Анамалія
Алесь Бычкоўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 136с.
Мінск 2012
На вяршыні гары пачуўся трэск і штосьці бухнула.
— Лавіна! — сарвалася з вуснаў Андрэя.
— Нам лепш спяшацца, — хутка сказала Чэлсі і з усёй сілы кінулася за муары.
Са спрытам малпы Фарыд уляцеў на выступ і скаціўся ў пячору. За ім следам муары і перапалоханая Чэлсі. Андрэй падцягнуўся і ўхапіўся за прапанаваную Рэдам руку. Людзі ледзь паспелі ўваліцца ў сховішча, калі за спіной грымнула і бурлівая маса начыста заваліла ўваход. Усё завярцелася, закружылася. Здавалася, стогне гара. Імгненна зрабілася цёмна.
Андрэй пстрыкнуў ліхтарыкам.
— Усе цэлыя? — спытала Чэлсі, ледзь няонавы прамень разагнаў цемру.
— Здаецца, парадак, — сказаў Андрэй.
Рэд абцерушыў снег з плашча і ботаў. 3 цемнаты бліснулі зеленню вочы муары.
— Ой, гора, гора... — прыкра вымавіў Фарыд. — Зусім ліха.
Андрэй пасвяціў на выхад і ў думках згадзіўся. Аб таўшчыні вонкавага снежнага покрыва можна было толькі здагадвацца. Кершанскія лавіны здольныя змяняць ландшафт.
— Гэта надоўга? — змрочна пацікавіўся Рэд.
Фарыд нібыта зразумеў зямную мову, прыняўся лапацець па-кершанскі.
— Захраслі, далей не прайсці. Сёння дабрацца не зможам, — ён карцінна пляснуў рукамі.
— Што ж рабіць? — Андрэй мог і не задаваць гэтага пытання. Ведаючы звычай жыхароў ледзяной планеты
гадзінамі разглагольстваваць аб пустаце існавання, гэта траціла сэнс.
— Як што? — здзівіўся пагоншчык. — Чакаць наступнай лавіны. Снег злезе, і мы вызвалімся.
Андрэй хутка пераклаў, каб зразумелі ўсе астатнія.
Чэлсі саркастычна запытала:
— I колькі чакаць наступную лавіну: год-два?
— Лавіны на Кершане як і снежныя буры бываюць не часцей разу за дзесяць гадоў, — абнадзеіў Андрэй.
— Ен здзекваецца! — Зарычэў Рэд і шагнуў да пагоншчыка. — Чакаць наступнай лавіны? Стары корч зусім з'ехаў з глузду.
Андрэй жэстам спыніў нарэшце ўзрушанага маўчуна.
— Ён не вінаваты, Рэд.
Фарыд, нібыта зразумеўшы, пагладзіў Лідлу і пралепетаў на сваёй мове:
— Муары з намі — добра. Снега многа — добра. He загінем.
Чэлсі прапанавала распаліць вогнішча. Андрэй толькі ўздыхнуў. Дроў няма, на Кершане мала што расце.
— У каго-небудзь ёсць ідэі па выхадзе з сітуацыі?
— Пайшлі, — сказаў Фарыд. — Муары бачыць сцежку. Пайшлі. Лідлу вядзе.
Ён учапіўсяўкажух Андрэя і паказаўу глыбіню пячоры, куды накіравалася муары.
У кішэні Рэда суха цокнуў затвор. Чэлсі асцярожна, крадком пасунулася за ўсімі.
"Чаму ты прагнеш іх смерці?" — запульсавала ў галаве Фарыда. Ён павярнуўся і сустрэў дапытлівы погляд жывёлы.
"Яны не першыя, Лідлу. Яны благія. Даўным-даўно ўжо прыляталі людзі. Яны шукалі золата, хацелі ўкрасці нашых продкаў, завезці далёка, а потым прадаць. Мы прасілі продкаў разбіць іх карабель. I каменныя бацькі згадзіліся. Карабель, які шукаюць прыхадні, разбіўся на Кершане. Ён пахаваны пад ільдом і снегам".
"А што, прадаваць сябе іншым — блага?"
Фарыд у неразуменні пахістаў галавой, ніколі раней жывёла не задавала дзіўных пытанняў.
"Ёсць запавет сцерагчы Кершан ад прыхадняў. Яны прынясуць ліха, і мы ўсе загінем".
"Але ж і так загінем, без ліха. Зорка, якую прыхадні завуць сабачай, вось-вось узарвецца і Кершан сканае ў полымі". У зялёных вачах Лідлу мілыанула самота. Фарыд задуменна пашкрэб патыліцу.
"Адкуль табе вядома, Лідлу?"
"Усе муары гэта ведаюць. Мы адчуваем".
Белая зоркападобная пляма заіскрылася ў цемры, і Фарыд зусім не здзівіўся, нездарма яго муары носіць імя адзінокай паўночнай зоркі. Што ж тады чакае Кершан? У галаве Фарыда запанаваў сумбур. Ён і раней сумняваўся ў сваім рашэнні знішчыць прыхадняў, але супраць волі і запавету продкаў хто выступіць?
"Фарыд, чаму ты прымусіў мяне выклікаць снег і прывесці людзей сюды? He прасцей было перабіць іх у селішчы?"
"Яны вельмі дужыя, і... я хачу ім штосьці паказаць спачатку. Я завяду іх да каменных бацькоў..."
Звышяркае святло з'явілася перад прыхаднямі так нечакана, што Чэлсі не вытрымала і ўскрыкнула. Вялікі кавалак каменнай сцяны з жудасным скрыгаценнем адсунуўся ў бок, адкрываючы праход у патаемную залу. Людзі знерухомелі. Муары выцягнула морду, панюхала затхлае паветра. Фарыд крэкчучы зварухнуў вагір каля шурпатай паверхні глызкі, і праход зрабіўся большым.
Андрэй зрабіў некалькі асцярожных крокаў наперад. Шырокія прыступкі вялі да распісанага лабірынтамі ніза. Зялёныя, барвовыя, жоўтыя і блакітныя промні струмяніліся са шматколькасных самацветаў, рассыпаных па сценах каменнай залы. Пасярэдзіне, у цэнтры галоўнага авальнага лабірынта стаяла некалькі мармуровых статуй. Сэрца Андрэя перапоўнілася звышнатуральным зачараваннем. Яны напаткалі легендарнае сховішча продкаў Кершана! Артэфакт, у пошуках якога некалі склалі галовы піраты яго бацькі.
— Дык ім тысячы гадоў! — узрушана прашаптала Чэлсі Андрэя ўразілі не толькі статуі першапраходцаў Кершана. Далей за імі асобкам грувасціліся статуі іншага
кшталту. Яны былі высечаны са звычайнай скальнай пароды і вельмі адрозніваліся паміж сабой. Відавочна, да рэлігіі ледзяной планеты яны не мелі дачынення. Са сцен глядзелі барэльефы з таямнічымі знакамі.
Пагоншчык лёг ніцма перад продкамі, выпрастаў рукі і загаласіў на невядомым Андрэю дыялекце. Муары прымасцілася побач. Пакуль Чэлсі разглядвала каменныя выявы іншапланетных істот, Рэд спрабаваў нажом адкалупіць ад сцяны некалькі каштоўных камянёў.
Андрэй задумаўся, што значаць статуі, якія месціліся асобна. Калі яны не продкі Кершана, то хто?
Наблізілася Чэлсі.
— Калі мы вывезем хоць частку гэтага дабра, зробімся багацеямі. Я куплю сабе планету, уяўляеш?
— Пачакай, — рэзка абарваў Андрэй. — Мы не ведаем, як адсюль выйсці
— He псуй настрой, — пакрыўдзілася дзяўчына. — Вакол столькі дабра. Падумай, раз у жыцці такое!
Рэду не атрымалася здзейсніць задуманае, толькі зламаўлязо. Маўчун раздражнёна шпурнуў абломкі нажа і насупіўся.
— Чым гэта займаецца стары? — пацікавіўся ён.
Фарыд стаяў на каленях і моўчкі бамбіў галавой дол.
— Увачавідкі рэлігіёзны рытуал, — дапусціў Андрэй. — Хаця я лічыў, што на Кершане пакланяюцца толькі снегу і ільду.
Чэлсі пачала хадзіць кругамі па зале, разглядаючы скульптуры.
— Андрэй, чые гэта выявы?
— Думаю, людзей з розных планет, — вызначыў камандзір.
Статуі ў дакладнасці паўтаралі людскія позы ў розных экстрэмальных сітуацыях. Выразна бачыўся сполах на каменныхтварах розных істот — у скарпіёнавых панцырах Шамана, з перапоністымі пальцамі Атла. Рука невядомага майстра вымусіла кожную постаць спыніцца ў іллгненні руху: хтосьці крочыў, хтосьці прысеў, кагосьці раздзіраў жудасны лямант.
— Вельмі праўдападобна, — вырвалася ў Чэлсі.
Яна падышла да муары, зняла адзін цюк, дастала прыстасаванне для вызначэння ўзросту скальнай пароды.
Праз пяць хвілін доследаў на твары дзяўчыны з'явіўся заклапочаны выраз.
— He разумею, Андрэй, паглядзі. Адной скульптуры пяцьсот гадоў, другой дзвесце, вон той дваццаць пяць. Наш прыбор спраўны?
Камандзір наблізіўся да гтатуі, якой было дваццаць пяць гадоў, дакрануўся пальцамі шурпатай паверхні. Незразумелая сіла заказытала пазногці.
Сэрцам адчуў Андрэй, павінна штосьці адбыцца. Неабходна нешта ўразумець. Дваццаць пяць гадоў — той самы тэрмін, калі разбілася "Піранья".
— He да дабра наш паход, — сказаў ён.
— Лухта ўсё! — абурылася дзяўчына
Фарыд перастаў маліцца продкам, і настала злавесная цішыня, у якой выразна чулася дыханне раптоўна ўсхваляванага Андрэя. На каменнай фігуры ён заўважыў дзіўны знак: бліскавіца з паўмесяцам і некалькі лічбаў. Вельмі знаёмы знак.
— Светлыя нябёсы! — усклікнуў Андрэй. — Апазнавальны сімвал камандзіра карабля саюза кантрабандыстаў і разліковы нумар майго бацькі! Неверагодна...
Чэлсі і Рэд падбеглі адначасова, аслупянела ўтапоршчыліся ў статую камандзіра "Піраньі".
Паветра нечакана змянілася. Узмацнілася святло самацветаў, і прыхадняў абдаў сноп іскраў. У зале патыхнула невыноснай спёкай і смяротным холадам. Прыхадняў скавала невядомай сілай.
— Што адбываецца, камандзір? — зароў Рэд — Я раблюся нібы камень!
3 грудзей Чэлсі вырваўся стогн.
He магу паварушыцца...
Скаланула сцены залы. Зверху пасыпалася вапна.
Апошняе, што паспеў заўважыць Андрэй, гэта маскі пякельнага жаху на застылых тварах спадарожнікаў...
Хутка яны далучыліся да згрувашчання статуй. Залу апанаваў вечны спакой.
"Нам пара, Лідлу, — вымавіў у думках Фарыд, паднімаючыся з каленяў. — Хвала продкам, яны добразычліва забралі да сябе прыхадняў".
"Ну вось, а ты хацеў іх забіць" — Муары асклабілася, паднялася на лапы і, лянотна віхляючы хвастом, крочыла за гаспадаром.
"Ты заўсёды права. Навошта забойствы? Мала іх там, на зорках? Усе жадаюць быць з нашымі продкамі. Усе прыхадні праглі здабыць нашых каменных бацькоў. Хіба не збыліся жаданні іх сэрцаў? Няхай зараз стаяць і глядзяць на іх... тысячы гадоў. He яны першыя, не яны апошнія".
Калі пакінулі пячору, завіруха скончылася. Бліскучы снег сляпіў вочы на сонцы. Пагоншчык задаволена пашкрэб Лідлу за вухам. Якая здольная ў яго муары, ні ў каго няма падобнай. Асаблівай, адзначанай зоркай...
Назад да селішча муары ішла моўчкі. Яна разважала пра наіўнасць людзей і прахкасці Сусвету. Акрамя яе, на ўсёй планеце, нікому невядома сапраўдная гісторыя Кершана.
Ніхто не ведаў, што муары насамрэч далёкія нашчадкі зямных каланістаў. Надта далёкія, каб іх лічыць людзьмі.
Лідлу ўзняла нос да неба і панюхала дыханне зорак. Яны шапталі аб страчаным мінулым, шчаслівых днях, калі і ў паміне не існавала прыхадняў.
Пляма на ілбе муары зазіхацела касмічным бляскам. Яно паліла ўспаміны.
Няхай сабачая зорка навекі пахавае яе таямніцу.
Сакавік 2005
ДЗЕНЬ ІМПЕРАТАРА
...Імператар стомлена пазяхнуў, пашкрэбся і кісла спытаў:
— Ну што яшчэ, Флабіус?
Сенатар, які стаяў побач, паважна схіліўся і вымавіў:
— Акрамя ўсяго іншага, я жадаю звярнуць увагу на прыезд егіпецкіх паслоў.
— Рым не ўмешваецца ў справы сабакападобных, — раздражнёна запярэчыў імператар. — На жаль.
Ён гнеўна паглядзеў на сенатара. Быццам сівы старац вінаваты ў недахопе баявых трыер. Флабіус на імгненне апусціў вочы і збянтэжана паправіў тогу.
— Егіпцяне каланізавалі Марс. Будуюць там свае піраміды. Халдзеі яшчэ раней захапілі Месяц. Дакладней, падзялілі начное свяціла з эльфамі. А што зрабілі мы? Дагэтуль не ўціхамірылі фінікійскую калонію! — з кожным словам распальваўся імператар. — Няўжо Рыму дастанецца ў спадчыну толькі Зямля?