Анамалія  Алесь Бычкоўскі

Анамалія

Алесь Бычкоўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 136с.
Мінск 2012
25.45 МБ
— Гэта не мала, найвялікшы, — трапятліва мовіў сенатар. — Прабач, але ваяваць на Зямлі прасцей, чым лётаць дзесьці... — Флабіус нявызначана развёў рукамі і ткнуў пальцам у неба, — ...там. Прабач за выкліканы гнеў, але... сабакападобныя прапаноўваюць саюз у вайне з Карфагенам.
Ягамосная лютасць адразу аціхла.
— Праўда? — бровы імператара недаверліва выгнуліся дугой. — Немагчыма ўявіць сяброўства Рыма з прыхільнікамі Азірыса пасля Александрыйскага канфлікту.
3 заклапочаным выглядам імператар падняўся з разьбянога зэдліка і прыняўся выкрочваць па мазаічнай падлозе. Флабіус паварочваўся ўслед за ўладаром. Імператар моўчкі пахадзіў вакол сенатара і раптам спыніўся, узіраючыся ў плексіглазавае вакно, за якім уздымаўся Капітолій.
— Усім кіруюць халдзеі, калі разабрацца, — задуменна прамармытаў імператар. — Дурныя, тупаватыя халдзеі...
Флабіус жадаў было запярэчыць наконт разумовых здольнасцей халдзеяў, але дыпламатычна стрымаўся.
— Мы перадалі нашы месяцовыя базы халдзеям наўзамен іх неўмяшання ў захоп егіпецкіх тэрыторый намі на Зямлі, — разважаў услых імператар. — Выпусцілі Галактос дзеля магутнасці тут. Зразумела, нават калі мы захопім карфагенскі зорны партал, пабудаваны атлантамі, халдзеі не дазволяць нам будаваць храмы на Месяцы і Марсе. Да таго часу ў іх будзе досыць ядзерных ракет, каб дыктаваць умовы ўсяму свету. Hi адзін народ так не імкнецца да магутнасці. I вавілонскую вежу халдзеі будавалі, на шчасце, не дабудавалі, і да Юпітара ім рукой падаць. А там глядзіш, і Зеўс пасунецца, і Алімп паваліцца. Але ж егіпцяне прапанавалі саюз не здуру, а па ўказцы Месяцовага Ура. Такім чынам распавядзі мне, Флабіус. Халдзеі дазволілі заваяваць даліну Нілу, а сабакападобныя прапаноўваюць дапамогу ў вайне з Карфагенам. Што ў нас папытаюць наўзамен?
Флабіус выцягнуў з-падтогі цыдулку.
— У сваім пасланні, найвялікшы, егіпцяне запрашаюць цябе на Марс прыняць удзел у свяце з нагоды адкрыцця новага сфінкса.
* * *
Чорны, як ноч, карабель прыбыў з не меней цёмных глыбінь абсыпанага зоркамі Галактоса. Ледзь амартызатары зарыпалі, дакрануўшыся чырвонай паверхні Марса, расхінуўся люк, і ўніз спусціўся чалавек у касцюме тысячаначальніка «Аб'яднаных Егіпецкіх Сіл».
— Вялікі Пасланец ужо чакае вас на тэрміновым паседжанні, — сказаў яму слуга.
Чалавек адмахнуўся ад яго нібы ад мухі і хуткім крокам прайшоў да купала падземнай марсіянскай базы.
На тэрміновым паседжанні прысутнічалі толькі афіцэры вышэйшага кола егіпецкіх і халдзейскіх 106
касмічных войскаў.
— Прысаджвайся, Хамму, — звярнуўся да візітоўцы адзін з генералаў.
Хамму адшпіліў гермашлем, перадаў бліжняму халую і прысеў у пазначанае крэсла. Слуга расстаўляў на стол стравы. Хамму абвёў поглядам прысутных. Насупраць размясціліся войтхалдзейскага царства і Вялікі Пасланец, дзеля якога і было задумана тэрміновае паседжанне. Халдзейскія амбасадары яшчэ перад візітам у Месяцовы Ур намякнулі Хамму, што прамова на нарадзе пойдзе аб далейшым лёсе Рыма. Ну, што ж, Хамму з радасцю выслухае Вялікага Пасланца.
— Такім чынам, пачнем, — прапанаваў халдзей, ледзь слугі пакінулі памяшканне. — Прапаноўваю выказацца кожнаму па нашай праблеме. Выслухаем Егіпет.
Вялікі Пасланец ківам пагадзіўся.
— Спадары, — вымавіў Хамму выразным голасам, нібы на мітынгу. — Спадары, праблема рымскай экспансіі заўсёды хвалявала Егіпет. Мы назіралі за нарастаючым кантролем халдзеяў над народамі, мы першымі прапанавалі стварыць арганізацыю мірнага супрацоўніцтва на планеце, але мы прагледзелі, як з ніадкуль падняўся Рым. Тысячагоддзямі егіпецкае царства нараўне з халдзейскім пакарала Галактос. Мы ніколі не перашкаджалі адзін аднаму, засяляючы Месяц, Марс, найбліжэйшыя планеты. Мы марылі аб грандыёзнай касмічнай будучыні, але цалкам пазабываліся пра справы на Зямлі. У выніку нашай няўвагі і адсутнасці кантролю ракавай пухлінай імкліва вырас Рым. Ён заваяваў усе зямныя царствы, распаўсюдзіўся па ўсіх берагах Міжземнага мора, нібы зараза, несучы з сабою распусту, гвалт, бескультур'е, знішчаючы памяць нашых продкаў. Па просьбе халдзейскіх цароў мы рушылі ўслед прыкладу Ура і перанеслі нашы сталіцы і магутнасць на прасторы Галактоса, дазволіўшы рымлянам захапіць даліну Ніла. Цяпер жа Рыму становіцца мала Зямлі, і імператар усё часцей зіркае на неба. Ці не здарыцца, што аднойчы мы страцім уладанні ў Галактосе? Карацей, я прапаноўваю сцерці Рым з твару Зямлі.
Скончыўшы прамову, Хамму заўважыўнезадаволеную міну Вялікага Пасланца. Генералы ціха загулі. Халдзейскі войт глыбока ўздыхнуў і вымавіў:
— Вы кажаце цалкам слушна, Хамму. Ніхто не задаволены пазіцыяй Рыма. Але... У знішчэнні дзікунскай імперыі існуе невялікі нюанс.
Ён кінуў погляд на Вялікага Пасланца. Хамму зразумеў, што прапанова знішчыць Рым будзе наўрад ці падтрымана. Вялікі Пасланец уяўляў сабою народ, які даў некалі Егіпту і халдзеям першую трыеру, здольную лётаць у Галактос. 3 меркаваннем Госця прыйдзецца лічыцца. Хамму нахмурыўся і пацікавіўся наконт альтэрнатывы.
— Што вы думаеце пра будучыню, Хамму? — нечакана спытаў Вялікі Пасланец.
Егіпцянін трохі падумаў і адказаў:
— Лічу, яно ў руках тых, хто валодае сучаснасцю.
— Маеце рацыю, — чамусьці ўсміхнуўся Госць. — Пачну з першапрычыны. Справа ў тым, што свет, з якога я прыбыў, узнік і сфарміраваўся дзякуючы існаванню Рыма.
Хамму і халдзей здзіўлена пераглянуліся. Вялікі Пасланец працягваў.
— Настаў час, калі я раскрыю вам таямніцу. Я прыбыў з далёкай будучыні. Мой свет наперадзе вашага ў пяці тысячах гадоў па рацэ часу.
Госць гаварыў павольна, даючы магчымасць прысутным успрыняць інфармацыю.
— Ці добра вядома вам, Хамму, паняцце раскрадальніка магіл?
— У Егіпце жорстка караюць такіх людзей.
— Ведаю. Я распавяду, навошта мне патрэбен Рым. Мой народ высока шануе прадметы побыту старажытных цывілізацый. Вы будуеце піраміды на Марсе, гарады ў кратэрах Месяца, станцыю ў раёне Юпітэра. Праз тысячы гадоў усё гэта набудзе вялікі кошт, з'явіцца шмат далакопаў, скарбашукальнікаў, назавіце іх на свой густ; яны будуць расшукваць каштоўнасці ў вашых селішчах, лазіць па пірамідах, раскопваць забытыя гарады, корпацца ў мінулым. Паверце, простая гліняная статуэтка егіпецкага вяльможы, знойдзеная на Марсе, вартая ў
нас цэлай трыеры, а піраміды паказваюць турыстам за немалыя грошы. Мы проста зацікаўленыя, каб вы зараз стварылі ў Галактосе як мага болын калоній. У будучыні яны вельмі шануюцца і з'яўляюцца крыніцай узбагачэння надзвычайнага мноства людзей. Умела створаная легенда аб кантакце вашага антычнага свету з прышэльцамі, сляды вашай дзейнасці ў Галактосе, — для мяне гэта залатая жыла. Вы разумееце?
Войты ўзрушана маўчалі. Халдзей абурана вылупіў вочы ў бок Госця. Хамму не знаходзіўся з адказам.
— Спытаеце, у чым сэнс існавання Рыма? Імперыя дала нам культуру. Усё тлумачыць доўга і складана, але галоўнае: Рым у пэўным сэнсе стаў падмуркам развіцця майго народа. Запал людзей да прадметаў старажытных цывілізацый, які забяспечвае мне высокія прыбыткі, таксама прыйшоў з Рыма. Таму Рым неабходна захаваць.
He чакаючы адказу, Вялікі Пасланец працягваў:
— Але разам з тым я згодзен з бояззю Хамму. Для таго, каб мой свет захаваўся такім, як ёсць зараз, Рым нельга выпускаць у Галактос. У долю імперыі дастанецца толькі Зямля.
— Выходзіць, вы нас выкарыстаеце ў сваіх мэтах? — нарэшце ўскіпеў Хамму. — Вы нікчэмныя далакопы!
Халдзей успыхнуў услед за егіпцянінам, але раптам супакоіўся, аддаючыся толькі яму вядомым роздумам.
— He спяшайцеся з высновамі, Хамму, — запярэчыў Госць. — Мы супрацоўнічаем на ўзаемавыгадных умовах.
— Узаемавыгадных? У чым тут карысць Егіпту?
Вялікі Пасланец усміхнуўся:
— А вы сваё ўжо атрымалі. Дарога да зорак, Галактос, новыя светы, росквіт і магутнасць новых міжзоркавых царстваў. He жадаеце стаць фараонам Марса, Хамму? Падумайце, навошта вам Зямля? Тыя, каго мы завем індзейцамі, адразу пагадзіліся пакінуць планету. Дапамажыце Рыму заваяваць тройчы непатрэбны Карфаген, забярыце за гэта міжзоркавы партал атлантаў, аддайце імперыі Зямлю, а Галактос забірайце сабе. Вам мала?
Хамму маўчаў.
— Добра, — сказаў халдзейскі войт, — але як мы прымусім Рым забыць Галактос?
— Гэта ўжо мая праблема, — запэўніў Госць. — А зараз я жадаю паказаць мой падарунак Егіпту да сённяшняга свята, я абяцаў шыкоўную ілюмінацыю.
* * *
Праз пэўны час Высокі Госць з будучыні і рымскі імператар стаялі ўдзвюх на балкончыку карабля над шматтысячным натоўпам. Хамму і халдзейскі войт былі далёка, у самага падножжа сфінкса. Іх велічныя чала ганарліва пазіралі на магутную каменную статую. Хамму пракашляўся, прыняў з рук вярхоўнага жраца папірус са святочнай прамовай. Людзі ў баявых скафандрах адразу замоўклі. Над марсіянскімі прасторамі паліліся шчодрыя абяцанні светлай касмічнай будучыні.
Вялікі Пасланец скептычна схмыліўся і сказаў імператару:
— Егіпет патанае ў пампезнасці. Усе гэтыя піраміды, сфінксы, фараоны... Трызненне і блазнаванне адначасова.
Імператар здрыгануўся ад нечаканасці.
— Халдзеі памяшаліся на містыцы, яны апантаныя ідэяй будаўніцтва новай вавілонскай вежы галактычных маштабаў, — працягваў Госць. — Сумная недарэчнасць, нічога добрага ад іх задумы не чакай.
Рымскі імператар здзівіўся.
— Але вы спрыялі іх пасоўванню ў Галактос! — выклікнуў ён. — Падарылі магутныя трыеры, усяляк заахвочвалі палёты ў нябёсы. У рэшце рэшт, як мне паведамілі шпіёны, літаральна гадзіну таму вы блаславілі сабакападобных засяляць зоркі. Чаму я зараз стаю тут з вамі? Каб бессэнсоўна глядзець на егіпцян, якія дадумаліся ўсабачыць сфінкс нават на Марсе?
— Вы тут, каб пазнаць праўду, мой сябар, — цвёрда вымавіў Госць.
Імператар выгнуў бровы.
— Вось як?
— He сумнявайцеся, я болыв зацікаўлены ў развіцці Зямлі, а не Галактоса. На Зямлі настае ваш час.
— Тады чаму вы падтрымалі егіпцян з халдзеямі ў іх спробах заваёвы зорак?
— Таму што я зацікаўлены ў бяспецы Рыма. Зразумейце нарэшце, імператар, застаўшыся на Зямлі, гэтыя абодва драпежніка аднойчы проста знішчаць Рым, сцяруць у парашок. Іх жыццёва неабходна справадзіць далей ад планеты.
Імператар на секунду задумаўся.
— Чаму менавіта Рым вы вылучылі, Пасланец, а не халдзеяў, напрыклад?