Анамалія
Алесь Бычкоўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 136с.
Мінск 2012
— Што вы сабе дазваляеце, малады чалавек? — абурыўся Айсфікс.
— Нахаба, — коратка буркнуў міршабец.
Айсфікс стрэліў першым. Беспаспяхова. Ён перазарадзіў зброю і яшчэ раз безвынікова спрабаваў усадзіцьу Машана воблака плазмы. Мафруз пасля першай няўдалай спробы адкінуў свой шпалер. Палкоўнікі мелі вельмі камічныя твары разгубленых небарак. Маркіз назірала за мізансцэнай ва ўсе вочы.
Тым часам з эбанітавага карабля-маткі апусцілася платформа і некалькі хмурых постацей у шэрых плашчах з выявамі скарпіёна на спінах скіравалі да "Неркубуса". Хутка яны вярнуліся назад разам з керамічным кубам. Пакінуўшы груз каля Машана, постаці моўчкі развярнуліся і падаліся да платформы. Іх змрочныя твары ледзь прыкмячаліся з-пад капюшонаў.
— Ты даўрыянін! — здагадалася наёмніца.
Незаўважны цень крануў Машанавы вусны, нос, вочы, воблака туману лягло на плечы, хваля дрыжыкаў загойдала прастору, збрываючы з былога пілота знешнюю ілюзорную абалонку, агаляючы існасць. Твар стаў попельна-шэрым, з плеч звіс доўгі чорны балахон, аздоблены па краях арнаментамі, у вачах затаілася ноч. Перад наёмніцай, Айсфіксам і Мафрузам пілоткантрабандыст пераўтварыўся ў вандроўніка Даўра.
— Нашчадкаў скарпіёна Даўра называюць хамелеонамі.
Няўжо галаварэзы Свалі маглі мяне затрымаць на АльМідраху? — растлумачыўён Маркіз. — Весялун здагадваўся, хто я, але не поўнасцю. У яго зданях я меў мянушку Хтосьці.
Павісла напружанае маўчанне.
Прышэлец нібыта даў шанц кожнаму абдумаць свой лёс. Гуў вецер. Першым не вытрымаў іспыту цішынёй Айсфікс.
— Даўр аб'явіць вайну?
— He. Мы аб'явім мір, — адказаў даўрыянін, які яшчэ хвілю назад быў проста пілотам Машанам, і ўсміхнуўся такой усмешкай, што ў палкоўніка альфардскай спецслужбы засмактала ў вантробах.
— Карабель-матка не збіраецца вісець тут вечна і пужаць сваім выглядам абарыгенаў. Пачнем з першапрычын. Вам заўжды карціла ведаць, што ёсць Грааль. Буду змястоўным.
Грааль — вялікая сіла. Даўным-даўно ён існаваў на першапланеце Зямля, адкуль агульныя карані насельнікаў Галактыкі. Зямля квітнела да пары, пакуль Грааль не знік. Ведаеце, што адбылося? Людзі на Зямлі перасталі казаць праўду адзін другому, і ўся планета паступова паглынулася хаосам, множыліся зло, нянавісць і падман. Людцы адрынулі Бога, паўсталі царства на царства, народ на народ, а пасля палезлі да зорак, пачалі гвалціць нябёсы ў неабмежаванай празе спажываць і валодаць. У чалавецтва не засталося амаль нічога святога, толькі жаданне спажываць зоркі і самастойна валодаць нябёсамі. А нябёсы нельга купіць! Паступова ўзніклі новыя саюзы, каралеўствы, федэрацыі, толькі ў зорных маштабах. Паміж імі ўспыхвалі непаразуменні, канфлікты, войны. Палітыка, дыпламатыя — складаныя рэчы. Чаму вы не любіце прастату ў адносінах? Вандроўнікі Даўра рашыліся на эксперымент і памясцілі Грааль у адно з зорнапалітычных фармаванняў — каралеўства Рас-Альхаг. Здарыўся цуд. Рас-Альхаг стаў квітнеючай мірнай дзяржавай. Чаму? Грааль валодае ўсяго адзінай уласцівасцю, вымушае кожнага, хто побач, казаць толькі праўду, ён абуджае сумленне, даводзіць пачуццё ісціны да вастрыні. Бедныя Тата Менелай, Весялун Білі
і Свалі Чырвоны Ліхтар не вытрымалі падобнага іспыту. Пачаўшы казаць праўду, рабіць праўду і жыць па праўдзе, рас-альхагцы дасягнулі неверагодных поспехаў ва ўсіх сферах дзейнасці: навуковай, сацыяльнай, эканамічнай. Сёння Рас-Альхаг багаты ўсім, і, нават страціўшы Грааль, не адвярнуўся ад прынцыпаў праўдзівасці. Сумленнае жыццё — іх свядомы выбар. Разумееце? Сутыкнуўшыся з Галактычнай палітыкай, зменены Рас-Альхаг імгненна выставіў на сваіх межах баявыя зоркалёты аховы, каб, крый Божа, ніхто не парушыў іх казку, ідылію. А вы лічылі Грааль звышнатуральным прадметам, які імгненна здзяйсняе дзівосы, таму і скралі рэліквію. He, Грааль вымушае казаць праўду і сумленна працаваць. Усё вельмі проста і ясна.
Даўрыянін на імгненне змоўк, абвёў позіркам прысутных і спыніўся на Маркіз. Яна панікла і дэпрэсіўна ўпялася ў кропку перад сабою, быццам цацачны робат са сканалай батарэйкай.
— Недалёкая розумам целаахоўніца звязалася з варожымі спецслужбамі і здрадзіла ўласнай гаспадыні. Здрада прывяла да вайны. Дзесяць гадоў агенты Даўра шукал і страчаны Грааль і Глену-бен-Раш па ўсёй Галактыцы. Дапамог выпадак. Малавядомая кампанія "Сайрус" трапіла на рэшткі нашай былой базы ў Садал-Меліку. Даўр даведаўся, што "Сайрус" працуе на разведкі Альфарда і Міршаба. Мы напалі нарэшце на след. Я цярпліва чакаў, калі лёсы галоўных віноўнікаў мінулых падзей ізноў сыйдуцца разам. Прага грошаў вяла наёмніцу на РасАльхаг, вось іронія жыцця. Вы, Мафруз і Айсфікс, не маглі гэтага дапусціць. Таму зараз мы ўсе тут, на паўночных межах Галактыкі. Што скажа ў апраўданне наёмніца?
— Я аднойчы даведалася, што Грааль створаны вамі штучна і ніколі не бываў на Зямлі-першапланеце. Гэта фальш, створаная вамі легенда. Ён псіхічным уплывам гвалтоўна навязвае праўдзівасць. Насельнікі Рас-Альхага падобныя да зомбі. Дзе права выбару? — глуха адазвалася Маркіз, і ўсе павярнуліся да яе. — Мне да смерці надакучыў ваш цацачны лоск. Ведаеце, сумна. За вашым гвалтоўна навязаным раем, даўрыяне, не відаць Бога.
Таму я і здрадзіла не толькі прынцэсе, а і ўсім. Толькі пасля зразумела, што мой учынак аказаўся дарэмным. Вы захапілі Рас-Альхаг і не выпусціце з рук. Канечне, мяне гэта не апраўдвае, гэта ўжо іншая гісторыя, так? Я павінна несці пакаранне. Насамрэч, я не прагнула смерці прынцэсы. Я толькі жадала вызваліць каралеўства ад вашага бласлаўлення...
— Глена-бен-Раш, — урачыстым тонам перабіў даўрыянін. — Вы пажыццёва ссылаецеся ў сістэму СадалМелік. Увесь астатні свой век вы будзеце жыць сярод руін і развалін любой выбранай вамі планеты і слухаць шэпт ценяў мінулага, некалі перакрэсленага вамі. Ідзіце!
Маркіз паднялася з глебы і, нібы зачараваная, панурыўшы галаву, паслухмяна пасунулася да платформы карабля-маткі.
— 3 вашымі народамі, Мафруз і Айсфікс, Даўр заключае мір і даруе крыўду, нанесеную каралям РасАльхага, саюзнікам скарпіёна.
Айсфікс зглынуў сліну і пераглянуўся с Мафрузам. Прысуд госця вельмі нечакана рэзануў слых.
— Вось вам умовы. Грааль будзе дастаўлены на пасяджэнне Сенату Федэрацыі Альфарда, у імперыю Міршаб і прадстаўлены на Савет светаў Галактыкі. Пара вам, людцы, адмовіцца ад хлусні. 3 тым і бывайце.
Даўрыянін на апошніх словах падхапіў керамічны куб і, развярнуўшыся, крочыў да чакаўшых суайчыннікаў.
Мафруз і Айсфікс доўга глядзелі ўслед прыхадню, які беражна нёс старажытную рэліквію.
— Пачакай! — гукнуў Айсфікс. — Грааль насамрэч гвалтоўна навязвае праўдзівасць усіх, хто аказаўся побач?
Яму раптоўна ўспомнілася гісторыя з агентам Свалі Чырвоным Ліхтаром, які застрэліўся несумненна пасля знаёмства з артэфактам.
— Канечне, — не спыняючы хады, адказаў вандроўнік. — Праўда будзе джаліць вас горш даўрскіх скарпіёнаў, закусаўшых да смерці прынцэсу Бадр-аль-Будур.
Нашчадак скарпіёна ступіў на платформу, далучыўся да сваіх. Пліта павольна паднялася ўгару, схавалася пад днішчам айсберга. Марудна гасячы бартавыя агні,
карабель-матка вандроўнікаў аддаліўся і паступова знік з вачэй. На полі засталіся два чалавекі.
Пранізлівы вецер хлястаў у твары, церабіў валоссе на галовах.
— Слухай, Айсфікс. Памятаеш, гадоў пяць таму на Эліёце быў абстраляны твой човен? Дык гэта я, — сказаў Мафруз праз вечнасць чакання.
— Тры гады назад я збіраўся атруціць вашага імператара. He атрымалася. Атруціўся асабісты слуга, які каштаваў ежу.
Раптам яны змоўклі як па загадзе і ўтаропіліся адзін у аднаго. Абодва раптам пачырванелі і затрэсліся, заціснуўшы далонямі рты.
"Што зараз будзе?" — пранеслася ў галаве Айсфікса. Ён уявіў Грааль на пасяджэнні Сената Федэрацыі і адчуў, як скуксіліся вантробы.
Альфард прызнаецца ў аферах з піратамі, хабарніцтве чыноўнікаў, непамерных гандлёвых скідках "Сайрусу". Міршаб распавядзе аб подкупе важных сенатараў у Галактычным савеце. Мергул выдасць звесткі пра гандаль рабамі на рудніках Бекеша. Мегрэц раструбіць пра супрацьзаконныя медыцынскія вопыты. Ускрыюцца невядомыя да сей пары прычыны вайны са знішчаным Садал-Мелікам. I самае пудлівае, усім стане вядома, што жонка Мафруза была некалі каханкай Айсфікса і выдавала сакрэты Міршаба.
Айсфікс тузануў каўнер кашулі, ловячы паветра, упаў на калені побач з Мафрузам і, схапіўшыся за галаву, прыняўся падвываць.
"Божа мой! — думаў Айсфікс. — Божа мой! Ці ёсць горшае пакаранне, чым вымусіць увесь свет казаць праўду пасля ўсяго, што здарылася?!!"
Шматзначнае маўчанне было ў адказ.
Зверху патрусіў дождж.
Люты 2008
ЁН ПРЫЙДЗЕ АПОЎНАЧЫ
Ён быў чорным, падобна змроку апраметнай. У вачах затаіўся боль адзіноты, шурпаты язык звісаў з пашчы скрозь паркан зубоў. Ён ткнуўся гарачым носам мне ў прадымленую далонь і папрасіўся на ноч.
За вакном барабаніла, успыхвалі фіялетавыя шчупалыды мядуз-бліскавіц і бурна плёскаўся нябесны вадапад з аркестрам.
Ну што ж, завітвай.
Ён вінавата паглядзеў на брудныя лапы і не спяшаўся абтрусіцца. Малайчына. Шыкоўных англійскіх шпалер мне было шкада. Відаць, ён зразумеў. Але толькі на хвіліну. Сабачая звычка перамагла. Я гаротна ўздыхнуў, зразумеўшы, што шпалеры ўжо не ўратаваць.
Чый ты?
Няважна.
Будзеш госцем. Хоць нехта жывы ў хаце. Няхай нават сабака. Няхай нявызначанай пароды. Я прынёс анучу, накрыў лужыну дажджавой вады.
Есці хочаш?
Чорныя зрэнкі адказалі маўклівай згодай. Я адчыніў лядоўню, дастаў учорашнюю курку. А больш нічога няма.
Высакародна, амаль па-графску, сабака ўлёгся на пасцелены мной дыванок, і не спяшаючыся прыняўся перамолваць косткі. Старанна, з хрустам і глухім чмяканнем. Бывай мой сняданак.
Вып'еш што-небудзь?
Пытанне засталося без увагі. Добра, тады вып'ю я. Пакуль ён еў, бутэлька брэндзі паступова спусташалася, упрысквалася ў мяне малымі порцыямі, якія пагражалі перайсці ў фарсаж.
Ён еў, я піў, і здавалася, нас штосьці яднае. Вырваныя з плыні часу бадзяжнікі. Быццам дзве трэскі сустрэліся ў акіяне незразумелых выпадковасцей. Дварняк без кануры і чалавек, які заблукаў ў лабірынце жыцця ў поўны тупік.
Увушшу яшчэ стаяў Мілчын капрызны віск. Сучка, якіх мала. "Сволач, ні кала ні двара! Сябе пракарміць не ў сілах! Кантракт заваліў, бачыце, натхненне яму падавай на сподачку, ён не можа лабаць за бабкі! Ух, табе толькі на хаўтурах іграць. Ад тваёй музыкі нябожчык уцячэ глыбей у магілу, каб хутчэй закапалі, каб не чуць няздара. Я табе толькі ў барабан дазволіла 6 лупіць, і толькі ў адзін, абцягнуты бычай скурай! Усё, дастаў мяне..."