• Часопісы
  • Александрыя сказанне аб Аляксандры Македонскім

    Александрыя

    сказанне аб Аляксандры Македонскім

    Выдавец: Выдавецтва Акадэміі навук
    Памер: 251с.
    Мінск 1962
    114.62 МБ
    Указальныя займеннікі ў назоўным склоне адзіночнага ліку ў Ленінградскім рукапісе могуць ужывацца ў старажытнай кароткай форме, а ў Маскоўскім пераважаюць аналагічныя поўныя займеннікавыя формы: онть—оный, ты—тый.
    Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу, а таксама некаторыя адносныя прыметнікі ў Ленінградскім спісе часцей ужываюцца па традыцыі з адным н, а не з падвоеным н, як гэта пераважае ў Маскоўскім спісе: не може быть жадным обычаем"ь отменено — не може быть жадным обычаемь отмененно, звнтежствь тобь оть бога даныхь — звйтежств-ь тоб% оть бога данных'ь, чолов'Ькь буде на царскнп достойностн поднесеный—чолов'Ьк'ь буде на царскнн достойностн поднесенный, людем"ь вь м'Ьстех'ь по всЬмь царств-Ь перскомг, уставленымь — людемг> вь местехг. по всем-ь царств'Ь перскомг. оуставленным"ь, вг> печерахь каменых-ь — ві> печерахг. каменных-ь.
    Марфалагічная структура прыслоўяў у Ленінградскім спісе некалькі адрозніваецца ад марфалагічнай структуры іх у Маскоўскім спісе. Так, у першым з іх пашыранымі з‘яўляюцца прыслоўі, утвораныя ад меснага склону кароткіх прыметнікаў ніякага роду на -е (магчыма пад польскім уплывам), а ў другім—прыслоўі ад кароткіх прыметнікаў ніякага роду назоўнага-вінавальнага склону на -о(-а): непожнтечне—непожнточно, окрутне — окрутно, гневлнве — гневлнво, мудре — мудра.
    На гэтым у асноўным вычэрпваюцца тыя традыцыйныя кніжныя моўныя рысы, якія, як паказаў лінгвістычны аналіз, маюць месца ў абодвух рукапісных спісах, але пераважаюць у Маскоўскім спісе.
    Параўнанне двух тэкстаў «Александрыі» дазваляе вырашыць некаторыя пытанні, звязаныя з выяўленнем такіх моў-
    ных асаблівасцей, на аснове аналізу якіх можна выказаць меркаванне аб месцы напісання спісаў. У Ленінградскім спісе больш-менш паслядоўна адлюстраваны дыялектныя рысы, уласцівыя паўднёва-заходнім беларускім народным гаворкам, а ў Маскоўскім у большай ступені, чым у Ленінградскім, сустракаюцца асаблівасці, характэрныя для паўночна-ўсходніх беларускіх гаворак.
    Захаванне зычнымі сваёй звонкасці ў становішчы перад глухімі шырока распаўсюджана ў Маскоўскім спісе. Нормай для Ленінградскага спіса з'яўляецца прыпадабненне звонкіх зычных да наступных глухіх і іх аглушэнне: двадцатн— дватцетн, одвнадцатой—одннатцатой, св’Ьдчнт'ь — св'Ьтчнть, прудком-ь—пруткомг., трндцатью—трнтцатью, дванадцатью— дванатцетью, розкн —роскн, з права — с права, зкрнгнтатн — скрнгнтатн. Калі глухія зычныя знаходзіліся ў становішчы перад звонкімі, то, наадварот, у Маскоўскім рукапісе яны азванчаліся, а ў Ленінградскім заставаліся без змянення: звязать—связать, звАзаных"ь — свіззаных’ь, звадысвады, прозьбу — просьбу.
    Пераход шыпячых у свісцячыя перад свісцячымі — рысаг уласцівая Ленінградскаму спісу ў процілегласць Маскоўскаму, дзе ў аналагічных выпадках ужываюцца шыпячыя: убозство—убожство, бозской — божской, кнгазства — кнажства, звнтезство — звнтежство.
    У адрозненне ад Ленінградскага рукапісу, у якім пераважаюць формы з зацвярдзеннем этымалагічна мяккага р, у Маскоўскім пераважную большасць складаюць словы з захаваннем мяккага р: царь —царь, цесарь— цесарь, тварь — тварь, зв'Ьр'ь — зв'Ьрь, в4пр-ь — віпрь, ноздры — ноздрн, вечера — вечерл, в-fepy — в^рю, узру—оузрю, рнцера ■—рііцерж. У Ленінградскім спісе наглядаецца хістанне ва ўжыванні р: мяккае р часам адлюстравана там, дзе павінна быць цвёрдае р, якое захоўваецца ў Маскоўскім спісе: рнбы — рыбы, урнваючн— оурываючн, угрнзаючн—оугрызаючн, которнй — который, мудрнй — мудрый, старнй — старый, вторнй — вторый, н"Ькоторйй —н'Ькоторый. Змяшэнне цвёрдага і мяккага р, напэўна, можна растлумачыць тым, што перакладчык Ленінградскага рукапісу не заўсёды адчуваў розніцу паміж цвёрдым і мяккім вымаўленнем.
    У марфалагічных адносінах Ленінградскі спіс характарызуецца такімі асаблівасцямі, як захаванне ў адушаўлёных назоўніках у вінавальным склоне множнага ліку форм неадушаўлёнасці, у Маскоўскім — форм адушаўлёнасці (всн поганы ускромнмы — всях'ь погань оускромнмы; послать але^андровн корону золотую... през-ь послы — послать але^індровн корону золотую... презь послові>); сцяжэнне галосных у канчатках якасных прыметнікаў — азначэнняў у назоўным
    склоне мужчынскага і ніякага роду множнага ліку, у Маскоўскім— нясцягнутыя формы (былн тьш дерева велмн велнкн н высокн — былн тын древа велмн велнкін н высок'ін; богове суть не смертелны— богове суть не смертелньш); захаванне ў інфінітыве не пад націскам форм на -тн, у Маскоўскім — форм на -ть (готоватн— готовать, умеретн — оумереть, взыватн — взывать, пнсатн — пнсать, утекатн — оутекать); наяўнасць у дзеясловах загаднага ладу ў другой асобе множнага ліку пераважна канчатка -^те, у Маскоўскім—форм на -нте (прнвед4те — прнведнте, -отворвте — отворііте, прннмБте — пр'інмнте, прнворотьте—прнворотнте, воротЬте—воротнте, прнступвте—прнступнте, смотрвте — смотрнте); вельмі частае ўжыванне часціцы -се ў зваротных дзеясловах, у Маскоўскім — форм на -с-л (сталосе-—сталосд, указалсе — оуказалсл, засмутмлсе — засмутнлсА, народнлсе — народнлсл, лоднеснсе — поднеснсА, соромейсе — соромейсл, звехалнсе— З’ьехалнсА, попуднлсе — попуднлсл, розгнівалсе — розгн-Ьвалсл, квапнлсе— квзгшлса, годнтсе — годнтса, положнлв■се — положнльса, оборотмлсе — оборотнлсл).
    Адзначаны пералік дыялектных асаблівасцей паўднёвазаходніх беларускіх народных гаворак, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў Ленінградскім спісе «Александрыі», дае падставу меркаваць, што ён напісан у паўднёва-заходняй, дакладней у паўднёвай частцы сучаснай Беларусі. Аб тым, што гэты спіс напісаны іменна на поўдні Беларусі, сведчаць яшчэ і такія адлюстраваныя граматычныя формы, якія з‘яў.ляюцца спецыфічнымі для суседняй украінскай мовы. Зразумела, што ў паўднёвыя, прылягаючыя да Украіны раёны Беларусі больш свабодна пранікалі паасобныя ўкраінізмы, чым у помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці, якія пісаліся ў іншых месцах, хаця гэта з‘ява ў XVII стагоддзі як агульная тэндэнцыя была заканамернай на беларускіх землях. Сюды адносяцца, напрыклад, ужыванне ў Ленінградскім спісе галоснага гука н на месцы літары -Ь, характэрнай для Маскоўскага спіса (апрнлга — апрйлл); частая передача м праз і (дВтга, у Маскоўскім — днта, д-Ьтгатн — днтатн, довт'Ьп'ь — довтнть, вспомн'Ьлв—вспомннл’ь); пераход о ў у (фуртуна, у Маскоўскім — фортуна); наяўнасць канчатка -ы ў дзеясловах прошлага часу множнага ліку, у Маскоўскім—• канчатка -я(паны... нас зо всіх'ь сторонг. роспорошнлы — паны... нас зо BCHX"b сторон-ь роспорошйлн; столпы... нж'ьбы не охолод'Ьлы — болваны нжьбы не охолод"Ьлн); словы з украінскай агаласоўкай (котрнй, скора, у Маскоўскім — который, скура).
    У Маскоўскім спісе побач з перавагай дыялектных рыс, характэрных для паўночна-ўсходніх беларускіх гаворак, сустракаюцца і некаторыя моўныя асаблівасці паўднёва-заходніх раёнаў Беларусі. Напрыклад, тут можна сустрэць спа-
    радычнае ўжыванне канчатка -мо1 ў дзеясловах цяперашняга і будучага простага часу першай асобы множнага ліку пры адпаведнасці яму ў Ленінградскім спісе форм на -мы: пошлемо — пошлемы, выдамо — выдамы, держнмо-—держкмы, чнннмо—чнннмы. У назоўніках множнага ліку асноў на-о ў месным склоне пасля цвёрдых зычных у Маскоўскім рукапісе, акрамя канчатка -ахь, наглядаюцца выпадкі ўжывання канчатка -охь (ві> тілах"Ь'—вь тілох’ь), чаго не знаходзім у Ленінградскім спісе.
    На аснове прыведзеных моўных фактаў можна меркаваць, што Маскоўскі спіс «Александрыі» перакладзены на беларускую мову магчыма ў той групе сярэднебеларускіх народных гаворак (тэрыторыя іх дакладна яшчэ не вызначана), якія ўвасабляюць некаторыя дыялектныя рысы паўночна-ўсходняй і паўднёва-заходняй частак Беларусі.2
    Скарочаны Ленінградскі спіс «Александрыі» ў тэксталагічных адносінах вельмі блізкі да поўных Ленінградскага і Маскоўскага спісаў, хаця ён і значна ўступае ім па аб'ёму. У некаторых месцах гэтыя спісы тэксталагічна супадаюць. Прывядзём урывак:
    Поўны Ленінградскі спіс:
    такть много есн н пнеш-ь, нжг> жолудок-ь велнкостю покармовг> юбтгажоны’ в розманто" хороб-ь впадае, а також перед часоы сме₽ть поды'муешг. все хочеш'ь юдержат, з чого тебе всн речн мают заслуг^, толко сама не$м'Ьетност рохманов всей мудростн твое' пануе. абов^ еслм праве хочемы бачнт, wnara тебе матка породнла, которага камене н дерева на CB^T-b вып^стнла. Ты npHW3flo6лгаеш'ь гробы твон, а всюды каменя коштовного порох тіла
    Скарочаны Ленінградскі спіс:
    так мног есн н nnem-b, нж жолудок велнкостю покармов w6тгажоны' в ро3мантосг, хоро6 впадает, А такожг. перед часов смерть, поды’м^еш'ь, все хоче“ юдержат, с чог тебе всн речн мают засл^гУ, толко сама He^MteTHo” рохманов все' м^дростн твое’ пан^ет, абов^' еслн праве хочем бавнт wnara тебе матка породнла, которага кам-Ь"ен дерева на св"Ьт выпістнла, Ты пp^w3дoблraeшг> гробы твон н всюды камФнга коштовног пор^ тЬла твоег, заховы-
    1 Гл. аб ужыванні гэтых форм артыкул А. У. Арашонкавай «Дзеяслоўны канчатак -мо ў і-ай асобе множнага ліку як дыялектная рыса беларускай мовы ў пісьменнасці XVI ст. («Весці АН БССР» № 2, 1958, стар. 114—121).
    2 Непераканаўчым у гэтых адносінах з'яўляецца сцверджанне А. Папова,
    які лічыў, што спіс хранографа Маскоўскай бібліятэкі, а значыць і змешчаны
    там поўны разглядаемы спіс «Александрыі» можна прызнаць паўднёварускай
    (украінскай) рэдакцыяй (Обзор хронографов русской редакцнн, вып. II. М.,
    1869, стар. 276).
    твоего заховываешь, н што горшого може быт юдно тьш коста которнн землга мае прнніат, не доп^таепі'ь землн з ткла твоего покарму взгат. Мы ку чтн бого” бытла не забнваемы, церквей не будЗемы, анн болвано” золотых або сребрганых не ставлгаемы (л. 33 б.)
    ваешь, н што горшог може бытн юдно тын, костн, которые землга мает прннгат не допЗш.аеш'ь земл в з тЬла твоег покарм^ взіат, Мы kS чтн б[о]гом быдла не забнваем; болваннц не б^дЗемо анн болванов золотых н сребраных не ставнмо (л. рофб.)
    Разглядаемы Ленінградскі спіс «Александрыі» прадстаўляе сабой скарочаную рэдакцыю поўных спісаў. У ім дапушчаны многія скарачэнні, у выніку якіх вобраз Аляксандра Македонскага выступае ў няпоўным асвятленні. Аднак некаторыя месцы, выкладзеныя ў гэтым спісе, невядомы другім спісам «Александрыі» (напрыклад, эпізод аб марскім разбойніку Дыямедаўсу). Некаторыя месцы ў асобных раздзелах суправаджаюцца спасылкамі на грэчаскага пісьменніка Плутарха, візантыйскага імператара Юстыніяна I і рымскага паэта Валерыя Флака. Усё гэта даказвае тое, што скарочаны Ленінградскі спіс «Александрыі» знаходзіўся ў залежнасці не толькі ад поўных Ленінградскага і Маскоўскага спісаў, але і ад іншых крыніц. Я. Ф. Карскі, напрыклад, адзначае, што раздзелы хронікі М. Бельскага (дзе змешчана і «Александрыя»), якія не датычацца святой гісторыі, узнаўляюць польскі арыгінал М. Бельскага («Кгопіка wssytkyego swyata na ssesc wiekow a na czwory ksi^gi takiez Monarchic rozdzielona, rozmaitych historij, tak w swy^tym pismye yako w prostym, z kozmagrafiq nowq y z rozmaitemi krolestwy...», 1554).1