Анамалія  Алесь Бычкоўскі

Анамалія

Алесь Бычкоўскі

Выдавец: Галіяфы
Памер: 136с.
Мінск 2012
25.45 МБ
"Дзе Боская справядлівасць?" — ледзь не ўскрыкнуў Міклуш і раптам спыніўся.
Нібыта зверху пачуўся голас "А хто ты?".
Міклуш патрос галавой. На галюцынацыі раней ён не пакутваў, на шызафрэнію таксама. Ён азірнуўся і вырашыў, што падалося.
Голас не знік, а ласкава-лагодным тонам пачаў пытацца, ці жыве свет па Боскіх законах? А сам Міклуш уласна кіруецца ў жыцці святымі запаведзямі?
Голас настойліва прасіў паказаць хоць адзін прыклад выканання Міклушам Боскіх запаветаў.
Міклуш з адказамі не спяшаўся. I зусім не таго, што паказаць, прывесці прыклад не было з чым. Проста ён з жахам зразумеў, што ніколі не ведаў тых самых Боскіх запаведзяў. Ды і навошта крывадушнічаць, ён столькі пражыў, а ніколі не цікавіўся законамі Творцы сусвету.
Голас здзекліва рассмяяўся над вухам і параіў адзінае выйсце. Раз не жывеш Божым Словам, шукай справядлівасць у таго, чыіх законаў трымаешся. Справядліва? Справядліва. Калі свет не жыве па законах, запаведзях Божых, няхай звяртаецца ў пекла і патрабуе справядлівасці і праўды ў д'ябла.
Голас змоўк.
Міклушу зробілася страшна.
Неўзабаве ён спыніўся перад прыгожым будынкам, выкладзеным з чырвонай цэглы. На ўваходзе быў намаляваны крыж, а на дзвярах вісела прыбітая цвікамі шыльда "Царква евангельскіх хрысціян баптыстаў".
Міклуш зробіў некалькі глыбокіх уздыхаў. Раптоўна захацелася некуды схавацца.
I ён нясмела пагрукаўся у дзверы...
* * *
Напісаць літары Андрэю так і не ўдалося. Зацягнула багна розных спраў.
Пятнічным вечарам, калі ў баптыстскім малітоўным доме адбываюцца набажэнствы, Андрэй зазбіраўся ў царкву. Ён завітаў у малітоўны дом, зірнуў адразу на катэдру і з палёгкай усміхнуўся. На бялюткай сцяне пад самай столлю віселі літары "Бог ёсць Любоў".
Андрэй па-мастацку ўважліва разгледзеў высокія распісныя літары, кожная памерамі з ліст ватмана, і не знайшоў ніводнага недахолу.
Наблізіўся пастар — саракагадовы мужчына ў акуратным касцюме і з лагодным тварам.
Яны павіталіся.
— Памятаеш, казаў пра дачку школьнага сябра, якая афармляе камерцыйныя вітражы? Яе рук справа.
— Здагадаўся, — адказаў Андрэй. — Рука прафесіянала бачыцца адразу.
— Таленавітая дзяўчына. Вельмі таленавітая, — запэўніў пастар. — Шкада, днямі з'язджае за мяжу, у Еўропу.
— Нічога не папішаш, — развёў рукамі Андрэй.
За спінай нехта падышоў.
— А вось і яна, — усхапіўся пастар. — Андрэй, пазнаёмся.
Андрэй азірнуўся і...
— Волечка, гэта наш мастак, — звярнуўся пастар да дзяўчыны.
У Андрэя затахкала сэрца, і ён адчуў, што моцна пачырванеў.
Перламутравыя рукі, мармуровы твар, крыштальныя вочы і ў іх арктычны лёд. Тая самая дзяўчына з хаўтур новых рускіх.
Андрэй нясмела падаў руку.
Далонь Вольгі была на дзіва сухой і гарачай.
— Паразмаўляйце, пакіну вас, — з гэтымі словамі пастар павярнуўся да нейкай бабулі.
Яны моўчкі селі.
— Ведаеце, а я вас памятаю, — першай пачала размову Волыа.
Яна нечакана паклала далонь на руку Андрэя.
— Маўчыце. He кажыце ні слова, — прашаптала Вольга. — Лідуся была самым блізкім да мянечалавекам... Вы так пільна разглядалі мяне на той вечарыне... Вас здзівіла, што са мной за вечар ніхто не перамовіўся словам... Я бачыла выраз вашага твару.
Яна з горыччу ўсміхнулася.
— Вы даследчык, Андрэй. Я не памыляюся? Даследуеце людзей, грэшныя людскія душы, якія чорныя, падобныя змроку начы. Так?
Вольга паглядзела на Андрэя.
— Тсс... Маўчыце. Я ведаю, што вы хочаце мне паведаміць. Я стамілася слухаць спачувальныя словы. He трэба. Зараз вы мяне суцешыце, потым пачнеце распавядаць пра Бога, пра людскія лёсы... Я ўжо чула ўсё. Раней. Даўно... I сёння.
Дзяўчына глыбока ўздыхнула.
Андрэй не ведаў, што вымавіць. Здавалася, Волыа ў глыбокай дэпрэсіі, нягледзячы на знешні спакой. Яму і хацелася суцешыць дзяўчыну, але позірк новай знаёмай сведчыў: любыя словы, якія прамовіць Андрэй сённяшнім вечарам, разаб'юцца аб лёд яе сэрца, холад яе твару. He пакінуць следу.
I ён вырашыў маўчаць.
Парою маўчанне — лепшы сродак размовы.
— Усяму свой час, Андрэй. Час жыць, час паміраць. Вы ж ведаеце гэтыя радкі... Значыць, такім склаўся лёс. Камусьці навярсе, на нябёсах, спатрэбілася яе смерць. Скажыце, што гэта так. Скажыце, што яе жыццё і смерць не дарэмныя, што яна таксама патрэбна Усявышняму. Праўда?... Маўчыце, ведаю ваш адказ.
Яны крыху памаўчалі.
На катэдру падняўся пастар і прыняўся гартаць Біблію. Набліжаўся пачатак набажэнства.
— Лідуся была вельмі добрай, чалавекам шчырага сэрца, — сказала Вольга. — Шкада, атрымалася не так, як хацелася. Андрэй, чаму заўжды ў жыцці мы атрымліваем тое, ад чаго бяжым, адмаўляемся? А тое, што жадае сэрца, уцякае ад нас, абыходзе бокам. Лёс выпрабоўвае нас на
крэпасць, калі забірае блізкіх? А што потым з намі будзе? Куды мы ўсе спяшаемся, бяжым стрымгалоў, імкнемся? Навошта, куды? Каму трэба нашыя мільёны, калі мы раптоўна пазбаўляемся жыцця і магчымасці іх траціць?
Ён не ведаў адказу.
— Смерць Лідусі вельмі адбілася на маім унутраным свеце. Ведаеце, Андрэй, я ізноў маляваць пачала не за грошы, а проста так, для душы, як даўным-даўно, шмат часутаму. Восьлітары напісала для вашай царквы, бацька прасіў. Бог ёсць Любоў — гэта праўда, Андрэй?
Ён хістануў чалом.
Я веру, Андрэй. Бог насамрэч Любоў, раз мы ўсё яшчэ жывыя.
Андрэй згадзіўся. Прыйшла на памяць яшчэ адна вытрымка з Пісання, дзе сказана — Бог ёсць агонь паглынаючы. Веруючыя чамусьці рэдка ўзгадваюць менавіта гэты выраз...
— Я буду маліцца, каб у іншым — другім, трэцім, дзесятым — жыцці яна была шчаслівай. Я веру, мы з ёй сустрэнемся калі-небудзь. Вы верыце ў перасяленне душ, у рэінкарнацыю?
Андрэй засумаваў. Цяжэй за ўсё на свеце растлумачыць самае простае, неабходнае, тое, што спатрэбіцца там, у вечнасці гэтак жа, як і тут, у свеце. Вольгу было шкада. Людзям часам бліжэй да душы складаныя галаваломныя філасофіі, у сутнасці сваёй мёртвыя. Людзі прагнуць больш ведаць пра рэінкарнацыю, светлую карму, чакры і нірвану, чым прыняць з дзіцячай прастатой бацькоўскую любоў Бога. Першачаргова для чалавека ў тым, што Бог ёсць Любоў. Інакш не было б Хрыста ніколі на Зямлі. Бо не ў землятрусе, сусветных катаклізмах, войнах і эпідэміях праяўляецца галоўная рыса Боскай існасці, а ў ласкавым, пяшчотным подыху ветрыка, падобнага саграваючаму дыханню поўнага любові сапраўднага Творцы. Вось што ведаць бы Вользе.
Побач з імі сеў невядомы Андрэю чалавек. Адразу падказала фатаграфічная памяць, незнаёмец раней у малітоўным доме не з'яўляўся. Андрэя зачапіла незвычайная цікавасць у вачах гэтага чалавека, які
неадрыўна тапоршчыўся ў намаляваны Вольгай надпіс. Склалася ўражанне, што словы на сцяне над катэдрай вельмі кранулі незнаёмца.
— Ведаеце, Андрэй, я хачу вам падзякаваць, — прамовіла Вольга. — Адчуваючы ваш погляд на той вечарыне, я зразумела, што не адна на свеце. Дзякуй вам. Вы мяне вельмі падтрымалі. Згадзіцеся, парою так мала трэба для чалавека. Усяго крышачка ледзь прыкметнай увагі можа спыніць думкі аб самазабойстве, самазнішчэнні...
Андрэй не знайшоўся з адказам.
Вольга паднялася.
— Дзякуй і бывайце. Была рада пазнаёміцца. Хто ведае, мо яшчэ сустрэнемся?
Яна развярнулася і пакрочыла да дзвярэй.
Андрэй коратка азірнуўся, хацеў махнуць рукой. Хутка дзяўчына знікла.
Загучала пропаведзь.
Андрэй доўга сядзеў, моцна задумаўшыся аб нечым сваім, і амаль нічога не чуў.
***
"Бог ёсць Любоў", — прачытаў Міклуш і адчуў нечаканую палёгку ў сэрцы.
Як, чаму? Міклуш не ведаў. He разумеў. Але адчуваў незвычайны спакой, якім патыхаў сэнс надпісу.
Ён паглядзеў вакол. Малітоўны дом паступова напаўняўся людзьмі. Наперадзе сядзеў малады чалавек у акулярах, джуце, з торбай цераз плячо. Побач — бялявая дзяўчына. Яны аб чымсьці захоплена размаўлялі. Міклуш прысеў побач.
Ён неадрыўна глядзеў на надпіс і не мог зразумець, чаму вочы робяцца вільготнымі.
Чаму Міклуш раней не ведаў гэтай біблейскай аксіёмы?
Мноства пытанняў мроіліся ў галаве, дзе хаваўся пакутлівы ў пошуках сэнсу існавання розум.
Цеплыня ахінала цела, пакой разліваўся па жылах.
Міклуш не ведаў, ці ёсць у медыцыне тэрмін, каб
ахарактарызаваць узніклы душэўны стан.
Калі і быў ён зараз у чымсьці ўпэўнены, толькі ў адным — з малітоўнага дома баптыстаў ён выйдзе зусім іншым чалавекам.
Ад гэтай думкі нечакана стала радасна.
Быццам атрымаў квіток на зорны карабель да іншай планеты.
Быццам атрымаў даўно жаданае.
Быццам адкрыў самае патаемнае на свеце.
Быццам... сустрэўся з Богам.
* * *
Набажэнства заканчвалася.
Андрэй стаяў каля вакна за апошнім радам лавак.
Думкі нараджаліся самі сабой, хутка плылі і таялі. Перад вачамі стаяла Вольга.
Дзяўчына не засталася на набажэнства. Пасля кароткай размовы з Андрэем хутка знікла. Ён адчуваў сябе зусім спусцелы, нібыта Вольга выцягнула з яго жыццёвую энергію.
Яна можа сюды больш ні разу не вернецца, і зусім нічога не будзе больш ведаць пра Бога, пра вечнасць, але на доўгія гады застанецца выкананы яе рукой надпіс — Бог ёсць Любоў.
Нямая пропаведзь.
Кожнынаведвальнікмалітоўнагадомалершапачаткова будзе звяртаць увагу на гэтыя словы.
Дзіўна, ніхто нават не будзе ведаць, што літары намалявала звычайная дзяўчына, якая, нягледзячы на малады ўзрост, ужо паспела, як кажуць, пакаштаваць жыццё. Ніхто не спытаецца яе імя. Ды і навошта, калі разабрацца. Важныя ўчынкі, а не імя.
Парадокс: мы імкнемся часам да гераічных здзяйсненняў, і ў выніку нашы патугі аказваюцца не вартымі пшыку запальнічкі. А можам выпадкова зрабіць "незаўважную" дробязь — звычайны надпіс на сцяне, які здольны паўплываць на многіх людзей.
"I нашыя імёны для іх застануцца невядомымі", — зусім невесела падумаў Андрэй.
Ён узяў фотакамеру. Наблізіў акуляр да вока.
Наперадзе сядзеў незнаёмец, які сёння відавочна ўпершыню завітаў у малітоўны дом. Яго натхнёны твар вельмі ўразіў Андрэя.
Ці не дзеля незнаёмца спатрэбіўся гэты надпіс?
Насамрэч, Бог ёсць Любоў.
Нямая пропаведзь...
Пстрык!
* * *
А ў гэты самы час, далёка адсюль, нікому пакуль невядомы пісьменнік Янусь заканчваў свой твор пра вечнасць, бязмежную плынь хваляў сусветнага акіяну. Хлопец зусім не быў знаёмы з Вольгай, Андрэем, тым больш не ведаў ён і Лідусю, вакол смерці якой і завярцелася ўся гісторыя.