Анамалія  Алесь Бычкоўскі

Анамалія

Алесь Бычкоўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 136с.
Мінск 2012
25.45 МБ
Тым часам кантрабандысты гадалі, якім чынам узламаць сістэму аховы чатырнаццатага трума.
— У нас нечаканы госць, — гучна прамовіў Весялун.
3 камлінка пачулася лаянка капітана. Пры выпадку Тата Менелай мацюкаўся на сарака васьмі галактычных мовах.
— Думай, е-мозг! — зароў Тата Менелай і прыклаў гучнае зямное прыслоўе, што вымушае чырванець сціплых жанчын.
Е-мозг не дапаможа, здагадаўся пахмурны Весялун.
Ён ізноў заплюшчыў вочы. Рэчышча думак заструменілася вакол уранавых касет рэактара. I Весялун Білі, намацаўшы нітачкі прычынных сувязей, раптоўна ўбачыў Шлях.
На Шляху паказаўся Хтосьці, ён растлумачыў вырашэнне праблемы...
Крэйсер хутка набліжаўся. Камп'ютарнага начыння "Неркубуса" не ставала ў поўнай меры прааналізаваць становішча. Е-мозг разрываўся паміж двума заданнямі: узломам трума і вылічэннем сітуацыі з прыхаднем. У глыбіні сэрца Маркіз прарасло зерне панікі. Рэч, за якую ўсе тут рызыкавалі жыццём, заставалася недасягальнай.
"Неапазнаны борт. Паведамляе камандзір крэйсера "Металіка" ўзброеных сіл Федэрацыі Альфарда. Вы знаходзіцеся ў забароненай для палётаў зоне. Перайдзіце ў нейтральны рэжым, здыміце шчыты абароны і падрыхтуйцеся да стыкоўкі..."
Тата Менелай наліўся чырванню.
— Дваццаць восем хвілін да крытычнага збліжэння з праціўнікам, — выдаваў абыякавы е-мозг. — Праз адзінаццаць хвілін ён выйдзе на дыстанцыю першаснай атакі.
— Ваенныя вярнуліся за згубленай цацкай, — Машан перадзёрнуў затвор "Арыі".
— Без панікі, — загадаў капітан. — "Неркубус", выкажы довады?
— Рэкамендую хуткую эвакуацыю. У нас дзесяць хвілін, каб стартаваць у экстранным рэжыме.
— Крэйсер "Металіка" здольны дацягнуцца да нас праз гіперпрастору?
— 3 верагоднасцю пяцьдзясят адзін працэнт. Ваенныя зоркалёты G-класа абсталяваны належнымі сканерамі.
Керамічны кантэйнер з артэфактам знаходзіўся ў сямі кроках, аперазаны густымі лініямі святла, паміж якімі ўспыхвалі фіялетавыя бліскавіцы. Лунаў рэзкі пах азону.
— Капітан, я бачу выйсце з сітуацыі, — быццам з замагілля данёсся голас Весялуна. — Я на хвіліну выключу е-мозг і вазьму на сябе поўны кантроль кіраваннем. Сілавы вузел чатырнаццатага трума харчуецца рэактарам "Тырана". Я ініцыірую дысананс актыўнай зоны. Сэрца "Тырана" пяройдзе ў крытычны рэжым і ахоўнаабарончая схема павінна растаяць. Застанецца роўна чатыры хвіліны, каб зрабіць лататы.
— "Тыран" выбухне?
— Гэта адзіны спосаб дабрацца да артэфакта.
— Капітан, за знішчэнне карабля Федэрацыі за нашыя галовы назначаць такую ўзнагароду, што мы навечна не зможам наблізіцца да любой цывілізаванай сістэмы, — падказаў Машан.
— Весялун малайчына, капітан, — наёмніца павярнулася да Таты. — Успышка "Тырана" вытра наш інверсійны след у гіперпрасторы і саб'е з тропу ваяк на крэйсеры.
Тата Менелай без лішніх роздумаў прыняў хуткае рашэнне.
— Адной узнагародай больш, адной менш. He ўпершыню, — сказаў ён. — Весялун, давай!..
...Калі немаленькіх памераў "Тыран" пераўтварыўся ў ядзерны шар перад самым носам ваенных, рухавік "Неркубуса" паглынаў за мілую душу крытычны запас паліва і намотваў светлавыя гады гіпердрайва.
Кантэйнер з артэфактам пакоіўся на круглым стале ў цэнтры кают-кампаніі, дзе сабраўся экіпаж. Параіўшыся, вырашылі да пары пакінуць рэч пад наглядам Весялуна ў рэактарным сектары. Расчулены Весялун прасмаркаўся пасля ўдзячнай прамовы Таты і падаўся ў дальні кут да сваіх прыстасаванняў.
Капітан звярнуўся да Маркіз:
— Цяпер дацяміла, за што я трымаю на борце гэтага п'янічку?
2.
Альфард. Ваенная база Федэрацыі
Палкоўнік Айсфікс піў маланіянскую гарбату і смактаў цыгару. Перад ім на стале ляжала перачытаная два разы справаздача, а насупраць сядзеў памочнік консула Міршабскага пасольства Мафруз, які ўпарта чакаў адказаў на казытлівыя для Айсфікса пытанні. Памочнік консула таксама меў званне палкоўніка. I гэта адзінае, што яднала слецыялістаў варагуючых спецслужб на пачатку размовы.
— Вар'яцтва, — падкрэсліў Айсфікс, паматляўшы ў паветры паперкай. — Ваенны карабель Альфарда не мог атакаваць мірны сухагруз Міршаба ў сектары Садал-Суд. Хлусня. "Тыран" зафрахтаваны незалежнай кампаніяй "Сайрус", з якой у Федэрацыі кантракт.
Вусны Мафруза пад кручкаватым сухім носам сціснуліся ў дзве нітачкі.
— Калега, Міршабтаксама мае кантракты з "Сайрусам". Менавіта па загаду Міршаба "Тыран" вёў доследы ў раёне зоркі Садал-Суд. Нечакана з ніадкуль вынырнуў крэйсер "Металіка" і спапяліў зоркалёт. Афіцыйная нота пратэсту вашаму прэзідэнту падрыхтавана і знаходзіцца зараз у консула. Пахне канфліктам і сур'ёзнымі санкцыямі.
Айсфікс выпхнуў хмару шызага дыму. Сітуацыя вельмі не спадабалася. Вынікала, што за альфардскай
аперацыяй па перахопе сакрэтнага груза на борце "Тырана" неўпрыкмет сачыла міршабская разведка. Пракалоўся, спадар Айсфікс.
— Вы маеце доказы, што менавіта "Металіка" пачала страляць першай?
— Злітуйцеся, палкоўнік. 3 двух караблёў узброенным аказаўся толькі ваш крэйсер. "Тыран" нават не мог абараняцца. Ці трэба доказы?
Айсфікс узважваў кожнае слова, якое збіраўся вымавіць. Пайсці зараз супраць памочніка консула — няйнакш нота пратэсту трапіць на стол прэзідэнта Федэрацыі Альфарда, і тады, самае меншае, Айсфікса справадзяць на пенсію па стане здароўя. He, міршабскага палкоўніка трэба задобрыць. Хітра прыдумаў пан Мафруз, ведаў, што Айсфікс дабравольна не падзеліцца прычынай цікавасці да распрацовак "Сайруса", таму і закінуў вуду з нотай пратэсту. Толькі мы чхалі на пратэст. Мы можам і выкруціцца. Ведаць бы яшчэ, што насамрэч здарылася на "Тыране"...
— Пан Мафруз. У мяне ёсць сур'ёзныя доказы невіноўнасці флота Федэрацыі. Mary прад'явіць запісы з "Металікі". У апошні момант перад выбухам ад "Тырана" адстыкаваўся неідэнтыфікаваны карабель. Ён імгненна растаяў у гіперпрасторы. Факт: "Тыран" быў знішчаны пасля расстыкоўкі з невядомым госцем. Камандзір "Металікі" спрабаваў спыніць чужынца. На жаль, беспаспяхова. Так што спаліце ваш пратэст у атамнай печы і не ганьбіце свайго імператара.
У паветры павісла паўза.
— Вось бачыце, пан Мафруз, нічыя. Адзін-адзін. A цяпер давайце па шчырасці: што вымусіла вас завітаць сюды? У рэшце, ад міршабскага пасольства да базы Федэрацыі шлях няблізкі.
"Зараз усё і вырашыцца", — падумаў Айсфікс.
Мафруз зручней уладкаваўся ў высокім скураным крэсле.
— Дамовіліся, буду шчырым. Мне вядома, што даследчыкам "Сайруса" атрымалася раскапаць на адной з планет Садал-Меліка вельмі старажытны артэфакт,
больш вядомы пад назвай Грааль, і гібель "Тырана" мае дачыненне да артэфакта.
— Вы ведаеце больш, чым я меркаваў, — перабіў Айсфікс.
— У нашай прафесіі гэта не дзіва. Дзесяць гадоў таму артэфакт стаў прычынай вайны паміж Садал-Мелікам і Тамаш-ас-Шугам, — твар Мафруза набыў выраз захопленага апавядальніка.
— Я ў курсе спраў.
— Вынікі канфлікту вам вядомыя. Зараз сістэма СадалМелік уяўляе сабой трыццаць восем мёртвых планет, а Тамаш-ас-Шуг — астываючае чырвонае сонца і свет заняпаду. Перамог, зразумела, Тамаш. Пірава перамога. Артэфакт, здавалася, быў назаўсёды страчаным. Ён ужо тады прыцягваў увагу нашых разведак. Вам знаёма гісторыя Грааля?
— Тое-сёе... Прынамсі, у дробязі не ўнікаў.
— Чатырыста гадоў таму артэфакт быў прывезены ў Галактыку вандроўнікамі Даўра, эфемерная раса не падавала прызнакаў жыцця тысячу гадоў. Даўр вярнуўся слецыяльна, каб пакінуць Грааль у зорнай сістэме РасАльхаг. Артэфакту ўласціва звышнатуральнае: неабсяжная субквантавая энергія — раз, уплыў на час і матэрыю — два, уздзеянне на псіхіку чалавека — тры.
— Нездарма пасля вайны ад Садал-Меліка амаль нічога не засталося. Столькі планет спалена жыўцом, — уставіў альфардзіянін.
— Ну, планеты спалены зусім не Граалем, і вам гэта вельмі добра вядома.
Айсфікс не звярнуў увагі на намёк міршабца. Цыгара патухла, а напой астыў.
— Па праўдзе кажучы, палкоўнік Айсфікс, я лічыў, што артэфакт ужо тут, на Альфардзе. Хацеў прыціснуць вас ультыматумам і прымусіць да супрацоўніцтва. Мне не па густу наяўнасць у Галактыцы падарункаў Даўра. Невядомы мэты гэтай расы і ейная моц. Мяркую, нам усім пагражае пакуль непрыкетная небяспека. Сапраўдныя гаспадары артэфакта могуць у любы момант заявіць свае правы на цацку. Лепей бачыць Грааль у надзейных
руках. Ён вельмі небяспечная рэч, паверце... Але я збянтэжаны. Атрымліваецца, што за артэфактам палюем не толькі мы. Хто трэці? Чый карабель адстыкаваўся ад "Тырана"?
Ен пранізліва паглядзеў на сухарлявага Айсфікса.
— Тамаш-ас-Шуг? He, я ведаў бы. Рас-Альхаг? Верагодна, але ніхто не чуў, каб караблі каралеўства пакідалі ўласныя межы. Хто тады?
Айсфікс падняўся з-за стала, наблізіўся да вялізнага напалову сцяны вакна, глянуў у зацягнутае хмарамі свінцовае неба.
Набліжалася восень. Рэжымная тэрыторыя займала досыць вялікую прастору. На неапрацаваным касмічным полі стаялі некалькі шатлаў ды побач ціснуліся дзясяткі зборных хатак, пабудаваных для трох тысяч ваенных. Гарадок пашыраўся і рос. Скрозь сцены сваёй штабкватэры камандуючы чуў лязг жалеза і гудзенне будаўнічых машын.
— Удалося адсачыць чужынца, і зараз "Металіка" неадрыўна ідзе следам, — выклаў першую карту альфардзіянін.
Вочы Мафруза пачварна бліснулі.
— Дык мы саюзнікі, Айсфікс? Даведаемся разам, хто трэццяя сіла?
3.
Борт кантрабандыстаў "Неркубус"
...Полымяапраметнайвырваласяз-падгерметычнай вонкавай коўдры рэактара, і клубы горкага дыму заслалі калідор. Маркіз скочыла за пераборку, перазарадзіла "Беркут" і секанула чаргой скрозь удушлівую чарнату. Праз гуд рухавікоў і скрыгат жалеззя вырваліся адчайныя крыкі / смяротныя енкі. Маркіз кінулася ніцма і папаўзла. Натрапіла на струпянелага ярамірскага салдата і засланілася ім як шчытом, пачала чакаць. Неўзабаве атрад штурмавікоў прарэзаў дзірку ў абшыўцы рэйдэра і ўварваўся на палубу. Жанчына крутнулася ў бок і хуценька перакацілася. Там, дзе давялдся
хавацца, грымнуў выбух. I адразу запанавала густая заціш, быццам лопнулі барабанныя перапонкі.
3 клубаў чорнага дыму выбег чорненькі скарпіёнчык, за ім яшчэ з палову тысячы. Скопішча скарпіёнаў акружыла Маркіз і застыла ў чаканні. 3 дымнай заслоны пазвалі: "Глена...". Голас належыў на дзіва прыгожай маладой жанчыне. Тры метры росту было ў ёй, на наяах залатыя боцікі, жоўтая звярыная скура на поясе, саламяныя валасы спадалі ніжэй плеч, галаву вянчала сонечная дыядэма. Нечалавечым пазабаковым спакоем свяціўся твар. Незнаёмка ва ўпор глядзела на Маркіз...