Анамалія  Алесь Бычкоўскі

Анамалія

Алесь Бычкоўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 136с.
Мінск 2012
25.45 МБ
Вацлаў наблізіўся да аб'екта. Туман зыходзіў з абшарпанай, са слядамі падпалін, паверхні цыліндра. Паверхня зблізу аказалася дзіравай. Складалася ўражанне, што аб'ект на вялікай хуткасці ўпаў зверху і ўрэзаўся ў глебу. Сяржант выцягнуў планшэт і зверыўся з картай.
Ён знаходзіўся на тэрыторыі запланаванага вучэннямі дэсанту варожай тэхнікі. Да чацвёртага энергаблока 38
заставалася яшчэ кіламетры тры. Вацлаў выцер пот з ілба. Відавочна, цыліндр і з'яўляўся прычынай раптоўнай спецаперацыі. Пайдзі туды, не ведаю куды... А дзе бэтээры, дэсантныя машыны? Выплылі на памяць словы "ўбачыш штосьці дзіўнае, не адкладаючы радыруй на базу".
У тарцы аб'екта ён заўважыў штосьці падобнае на адчынены люк, з цікавасцю наблізіўся і зазірнуў у нутро, пасвяціў ліхтарыкам.
Убачанае вымусіла жагнуцца і адступіць на крок. Прамень выхапіў панэль кіравання і некалькі крэсел, адноз якіх павалілася пад часудару апарата аб глебу. Калі Вацлаў рашыўся ўсё ж завітаць у памяшканне цыліндра, аўтаматычна ўключылася блакітнае святло пад столлю і на панэлях заміргалі каляровыя агеньчыкі.
Вацлаў здзіўлена прысвіснуў. Выпадкова раздушыў ботам нейкую дробязь, упаўшую са столі. Паднёс да пульта лічыльнік радыяцыі, той адразу зайшоўся.
Разведчык спрабаваў паварушыць крэсла, ахутанае тоўстым кабельным жыллем і шлангамі. Яно нагадвала пілотскае сядзенне знішчальніка, толькі было большым у памерах.
— Што за трасца? — у самаго сябе спытаў Вацлаў і пашкрэб патыліцу.
Ён уважліва аглядзеў памяшканне апарата, і тут яго позірк выхапіў шыльдачку з надпісам "Касмічныя войскі Расійскай Федэрацыі".
Ад нахлынуўшых пачуццяўКравец на нейкае імгненне здранцвеў. Пасля дастаў перагаворнік, наладкаваўся на патрэбную хвалю. На гэты раз усё працавала добра, Вацлаў пачуў размовы на розных каналах сувязі. Нарэшце ён дома.
— Я знайшоў аб'ект, — выдыхнуў разведчык у слухаўку, пасля таго, як назваў уласныя пазыўныя.
На другім баку сувязі адказаў сам генерал Стральцоў.
— Малайчына, сяржант, — голас генерала быў назвычай радасным. — Абяцаю героя. Месцазнаходжанне запеленгавана. Хутчэй пакідай аб'ект, чуеш? Ратуйся, сынок...
Сувязь адключылася.
— Тэрарысты, кажаце? — прашаптаў Вацлаў, вырваў шыльду, схаваў яе ў рэчмяшок і крочыў да люка.
Тым момантам за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад Зоны ў паветра падняліся два серабрыстыя "Су". Заламаўшы віраж над лесам, яны пайшлі ледзь не збрываючы макаўкі дрэў.
— Звено «Шторм». Это ДРЛО. Азнмут на цель двапять-трм. Удаленме пятьдесят девять.
— Вас понял. Ндём. — адказаў вядучы пілот.
Самалёты адначасова развярнуліся, і не ўключаючы фарсажны рэжым, павольна паплылі да аб'екта атакі, набіраючы вышыню.
***
Трынаццаць чалавек выйшлі з туману. Усе яны, акрамя маладой жанчыны, былі апрануты ў нязвыклыя для 2015 года ваенныя формы. Дзесяць — у формах эсэсаўскіх салдат, і двое — афіцэры рэйха. Насупраць іх нерухома спыніўся сяржант разведроты Вацлаў Кравец, які слухаў і лічыў удары свайго сэрца. Ён з адчаем разглядаў суровыя твары фашыстаў. Потым убачыў знаёмую жаночую постаць і адчуў холад у жылах.
— Яны сачылі за намі і ўвесь час ішлі следам, — ціха прамовіла Святлана.
Вацлаў падумаў, што хутка прыляцяць "Су" і ўвесь дурны сон скончыцца.
— Вось крыніца туману, шаноўны Лутцэ, — сказаў з усмешкай доктар Зільге.
Дэніс Лутцэ ўражана разглядаў аб'ект, вакол якога катаўся клубкамі малочны кісель.
— Вы ўпэўнены, доктар, што мы зможам вярнуцца назад? Раптам туман знікне.
— Зможам, толькі выявім прынцып работы гэтай машыны.
— Ідыёт, — прашаптаў групенфюрэр, убачыўшы спробы Зільге патрапіць унутр апарата. Ён звярнуўся да Святланы.
— Спытайце ў партызана, колькі паблізу варожай тэхнікі і дзе размяшчаюцца сілы праціўніка?
Жанчына старанна перавяла.
Вацлаў пэўны час разглядаў наведзеныя на яго рулі "шмайсераў". "Светлыя нябёсы, ну чаго гэта здарылася менавіта са мною?" — падумаў ён.
— Раскажыце ім праўду пра Германію, — падказала Святлана. — He бойцеся. Гэта ж ваш свет.
— Тут хутка настане пекла, — панура прызнаўся Кравец.
Уцячы ад салдат не існавала шанцаў. Ён уявіў, што зараз прыляцяць нашыя "Сушкі", і на аб'ект паляцяць ультранітавыя зарады. Ад прысутных не застанецца нават успамінаў. Генерал меў рацыю, абяцаўшы разведчыку даць Героя. Пасмяротна.
Яшчэ Вацлаў падумаў, што нямецкія салдаты загінуць, і ход часу няўмольна парушыцца. Мажліва зменіцца гісторыя.
Як усё абсурдна атрымалася.
Лутцэ чакаў.
— Вось там тэхніка, — сказаў сяржант і паказаў за плечы.
Групенфюрэр прынік да бінокля.
— Што з намі будзе? — ціха спытала Святлана.
— Хана, — уздыхнуў Кравец.
Потым шчыльней накрыў маскхалатам плечы.
Існавала тэарэтычная верагоднасць выжыць пасля бамбардзіроўкі. Тканіна маскхалата была разлічана некалькі секунд вытрымліваць даволі высокую тэмпературу. Але як уратавацца ад аскепкаў? Хіба толькі Бог умяшаецца ў падзеі і ўратуе ад немінучай смерці.
Відарыс у біноклі вельмі ўразіў Дэніса Лутцэ. Ён убачыў могілкі ваеннай тэхнікі, прымененай у час ліквідацыі аварыі на энергаблоку. Дзесяцігоддзі пад адкрытым небам, пад дажджом, снегам, летняй спёкай пераўтварылі бэтээры, бээмпэшкі, трактары, верталёты і мноства звычайных аўтамабіляў у несусветнае іржавае ламачча. Рэшткі мёртвай цывілізацыі займалі вялікую тэрыторыю.
Лутцэ доўга не мог адарвацца ад жахлівага відовішча.
— Вайна? — спытаў ён. — Вайна не скончылася? Гэта германская тэхніка? Зільге, здаецца я пачынаю вам верыць наконт анамалій і калідораў ў іншы час.
— Вайна ніколі не канчаецца, — прамовіў Вацлаў, разабраўшы некалькі нямецкіх слоў групенфюрэра.
3 цыліндра пачуўся ўзбуджаны лямант доктара.
— Вытолькі паглядзіце на гэта, Дэніс! — ён выкараскаўся з нетраў апарата. — Я ўпэўнены, ваш партызан прыбыў у наш час з дапамогай вось гэтай машыны.
Групенфюрэр падыйшоў да Зільге.
— Праўда? — спытала Святлана.
Вацлаў адмоўна пахістаў галавой. У небе пачулася далёкае хутканарастаючае гудзенне. Яно набліжалася.
* * *
— "База", это "Шторм". Мы над целью, — паведаміў камандзір звяна.
У пілоцкай кабіне міргацелі агні прыбораў. На індыкатары лабавога шкла высвечвалася вышыня і хуткасць, змяняліся лічбы адлегласці да мэты.
— "Шторм", это "База". Атакуйте!
— Вас понял. Начпнаю работать.
Рыскі варыометра на прыборнай панэлі павольна гайдануліся, штурмавік зніжаўся і заходзіў на атаку.
— Наблюдаю метку захвата... Пуск пронзвёл!
Ракета аддзялілася ад корпуса самалёта і рынулася пачварай да зямлі.
Дэніс Лутцэ, назіраўшы за ўсім у бінокль, зароў панямецку каманды і кінуўся бегчы. Салдаты пападалі на глебу, паабхаплівалі галовы рукамі. Доктар Зілые так і застаўся стаяць з раскрытым ад здзіўлення ротам.
Бяжым, — закрычаў Кравец, хапаючы Святлану за руку.
Далейшыя падзеі падаліся зачараваным сном.
Кравец кінуўся ў бок лесу. Імгненне, другое, стопкадры на чорна-белай стужцы. Вацлаў спатыкнуўся і паляцеў тварам у нябачную раней рытвіну. Святлана ўпала следам. Рэфлекторнымі рухамі сяржант 42
развярнуўся, накрыў сваім целам жанчыну і шчыльна захіснуўся маскхалатам.
Барвовы пухір узняўся над аб'ектам і, застагнаўшы, лопнуў металёвымі брызгамі. Уздыхнула глеба, і імгненная гарачыня спякла і выпарыла ўвесь пластык у аб'екце, скурожыла і парвала паверхню, пабіла шротам пераборкі, панэлі, электроннае начынне, пакінула пасля сябе аплаўлены каркас апарата.
— Это «Шторм-2». Подтверждаю уннчтоженме целн.
— Отлнчная работа, «Шторм». Возвраіцайтесь на точку. Самалёты зніклі гэтак жа хутка, як і з'явіліся.
Пілоты заўважылі ў чыстым небе над энергаблокам маланкі. Аднаму лётчыку падалося, быццам унізе ідзе танкавая калона. Другі лётчык быў гатовы паклясціся, што бачыў шмат людзей на конях з шаблямі ў руках. Пагадзіцца паміж сабой яны не маглі, бо па паверхні зямлі сцяліўся кісельны туман, які перашкаджаў штосьці добра разгледзець, які, дарэчы, імгненна растаяў і адкрыў голую глебу без конікаў і танкаў. Пілоты сышліся ў думцы, што здань ім прымроілася з-за маланкавага бліку ў вачах і перагрузак.
А потым увушшу зазвінела цішыня.
Калі мінавала вечнасць, Кравецспрабаваў варухнуцца. Упэўніўшыся, што рукі-ногі цэлыя і нічога не баліць, Вацлаў расплюшчыў вочы і прыўзняўся над напалоханай Святланай.
"Жывы! — праляцела думка. — Божа, я жывы!"
Вацлаў удыхнуў на поўныя грудзі паветра і сеў на край рытвіны. Менавіта падзенне сюды іх уратавала. Сяржант пракашляўся ад дыму, скінуў з плеч маскхалат, які пасля атакі больш нагадваў ірваную старую анучу.
Сэрца цяжка тахкала.
— Усё, — сам сабе сказаў разведчык. — Пара мяняць прафесію.
Дым павольна рассмактваўся ў паветры. Апарат, невядома якім ліхам стаўшы прычынай разлому прасторычасу, пасля выбуху ракеты нагадваў шкілет іншапланетнай жывёліны. Ад нацыстаў не засталося следу.
Вацлаў адхіснуўся, калі Святлана дакранулася да яго. Уважліва глянуў на жанчыну, прыгадаў пацалунак у лесе, і нечаканая думка абдала яго жарам. Яна не зможа вярнуцца ў свой час! Прычына анамаліі знішчана выбухам.
Сяржант дапамог ёй устаць, сесці побач. Святлана не зводзіла з Краўца вачэй. Другі раз за апошнія гадзіны разведчьж уратаваў яе жыццё.
— Дзякуй, — прашаптала яна і паўтарыла. — Дзякуй... Дык я пайду.
— Куды?
Ягоны тон быў лепшым доказам, што дарогі назад няма. I Святлана зразумела. Яе позірк шукаў вакол хоць нейкае падабенства таямнічага туману і не знаходзіў. Жанчына ўражана маўчала. Свядомасць адказвалася верыць, адмаўлялася прымаць рэчаіснасць.
Рука Святланы марудна прыўзнялася і сама сабой лягла на далонь Вацлава. У вачах палонніцы з мінулага было столькі трывожнай мальбы, полаху перад невядомым і непадробнай надзеі, што сяржант не вытрымаў і адвярнуўся.
— Там жа мае суайчыннікі, сястра з дзіцем...
— Дзе — там?
— За туманамі...
— Няма там болей нічога. Усё ў мінулым. Плюнь і забудзь. Вайна скончылася.
У глыбіні душы Вацлаву было пагана.
"Колькі яшчэ сюрпрызаў чакаць ад Зоны?" — думаў ён і не сумняваўся, што, дзякуючы існаванню чацвёртага энергаблока, ён патрапіў адной нагой у мінулае, дзе запроста мог застацца.
Побач у лесе панавала цішыня. Узышло сонца, ранішнія прамяні лагодна песцілі мёртвую абпаленую глебу.
Святлана плакала. Вацлаў абняў жанчыну за плечы і прытуліў да сябе.