Анамалія
Алесь Бычкоўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 136с.
Мінск 2012
Машан і Маркіз засталіся сам насам. Прыселі каля фантана, побач цурчэў блакітны ручай. Наёмніцы карціла пазбавіцца ад кампаніі пілота. Яе галава раздзімалася пытаннямі. Прыступ капітана і алкаша-тэхніка не падобны на белую гарачку. Хто на чарзе? Ідэальны варыянт — далучыць да сусветнага спісу вар'ятаў і Машана. Але ён сядзіць, стручок, і ў анёльскіх вачах ні намёка на дурны блазн. Трэба адшукаць спосаб.
Патлумач дзіўную з'яву, — насела Маркіз. — Перад падлётам да Аль-Мідраха е-мозг зафіксаваў псіхічны ўплыў артэфакта на людзей. Рэч у керамічным кубе — прычына праблем з Татам і Білі. Я ўласна сама адчуваю моцнае ўздзеянне, ледзь трымаюся на медыкаментах. Чамуты застаешся нейтральным, Машан, мо ты кібарг?
Пілот праігнараваў пытанне.
Пасля зацягнутай паўзы ў галаве Маркіз раптоўна выспеў цудоўны план як абтрэсці рукі ад напарніка.
Вакол Свалі білі маланкі, мафіёзі нагадваў чорную хмару.
— 3 гіперпрасторы толькі што вылупіўся крэйсер Федэрацыі "Металіка", які ўзяў пад прыцэл планету і выдаў ураду ультыматум: у бліжэйшыя шэсць гадзін адлавіць і выдаць дзяржаўных злачынцаў. Паліцыя апантана працэджвае спіс нядаўніх субарбітальных пасадак. Хутка дойдзе да вас!
Злы Чырвоны Ліхтар прыняўся хадзіць кругамі па гасціннай, крычаць і размахваць рукамі.
— Ідыёты! Тройчы дурні! Дзе ваш розум? Мяне падставілі. Зараз, каб засцерагчыся ад праблем, я абавязаны вас здаць. Вы разумееце?
Ён раптам разгублена спыніўся, падумаў і зноў прыняўся бегаць па пакою.
— He, гэта ні ў якія рамкі. Стары воўк Менелай не падставіў бы сябра. Падумаць, флот Федэрацыі! Чаму не паведамілі пра ваенны крэйсер на хвасце?
Раптоўная здагадка спыніла буйства Свалі.
Дык усё з-за артэфакта... Самі вы сто гадоў не патрэбны ваенным.
Свалі плюхнуўся ў крэсла, адправіў з кішэні жменю пігулак у рот і нарэшце супакоіўся.
Маркіз толькі гэтага чакала. Выхапіла адкульсці сторазрадны голкапісталет памерамі з дзіцячую далонь. Ціхі шквал атрутных голак вырваўся роем з храмаванай рулькі і ўпяўся ў калені Машана. Пілот знячэўку вохкнуў і торбай зваліўся на тлусты дывановы ворс.
Свалі не ставала часу паспець зрэагаваць, як з усіх бакоў гасцёўні выскачылі ахоўнікі і наставілі зброю на Маркіз. Сфера паралізатара адключыла дамскі шпалер. Наёмніца выпусціла непатрэбную рэч з рукі.
— Прапаную альтэрнатыву. Ты здасі паліцыі пілота і напляцеш казку пра мой нечаканы пабег. Лады? — спытала яна.
— Але ж... — Свалі ачомаўся. — Няма перашкод здаць і цябе.
— Артэфакт. Паліцыя канфіскуе рэч і перадасць флоту, мы застанемся з носам.
— Маркіз, ты пачвара, — праенчыў паранены Машан.
Наёмніца наблізілася да скурчанага цела.
— Я — сцярвозная пачвара, — удакладніла яна.
— Мне мроілася, вы заадно, — заўважыў крыху разгублены Чырвоны Ліхтар.
— Бізнес ёсць бізнес.
Мафіёзі недаверліва гмыкнуў.
— Што вядома пра нашу знаходку? — папытала
наёмніца з мэтай фарсіраваць працэс перамоў.
— Прадаць артэфакт — задачка складаная, — Свалі пашкрэбчырвоны нос. — Рэч належыцькаралям Рас-Альхага, і ў Галактыцы яе ніхто не купіць. Небяспечна. Артэфакт быў украдзены і скарыстаны ў брудных інтрыжках вайны СадалМеліка. Падрабязнасцей не даведаўся. Насцярожвае факт: названы аб'ект расшукваецца ўсімі спецслужбамі Сусвету...
— Я адпраўлюся на Рас-Альхаг, — запэўніла Маркіз.
— I рызыкуеш згубіць галаву, Рас-Альхаг закрытая тэрыторыя, адтуль ужо чатырыста гадоў не паступае звестак.
— Трэба ж камусьці быць першапраходцам.
— Фліртуешзагнём, Маркіз. Неапячыся, — павучальна папярэдзіў мафіёзі.
— Такая ўжо наша прафесія, шаноўны Свалі.
— Эх, моладзь... — ён ляснуўдалонню па падлакотніку крэсла. — Карацей, з павагі да састарэлага ваўка я адпушчу цябе. Драпай хоць на край свету. Нават стрэлю ўслед... міма. I галоўнае, калі ўцалееш, не забудзь пра трыццаць працэнтаў.
— Ты заўсёды радаваў мяне, настаўнік.
Нечаканы выраз збянтэжыў сутэнёра, і ён апусціў долу вочы.
5.
"Дыяклетыан" — міршабскі карабель-рэзідэнцыя палкоўніка бяспекі Мафруза
Айсфікс прыляцеў у асабістым чаўне інкогніта. Серабрыста-чорны шаттл зайшоў у док, і хутка пад эскортам кіберсалдат палкоўнік крочыў па бясконцых калідорах у апартаменты Мафруза. На ўваходзе эскорт застаўся, а альфардзіянін завітаў у кабінет.
Мафруз павітаўся, і жэстам прапанаваў госцю прысесці.
— Мы памяняліся ралямі, Айсфікс. Спачатку я да вас на паклон, цяпер вы.
— Пакінем фармальнасці. Над намі абаімі павісла пагроза, — Айсфікс паклаў перад палкоўнікам галаграфічны здымак.
— Вам знаёма асоба жанчыны на здымку?
— Вельмі цікава, — расцягваючы словы, мовіў адразу пазмрачнелы міршабец. — Дзе ж вы навучыліся так прыгожа здымаць?
— На адной з планет Аль-Мідраха, куды прывяла сцежка ад знішчанага "Тырана”, — хутка гаварыў Айсфікс. — Асоба на здымку жанчына-ваяр, наёмніца Маркіз. Працуе на піратаў-кантрабандыстаў. Але ж вам вядома яе іншае імя, сапраўднае.
— Глена-бен-Раш. — выдыхнуў Мафруз. — Целаахоўніца нябожчыцы прынцэсы Бадр-аль-Будур, храніцелькі Грааля. Мы лічылі яе мёртвай пасля ўкусу даўрскага скарпіёна пад час бойкі з легіёнамі Яраміра на Садал-Меліку. Потым пацвердзіліся звесткі, што Глена жывая. Усе дзесяць гадоў яна ў вышуку як ускосная віноўніца гібелі трыццаці васьмі планет!
— Глена жывая і кіруе на Рас-Альхаг. Яе візіт вылезе бокам для нас. Я прыбыў з мэтай узаемна ацаніць сітуацыю.
Мафруз праз камлінк загадаў прынесці кальян. Калі слуга выканаў даручэнне, міршабец прапанаваў Айсфіксу далучыцца. Той сціпла падзякваў. На Міршабе прапанаваць кальян чужынцу лічыцца знакам асаблівага даверу і сяброўства. Значыць, спяюцца яны з Мафрузам.
— Лічыце, Глену вядзе пакаянне? Ёй даруюць здраду?
— У любым выпадку Рас-Альхагу стануць вядомы нашыя ролі ў канфлікце Садал-Меліка.
Мафруз зацягнуўся сладкаватым дымам. Новаспечаныя сябры апынуліся ў царстве каматознага спакою, ахутаныя хмарай.
— Калі Даўр прынёс артэфакт на Рас-Альхаг, каралеўства зрабілася непадступным на чатыры стагоддзі. Вядома зусім мала. Яно не вядзе гандлёвых зносін ні з Федэрацыяй Альфарда, ні з Міршабам. Па абрывачнай інфармацыі Рас-Альхаг квітнее. Багацейшыя планеты, магутныя палацы, моцныя здаровыя людзі. Кажуць, у іх адсутнічаюць грашовыя зносіны, бо ўсялякага дабра навалам, бяры не хачу. Яны таму і адгарадзіліся ад Галактыкі, акружылі сябе страшнымі легендамі, каб не
нахлынулі прайдзісветы. Межы Рас-Альхага ўмацаваныя. Ваенных зоркалётаў не злічыць.
Айсфікс згадзіўся.
— Давайце ўзважым, што мы маем на карце, — прапанаваў ён.
— Пазіцыі Рас-Альхага не паслабелі, нягледзячы на тое, што Грааль украдзены, — зазначыў Мафруз.
— Рас-Альхаг, мякка кажучы, на нас можа пакрыўдзіцца, — падказаў Айсфікс.
— 3 усім гэтым, трэба прызнаць, атрымалася непрыгожая гісторыя, — Мафрузпаморшчыўся. — Міршаб улез у вайну паміж Садал-Мелікам і Тамаш-ас-І±1угам, якія грызліся за невялікую сістэму, вельмі ўжо багатую на нейкія карысныя выкапні. Мы хацелі вайну абярнуць сабе выгадай і выступілі ў ролі міратворцаў. Уступіўшы ў саюз з Садал-Мелікам, мы думалі падпарадкаваць Тамаш-асШуг. Прынамсі, разлічвалася звергнуць садал-мелікскага тырана і пасадзіць на трон свайго праміршабскага дэспата, каб наш імлератар наклаў лапу на тады яшчэ багатыя і населеныя планеты Садал-Меліка. Але тут Бадраль-Будур, прынцесе Рас-Альхага, засвярбела прывезці Грааль сваім былым васалам на Тамаш-ас-Шуг. Ось тут і крутанулася іблісава арэля.
— Што ёй кіравала, не дацямлю, хто вырашае, дастойна нацыя прыняць Грааль ці не?
— He ведаю. Здаецца, сам Грааль паведамляе рашэнне захавальніку, кім у тым выпадку з'яўлялася прынцэса. Прыгожая, сволач, дарэчы. Прызнаюся, у мяне апусціліся рукі. Грааль сплаціў бы народТамаша, а СадалМелік страціў бы палітычны ўплыў у Галактыцы. Тады і з'явілася на небасхіле Глена-бен-Раш, целаахоўніца прынцэсы. Яна самастойна выйшла на нас і прапанавала паслугі. Падкінуўшы ў ложак прынцэсы некалькі даўрскіх скарпіёнаў, яна выкрала Грааль і прыбыла на Садал-Мелік.
Айсфікс выдзьмуў колца дыму і пацікавіўся далейшымі падзеямі.
— Падзеі пасля ад нас не залежылі. Украдзеная рэліквія не ўзмацніла Садал-Мелік. Пра псіхічны ўплыў артэфакта мы яшчэ не ведалі, таму вельмі разгубіліся,
калі тамтэйшы ўладар за ноч грымнуўся з глузду. He, ён не каяўся ў злачынствах, ён аб'явіў сусветным злом Тамаш-асШуг і запэўніў апошні ў хуткім анігіляцыйным вынішчэнні. Вайна, гібель прынцэсы-сюзерена, прапажа Грааля спляліся адзіным вузлом. Тамаш-ас-Шуг у адчаі прымяніў сакрэтную зброю. У выніку Садал-Мелік знішчаны поўнасцю, Тамаш-ас-Шуг напалову ў руінах, Рас-Альхаг выступіў з ультыматумам наконт загінуўшай прынцэсы, даўрскі падарунак знік без следу. Каб зняць віну, Міршаб перавёў рэйкі на целаахоўніцу і на ўсю Галактыку мастацкі распавёў пра негераічны ўчынак зладзейкі Глены-бен-Раш. Вось і ўся гісторыя. Ваша чарга, Айсфікс.
— Альфард між іншым падтрымліваў Тамаш-ас-Шуг і перадаў яму тую самую звышнатуральную зброю, каб набраць балы на галактычнай арэне, — шчыра раскрыў дзяржаўны сакрэт Айсфікс.
Мафруз узняў махнатыя бровы.
— Вам цяпер боязна, што абвінавачванне ў гібелі трыццаці васьмі планет перакладзецца з галавы целаахоўніцы на "мірную" Федэрацыю Альфарда?
— Настолькі мірную, як і імперыя Міршаб, — агрызнуўся Айсфікс.
— Вельмі дрэнна, — сказаў Мафруз, памарудзіўшы. Айсфікс доўга вагаўся, а потым выклаўусё.
— Мы далі звышнатуральную зброю Тамашу дзеля фактара ўзаемастрымлівання, каб не парушыўся мір. Нічога не атрымалася. Раўнавагі так і не наступіла. Мы таксама не прадбачылі, што дыктатар Садал-Меліка кранецца розумам і схіліцца да крытычнага рашэння. Пасля Глена-бен-Раш адправілася на Мегрэц, дзе ёй замест пакалечаных ног ужывілі імпланты, а затым знікла. Справа ў тым, што гэта менавіта я падкупіў целаахоўніцу і падштурхнуў да злачынства. Разумееце?
— У першую чаргу Рас-Альхаг спытае з вашай галавы, Айсфікс.
— А потым ужо і з вашай, не забывайце.
Агаломшаны Мафруз узяўся за грудзі: — Вы падкупілі целаахоўніцу прынцэсы-храніцелькі Грааля, зорнай чысціні, звар'яцець!.. Як атрымалася?
— Іўды часам трапляюцца і сярод райскіх служкаў. Зараз важна іншае. Чаму Глена-бен-Раш вязе Грааль назад на Рас-Альхаг? Мажліва інфармацыяй пра нашу агульную ролю ў мінулым канфлікце і вернутым Граалем былая целаахоўніца спадзяецца зарабіць дараванне мінулых грахоў. Рэакцыя Рас-Альхага на падобныя звесткі непрадказальная.