Анамалія  Алесь Бычкоўскі

Анамалія

Алесь Бычкоўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 136с.
Мінск 2012
25.45 МБ
Пагоншчык уздрыгнуў, пачуўшы чарговы раз "сабака".
— Муары, — патлумачыў ён і пакудлаціў звера па карку. — Муары Лідлу.
Прыхадні пераглянуліся.
— Няхай муары... — згадзіўся Рэд.
Чэлсі ўсміхнулася, назіраючы, як клапоціцца Фарыд аб жывёле.
— Няблага самім штось укусіць, — нагадала яна Андрэю
Андрэй змрочна паглядзеў на спадарожнікаў. Прыпасаў заставалася вельмі мала. Яны не разлічвалі, што да каньёна давядзецца тупаць тры дні. Неабходна эканоміць харч. Але як?
Хмурны Рэд апусціў вочы. Чэлсі выглядала стомлена. Ды і ў Андрэя завурчэла ў жываце. Ён прасунуўся да цюкоў, зайздросцячы пагоньшчыку. Кершанцам снег у дарозе
замяняе практычна ўсё: і хлеб, і ваду. Прыстасаваліся, прызвычаіліся за доўгія стагоддзі...
Пасля кароткай перадышкі Фарыд наблізіўся да Андрэя і сказаў на сваёй мове:
— Пара ісці.
Ён паказаўдалоннюу бокневялікай горнай рашчыліны.
— Там прайсці. Я з Лідлу папераду, вы — за намі. Потым стане лягчэй. За перавалам сядзем на свір.
Што значыць "сесці на свір", ніхто не пытаўся. Па Андрэеваму твару здагадаліся, іх цяжкі пераход насамрэч аблегчыцца. 'Тэта нейкае падабенства санак, — растлумачыў Андрэй. — Вельмі зручнае для хуткага спуску".
Надалёкі Кершан,які гойдаўсяўгалактычнай глухмені, яны прыляцелі ў маленькім чаўне тыпу шаттл. Два месяцы праведзеныя ў цеснай пілотскай кабіне і клетцы каюткампаніі — вельмі вялікітэрмін, кабтроечалавекабрыдлі адзін другому. Рэд рэзаўся з камп'ютарам у карты суткі навылёт. За час вандравання не вымавіў і сотні слоў. Ён любіў маўчаць. Чэлсі не знаходзіла сабе месца. Яна то глядзела відэа (у які раз!), то надакучвала мужчынам рознымі глупствамі. Часам Рэд і Чэлсі зашчэпліваліся у тэхналагічным адсеку пад маркай праверкі гіперпалей і Андрэй стараўся не казаць туды носу, каб не застукаць іх у далікатным становішчы.
Двух месяцаў у пілотскім крэсле на караблі, не абсталяваным крыалокерамі, хапіла для абмеркавання ўсіх планаў. Пакуль маўчун Рэд і дзікая кошка Чэлсі самаахвярна гвалцілі адзін аднаго, Андрэй паглынаў тонамі каву і разважаў над сэнсам падарожжа.
Хруп, хруп — хрупасцеў снег пад нагамі. Хруп, хруп — адзывалася рэхам ледзяное царства гор.
Апошнім часам сніўся бацька. Яны разам беглі да магутнага карабля, што калоў вострым шпілем нябёсы. Іх ногі вязлі, тапіліся ў снезе. Маленькі Андрэй не паспяваў, і бацька ўзяў яго на рукі. Следам гналася снежная завея, з якой шапталі галасы. Яны гіпнатызавалі Андрэя, абкладалі салодкай ватай вушы і ногі, патыхалі цемрай і ноччу. I ён спуджана крычаў.
Карабель называўся "Піранья". На ім лёталі піратыкантрабандысты і чорныя капальнікі. Бацька Андрэя камандваў гэтымі на першы погляд інтэлігентнымі людзьмі. Што забыліся яны тады на Кершане? Артэфакты забытых цывілізацый, квітнеючыя вісячыя сады. У змрочнай бездані снежнай ночы знайшлі сваю пагібель.
Археолагі рознага кшталту даўным-даўно некалькі разоў перакапалі Зямлю наскрозь у пошуках сенсацыі і хадавога на чорных рынках тавару. Ачышчаная ад жвіру тысячагоддзяў Троя, егіпецкія сляды на Марсе, індзейскія піраміды, пабудаваныя эрэбіянскімі эльфамі — усё гэта зрабілася неістотным. Авантурысты і аматары лёгкай нажывы рынуліся ў космас, да загінуўшых старажытных цывілізацый, створаных зямнымі каланістамі тысячы гадоў таму. Разваліны шахт Новай Лаадзікіі, падземныя гарады Белл-Іса, скарпіёнскія трушчобы Даўра вабілі неразгаданымі таямніцамі, і ўсе яны мелі зямныя карані.
He ўсе каланісты выжывалі даўней. Адзін з дзесяці. He ўсе выжыўшыя захавалі чалавечае аблічча. За сотні, тысячы гадоў, пад уплывам знешніх фактараў, падвержаныя мутацыі, яны ўтваралі новыя віды разумных і напалову разумных істот. З'яўляліся роды, сем'і, саюзы, плямёны, новыя цывілізацыі. I гэтыя цывілізацыі, перажыўшы росквіт, нярэдка выміралі. Ніхто ўжо не помніў першапланету. Помнілі толькі зямныя прыхадні, піраты, чорныя археолагі, якія на галактычных рынках збывалі артэфакты зніклых калоній. Кершан быў з іх ліку...
Фарыд брыў побач з Лідлу, з неахвотай перастаўляючы ногі ў мехавых унтах. Быцам не жадаў ісці. Ён наўмысна адчапіў павадок ад ашыйніка жывёлы, і муары крочыла свабоднай, ганарліва ўзняўшы галаву. Фарыд ведаў — не збяжыць. Няма куды. Вакол горы. За імі — мёрзлая пустэча. Ды і прывязалася муары да гаспадара, вадой не адальеш, камнем не адгоніш. Пагоншчык зачэрпнуў ком снега, крыху пажаваў, абпальваючы холадам язык і вусны. Прыемная талая вада бадзёрыла, надавала моцы, заспакойвала зморанае нутро.
Ён вельмі добра ведаў жаданне прыхадняў. Шукаюць яны не толькі разбіты карабель. Дзіўныя стварэнні, адзін
з якіх ведае мову Кершана. Няйнакш сцежку да Залы Продкаў разнюхваюць, як і тыя бедакі з разбітага карабля шмат часу таму.
Фарыд у роздумах прылашчыў муары. Жывёла абярнулася і ціха спытала: — Ты іх заб'еш?
Пагоншчык схамянуўся. Ён жагнаўся заўсёды, калі Лідлу пачынала размову. Hi адна муары на ўсім Кершане не мела падобнай здольнасці, толькі адзначаная зоркай Лідлу.
Фарыд пасмактаў на хаду снег, марудзячы з адказам. Лідлу размаўляла ў думках, не раскрываючы пашчы. Дакучлівае пытанне мучыла старога пагоншчыка.
"Ты не вымаўляй слоў, проста думай", — украдліва папрасіла муары.
"Так. Я заб'ю іх, Лідлу! Ты дапаможаш мне?" Жывёла прамаўчала. Фарыду здалося, што муары кепска паставілася да рашэння гаспадара.
— Стойце! — раптоўны вокліч Чэлсі прымусіў Андрэя рэзка абярнуцца. Рэд спыніўся побач.
— Гляньце вакол, — здзіўлена сказала дзяўчына, прачытаўшы на твары камандзіра нямое пытанне.
Нават флегматычны Рэд пачаў азірацца.
— Горы... Учора былі тыя ж самыя горы, — прашаптала Чэлсі. — Мы ходзім па кругу, Андрэй!
Андрэй насупіўся. Чэлсі паказала пальцам:
— Злева строма, справа пакаты схіл і сцежка да рашчыліны. — Дзяўчына махнула ў бок небасхілу: — Учора днём было тое самае.
Рэд разгублена круціў галавой.
Андрэйудумкахзгадзіўся. Мажліва Чэлсі мела рацыю. Ён сплюнуў на снег і з жахам спадхапіўся, нельга пляваць на снег! Кершанцы надаюць ледзяному покрыву сваёй планеты свяшчэнны ранг. Андрэй хуценька зірнуў у бок пагоншчыка, прыкмеціў той кашчунства прыхадня ці не паспеў. Фарыд пакрысе аддаляўся са сваім нагружаным сабакам. Ён не заўважыў, што прыхадні спыніліся і размаўляюць.
— Праверыць нельга. Учорашняга свайго следу не знойдзем, — прамовіў Андрэй. — На гэтай планеце нельга пакінуць след. Глядзі сама!..
Ён паказаў некуды за спіну. Усе заўважылі ледзь прыкметную замець, здзьмуваўшую адбіткі людскіх ботаў і лап муары.
— Асаблівасці тутэйшага клімату, — патлумачыў Андрэй. — Снег не ўтрымлівае вільгаці, таму сыпкі як пясок. Па паверхні планеты гуляе вецер.
— Але як тады праваднік знаходзіць сцежку?
Андрэй паціснуў плячамі.
— Кершанцы вераць: шлях сам знаходзіць жывую істоту. Яны карыстаюцца муары. У гэтых сабак ёсць асаблівае тэлепатычнае чуццё. Я аднойчы размаўляў з пагоншчыкамі. Яны кажуць, што проста трымаюць перад вачыма відарыс, куды збіраюцца патрапіць і бяруць з сабой муары. Апошнія і выводзяць караван у патрэбнае месца. Згадзіся, цікавы сімбіёз.
Чэлсі ўздыхнула і рашуча вымавіла:
— He ведаю пра сімбіёз, але сёння сабака відавочна памыляецца.
Андрэй засумніваўся.
— Ты добра запомніла наш шлях?
— Так, — адрэзала Чэлсі. — Восьтутя ўпала і вывіхнула нагу, дзе ж не запомніш.
Усе прыгадалі ўчорашнюю недарэчнасць. Калі Чэлсі пашкодзіла нагу, муары дзіўна сябе павяла. Жывёла наблізілася да дзяўчыны і ткнулася носам у хворае месца. Боль адразу сціх, і Чэлсі змагла крочыць далей.
Андрэй яшчэ на пачатку пераходу заўважыў, што Лідлу адрозніваецца ад астатніх кершанскіх муары. Гэта вялікая загадка, хто больш галоўны ў пары праваднікоў — Фарыд ці Лідлу?
Камандзір у роздуме пачасаў скроню. Штосьці яму не спадабалася. Дваццаць пяць гадоў таму, калі яны дэсантаваліся на Кершан у лошуках старажытных скарбаў, "Піранья" страціла арыентацыю прама ў паветры і села ў аварыйным рэжыме, сапсаваўшы рухавік. Спачатку прапала бяз вестак адна разведгрупа, потым другая. A пасля з'явіліся муары і адбылося неверагоднае — без вестак зніклі ўсе астатнія, акрамя самага малога Андрэя. Арбітальны човен забраў пяцігадовага хлапчука, які ў
адзіноце бадзяўся па снежнай раўніне. 3 тае пары ён жыў марай, жаданнем высветліць прычыну фіяска, знайсці, што шукалі піраты на чале з ягоным бацькам. Бадай, гэта адрознівала Андрэя ад Чэлсі з Рэдам, чыі жаданні зводзіліся да прымітыва — набіць кішэні кершанскім золатам і даць лататы.
— Эль рамахі, мах ідзін! — раптоўна крыкнуў пагоншчык. Андрэй паглядзеў на неба. Здаецца, з ніадкуль збіраліся хмары.
— Што гэта? — выгукнула Чэлсі.
Рэд інтуітыўна паклаў руку на пісталет у глыбокай кішэні футранога плашча, не адводзячы погляду ад пагоншчыка. Фарыд размахваў рукамі і хутка набліжаўся.
— Max ідзін, эль рамахі! — расхвалявана паказваў на хмары і верашчаў гаспадар Лідлу.
— Ён кажа, набліжаецца снежная бура, — пераклаў Андрэй і дадаў. — Светлыя нябёсы! Нам лепш схавацца!
— Снежная бура? — перапытала Чэлсі.
— Зусім не падобная на зямную, — спешна прамовіў Андрэй. — У тысячу разоў горш. Вынік сутыкнення мноства паземных вятроў. Бывае рэдка. Бацюхна, мы так да "Піраньі" век не дайдзем!
Чэлсі прастагнала ў адказ.
— Лідлу, мах ідзін! — не супакойваўся Фарыд і тыцаў муары ў нос прыгаршчы снега. — Max ідзін!
Рэд неўразумела назіраў за дзеяннямі пагоншчыка.
— Просіць знайсці сховішча, — патлумачыў Андрэй. Лідлу паслухмяна лізнула снег і задзерла морду.
Чэлсі прыступіла да Андрэя.
— Ты ўпэўнены, што мы адшукаем "Піранью", яна насамрэч існуе?
— Я нарадзіўся на гэтым караблі, — прамовіў Андрэй і ўзмахнуў рукамі. — Чэлсі, колькі аб гэтым казаць?
— Прабач... Проста няўтульна тут. Мы не зрабілі і дзясятай часткі падарожжа, а ўжо трапілі ў пераплёт.
— Магло быць горш.
Чэлсі развяла рукамі ў адказ:
— Значыць думай, як нам выкараскацца.
Рэд моўчкі торгануў дзяўчыну за рукаў і паказаў на
муары. Сабака развярнулася ўправа і, прагна хапаючы марознае паветра, крочыла на схіл.
— Нам уверх! — радасна паведаміў Фарыд. — Лідлу знайшла сховішча.
Андрэй пераклаў, Чэлсі склала недаверлівую грымасу, але выбіраць не даводзілася. Яе сябрук Рэд ужо караскаўся за пагоншчыкам.
Метраў праз дваццаць яны пераадолелі выступ і ўбачылі дзірку ў скале. Муары вяла людзей прама туды.