Анамалія  Алесь Бычкоўскі

Анамалія

Алесь Бычкоўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 136с.
Мінск 2012
25.45 МБ
Калекцыя беларускай фантастыкі
Алесь Бычкоўскі
АНАМАЛІЯ
Фэнтэзі
Мінск «Галіяфы» 2012
УДК 821.161.3-31-32
ББК 84(4 Бем)-44
Б 95
Калекцыя беларускай фантастыкі Выпуск 2
Серыя заснаваная ў 2011
Рэдакцыйная калегія серыі:
Зміцер Вішнёў (галоўны рэдактар), Міхась Башура, Арцём Каеалеўскі, Серж Мінскевіч, Юрась Барысевіч
Бычкоўскі, А.
Б 95 Анамалія / Алесь Бычкоўскі — Мінск: Галіяфы, 2012, —136 с. (Калекцыя беларускай фантастыкі; Вып. 2)
ISBN 978-985-6906-59-9.
Творчасць фантаста Алеся Бычкоўскага ахоплівае невядомыя сегменты Сусвету, дзе адбываюцца неверагодныя прыгоды і адкрыцці і дзе можна па-іншаму ад прывычнага адчуць час і прастору. У кніжцы ёсць караблі-зоркалёты і мужныя космапраходцы, хітрыя кантрабандысты. Два супертворы сучаснай беларускай фантастыкі змешчаныя ў гэтай кнізе: дзве фантастычныя навелы “Ён прыйдзе апоўначы” і “Муары Лідлу”. A разам з імі — захапляльныя аповесці і твор па-за жанрам — “Хвалі. Бязмежная плынь” для тых, хто любіць філасофскія вандроўкі.
УДК 821.161.3-31-32
ББК 84(4 Беф-44
ISBN 978-985-6906-59-9 © Бычкоўскі А., 2012
©Афармленне. ПВУП Таліяфы”, 2012
АНАМАЛІЯ
Два серабрыстыя "Су" ўзарвалі нябесную цішыню і з ровам праплылі на нізкай вышыні, ледзь не ломячы сасновыя макаўкі. Мінуючы маршрутны пункт над сакрэтнай вайсковай часткаю, эскадрылля заклала віраж і знікла гэтак жа хутка, як і з'явілася, толькі згуртовішча варон спалохана сарвалося з дрэваў, пакружыла і праз нейкі час вярнулася ў лес.
Унізе салдаты-тэрміноўшчыкі здавалі фізпадрыхтоўку. Новая партыя маладняка прыехала літаральна днямі, і зараз зусім зялёныя юнакі праходзілі інтэнсіўную "абкатку". Хтосьці трушком наразаў кругі вакол базы, хтосьці адціскаўся на руках да сёмага поту. А вось радавы Карусь Яблонскі вісеў торбай на перакладзіне, закінуўшы голаў уверх, маліўся пра сябе ўсім вядомым святым і ў думках развітваўся з жыццём.
Побач стаялі хлопцы першага аддзялення разведроты і сяржант Вацлаў Кравец, які на чым свет крыў радавога Яблонскага, а заадно і ўсю яго радню, што выхавала "гультая, абібока, няздольнага ніводнага разу падцягнуцца". Пачуўшы гудзенне самалётаў, сяржант на імгненне падняў галаву і падумаў: "Штурмавікі разлёталіся штосьці".
Пазнаёміўшыся з норавам сяржанта, хлопцы панура маўчалі. Разумелі, калі навічок радавы не падцягнецца, быць бядзе — сяржант вымусіць усіх бегаць пяць кіламетраў у процівагазе, на поўнай баявой выкладцы.
Карусь трусіў нагамі і з усяе сіл намагаўся сагнуць рукі ў локцях, каб злавесная перакладзіна хоць на сантыметр наблізілася да падбародка.
— Турнік не вытрымае, — прашаптаў хтосьці з баявых таварышаў.
Небарака радавы баяўся "цёмнай". Мучыў жах, што калі не адолее перакладзіну, з-за яго аднаго прымусяць усё аддзяленне бегчы крос, пакуль не схаваецца сонца.
Усе гэта разумелі, сціскалі сківіцы, і поспех радавога Яблонскага расцэньваўся перамогай не менш значнай, чым перамога айчыннай зборнай на Алімпійскіх гульнях.
У душы радавога Каруся Яблонскага жыла і заклапочанасць іншага роду. На ранішні сняданак армейская сталоўка частавала варанай фасоллю з мясам. Прынятая на пусты салдацкі страўнік, гэта ежа давала ў наступным неперадавальныя ўражанні, асабліва падчас фізічных практыкаванняў.
Карусь напружваўся мацней і мацней, падцягваючыся на турніку, і вось мацней і мацней вытворныя біяхімічнага працэсу пераварвання фасолі ў страўніку воіна прасіліся вонкі. Карусь не на жарт хваляваўся, што яшчэ крыху намаганняў, і пад ім хлопне ядзерны выбух з паралельнай хімічнай атакай. Але гэтага не ведалі іншыя байцы. Сяржант Вацлаў Кравец нечакана перастаў мацюкацца і выцягнуўся смірна. Наблізіўся старшына роты, мужчына гадоў пад сорак.
— ...Праводзім фізпадрыхтоўку, — адрапартаваў Кравец.
— Вольна, — сказаў старшына і прыняўся прыдзірліва разглядаць перакладзіну з мучанікам Яблонскім.
Абліваючыся потам,застатніхнамаганняў,здапамогай невядомых унутраных рэзерваў, радавы Карусь Яблонскі ўсё ж дабіўся пастаўленай мэты і адолеў перакладзіну, крануўшыся яе падбародкам. Пачуўся ўздых аблягчэння. Хлопцы ўміг павесялелі.
I ў гэты самы момант здарылася непапраўнае. Салдацкія вантробы не вытрымалі напружання, і радавы Карусь Яблонскі, як кажуць у падобных сітуацыях, "садануў быццам з гарматы".
Ва ўсталяванай цішыні не было чутна нават гудзенне мух.
— Выдатная падрыхтоўка, — з філасофскім выглядам прамовіў старшына і пакрочыў па сваіх справах.
Карусь саскочыў з турніка і вінавата зажмурыў вейкі. Хлопцы баяліся паварушыцца. Твар сяржанта чырванеў ярчэй і ярчэй, наліваўся крывёй. I хутка па ўсёй тэрыторыі часткі было чутна, што думае асабіста Вацлаў Кравец пра навічкоў у войску.
Пакуль раз'юшаны сяржант гучна абураўся, да хлопцаў страявым крокам наблізіўся салдацік вельмі ўжо небаявога целаскладу — нізенькі, вузенькі, у акулярах. На фоне астатніх стараслужачых разведроты, ён выглядаў даволі смешна.
Салдацік наблізіўся да сяржанта і моўчкі спыніўся.
— А гэта што за цуда? — Спытаў Кравец, закончыўшы сола.
— Радавы Андрэй Шмялёў. Адкамандзіраваны ў першае аддзяленне разведроты.
— Кім адкамандзіраваны?
— Таварышам старшыной.
— Так-так... — прамовіў Кравец. — Навічок значыць.
— Толькі з вучэбкі, таварыш сяржант.
— Чаму, радавы Шмялёў, вы адсутнічалі на ранішнім шыхтаванні?
— Выконваў загад генерала Стральцова, — адрапартаваў навічок.
— Загад значыць... — задуменна сказаў Кравец і дапытліва прыняўся разглядваць радавога Шмялёва.
Хлопцы назіралі за размовай і баяліся чхнуць. Штосьці наспявала на хітрай душы іх камандзіра.
— Адкажы мне шчыра, салдат, — украдлівым тонам вымавіў Кравец. — А як у цябе абстаяць справы з фізічнай падрыхтоўкай?
— He ведаю, таварыш сяржант. Пакуль ніхто не скардзіўся.
— Пад'ём з пераваротам выканаеш?
— Mary.
— Колькі разоў падцягнешся?
— Пятнаццаць.
— He брэшаш, салдат?
— Дазвольце...
Навічок скочыў на турнік, дзе нядаўна вісеў напаўзмучаны Яблонскі, адным махам выканаўтры пад'ёмы з пераваротам і пасля падцягнуўся чатырнаццаць разоў. Апошні пятнаццаты раз на палову не дацягнуў і скочыў уніз.
3 хлопцаў ніхто не паварушыўся. Усе былі ўражаны. Спрыт навічка падзівіў сяржанта.
— Вучыцеся, — павесялеў Кравец. — Вось такімі я вас параблю за месяц службы. Ты чуеш, Яблонскі?
Аддзяленне загагытала.
— Адставіць, — раўнуў сяржант і звярнуўся да радавога Шмялёва.
— Падрыхтоўка выдатная. Дзе навучыўся?
— Рэгулярныя заняткі спортам да службы.
— Выдатна... А ці ёсць у цябе, што я павінен ведаць?
— Ёсць, — пасля паўзы насупіўся навічок.
— Крый Божа, энурэз!?
— Баюся цемнаты, таварыш сяржант. He магу заснуць без святла.
— He праблема, — з палёгкай выдыхнуў Кравец і абнадзеіў: — Гэта ў нашай роце вылечваецца хутка. Гарантую, што першыя трое сутак ніхто з вас не засне. He хопіць часу на сон, байцы.
Кравец адышоўся і скамандаваў:
— Аддзяленне! Вакол часткі два круга бягом марш!
Хлопцы без прамядленняў кінуліся выконваць загад.
— Радавы Шмялёў! — паклікаў сяржант. — Адкажы, з якім загадам цябе пасылаў генерал Стральцоў?
— Даставіць сакрэтны пакет у суседні авіяполк. Была чутка, хутка сумесныя вучэнні з натаўцамі.
Пачуўшы навіну, Вацлаў глыбока задумаўся.
* * *
Наступнай раніцай прыехаў генерал Стральцоў. Ён доўгі час аб нечым размаўляў з камандзірам роты, пасля чаго ў казарму выклікалі сяржанта Краўца. He чакаючы добрых вестак, Вацлаў завітаў у кабінет, дзе ўжо сабралася некалькі чалавек з камандавання.
Кравец выцягнуўся смірна і прыкідваў у думках, чым выклікаў увагу генерала.
На стале перад камандзірамі ляжала карта, памечаная чырвонымі кружкамі і квадрацікамі.
— Сяржант. У нас разгортваюцца вучэнні, сумесныя з войскамі НАТА. Сэнс вучэнняў — выпрацаваць зладжаныя мерапрыемствы супраць глабальных тэрарыстычных дзеянняў, — пачаў камандзір роты. — Наколькі ведаюць
прысутныя, штогод павялічваецца моц азіяцкіх краін, што вельмі недаспадобы амерыканцам. Нахабныя натаўцы імкнуцца ўсюды панатыкаць свае базы, што ў сваю чаргу недаспадобы нам. Быццам бы ў саюзных краінах адсутнічае ўласная моц, якую можна супрацьпаставіць тэрарыстам.
Сцэнарый гульні наступны: аб'яднаная групіроўка тэрарыстаў "Зялёны сцяг" ідзе на захоп Еўпопы. Частка іх арміі захапіла Турцыю, частка заняла Венгрыю з Югаславіяй, Чэхіяй і іншымі, частка засела ў Карпатах.
Ёсць звесткі, перададзеныя знешняй разведкай, што тэрарысты плануюць захапіць чацвёрты энергаблок атамнай электрастанцыі ў Чарнобылі і з гэтай нагоды пасылаюць дэсантгрупу з некалькіх танкаў, грузавых аўтамашын і баявых машын пяхоты. Наша задача — выявіць групу і знішчыць паветраным ударам. Падрабязнасці растлумачыць таварыш генерал.
Генерал Стральцоў адкашляўся і ўзяў чырвоны маркер.
— Ролю тэрарыстаў па ходу вучэнняў узялі на сябе амерыканцы. Янкі занялі пазіцыі для наступлення вось тут і тут, — генерал пазначыў на карце. — Вось тут знаходзяцца нашы з натаўскімі войскі, якія будуць весці супраціўленне праціўніку. Аперацыя пачынаецца праз суткі. Чацвёрты блок — аб'ект стратэгічны. Амерыканцы баяцца мажлівасці здзяйснення тэракту ў ім, як баіцца і ўся Еўропа. Прынамсі, мы таксама. Наша галоўная справа — не памыліцца. Наконт прыгаданага дэсанта тэхнікі пакуль стаіць пытанне. Разведка магла і даць маху. Але з энергаблокам павінна штосьці здарыцца. Каб яго ўзараваць, дэсант тэхнікі зусім не патрэбны. Мы разлічвалі на паветраны ўдар па блоку. Але гэта адпадае. Супраць нашых і натаўскіх самалётаў тэрарысты не сунуцца. Застаецца мажлівым толькі касмічны ўдар. Якім чынам? He разумею. Гэта гульня янкі. Верагодна, яны спусцяць што-небудзь зверху, штосьці, здольнае паўплываць на энергаблок. Таму неабходна шукаць не толькі верагодную калону тэхнікі, але яшчэ штосьці незвычайнае, нязвыклае, сам не ведаю што. Але ведаю, гэта павінна адразу кінуцца ўвочы. Зразумела?
— Адсюль, адсюль і адсюль, — генерал пакідаў рысачкі на карце. — Выйдуць разведгрупы сумеснай арміі — нашай і натаўскай. Ім належыць перайсці тэрыторыю праціўніка. Атрымаецца ці не — невядома, таму скажу асноўнае, — Стральцоў абвёў усіх позіркам. — Мы вырашылі пераплюнуць натаўцаў і адправіць нашага чалавека.
Настала паўхвілінная цішыня.
— Вось тут, — камандуючы паказаў на карце, — параўнаўча вузкі калідор забруджанай зоны, куды амерыканцы не адважацца паказаць носа. Сілы тэрарыстаў гэту тэрыторыю не занялі. Калідор даўжынёй дваццаць кіламетраў, пастаянна пашыраецца і далучаецца да дзесяцікіламетровай зоны вакол рэактара. Твая задача, сяржант, прайсці гэты калідор, выявіць актыўнасць праціўніка і навесці на яго групу нашых самалётаў. Заданне ясна?