісе змешчаны таксама некаторыя прыпіскі, якія хаця і не маюць прамой сувязі з сюжэтнай канвой аповесці, але даюць пэўнае ўяўленне аб падзеях, якія адбываліся пасля напісання дадзенай рздакцыі помніка, аб некаторых яго ўладальніках, часе і месцы, адкуль ён трапіў у Польшчу.
2. Александрыя
17
У прыпісцы, напісанай дробным некалькі скошаным паўуставам XVII стагоддзя, паведамляецца аб смерці рускага цара Івана Аляксеевіча (брата Пятра 1), які памёр, як вядома, у 1696 годзе. Далей гаворыцца аб двух ваенных паходах вялікага цара і князя «всеа велнкнл н малыл н білыл росі'н» Пятра Аляксеевіча пад Азоў, які ён заваяваў пры другім паходзе і назначыў там ваяводай князя Пятра Рыгоравіча Львова. 3 гісторыі вядома, што першы паход пад Азоў адбыўся ў 1695 годзе, а другі — у 1696 годзе.
Адна скарапісная прыпіска, датаваная 31 жніўня 1723 rofla, знаёміць нас з прозвішчам уладальніка рукапіснага спіса «Александрыі» — капітанам Калужскай правінцыі Андрэем Іванавічам Кірынрэйскім. У другой жа (1712 г.) толькі гаворыцца, што ў Пярэмышскім павеце Смаленскай губерні на рацэ Жыздры зямля князя Шароўкіна межавала з зямлёй Фёдара Іванавіча Ражнова. Цікавай з'яўляецца таксама пазнейшая прыпіска ў рукапісе на польскай мове. Тут адзначаецца, што гэты спіс быў атрыманы Ібснежня 1804 года ў дар ад Дазылянаў у Більні (магчыма, у гэтым годзе ён трапіў адсюль у Полывчу). Прыведзеных прыпісак дастаткова для меркавання аб тым, што разглядаемы рукапісны спіс «Александрыі» быў пашыраны сярод славянскіх народаў.
Вывучэнне рукапісу паказала, што гэта самастойная сербская рэдакцыя1 аповесці, якая тэксталагічна не супадае ні з адной з рэдакцый старарускай «Александрыі», выдадзенай В. М. Істрыным. Пры супастаўленні зместу тэкстаў высветлілася, што побач з агульнымі месцамі, характэрнымі для вядомых нам старарускіх спісаў «Александрыі», у Курніцкім наглядаюцца некаторыя разыходжанні. Гэтыя разыходжанні заключаюцца ў некаторых новых сюжэтных лініях або канкрэтызацыі многіх падрабязнасцей, дзякуючы якім вобраз Македонскага выступае ў новым, дадатковым асвятленні, напрыклад раздзелы, дзе паведамляецца аб заваяванні Аляксандрам Куманскага царства і забойстве цара Архідона, аб перамозе Аляксандра над войскам лідонскага цара Окліса і захопе яго ў палон, аб выступленні Аляксандра супраць Мерселунскага царства і перамозе над Еўрамітрам I інш.
Адзначаныя моманты з‘яўляюцца паказчыкам таго, што арыгіналы Курніцкага спіса і апублікаваных спісаў старарускай «Александрыі» былі розныя. На гэту акалічнасць указвае таксама 1 канец аповесці: у выдадзеных старарускіх спісах аповесць канчаецца смерцю і пахаваннем Аляксандра Македонскага, а ў рукапісным спісе — смерцю і пахаваннем Аляксандра і яго жонкі Раксаны.
Акрамя гісторыка-літаратурнага значэння, Курніцкі спіс «Александрыі» мае вялікую цікавасць для лінгвістаў пры да-
1 Яна супадае з рукапісамі Ленінградскай бібліятэкі імя М. ЯСалтыковаШчадрына (Q. XVII. 27; Q. XV. 13; Q. XV. 27; Q. XVII. 12).
следаванні пытанняў гістарычнага развіцця граматычнага ладу і слоўнікавага саставу ўсходнеславянскіх моў. He закра-. наючы разгляду рускіх моўных асаблівасцей, адзначым толькі, што гэты рукапіс па мове з'яўляецца блізкім да некаторых перакладных помнікаў старарускай пісьменнасці XV—XVI стагоддзяў. Прывядзём урывак:
mshotS же mhh^bhiS в5рёменн, родйсм ц[а]рю фнлйппЗ с[ы]н'ь тогда, н наречё ймм ем$ але^андр'ь, по грФческомЗ іазыку, сйр'Ьчь, нз'бранный м^жть нз5бранг> н3 млада йвлашесА, смнрён'ь, н красёнь, н бл[а]гоюб:іразен'ь гавлмшесл ко в5сгЬмь spAiuHMb его. сіё же нФсть w тЬлёснаго рожьдёніА, нн w челов'вческаго оут’ьворёніл, но всФм'ь вннбв3наго бл[а]гймь велйкаго б[о]га савай>да прбмысломь. помогаюіцй же к3 сем$ нмаше естёствен^ю доброд'Ьтель. слав^ же н б[о]гатьство гакотлгЬнно й мвмо тек&іцее мнАіпе. долготЬрп'Ьлйв'ь же ks согр'Ьшаюіцнмь бьість. ц'Ьлом^дф'іе же н м^жество велйко стлжа. сймн же четырмн доброд'Ьтелмн, в5селёнскнмг> концём-ь ц[а]рь н самодёржець наз5васл (л. в.).
Разглядаемы спіс «Александрыі» цікавы яшчэ 1 тым, што ў ім знаходзім моўныя рысы, уласцівыя беларускай мове: наяўнасць акання (залатую, лактей, раждаетсл); ужыванне спалучэння тьцк на месцы старажытнага тьск (пелагнт’ьцкій ц[а]рь, егнпетьцкому ц[а]рю); пераход стн у сн (жалосно); зацвярдзенне шыпячых (жывымн, пошоль, бігаюіцыА); дысіміляцыя зычных у выніку падзення рэдуцыраваных (ннхто, што). У рукапісе шырока адлюстраваны пераход л у в пасля галосных у дзеясловах прошлага часу: дарі'й прочнтавь лнсгь, н смелв-ьсм; с’іе же але^андр-ь слышавг> н на персы разгнівавсА, н в женскіл свнты облече нхь; фнлософ'ь велнкой жалостн наполннв-ьсА, н отнде оть ннхг>; але^андр'ь ...ОубОАЛСА, Н ПОСТаВНВЬ ОКСаМНТу BtSA8 Н Обра31> ТОТ'Ь, н пнсмо об'ьвнв'ь чтоб'ь македонмне прочнталіі.