• Газеты, часопісы і г.д.
  • Анамалія  Алесь Бычкоўскі

    Анамалія

    Алесь Бычкоўскі

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 136с.
    Мінск 2012
    25.45 МБ
    — Канечне, — згадзіўся Мафруз. — Нам тады ўсім нездабраваць. Пачакайце, хіба наёмніцы не сціралі памяць?
    — Сціралі. Ды, відаць, не дапамагло.
    — Што прапануеце, палкоўнік?
    — Перахапіць Глену. Працаваць самім. Захаваць поўную сакрэтнасць аперацыі.
    — Прыгадаем маладосць, Айсфікс? Можна адно пытанне: адкуль вядомы намеры Глены-бен-Раш?
    — Агент былы паведаміў, Свалі Чырвоны Ліхтар.
    — Свалі ваш стукач? Чаму былы?
    — Застраліўся бядак. Здурнеў на старасць. Адправіўся ў бліжэйшы паліцэйскі пастарунак і як на духу выклаў усё сваё жыццё. Як стаў рэкецірам, потым сутэнёрам, колькі чалавек забіў і грошай украў. Распавёў пра таямніцы чорнага бізнесу, узгадаў калег-падзельнічкаў, распісаў схему гандлю кантрабандай, выклаў справы бандытаў. Напрыканцы намаляваў план абароны свайго ўмацаванага палаца-крэпасці, аб'явіў сябе злодзеем, недастойным жыцця, і, абліваючыся слязьмі, застрэліўся прама на вачах абалдзеўшай паліцыі. Вось як бывае. Адметная рыса: за свае паслугі Свалі Чырвоны Ліхтар заўсёды прасіўтрыццаць працэнтаў. Фіксаваная стаўка, ні больш, ні меньш.
    — Насамрэч так. Маёй службе ён часам здаваў вас. Таксама за трыццаць срэбранікаў.
    Змрочна паглядзеўшы адзін на другога, Мафруз і Айсфікс уголас разгагыталіся.
    6.
    Глыбокі космас
    Праз сем дзён уцёкаў "Неркубус" нарэшце перасёк галоўныя транспартныя калідоры і лёг на курс да сістэмы Бенетташ, самай акрайняй на паўночных прасторах Галактыкі, далей зеўрала прорва, дзе ледзь бачнымі каляровымі кропачкамі іскрыліся далёкія зоркі каралеўства Рас-Альхаг. Е-мозг трывожна папярэдзіў аб заканчэнні паліва, і Маркіз павярнула карабель да адзінокай планеты сектара.
    — Маркіз, мне зусім недаспадобы наяўнасць на борце ТАГО прадмета, — абурыўся е-мозг, чым паставіў жанчыну ў тупік.
    — Калі ты спіш, я фіксую вакол цябе ўсплеск псіхічнага поля. Яно рэзаніруе з прадметам і выклікае нечаканую рэакцыю.
    — У чым заключаецца нечаканасць?
    — Артэфакт сінтэзуе квазіматэрыю, больш устойлівую з кожным разам. У момант адпачынку, калі ты ў рэлаксічнай коме і воля не кіруецца самасвядомасцю, мае сканеры фіксуюць завышаную актыўнасць падкоркі твайго мозгу. Яна вельмі дэсануе з выпраменьваннем артэфакта, чым каталізуе ягоную рэакцыю. Ён нібыта ўдзячна адказвае на твае псіхічныя хвалі.
    — Можна прасцей? — у голасе наёмніцы пачулася раздражнёнасць.
    — Калі ласка. Я схіляюся цалкам да адзінай высновы, прадмет матэрыялізуе твае сны. Прасцей, па караблю пачалі блукаць здані. Таму я настойліва раю хутчэй пазбавіцца ад грузу.
    Маркіз прайшлася па адсеку кіравання, абдумваючы адкрыццё Неркубуса, села ў пілоцкае крэсла і адказала:
    — He вельмі цямлю, але парада адпавядае маім намерам. Мы хутка пазбавімся ад прадмета.
    — Лепей зараз жа выкінуць рэч у адкрыты космас, пакуль не надарылася бяды.
    Здаецца, Неркубус меў больш сур'ёзныя высновы наконт артэфакта, чым лічыла Маркіз.
    — У чым праблема? — спытала яна. — Здані і ёсць здані, хай сабе блукаюць.
    I пра сябе адзначыла, што дзякуючы падобнай уласцівасці кошт артэфакта толькі падымецца.
    — Здані ў дадзеным выпадку штораз набываюць больш матэрыяльную форму. Што, калі табе прысніцца атамны выбух, і артэфакту закарціць матэрыялізаваць відовішча?
    Наёмніца прамаўчала. Яна раптоўна адчула боязь перад далёкім мінулым, якое неўзабаве можа матэрыялізавацца прама тут, на палубе "Неркубуса". He, падобнае неверагодна.
    — He хвалюйся, выбух не здарыцца, — запэўніла яна.
    — У Бенетташ наркатычнае паветра. Рэкамендую без "намордніка" не пакідаць борт.
    Наморднікам называлі дыхальную маску.
    — Прынята.
    Маркіз вырашыла начаваць у крэсле пілота, каб не прапусціць кропку зыхода з трасы. Сэнсары сведчылі высокую ступень іянізацыі паветра. Наёмніца не спала, напаўляжала на адкідной спінцы, утапоршчыўшыся ў адну кропку пад столлю, і слухала цішыню. Карціла хутчэй усё закончыць, заправіць карабель на Бенетташ, сплавіць артэфакт за кругленькую суму. Потым каціся ўсё...
    Нягледзячы на амаль сцертую памяць, Маркіз грызла навязлівая думка, што, пачынаючы з вайны, яна бяжыць ад уласнай існасці, пакінутай пад накрывам смяротнай ночы Садал-Меліка. Існасці, якая апошнім часам прачынаецца ўсё часцей і грукае ў дзверы свядомасці, прагне выкараскацца на паверхню. I залпы стымулянтаў павольна губляюць эфект.
    Наёмніца ператрасала наплыўшыя думкі, неўзабаве насунулася забыццё.
    ...Прачнулася Маркіз ад гулкіх крокаў. Сэрца ёкнула, вымусіла спахапіцца. Маркіз ліхаманкава выскачыла ў калідор.
    — Неркубус!
    Е-мозг не адгукнуўся.
    Наёмніца ўзяла з суседняга крэсла "Беркут", выставіла максімальную моцнасць і прынялася аглядаць карабельныя памяшканні. Крокі чуліся з боку тэхнічнага сектара, дзе нядаўна да Весялуна завітвалі п'яныя здані. Маркіз крадком пасунулася да дзвярэй адсека. Крокі на тым баку сціхлі. Жанчына пачакала, дакранулася свабоднай далонню да ручкі замка, трымаючы зброю напагатове. Быццам з замагілля, з крыніц паўзмроку, аддаючыся рэхам па караблю, раздаўся голас з-за дзвярэй:
    — Глена...
    Імпланты ног наліліся свінцовым цяжарам.
    — Глена... — паўтарылася з тэхнічнага адсеку.
    Наёмніца перахапіла дыханне, рэзка адчыніла дзверы і наставіла ўперад станер. Бледнафосфарнае ззянне зыходзіла з нішы, дзе пакоіўся ў керамічным кубе артэфакт, яно кісялём расцякалася па адсеку і запаўняла свабодную прастору.
    У цэнтры памяшкання стаяла высокая жанчына, здань зуспамінаў. Яна мела нечалавечна спакойны выразтвару.
    — Глена, чамуты здрадзіла мне?
    Маркіз аб'ехала долу.
    — Бадр... аль-Будур. Мая прынцэса.
    Здань знікла. Мінула вечнасць, пакуль наёмніца апрытомнела, пацерла далонямі твар. Перад унутраным позіркам успыхвалі каляровыя відарысы з высачэннымі мінарэтамі, купаламі, магутнымі палацамі. Яна сядзіць на кані побач з жанчынай-зданню. Да адчаю зрабілася прыкра. У раптам абуджаным куточку памяці праявіліся палацы Рас-Альхага, успомніўся Садал-Мелік, цьмяныя вежы Тамаш-ас-Шуга ў промнях згасаючага чырвонага сонца, выплыўтвар палкоўніка Айсфікса.
    Маркіз адчула цяжкі, душыўшы яе камяк у глотцы. Душа, не існаваўшая дзесяць гадоў, нарэшце ажыла пад цяжарам сумлення.
    "Уцякаць, — запульсавала ў галаве. — Кінуць артэфакт і "Неркубус" Прасіцца на першы патрапіўшы карабель кім заўгодна і ўцякаць. Схавацца глыбей, змяніць імя, ізноў заблакіраваць памяць, паставіць імпланты ў мозг. Вечна ўцякаць хоць куды. He затрымлівацца больш года
    ні на адной планеце". Яна, Глена-Маркіз, ужо ведае кошт небяспечнага артэфакта.
    Сабраўшыся з сіламі, Маркіз здолела падняцца і пакінуць тэхнічны адсек. Калі з'явілася на месцы пілота, Неркубус суха паведаміў аб аўтаматычнай пасадцы на Бенетташ праз чатыры з паловай хвіліны.
    7.
    Бенетташ
    Выскачыўшы з гіперпрасторы, "Неркубус" з хуткасцю промня наблізіўся да зоркі Бенетташ і скіраваў на аднайменную планету. Знізіўшы хуткасць, зоркалёт каметай уляцеў у мутнаватую атмасферу, праплыў над горным поясам і па сігналу планетарнага маяка зайшоў на пасадку над бяскрайне шырокім плата. Карабель яшчэ гойдаўся на амартызатарах, а Маркіз ужо шпарка спускалася па трапу прэч ад сваіх сполахаў. Непадалёк стаяў, быццам у чаканні, серабрыста-чорны шаттл без апазнавальных знакаў. Наёмніца кінулася да яго бягом.
    3 чужынца насустрач паказаліся два ўзброеных мужчыны ў ваенных формах. Маркіз спынілася і пашкадавала, што ў душэўнай роспачы забылася прыхапіць любімы "Беркут". Пэўны час наёмніца і старыя знаёмыя разглядалі адзін аднаго.
    — Вось мы і знайшлі вас, Глена-бен-Раш, Маркіз, ці як вас насамрэч, — першым парушыў цішыню Айсфікс.
    — Вымусілі нас хвалявацца столькі часу, — паддакнуў Мафруз.
    — Апошні раз у нашу сустрэчу загінула шмат людзей. Цэлая нацыя, — зазначыў альфардзіянін і дадаў пасля: — Падобныя злачынствы не маюць даўнасці.
    — Вашыя злачынствы? — амаль шэптам спытала наёмніца.
    Мужчыны пераглянуліся.
    — Вы арыштаваны, Маркіз, — прамовіў Мафруз. — I паляціце зараз разам з намі.
    — Мо дамовімся? — прапанавала агаломшаная жанчына. — Забірайце "Неркубус" разам з Граалем.
    — Позна, — непахісна заявіў Айсфікс. — Надта позна.
    — Нікуды я не паеду.
    На Маркіз накаціла абыякавасць, і яна з упартым выглядам села на глебу.
    — Можа яе прама тут забіць і канцы ў ваду? — прапанаваў Мафруз.
    — Космапорт блізка. Нашы дзеянні падрабязна зафіксуюцца.
    — Я загадаў нікому не дазваляць пасадку і выключыць камеры.
    — Заўсёды адшукаецца небарака, які адбрэшацца, што не чуў загаду, — запэўніў палкоўнік з Альфарда.
    — Мярзотнастраляцьужанчыну. Няёмка. Моаддадзім пад закрыты імперскі суд? — міршабец завагаўся.
    — Вы звар'яцелі, шаноўны? Вылезуць аферы Федэрацыі, хачу папярэдзіць.
    — Так ці так вылезуць, — Мафруз разрываўся паміж "за" і "супраць", потым захваляваўся і зазлаваў.
    — Адной бруднай плямінай больш, адной менш, — цынічна разважаў Айсфікс. — Застрэлім тут.
    Палкоўнікі сінхронна знялі зброю з засцерагальнікаў.
    Раптоўна нябёсы сцямнелі, прастору скаланула нізкачастотнае грымаценне, заклаўшае вушы. Усе трое паднялі галовы на гуд. Яркі балід хуткаснага катэра разрэзаў паветра беласнежным следам, закруціў віраж і павольна сеў паміж серабрыста-чорным шаттлам і "Неркубусам". Праўда, не балід прыцягваў увагу. Засціўшы неба, з цяжкім напружаным гудзеннем, быццам гулі скразнякі ў садал-меліцкіх пячорах, над полем завіс неаб'ёмны блін эбанітавага колеру з выявай скарпіёна ў цэнтры. Нібыта ўзняты ў паветра айсберг, прыбылец марудна перакуліўся, запаліў фіялетавыя бартавыя агні, акружыўшыя з вышыні цалкам усё плата, дзе месціўся космапорт. Пасланец начнога царства завіс цяжкай плітой зверху, быццам збіраўся ўпасці і раздушыць усё сваёй нерэальнай вагою.
    — Вандроўнікі Даўра, — знайшоў сілы мовіць Мафруз. Айсфікснярвова аглядаўся па бакаху пошукахукрыцця. — He ўздумайце страляць... — ад маленькага катэра да іх бег Машан.
    — Гэта хто такі? — Мафруз звярнуўся с пытаннем да Айсфіка.
    — Сябар наёмніцы.
    — Абаіх давядзецца хлопнуць.
    — Дудкі, — запярэчыў Машан, калі падбег. — Зброя нейтралізавана!
    Ён ткнуў пальцам уверх.
    — Вы пад кантролем даўрскага карабля-маткі. Ніхто не пакіне поле касмапорта, пакуль Даўр не вынесе над вамі прысуд.
    Афіцэрам спецслужб было нязвыкла чуць навіну, што іх збіраюцца судзіць у той самы момант, калі яны самі адчувалі сябе суддзямі. Іх рэакцыя аказалася прадбачнай.